Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Мой вопыт і назіранне за жыццём вясковай багу (нявесткі) паказалі важнасць многіх ідэй і прынцыпаў, на якія абапіраецца інстытут шлюбу. Я пачала разумець, чаму хлопец і дзяўчына амаль не маюць дачынення да гэтай справы. У іх лічыцца недарэчным нават згадваць аб жаданні выйсці замуж ці ўмешвацца ў ход абмеркавання ўмоў шлюбу. Уся падрыхтоўка і выбар партнёра ўскладаюцца на родзічаў, але яны могуць раіцца і з непасрэдна зацікаўленай асобаю. Шлюбы часта выкарыстоўваюцца як сродак замацавання ўжо існуючых адносін і для стварэння новых саюзаў паміж рознымі сем ’ямі. Часта яны наладжваюцца з намерам павысіць свой статус і прэстыж.
Жыццё Дропы і яе статус у выніку шлюбу раптоўна і адчувальна змяніліся. Ступень яе сацыялізацыі дазваляла ёй прыняць ролю жонкі “нейкага мужчыны” і клапаціцца аб сямейніках — бацьку, братах, мужу і будучых дзецях. Сціпласць у вопратцы і ў паводзінах стала яе другой натураю, яна навучылася быць маўкліваю ў прысутнасці мужчын і пазбягала з ’яўляцца на людзях. У шлюбным доме яна залежала ад мужчын, якія яе абаранялі, але карысталася пэўнай свабодаю ў бацькоўскім доме, дзе ніколі не ўзнікала пытання аб неабходнасці насіць чадру.
Адзінымі мужчынамі, з якімі яна кантактавала, былі яе браты і швагры; але такія ж сяброўскія адносіны маглі быць у яе і з іншымі. Ведаючы, што іх дачка аднойчы выіідзе замуж і пакіне бацькоўскі дом, бацькі ставіліся да Дропы з вяліксш любасцю. Яна залежыць ад бацькі і братоў, якія час ад часу робяць ёй падарункі, а сваёй долі ў сямейным надзеле не мае.
Дропа выйшла замуж у 19, а гаворкі наконт шлюбу пачаліся, як толькі яна дасягнула паўналецця. Размовы, песні і жарты з адпаведным падтэкстам падрыхтавалі Дропу да гэтай падзеі. Дураслівыя адносіны ў бацькоўскім доме (асабліва з малодшымі братамі) у пэўнай меры дапамаглі ёй прыстасавацца і не адчувсіць сябе самотнай у чужым доме.
Нягледзячы на той факт, што, паводле закону, шлюбны ўзрост для дзяўчыны пачынаецца ў 18 гадоў, а для мужчыны — у 21, часта заключаюцца раннія шлюбы, якія маюць на мэце абараніць нявесту і захаваць яе нявіннасць. Гэта болый характэрна для ніжэйшых кастаў, дзе беднасць вымушае маладых дзяўчат ісці куды-небудзь на працу, і бацькі занепакоены яе бяспекай. Праз колькі гадоў пасля фармальных заручын адбываецца другая шлюбная цырымонія: калі дзяўчына дасягае спеласці, яе пасылаюць у дом яе мужа. 1 хаця цнатлівасць незамужняй дзяўчыны і вернасць жонкі з ’яўляюцца ідэалам, ціхія грахі — не выключэнне ў жыцці індыйскай вёскі. Здрада мужу, шлюб па каханні, дашлюбнае полавае жырцё лічацца заганнымі, але ўсё ж сустракаюцца.
Як выбіраюцца шлюбныя псіртнёры ў сялянскіх раёнах паўночнай Індыі? Што бацькі хочуць бачыць у будучай нявесце і жаніху? Правілы і нормы індускай каставай сістэмы патрабуюць зводных шлюбаў / строга абавязваюць захоўваць эндагамныя шлюбы ў мезках сваён касты. Правіламі таксама забараняюцца шлюбы паміж нашчадхамі агульнага паходжання. У паўночнай Індыі таксама патрабуецца, каб шлюбны партнёр паходзіў з іншай вёскі (экзагамія). Між тым у мусульман амаль няма правілаў, якія б абмяжоўвалі шлюб у межах сваёй сям ’і; шлюбы паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі нават заахвочваюцца.
Гіпергамія, або шлюб з чалавекам, чыя сям ’я вышэй па статусе, — звычайная з ’ява сярод вышэйшых кастаў. Але ў ім ёсць і свае выдаткі,
бо нявестка (багу) апынаецца ў доме мужа ў двайной залежнасці. У яе ніжэйшы статус не толькі таму, што яна жанчына і адказвае амаль за ўсю цяжкую ручную працу; яе залежнасць абумоўлена ніжэйшым становішчам яе сям 'і.
Сям’я шукае сабе рахманую, паслухмяную, сціплую, працавітую, умелую нявесту, якая магла б стаць добраю жонкаю, маці і нявесткаю. Яна павінна мець прыемную і без фізічных недахопаў знешнасць. Хлопец пажадана каб быў адукаваны, без шкодных звычак. (п 'янства, азартныя гульні) і меў добрую працу.
Такім чынам, бацькі з любых кастаў, класаў і рэлігій у вясковай Індыі спадзяюцца знайсці добрую пару для сваёй дачкі або сына. Родныя і сваякі з іх сувязямі служаць у якасці пасрэднікаў або зводніц у падборы прыдатнай пары. Важнае значэнне маюць болый сталыя, ужо замужнія жанчыны з іх сувязямі ў іншых вёсках. Мужчыны цікавяцца наконт магчымых пар для сваіх дзяцей сярод сваякоў і нявестак і абмяркоўваюць вартасці кожнага кандыдата са сваімі дамашнімі.
Аднаго са сваякоў — традыцыйна гэта цырульнік — накіроўваюць у вёску будучай нявесты, каб ён разведаў аб ёй і яе сям ’і. Калі яна падыходзіць, то бацька, іншыя родныя або пасрэднікі сустракаюцца і дамаўляюцца наконт шлюбу. Абмеркаванне — у прыватнасці, сярод вышэйшых і болыа багатых кастаў — тычыцца галоўным чынам абмену падарункамі, шлюбных выдаткаў (у тым ліку на частаванне), велічыні дружыны жаніха і пасагу нявесты. Брахманскі святар вывучае гараскоп, каб не было ніякіх перашкод паміж жаніхом / нявестаю. Адбываецца абмен недарагімі падарункамі, дарагія падарункі пакідаюцца для сагаі (sagai — цырымонія заручынаў).
Асоба, якая дзейнічае як зводніца, нясе першасную адказнасць за шлюб і карыстаецца прыярытэтам сярод сваякоў у выбары добрай пары. Гэта асоба (часцей за ўсё мужчына) адыгрывае важную ролю ва ўзгадненні магчымых складанасцяў, у прыватнасці тых, якія датычацца пасагу і даты вяселля. Падчас перадшлюбных перамоў важнае месца займаюць пытанні, звязаныя з пасагам — тым матэрыяльным багаццем, якое будзе суправаджаць дачку ў яе новы дом. Гэта могуць быць грошы, адзенне, ювелірныя ўпрыгожанні, прадметы хатняга побыту, a ў людзей заможных — такія бытавыя рэчы, як халадзільнікі і тэлевізары, матаролеры і матацыклы. Хлопца можа прывабіць шлюб з ніжэйшаю па статусе сям’ёю, калі ён захоча атрымаць значна болыаы пасаг. На жаль, шырокараспаўсюджаная з’ява пасагу (забароненая законам) часта ператварае жанчын у сапраўдных пешак у барацьбе за прэстыж сярод выаіэйшых кастаў. Хаця ў вёсках практыка забойства нявестаў з занадта малым пасагам не набыла пагрозлівых памераў (болыйасць інцыдэнтаў самаспальвання нявест, або “пасажных смер-
цяў”, адбываецца сярод гарадскога насельніцтва), але і тут нявесты не могуць адчуваць сябе ў поўнай бяспецы.
Шлюб у Індыі значна адрозніваецца ад падобнага інстытута ў большасці заходніх культур, хаця ў самой Індыі такая форма шлюбу датуецца канцом XIX cm. Варта адзначыць адсутнасць выбару / рамантычнага кахання ў адносінах паміж хлопцам і дзяўчынаю; важным з ’яўляецца не сам саюз паміж маладымі, а больш шырокая сетка міжсямейных адносін, якую стварсіе шлюб.
Невядома, ці будзе наша мадэль свабоднага выбару, заснаваная на працяглым рамантычным каханні, прыдатнай для Індыі. Індыйскі народ змагаецца за новыя магчымасці, за свабоду жанчын распараджацца сваім лёсам, аднак што датычыцца шлюбу, то такія перамены могуць быць непажаданымі.
Раздзел 10
САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ
Для семаяў, адносна невялікай адасобленай групы лясных жыхароў Малайзіі, сама думка аб тым, што можна раззлавацца, з’яўляецца абсурднай. “Мы не злуем” — тлумачаць яны [Dentan, 1968, с.55]. Зразумела, і семаі ў некаторых сітуацыях злуюць, але іх культура не прызнае права на такое пачуццё, Маральныя правілы семаяў зніжаюць да мінімуму верагоднасць страты самакантролю. Яны лічаць сябе праціўнікамі насілля, бо з нараджэння іх вучаць пазбягаць насілля і саромецца агрэсіўных паводзін. Калі каго-небудзь пакрыўдзяць фізічна або маральна, пакрыўджаны мае права патрабаваць кампенсацыі, і больш чым верагодна, што крыўдзіцель вымушаны будзе папрасіць прабачэння за тое, што стаў прычынай канфлікту.
Адносіны семаяў да насілля здзіўляюць большасць амерыканцаў, для якіх пачуццё злосці і варожасці — штодзённая з’ява. Шмат людзей, выхаваных у традыцыях заходняй культуры, могуць палічыць семаяў слабымі і баязлівымі або, магчыма, бесклапотнымі і наіўнымі. Такое ўспрыманне адлюстроўвае ўласныя культурныя погляды жыхара Захаду на гвалт і злосць. I заходняе, і семайскае стаўленне да гэтых праяў — частка культурных традыцый, якія склаліся ў пэўным асяроддзі пры пэўных гістарычных умовах. Як узнікаюць такія адносіны і якім чынам асоба ў грамадстве прывыкае да іх? У гэтым раздзеле, дзе распавядаецца пра тое, як асобныя людзі становяцца часткай свайго грамадства, мы звернем увагу — як і ў папярэдніх трох — на ўтварэнне грамадства.
САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ I ІНКУЛЬТУРАЦЫЯ
Агульны працэс, у якім мы засвойваем ад іншых людзей сацыяльныя ролі, вядомы як сацыялізацыя. Хоць частка набытых ведаў з’яўляецца вынікам спецыяльнага навучання, працэс сацыялізацыі адбываецца пераважна праз узаемаадносіны паміж людзьмі. Па меры таго як мы становімся паўнапраўнымі членамі пэўнай супольнасці, мы далучаемся да працэсу інкультурацыі: знаходзім свае ролі ў грамадстве і засвойваем пэўныя культурныя каштоўнасці.
Наш светапогляд абумоўлены практыкай і павер’ямі людзей, што жывуць побач. Нас вучаць, як дзяліць фізічны і грамадскі свет на катэгорыі, нам тлумачаць, што гэтыя катэгорыі азначаюць. Семаі класіфікуюць жывёл у адпаведнасці з месцам іх жыхарства: рыбы, кіты і чарапахі — усе ў адной катэгорыі. Падобным чынам і іх успрыманне свету шмат у чым адрозніваецца ад нашага. Да навальніцы, напрыклад, яны ставяцца як да штучнай з’явы, выкліканай дзеяннямі чалавека [Dentan, 1968, c.21-22], а не як да натуральнага прыроднага феномена, які амаль не падкантрольны людзям.
Сацыялізацыя выяўляецца ў пэўнай аднароднасці суграмадзян, якія маюць супольныя вартасці і вызначаюць свае адносіны да іх. Пры гэтым заўсёды існуе магчымасць варыянтаў. Праз варыятыўнасць часткова адлюстраваны асаблівыя статусы і ролі асобы ў грамадстве. У дадатак да гэтага заўсёды застаецца месца для індывідуальнага выбару і выяўлення індывідуальных асаблівасцяў. Гэта найбольш характэрна для вялікіх супольнасцяў, у якіх націск канфармізму не такі адчувальны, як у малых. He ўсе семаі аднолькавыя, але цеснае і працяглае іх узаемадзеянне і страх, што іх паводзіны асудзяць блізкія, абумоўліваюць значную ступень іх аднароднасці. А для тых, хто жыве ў вялікіх грамадствах, дзе існуе больш шырокі набор патэнцыяльных роляў і статусаў і больш магчымасцяў для сацыяльнай мабільнасці, існуе магчымасць большага выбару. Аднак наяўнасць варыянтаў выбару не азначае, што яны будуць рэалізаваны. Вялікая ступень аднароднасці выяўляецца ў такіх структурах вялікіх грамадстваў, як клас, абшчына або этнас. Гэта характэрна як для элітарных колаў Філадэльфіі, так і для амерыканцаў мексіканскага паходжання з усходняга Лос-Анжэлеса: у абодвух выпадках назіраецца значная тэндэнцыя да падпарадкавання групавым інтарэсам.