Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
ірландская
Лувійская Лікійская
Валійская
Брэтонская
Балучы
Пуапу
Сербэ-харвацкая Славенская
Македонская
СЛАВЯНСКІЯ
Фаліская
Аркадыйская
Эалійская
Іянічная
БРЫЦКІЯ
ПРОТАКЕЛЬЦКІЯ
■ГЕРМАНСКАЯ ГРУПА
Корнская
Руская
Украінская
Беларуская
Тахарская
Персідская
Армянская
2
АНАТАЛІЙСКАЯ ГРУПА
Паказаны на схеме абшар



Паходжанне сучасных моваў. Найлепш даследавана лінгвістамі протаіндаеўрапейскае моўнае дрэва. Магчыма, гэта толькі адна з галін большага дрэва, якое вырасла з некалькіх старажытных “зыходных моваў”
ПРОТАІНДАЕЎРАПЕЙСКАЯ
ЗЫХОДНАЯ
МОВА I
і англамоўным насельніцтвам і пераадолець падзел грамадства, выкліканы існаваннем вялікай колькасці мясцовых моваў. Таму ўрадавыя паведамленні і газеты выдаюцца на французскай, англійскай і бісламе, і апошні паступова набывае статус афіцыйнай мовы.
У працэсе стварэння нацыянальнай мовы меркаванні палітычнага ці этычнага характару часта прымушаюць улады дзеля дасягнення мэты нацыянальнага моўнага адзінства знаходзіць шляхі для забеспячэння правоў носьбітаў “малых” моваў. Кампраміс, на які пайшлі ў Вануату, — гэта толькі адзін са спосабаў вырашэння праблемы. У Канадзе падзел на франкаі англамоўнае насельніцтва быў і застаецца эканамічна і палітычна істотным. За апошнія гады нацыянальны ўрад Канады пайшоў далей у спробах абараніць правы носьбітаў французскай мовы пры дапамозе антыдыскрымінацыйных захадаў: ён пачаў актыўна прапагандаваць палітыку білінгвізму, хоць гэта і стварыла яму некаторую апазіцыю сярод англамоўнага насельніцтва.
Пісьменнасць
Яшчэ адзін значны аспект мовы, які абумоўлены соцыякультурнымі зменамі і з’яўляецца аб’ектам моўнай палітыкі, — гэта пісьменнасць, здольнасць чытаць і пісаць на пэўнай мове. Шмат пісьменнікаў, спецыялістаў-мовазнаўцаў і палітыкаў сцвярджаюць, што пісьменнасць — гэта вырашальны фактар развіцця, бо ён стварае перадумовы для большай палітычнай і эканамічнай заангажаванасці чалавека. Па дадзеных Блаўга, раёны непісьменнасці і жабрацтва ў свеце дзіўным чынам супадаюць [Blaug, 1966], Неабходнасць удзелу ў палітычным і эканамічным жыцці ўсведамляюць не толькі ўрады, навукоўцы ці мовазнаўцы, але і многія іншыя. У крытычным даследаванні афрыканскай кіруючай эліты Амадзі сцвярджае: “Пісьменнасць /.../ застаецца адным з метадаў заваёвы допуску ў новы кіруючы клас”; яна “дазваляе асобам набыць тры рэчы, тры Ms — mansion, mistress, Mercedes*. Калі чалавек пісьменны, то адно гэта не азначае аўтаматычнага набыцця названых рэчаў, але непісьменны адназначна не можа мець поспеху” [Amadi, 1981, с.178].
Вышэй пададзенае азначэнне пісьменнасці вельмі агульнае, яно пакідае без адказу важнае пытанне — якога ж чалавека можна лічыць пісьменным? У пашыраным азначэнні ЮНЕСК.О (1957) сцвярджаецца, што чалавек пісьменны тады, калі “ён (ці яна) набыў веды і навыкі, неабходныя для выканання пэўных відаў дзейнасці ў
* Асабняк, палюбоўніца, “мерседэс”.
межах пэўнай групы ці супольнасці. Узровень гэтых ведаў павінен забяспечыць магчымасць далейшага навучання”. У сувязі з гэтым трэба больш гаварыць аб функцыянальнай пісьменнасці, чым проста аб пісьменнасці.
Як бачым, азначэнне ЮНЕСКО падкрэслівае, што чалавека можна разглядаць як пісьменнага толькі ў тым выпадку, калі ён здольны да самастойнай дзейнасці; пасля заканчэння вучобы кожны як мінімум павінен умець чытаць і пісаць. He трэба і казаць, што ў кожным выпадку вызначэнне ўзроўняў пісьменнасці — няпростая задача. Гэтая складанасць абумоўлена тым, што Амадзі называе “касметычнай пісьменнасцю ” [Amadi, 1981, с. 178], Так, напрыклад, у некаторых людзей шмат кніг і нават вучоных званняў, яны валодаюць пэўнымі акадэмічнымі тытуламі, але выяўляюць пры гэтым вельмі павярхоўнае разуменне свету.
Працэс пашырэння пісьменнасці доўгі час быў марудным. Да вынаходніцтва друку ў XV ст. існавалі чыста тэхнічныя абмежаванні, бо пісьмовыя матэрыялы трэба было перапісваць ад рукі, і таму іх было адносна мала. У сваім даследаванні так званай абмежаванай пісьменнасці Джэк Гудзі спасылаецца на такія выпадкі, калі пісьмовыя тэксты захоўваюцца ўпотай, — у прыватнасці, калі яны маюць сакральны характар ці звязаны з магіяй [Goody, 1968, с. 11-20], Сабервэл, аглядаючы стан пісьменнасці ў Індыі, сведчыць аб эканамічных цяжкасцях, беднасці і традыцыйных абмежаваннях у доступе прадстаўнікоў касты недатыкальных да пісьменнасці [Saberwal, 1991, с.733]. Такім чынам, усялякая мадэль пісьменнасці адлюстроўвае тэхнічныя, эканамічныя і культурныя магчымасці грамадства.
Як і ў выпадку з усталяваннем нацыянальнай мовы, пашырэнне пісьменнасці ў кожнай мове мае значныя палітычныя наступствы. На працягу XIX ст. на Фіджы хрысціянскія місіянеры, якія распаўсюджвалі асвету сярод мясцовага насельніцтва, маглі б перакласці Біблію на кожны з 15 асобных дыялектаў. Яны, аднак, выбралі толькі адзін — той,'на якім размаўляла найбольш зарыентаваная на брытанцаў група. 3 цягам часу на шкоду носьбітам іншых дыялектаў ён зацвярджаецца ў якасці пісьмовай формы фіджыйскай мовы, і праз гэта замацоўваецца палітычнае і эканамічнае дамінаванне абранай дыялектнай групы.
Больш таго, забеспячэнне ўмоў для пашырэння пісьменнасці на сваіх мовах такімі каланіяльнымі дзяржавамі, як Францыя, Англія і Іспанія, садзейнічала захаванню сувязяў паміж імі і іх былымі калоніямі яшчэ доўгі час пасля абвяшчэння тымі сваёй незалежнасці. У адказ на гэта некаторыя краіны спрабавалі стварыць пісьменнасць, заснаваную на мясцовых мовах.
У XVIII і XIX стст. імкненне да пісьменнасці актыўна падтрымлівалася хрысціянскімі місіянерамі ў многіх кутках свету. Чытанне Бібліі разглядалася як важная частка працэсу распаўсюджвання хрысціянства. Яно таксама садзейнічала засваенню каштоўнасцяў еўрапейскай культуры. Некаторыя аналітыкі сцвярджаюць, што яно да таго ж адыграла вырашальную ролю ў пашырэнні каланіяльнага ладу. I ў XX ст. хрысціянскія місіянеры працягвалі сваю працу сярод адсталых народаў, але галоўны клопат па распаўсюджванні пісьменнасці ўжо бралі на сябе мясцовыя ўрады. Так, у 1919 г. у Савецкім Саюзе ўрад выдаў дэкрэт аб абавязковым уменні чытаць і пісаць кожным грамадзянінам ва ўзросце паміж 8 і 50 гадамі; у далейшым урад пачаў ствараць па ўсёй краіне цэнтры ліквідацыі непісьменнасці і арганізаваў дзеля гэтага масавую кампанію. У апошнія гады такія ж буйныя кампаніі былі праведзены ў шэрагу краін, якія развіваюцца, — напрыклад, у Бразіліі, на Кубе, у Нікарагуа, Танзаніі і В’етнаме [Amove, 1981; Bhola, 1981; Prieto, 1981], Ажыццяўленне гэтых праектаў мела на мэце забяспечыць хуткае сацыяльнаэканамічнае развіццё гэтых краін.
Кампаніі па барацьбе за пашырэнне пісьменнасці былі досыць эфектыўнымі. У 1980 г., калі 50 тысяч маладых людзей узялі ўдзел у Нікарагуанскім нацыянальным паходзе за пісьменнасць, узровень непісьменнасці ўпаў з 50 да прыкладна 13%. Аднак у шмат якіх краінах людзі яшчэ і зараз цалкам непісьменныя. Вельмі складаная сітуацыя ў Афрыцы, дзе непісьменныя 54% насельніцтва; у некаторых афрыканскіх краінах гэты паказчык яшчэ большы — 85—90%. Як на тую бяду, згодна з апошнімі дадзенымі ЮНЕСКО, ажыццяўленне праграм па ліквідацыі непісьменнасці не паспявае за ростам насельніцтва, і таму ў асобных краінах працэнт пісьменных людзей нават панізіўся.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Узрослыя інтэлектуальныя здольнасці і абстрактны лад мыслення, абумоўленыя біялагічнай эвалюцыяй чалавека, стварылі падмурак для чалавечай камунікацыі. Камунікацыя — істотнейшы кампанент нашай культуры і важны спосаб адаптацыі.
Нягледзячы на тое, што ў грамадскім жыцці вялікае значэнне набывае ўвесь аб’ём інфармацыі, здараюцца недакладнасці ў пасыланні і разуменні паведамленняў. Кожная жывая істота імкнецца кантраляваці. інфармацыю, бо ад гэтага залежыць яе існаванне. Каб дасягнуць сваіх мэтаў, часам выкарыстоўваюцца дадатковыя (рэдундантныя) сігналы.
У той час як у адных біялагічных відаў камунікацыя мае прымітыўны характар, у сацыяльных жывёл існуе патрэба ў больш складанай яе сістэме. Людзі валодаюць найбольш складанай і гнуткай сістэмай камунікацыі, і здольнасць да такой гнуткасці забяспечана выкарыстаннем сімвалаў. Чалавечая мова і маўленне — унікальныя феномены, але і некаторыя іншыя біялагічныя віды валодаюць пэўнымі моўнымі здольнасцямі.
Наша мова — гэта складаная сістэма афармлення гукаў. Яна ўключае ў сябе фанемы, найменшыя гукавыя адзінкі, і марфемы — спалучэнні гукаў, якія маюць асобнае значэнне. У мове існуюць таксама правілы для спалучэння слоў у сказы, гэта сінтаксіс. Камунікацыя паміж людзьмі адбываецца таксама праз жэсты (кінезіку), выкарыстанне прасторы (пракземіку) і ўпрыгожванне цела.
Мова і культура цесна звязаны паміж сабой, аднак гэтыя паняцці не з’яўляюцца тоеснымі. Культура ўздзейнічае на мову рознымі шляхамі: з’явы, істотныя ў культуры, заўсёды падкрэслены моўнымі сродкамі. У сваю чаргу мова фарміруе лад жыцця народа, але, магчыма, не ў такой ступені, каб, згодна з гіпотэзай Сэпіра—Уорфа, цалкам вызначаць наша ўспрыманне рэчаіснасці.
Зараз у свеце існуюць тысячы моваў, але дакладную іх лічбу вызначыць цяжка з прычыны недахопу інфармацыі і нявырашанасці пытання аб тым, што складае асобную мову. Акрамя розных моваў, існуюць таксама рэгіянальныя і сацыяльныя дыялекты, так званыя піджыны (спрошчаныя гібрыдныя мовы, распрацаваныя дзеля камунікацыі там, дзе няма адзінай мовы) і крэольскія мовы (піджыны, што становяцца матчынымі мовамі). Яшчэ адна праблема пры вызначэнні лІнгвістычных межаў — гэта ўзаемадзеянне паміж мовамі. Людзі часта валодаюць некалькімі мовамі і ў розных сітуацыях ужываюць адразу некалькі асобных моўных формаў, як у выпадку з дзвюхмоўем (дыглосіяй). Такое ўзаемадзеянне моваў часам перашкаджае чалавеку засвоіць адзіную моўную форму. Яно абумоўлівае таксама змены ў самой мове.
Пад уздзеяннем знешніх фактараў мовы ўвесь час мяняюцца. Некаторыя аспекты лінгвістычных працэсаў — выміранне мовы, экспансію, перайманне і памнажэнне, даследуе гістарычная лінгвістыка. Прадстаўнікі гэтай галіны мовазнаўства займаюцца таксама рэканструкцыяй протамоваў і мадэляў лінгвістычных зменаў. Увогуле ж у сучасным свеце лінгвістычныя змены даволі часта адбываюцца ў выніку мэтанакіраванай дзейнасці па фарміраванні нацыянальнай мовы ці пашырэнні пісьменнасці на ёй.