Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Сацыялізацыя пачынаецца ад нараджэння. Хоць раннія гады жыцця асабліва важныя ў фарміраванні поглядаў асобы, гэты працэс працягваецца ўсё жыццё. Спадзяванні дзіцяці адрозніваюцца ад спадзяванняў дарослага чалавека. Па меры таго як людзі сталеюць, яны абавязаны навучыцца паводзіць сябе адпаведна свайму новаму статусу. Якімі б ні былі гэтыя адрозненні ў розных грамадствах, яны заўсёды будуць існаваць.
На сацыялізацыю ўплываюць таксама змены ў навакольным асяроддзі. Грамадскія ўмовы пастаянна мяняюцца, і людзі вымушаны прыстасоўвацца да гэтых зменаў. Спосабы прыстасавання людзей часткова залежаць ад сутнасці грамадскіх зменаў, а часткова — ад традыцыйных узораў паводзін і светапогляду. Напрыклад, з’яўленне ў 40-х гадах тэлебачання змяніла ўзоры сацыялізацыі, паколькі яно служыла крыніцай інфармацыі, пасрэднікам паміж сямейні-
камі, паміж чалавекам і вонкавым светам, нянькай для мільёнаў дзяцей. Але яго ўздзеянне на людзей не было адназначным. Рэакцыя на тэлебачанне была рознай у залежнасці ад узросту, полу, этнічнай прыналежнасці і шэрагу іншых фактараў.
У шырокім сэнсе найперш біялагічныя характарыстыкі вызначаюць абмежаванні нашых намаганняў і магчымасцяў успрымання свету. Мы не можам лятаць, ужываем толькі пэўныя віды ежы і бачым толькі ў межах спецыфічнага светлавога спектра. Аднак у рамках гэтых абмежаванняў застаюцца вялікія магчымасці для варыянтаў. Існуюць таксама індывідуальныя біялагічныя адрозненні, бо кожны чалавек нараджаецца з унікальным наборам спадчынных схільнасцяў і фізічных паказчыкаў, якія ўплываюць на яго паводзіны. Якімі б істотнымі ні былі індывідуальныя біялагічныя адрозненні, яны мяняюцца ў адпаведнасці са сваёй прыродай і залежаць ад сацыяльнага фону. Быць сляпым ва урбанізаваным грамадстве далёка не тое самае, што быць сляпым сярод качэўнікаў пустыні.
СВЕТАПОГЛЯД I КАШТОЎНАСЦІ
Калі мы вывучаем пэўнае грамадства, то перш за ўсё звяртаем увагу на адаптацыйную стратэгію. Гэтая стратэгія ўвасабляецца ў стаўленні да жыцця, у разуменні таго, як найлепшым чынам дзейнічаць, што правільна і што няправільна. Такія шырокія погляды і ідэі з’яўляюцца часткай культурнай арыентацыі грамадства.
Культурная арыентацыя і адаптацыйная стратэгія
Асноўныя арыенціры і ўзоры паводзінаў, якія заахвочваюцца ў межах пэўнай культурнай традыцыі, адлюстроўваюць усеагульную адаптацыйную стратэгію супольнасці. Здабыўшы дзічыну, семаі старанна дзеляць яе на роўныя порцыі. Той, хто здабыў ежу, раздае порцыі старэйшым у сем’ях. У сваю чаргу ён можа спадзявацца, што ў выпадку неабходнасці сам атрымае дзічыну ад каго-небудзь з гэтых людзей. Асноўным у сістэме абмену семаяў з’яўляецца перакананне: не трэба запамінаць. што ад каго атрымаў, і неабходна дзяліцца ўсім, чым можна [Dentan, 1968, с.49]. Такія звычаі даюць гарантыю таго, што ежу атрымаюць усе члены грамады. Такім чынам забяспечваецца абарона тых, хто не здольны падтрымліваць сябе з прычыны хваробы або калецтва. Гэта частка калектыўнай эгалітарнай адаптацыі семаяў. Паколькі асаблівасці ўспрымання, маральныя каштоўнасці і грамадскія адносіны ў многім абумоўлены
спецыфікай навакольных умоў, то натуральна, што змены ўмоў на ўсё гэта моцна ўплываюць. Так, на ладзе жыцця малых супольнасцяў істотна адбілася экспансія сусветнай сістэмы. Увядзенне грошай сярод менш ізаляваных усходніх семаяў значна змяніла ў іх і сістэму абмену, і погляды на яго сутнасць. У адрозненне ад ежы грошы не псуюцца, іх лёгка схаваць, і людзі пачынаюць карыстацца гэтым [Dentan, 1968, с.50]. Такія змены не азначаюць імгненнага заняпаду традыцыйных культурных каштоўнасцяў, але ўзмоцненая інтэграцыя ў сусветную сістэму паскарае гэты працэс. Хоць шмат семаяў па-ранейшаму прытрымліваецца сваіх звычаяў, але усё большая інтэграцыя Малайзіі прывядзе, напэўна, да росту канкурэнцыі і агрэсіўнасці сярод яе жыхароў.
Светапогляд
Асноўную культурную арыентацыю людзей, форму ўспрымання імі навакольнага асяроддзя можна вызначыць як іх светапогляд. Як адзначыў Роберт Рэдфілд, светапогляд асобы — гэта сістэма ідэяў, якія служаць адказам на пытанні: “Дзе я, што вакол мяне, як я стаўлюся да гэтага?” [Redfield, 1952, с.ЗО]. Светапогляд датычыцца фундаментальных поглядаў народа адносна прыроды свету, што больш-менш сістэматычна адлюстравана ў яго філасофіі, этыцы, рэлігіі і навуцы [Wallace, 1970, с. 142-143]. He ўсе людзі прытрымліваюцца аднолькавых прынцыпаў і перакананняў, але звычайна лічыцца, што светапогляд грамадства адлюстроўвае агульнапрынятае разуменне культуры гэтага грамадства як цэлага.
Прыклады светапогляду і таго, як ён праяўляецца, даюць дэсана, невялікая група збіральнікаў і земляробаў племя тукана з поўдня Калумбіі [Reichel-Dolmatoff, 1971], Дамінантай светапогляду дэсана з’яўляецца біялагічная і культурная цэласнасць іх супольнасці. 1мкненнем да яе прасякнуты ўсе іх адносіны і дзейнасць. На думку дэсана, ^этай мэты можна дасягнуць толькі праз мінімальнае спаборніцтва і праз сістэму строгага абмену як з супляменнікамі, так і з жывёлай. У іхнім падзеле працы мужчыны палююць, а жанчыны займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю, пры гэтым большы прэстыж маюць мужчыны, бо дэсана лічаць сябе паляўнічымі, а не земляробамі. Але гэтая перашкода на шляху да цэласнасці пераадольваецца праз рэлігію. Падчас цырыманіяльных сходаў — каб падкрэсліць узаемазалежнасць — прадстаўнікі кожнага полу становяцца пад каляровыя знакі (чырвоны або жоўты), якія сімвалізуюць супрацьлеглы пол. Цэласнасць праяўляецца і ў рамёствах. Хоць існуе спецыялізацыя ў вырабе чаўноў, маніёкавых тарак, кошыкаў і
посуду, дэсана з’яўляюцца прыхільнікамі ўзаемнага абмену таварамі, не імкнучыся да канкурэнцыі, нажывы і эксплуатацыі.
Для людзей, якія жывуць у падобных паміж сабой супольнасцях, характэрны падобныя погляды на свет. Качэўнікі аўстралійскіх пустынь успрымаюць свет гэтак жа, як і качэўнікі пустыні Калахары ў Афрыцы. Гэта ў аднолькавай ступені датычыцца як светапогляду жыхароў сучасных індустрыяльных заходніх грамадстваў, так і ўсяго свету. Аднак існуюць пэўныя адрозненні, звязаныя з класавай прыналежнасцю. Оскар Льюіс увёў ва ўжытак такое паняцце, як культура беднасці — агульныя жыццёвыя адносіны і стыль жыцця, якія ён назіраў сярод беднякоў больш і менш развітых краін [Lewis, 1966], Пачуццё безнадзейнасці, палітычная пасіўнасць і спажывецкія настроі — вось характэрныя рысы гэтых людзей. Ідэя Льюіса аб культуры беднасці не пазбаўлена недахопаў, але яна слушна канстатуе, што жыццё ва ўмовах беднасці без надзеі на паляпшэнне становішча можа прывесці да падабенства ва ўспрыманні свету.
Навукоўцы вылучаюць светапогляды двух відаў: “прымітыўны” і “цывілізаваны”. Мы абазначым іх як прыродны і урбаністычны.
ПРЫРОДНЫ СВЕТАПОГЛЯД. Прыродны светапогляд — гэта такі погляд на навакольны свет, калі людзі ўспрымаюць сябе цесна паяднанымі з прыродай [Walker, 1989]. Фізічны свет, у якім яны знаходзяцца, паўстае як жывая істота, і таму чалавек гэтак жа звязаны з жывёлай, дрэвамі, вадой і іншым, як і з людзьмі. Як частка прыроды, людзі бяруць на сябе адказнасць за падтрыманне натуральнага парадку рэчаў і не збіраюцца дамінаваць над прыродай або змяняць яе [Wallace, 1970, с. 142]. Іх уяўленні знаходзяць адлюстраванне ў рытуалах.
У іх рэлігіі падкрэсліваецца нязменная сутнасць свету. Больш таго, рэлігія не толькі падтрымлівае іх уяўленні, але і патрабуе прытрымлівацца абрадаў з мэтай захавання звыклага парадку рэчаў. Прыродны светапогляд адлюстроўвае гаспадарчы лад жыцця і адаптацыйныя стратэгіі, якія ў сваю чаргу абумоўліваюць цесныя сувязі як паміж самімі супольнікамі, так і паміж імі і прыродай. Аўстралійскія абарыгены, напрыклад, сакралізуюць фізічнае асяроддзе і бачаць сябе паяднанымі з усім жывым на сваіх землях, што выяўляецца ў абрадах.
УРБАНІСТЫЧНЫ СВЕТАПОГЛЯД. Урбаністычны светапогляд адлюстроўвае больш абстрактную прыроду сацыяльных адносін у буйных грамадствах, напрыклад нашых дачыненняў з урадам, і тэхналогіі, якая аддаліла людзей ад прыроды. Шмат у чым ён супрацьлеглы прыроднаму светапогляду. Замест таго каб прыт-
рымлівацца нязменнасці свету і разглядаць чалавецтва ў межах гэтага натуральнага парадку, урбаністычны светапогляд падкрэслівае нашу адасобленасць ад прыроды і нашу ролю як яе заваёўніка. Замест таго каб жыць у гармоніі з пустыняй або лесам, мы імкнемся так змяніць, трансфармаваць іх, каб яны служылі нашым штодзённым патрэбам.
Каштоўнасці
Светапогляд пэўнага народа аб’ядноўвае і каштоўнасці яго прадстаўнікоў. Каштоўнасці — гэта эмацыянальна афарбаваныя ўяўленні аб тым, што пажадана, а што не, што правільна ці няправільна, адпаведна ці неадпаведна. У межах любога грамадства існуе варыятыўнасць у вызначэнні каштоўнасцяў, якіх прытрымліваюцца людзі. Нават у сваёй уласнай сям’і мы не заўсёды падзяляем погляды нашых бацькоў ці братоў. 3 калегамі ж па працы або суседзямі адрозненні ў вызначэнні каштоўнасцяў могуць быць яшчэ большыя.
Нягледзячы на індывідуальныя асаблівасці, насельнікі асобнага рэгіёна, прадстаўнікі пэўнага грамадскага класа ці этнічнай групы маюць шмат агульных поглядаў. Напрыклад, у нашым грамадстве мы гаворым пра нацыянальныя каштоўнасці, каштоўнасці сярэдняга класа, каштоўнасці горада, прызнаючы пры гэтым, што розныя стылі жыцця могуць спалучацца з рознымі каштоўнаснымі арыентацыямі. У кожным з гэтых выпадкаў каштоўнасці суадносяцца з канкрэтным атачэннем, гісторыяй і адаптацыйнай стратэгіяй. Народы з ваяўнічай гісторыяй, нашчадкі вайсковых захопаў спавядаюць каштоўнасці, сфармаваныя мілітарызмам і агрэсіяй: гэта гатоўнасць ахвяраваць сабой і праява сляпой адданасці лідэрам.
У большасці культур можна выдзеліць цэлую сістэму асноўных каштоўнасцяў, што служыць падмуркам сацыяльных паводзінаў і мэтаў, да якіх імкнуцца людзі. Прыкладам такіх стрыжнёвых каштоўнасцяў можа служыць адданасць абавязку, пачцівасць да бацькоў у японцаў.
He ўсе стрыжнёвыя каштоўнасці прызнаюцца адзінадушна. Прыкладам могуць быць каштоўнасці, абумоўленыя становішчам мужчын і жанчын у Іспаніі — такія як machismo (мужнасць, смеласць) і verguenza (сціпласць, баязлівасць, сарамлівасць). Больш таго, якраз тое, што складае стрыжнёвыя каштоўнасці, і можа стаць аб’ектам нязгоды, стаўленне да іх можа адлюстроўваць палітычную вагу людзей у грамадстве. Некаторыя даследчыкі [Mouer and Sugimoto, 1986] крытычна ставяцца да імкнення лічыць каштоўнасці, звязаныя з адзінадушнасцю і існаваннем пэўнай іерархіі, агульнапрымальнымі для японскага грамадства. Гэта, на іх думку, адлюстроўвае толькі пазіцыю японскай кансерватыўнай эліты і супярэчыць дра-