Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
У Індыі маладыя людзі звычайна самі не выбіраюць сабе пару. Традыцыйна гэтым займаюцца бацькі, хаця сёння і сам юнак можа праявіць актыўнасць: напрыклад, патэлефанаваць бацькам упадабанай дзяўчыны ці змясціць аб’яву ў газеце: “Нябрыдкі дэліец, з брытанскай адукацыяй і адпаведнай кіруючай пасадаю шукае вытанчаную 22-гадовую цнатліўку...” Часам сем’і і нежанатыя людзі ў пошуках пары звяртаюцца па дапамогу да прафесійных зводніц і нават спецыяльных бюро. У любым зводніцтве важнае значэнне ў падборы пары маюць такія фактары. як каставая прыналежнасць. адносная сямейная заможнасць, узровень адукацыі, грамадзянства, перспектывы ў працаўладкаванні і ў будучым становішчы (гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзела).
Па меры таго, як індыйскія абшчыны распаўсюджваліся па ўсім свеце (у Паўночнай Амерыцы, Англіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, на Фіджы, Карыбскіх астравах, у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы), шлюбны рынак набыў міжнародныя маштабы. Так, часам заморскія індыйскія эмігранты гуджарацкага паходжання (Gujarat — штат у Індыі) для вывучэння шлюбных магчымасцяў могуць адправіць сваю дачку ў кругасветнае падарожжа з адзіным намерам адшукаць сабе пару сярод сем’яў, якія належаць да той самай касты. Або індыйскі юнак ці яго сям’я, жывучы, напрыклад, у Аўстраліі, могуць пачуць, што на Фіджы ёсць сям’я, якая мае прыдатную для шлюбу дачку. Тады яны могуць скантактавацца з яе бацькамі, і тыя, калі трэба, вышлюць фотаздымак дачкі. Калі ўсё пойдзе добра, бацька дзяўчыны адправіцца ў Аўстралію, каб дамовіцца аб шлюбе.
УМОВЫ ШЛЮБНАГА ПАГАДНЕННЯ. Перад мужчынам. які атрымаў права жаніцца, паўстае праблема шлюбнага аброку, які ён павінен выплаціць бацькам нявесты. Такі аброк можа ўяўляць сабой забеспячэнне яе бацькоў кукурузаю і дровамі на некалькі месяцаў, як прынята сярод кекчаў з паўднёвага Беліза. А ў некаторых выпадках мужчына павінен жыць і працаваць разам са сваякамі будучай жонкі доўгія гады, пра што сведчыць традыцыйная практыка насельнікаў высакагорнай Гватэмалы. Факт такога аброку, як правіла, тлумачыцца неабходнасцю кампенсаваць сям’і нявесты страту дачкі.
У большасці супольнасцяў у працэсе шлюбу прынята абменьвац-
ца не толькі людзьмі. У такіх абменах паміж асобамі або групамі могуць таксама прысутнічаць грошы, праца, жывёла і зямля. Абмен можа мець форму выкупу нявесты, калі радня мужа перадае пэўныя каштоўнасці яе радні. Як і ў выпадку з аброкам, такая форма платы мае на мэце атрымаць кампенсацыю за страту дгчкі, яе працу і плоднасць. Гэтая практыка распаўсюджана ў патрылінейных родах, дзе яна ўспрымаецца як кампенсацыя за працу жанчыны і яе патэнцыяльнага нашчадка. Выкуп за нявесту — рэдкая з’ява ў матрылінейных родах, там дзені аўтаматычна становяцца членамі сямейнай групы сваёй маці.
Сярод нуэраў і іншых качэўнікаў маладыя людзі для выкупу нявесты карысталіся сямейнай скацінай. У адной сям’і можа не аказацца дастатковай колькасці кароў, і гэта прымушае пазычаць кароў у сваякоў, такім чынам уцягваючы ўсё большую колькасць людзей у працэс абмену. Потым бацька і маці нявесты размяркоўваюць кароў сярод новых сваякоў. Абмен каровамі замацоўвае сувязі, якія ўзнікаюць у выніку шлюбу паміж патрылінейнымі кланамі, a таксама наладжвае пераразмеркаванне кароў у нуэрскай грамадзе.
У многіх азіяцкіх і паўднёва-еўрапейскіх краінах існуе іншы звычай абмену, які называецца пасагам. Пасаг уяўляе сабой частку сямейнай маёмасці, якую забірае з сабой нявеста, калі выходзіць замуж. Напрыклад, сярод народа саракацані ў Грэцыі бацькі павінны дапамагаць сваім дзецям ладзіць новыя сямейныя гаспадаркі [Campbell, 1974, с.44-45]. Усё дабро сям’і — скаціна, грошы, рэчы — збіраецца ў разліку на тое, што ў рэшце рэшт яго размяркуюць паміж родзічамі ў якасці спадчыны. Пасля жаніцьбы сын звычайна працягвае жыць побач са сваімі бацькамі, і маёмасць па-ранейшаму захоўваецца ў гурце. Аднак дачка пакідае сваіх бацькоў, каб пайсці жыць да мужа і яго сям’і. Пасаг, які яна забірае з сабой да мужа, — гэта яе доля сямейнай маёмасці. У выніку і сям’я жаніха, і сям’я нявесты робяць прыкладна аднолькавы ўклад у стварэнне новай сям’і.
Пасаг быў і дасюль застаецца важнаю часткаю шлюбных адносін індыйскага грамадства, нягледзячы на яго забарону ў 1961 г. і на шматлікія пратэсты жанчын — змагарак за свае правы. Такія пратэсты вынікаюць з наяўных сацыяльных праблем, звязаных з падобнай практыкай. Напрыклад, паступае шмат паведамленняў аб самазабойствах маладых жанчын, якія баяліся, што бацькі не здолеюць сабраць ім на пасаг. Яшчэ адна праблема звязана з тым, што часам бацькі жаніха пасля вяселля патрабуюць ад бацькоў нявесткі занадта вялікі пасаг. Такія патрабаванні часам суправаджаюцца пагрозамі забіць нявестку, што можа вымусіць яе да самазабойства. У Індыі
штогод адбываюцца тысячы выпадкаў самаспальвання нявестак, іх жорстка збіваюць, яны вымушаны галадаць, калі іх сем’і не змаглі сабраць дастатковы пасаг, аб якім было дамоўлена на вяселлі ці які запатрабаваўся пасля яго. У адной індыйскай сялянскай абшчыне свякруху і швагра прысудзілі да павешання за тое, што яны спалілі сваю нявестку, бо яе сям’я не змагла даць у якасці пасагу абяцаныя радыёпрыёмнік і веласіпед. Мужа прыгаварылі да пажыццёвага зняволення.
ЗВЫЧАІ ВЫКУПУ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ. Пераход ад натуральнага абмену да грашовага паўплываў на звычай выкупу нявесты ў многіх частках свету. Увядзенне грашовай адзінкі агульнага карыстання часта разбурае звычаі абмену, якіх прытрымліваліся бацькі і іншыя сваякі, бо грашыма, у адрозненне ад традыцыйных форм багацця, як правіла, валодае кожны паасобку, а не ўся сям’я гуртам. Увядзенне грошай часта прыводзіць да збяднення сем'яў, калі выплочваецца ўсё большая колькасць грошай у пагоні за прэстыжам. Такая з’ява мае месца там, дзе знікаюць традыцыйныя формы натуральнага абмену. Звычайна гэта звязана з пошукам пары ў іншых, аддаленых месцах.
У папуасаў ЕІовай Гвінеі ў якасці выкупу за нявесту выступае гатаванне ежы, якое амаль цалкам замяніла традыцыйныя формы абмену каштоўнасцямі, напрыклад, грашыма-ракавінкамі. Аднак не ўсе паддаліся такой тэндэнцыі. Талаі з Новай Брытаніі (усходняя частка Новай Гвінеі), напрыклад, “ставяцца да такой практыкі з пагардаю і бачаць у ёй спробу ператварыць шлюб у чыста камерцыйную акцыю” [Epstein, 1969, с.216]. Яны выкарыстоўваюць гатаванне замест ракавінкавых грошай толькі тады, калі на талайскіх жанчынах жэняцца чужыя. Талаі, несумненна, з’яўляюцца часткаю сучаснай сусветнай сістэмы, але яны не дазволілі рынкаваму ўціску разбурыць важную частку сваёй культуры.
ШЛЮБНАЯ ЦЫРЫМОНІЯ. Шлюб у розных грамадствах фармальна замацоўваецца па-рознаму, але ў любым выпадку ён уяўляе сабой публічны акт або абрад. Акт можа быць вельмі простым. Знайшоўшы ўзаемапаразуменне з жанчынай, малады чалавек бразільскага племені тапірапэ звычайна кладзе бярэмя дроў ля хаты бацькоў сваёй будучай жонкі і тым публічна абвяшчае аб намеры жаніцца [Wagley, 1977, с.157]. Пасля гэтага ён пачэпіць свой гамак побач з яе гамаком і стане часткаю новай сям’і.
У сялянскіх супольнасцях з больш складанымі формамі сацыяльнага раздзялення звычайна адбываюцца больш вытанчаныя цырымоніі. Бугі — сялянскі народ 'паўднёва-заходняй часткі Сулавэзі, які
рассяліўся па ўсім інданезійскім архіпелагу. Іх супольнасць вызначаецца выразнай іерархіяй адносін, а статус кожнага залежыць у роўнай ступені як ад родавага паходжання, так і ад асабістых заслуг. Там узнікаюць двухбаковыя сваяцкія адносіны, заснаваныя на сямейных і шлюбных сувязях. Бугі, напрыклад, пастаянна спаборнічаюць паміж сабой за высокае становішча і пільна яго ахоўваюць. Своеасаблівым спаборніцтвам, публічнай дэманстрацыяй іерархічнага статуса з’яўляюцца ў іх і вяселлі.
Шлюб у бугаў суправаджаецца цэлым шэрагам дзействаў і патрабуе ўдзелу вялікай колькасці людзей [Millar, 1989]. Фармальны працэс пачынаецца з заручынаў — прыняцця шлюбнай прапановы і абмеркавання памераў выкупу за нявесту. Падрыхтоўка да вясельнай цырымоніі звычайна пачынаецца за некалькі тыдняў. Сям’я і сябры нявесты ствараюць спецыяльныя групы, якія бяруць на сябе адказнасць за падрыхтоўку, у тым ліку за абсталяванне месца прыёму гасцей, адпраўку запрашэнняў, упрыгожванне залы, збор посуду і крэслаў для гэтай падзеі, наладжванне забаў на вяселлі, рассаджванне гасцей.
У дзснь шлюбнай цырымоніі нявесту апранаюць і ўбіраюць у асобным месцы, а тым часам падрыхтоўка працягваецца, прыязджаюць госці і імам (рэлігійны лідэр мусульман), іх садзяць за стол. У той самы час у доме жаніха частуюць яго гасцей (але не самога жаніха) і гатуюць спецыяльныя стравы, каб узяць з сабою ў дом нявесты. Потым жаніх і яго госці едуць да нявесты, жаніха вядзе нехта са старэйшых, які выконвае ролю пасаджонага бацькі. Як толькі сядуць госці жаніха, яго адводзяць да нявесты. Пасля таго як жаніх прамовіць ісламскую шлюбную малітву і падпіша кантракт, абвяшчаюцца памеры выкупу за нявесту. Выкуп чыста сімвалічны. гэта старыя манеты, якія не маюць вялікай каштоўнасці, а служаць для вызначэння статуса дзяўчыны адпаведна яе паходжанню і заможнасці; часта гэта могуць быць грошы ці ювелірныя вырабы ў памерах, якія адпавядаюць заможнасці і прэстыжу бацькоў нявесты (значная доля іх аддаецца бацьку). Потым жаніха сярод натоўпу цікаўных падводзяць да нявесты. Тое, як ён першы раз дакранецца да дзяўчыны, служыць паказчыкам. як у іх будуць ладзіцца далейшыя адносіны. Ён надзявае пярсцёнак на палец пявесты ды ідзе вітацца з яе бацькамі. Пасля застолля жаніха падводзяцьда нявесты для жартаўлівага абмену саронгамі (інданезійская нацыянальная вопратка). Потым жаніх ад'язджае, і маладым не дазваляецца пачынаць сумеснае жыццё да таго часу, пакуль не будуць зроблены ўсе разлікі і не адбудзецца вяселле.
За некалькі дзён да вяселля нявеста і жаніх паасобку прымаюць
гасцей, якія, пачаставаўшыся, пакідаюць падарункі. Напярэдадні вяселля збіраецца ад 50 да 200 жанчын, якія разбіраюць карову (або кароў), зарэзаную дзеля такой падзеі, і гатуюць стравы для гасцей. Пасля частавання работнікаў пачынаецца святочная вечарына. Яна складаецца з чытання вытрымак з жыцця Прарока Мухамеда, ачышчальнай цырымоніі і ўсяночнага застолля. Для ачышчальнай цырымоніі нявесту і жаніха апранаюць у спецыяльнае адзенне, садзяць перад бочкамі з вадою і лісцем хны. Нявеста і жаніх кладуць рукі далонямі ўверх на падушку, а госці па чарзе падыходзяць да іх, мачаюць лісце ў ваду і кладуць ім на рукі. Пасля гэтага рытуалу ўсе прысутныя мужчыны працягваюць усяночнае застолле, гутараць і весяляцца да раніцы. На наступны дзень госці збіраюцца два разы. Спачатку жаніх са сваёю дружынаю прыязджае да нявесты ўдзень, дзе ён і яна садзяцца на спецыяльна аздобленыя крэслы і прымаюць гасцей. Пасля гэтага дружына нявесты суправаджае жаніха да яе дому, дзе зноў збіраюцца людзі. Госці рассаджваюцца ў адпаведнасці з іх статусам і весела бавяць час у размовах. Размах застолля залежыць ад грамадскага статуса ўдзельнікаў і іх колькасці (яна можа складаць ад 50 да 1000 чалавек). Пасля' застолля маладыя застаюцца ў доме нявесты, але разам не спяць. На наступны дзень яны павінны праведаць магілы продкаў нявесты. Пазней сваякі жаніха (акрамя бацькоў) прыводзяць пару ў дом жаніха, дзе яны застаюцца тры ночы (цяпер гэта можа быць толькі адна ноч), і застолле працягваецца. Затым бацькі жаніха адводзяць пару да бацькоў нявесты для фінальнага рытуалу — сустрэчы з цесцем, цешчаю і іх сваякамі. Пасля гэтага, зрабіўшы яшчэ некалькі візітаў ветлівасці да сваякоў, што дапамагалі ладзіць вяселле, шлюбная пара можа адпачыць.