Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Прыстасаванне да новых статусаў і засваенне новых роляў адбываюцца ў дробных і буйных грамадствах па-рознаму.
У большасці дробных грамадстваў колькасць пэўных роляў і статусаў адносна абмежаваная. Хоць і застаецца месца для індывідуальнага выбару, але асноўныя жыццёвыя шляхі вызначаны ўжо найерад. Сярод мардуджараў агульнапрынята, што кожны мужчына павінен ажаніцца і мець дзяцей. Пры вызначэнні патэнцыяльнай пары існуюць даволі жорсткія правілы: звычайна жаніх і нявеста ведаюць адзін аднаго шмат гадоў да жаніцьбы. Ім няцяжка навучыцца паводзіць сябе ў новай ролі, бо, падрастаючы, яны назіралі за ўзаемаадносінамі ў сем’ях свайго паселішча. Бацькі і сваякі таксама даюць слушныя парады наконт таго, як сябе паводзіць. Паколькі жыццё паселішча працякае адкрыта, іх паводзіны становяцца аб’ектам пастаяннага і пільнага назірання і заўваг з боку супляменнікаў.
У буйных грамадствах дыяпазон статусаў і роляў чалавека больш разнастайны. Хоць малаверагодна, што жыццё сына балівійскага шахцёра будзе значна адрознівацца ад жыцця яго бацькі, але ўсё ж існуе значная магчымасць выбару. У нашым грамадстве шмат людзей не бяруць шлюб або, стварыўшы сям’ю, не заводзяць дзяцей. Лад жыцця сваіх бацькоў мала калі бывае ўзорам для дзяцей. Тое, што пэўны чалавек працуе бухгалтарам, ажаніўся з сяброўкай свайго дзяцінства і жыве ў добра абстаўленым доме ў прадмесці, дзе ён гуляе ў гольф або тэніс па выхадных, мала што гаворыць пра жыццё яго дзяцей, бо яны выраслі і пакінулі дом. Існуе верагоднасць, што ў ягоных дзяцей будзе прыкладна такое ж жыццё, як у яго самога, але не выключаны і іншыя варыянты. У буйных грамадствах на многія аспекты сацыялізацыі асобы ўплываюць бацькі і сваякі. Там, дзе існуюць высокая спецыялізацыя і адрозненні паміж пакаленнямі, актыўную ролю ў працэсе сацыялізацыі адыгрываюць настаўнікі і прафесійныя дарадцы. Калі маці працуе сакратаркай або кухаркай, яна мала што можа параіць свайму сыну, які вырашыў уладкавацца ў жыцці ў якасці юрыста. Узровень адукаванасці і сродкі масавай інфармацыі таксама ўздзейнічаюць на сітуацыю: пры неабходнасці можна звярнуцца да пісьмовых крыніц, радыё і тэлебачання. Да таго
ж у буйных грамадствах у адрозненне ад дробных узорамі паводзін могуць быць не толькі асабістыя знаёмыя, але і шмат якія славутасці і дзеячы, не кажучы ўжо пра герояў мастацкіх твораў і кінафільмаў. 3 гэтай прычыны сацыялізацыя ў плане атрымання новых роляў у буйных грамадствах носіць куды менш прыватны характар.
ПРЫСТАСАВАННЕ ДА ЗМЕНАЎ АСЯРОДДЗЯ. Акрамя таго, што мы спрабуем прыстасавацца да больш-менш прадказальных зменаў, якія суправаджаюць наша асабістае жыццё, мы павінны таксама ладзіць са зменамі ў знешнім свеце (гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзела). Для тых, хто нарадзіўся ў адносна адасобленых невялікіх групах, пераход у вялікае грамадства бывае досыць пакутлівым. Многія з тых, хто загінуў у выніку сутыкнення з заходняй цывілізацыяй, не былі ахвярамі забойства ці якой эпідэміі. Трапіўшы ў абсалютна інакшы свет, гэтыя людзі губляліся і трацілі арыенціры. У працэсе прыстасавання да кардынальных жыццёвых зменаў вялікае значэнне мае ўзрост: моладзь пераносіць іх звычайна лягчэй. Прыстасаванне да навакольных зменаў можа быць цяжкім і для тых, хто выхаваны паводле культурных традыцый Захаду, асабліва для людзей старэйшых, у якіх ужо сфарміраваліся ўстойлівыя погляды на свет. У такім грамадстве, як наша, людзі лягчэй прыстасоўваюцца таму, што наш сацыяльны вопыт прымушае чакаць і, да некаторай ступені, нават жадаць перамен. Наша лабільнасць з’яўляецца вынікам таго, што ў нас куды болей магчымасцяў для сацыялізацыі. Сацыялізацыя, заснаваная на асабістым вопыце бацькоў і іншых старэйшых людзей, не спрацоўвае ў дачыненні да зменаў асяроддзя. Да іх лягчэй прыстасавацца, калі ёсць магчымасць выкарыстаць агульначалавечы вопыт праз кнігі і сродкі масавай інфармацыі або з дапамогай прафесійных дарадчыкаў.
АДХІЛЕННІ
У кожным грамадстве ёсць стандарты, паводле якіх ацэньваюцца чалавечыя паводзіны. У нашым свеце існуюць дазолі ўстойлівыя погляды на тое, што сабой уяўляе нармальная асоба. Нармальная асоба — далёка не ідэал. Чалавек, які прэтэндуе на ролю ідэалу, можа пачуць: “Хто ты такі, каб так важнічаць?” Тыя людзі, якіх лічаць нармальнымі, павінны паводзіць сябе пэўным чынам і не прытрымлівацца занадта дзіўных і нязвыклых поглядаў. Нармальным людзям у пэўных межах дазваляецца мець некаторыя асаблівасці і выпадковыя адхіленні ў паводзінах. Але ўсё, што выходзіць за рамкі, успрымаецца як адхіленне ад нормы, і той, хто ўпарта думае і дзейнічае іначай, лічыцца чалавекам з адхіленнямі.
Вызначэнне адхіленняў
Як суграмадзяне дасягаюць згоды адносна адхіленняў — гэта пытанне вельмі важнае для антраполагаў. Сутнасць адхіленняў у розных грамадствах вызначаецца па-рознаму. Чалавек, якога ў нас лічаць вар’ятам, недзе можа выступаць у ролі таленавітага ці проста дзівака. Калі вы выкрылі ашуканца і выказваеце злосць, то ў заходнім грамадстве гэталічыцца нармальным — пры умове, што злосць праяўляецца без залішняга гвалту. Між тым семаі або інуіты ўспрымаюць такую злосць як адхіленне.
Ва ўсіх культурных традыцыях існуе месца для вытлумачэння выпадковых з’яў і ўчынкаў. Напрыклад, хоць семаі лічаць насілле адхіленнем ад нормы, многія з іх актыўна ўдзельнічалі ў брытанскай кампаніі супраць камуністычнага руху ў 50-х гадах XX ст. Некаторыя ж семаі ўхіліліся ад такога ўдзелу і, каб апраўдаць свае паводзіны, скардзіліся на хваробы або прыкідваліся п’янь мі. Такім чынам яны і пазбеглі таго, каб іх лічылі людзьмі з адхіленнямі, і не адышлі ад пераканання семаяў, што насілле — гэта зло.
У тым, як удзельнікі грамадства вызначаюць адхіленні ад нормы, адлюстраваны калектыўны вопыт шматлікіх пакаленняў і спосабы іх адаптацыі. Семаі і інуіты ставяцца да асоб, схільных да гвалту, асуджальна, бо тыя ўспрымаюцца як пагроза адаптацыйнай стратэгіі, якая абумоўлівае іх гарманічныя сацыяльныя адносіны. Ранняя сацыялізацыя спрыяе перадачы такога стаўлення наступнікам.
Набытыя адносіны да адхіленняў замацоўваюцца ў далейшым жыцці ўчынкамі і выказваннямі іншых людзей з падобнымі поглядамі. Вопыт як вынік няўдачы ці небяспекі таксама можа скласціся ў пэўныя адносіны да адхіленняў, бо нестандартныя ўчынкі іншых людзей падчас маюць дачыненне да нашых уласных праблем. Для індзейца племені майя няўдача на паляванні або ў заляцанні да дзяўчыны, верагодна, будзе аднесена да праяў чарадзейства. У нашым грамадстве мы звычайна абвінавачваем ва ўсіх нашых бедах гультаёў, хуліганаў і гандляроў наркотыкамі. Спіс людзей, што ствараюць непрыемнасці, доўгі: некаторыя далучаюць да яго рокмузыкаў і гомасексуалістаў.
У невялікіх супольнасцях з прычыны іх адноснай аднароднасці мае месца высокая ступень аднадумства ў адносішіх да адхіленняў. Абарыгены племені мардуджара знайшлі ў гэтым пытанні поўную згоду. У вялікіх грамадствах — з прычыны большай разнастайнасці мадэляў сацыялізацыі і большага дыяпазону меркаванняў — аднадумства куды меней. Хоць, напрыклан, некаторыя жыхары ЗША і
лічаць адхіленнем ужыванне алкаголю, усё ж такі большасць амерыканцаў так не думае.
Нестандартнымі могуць лічыцца і асобныя групы, што больш характэрна для дробных супольнасцяў (абшчын, груповак і інш.). 1х члены могуць разглядацца як “банда галаварэзаў і махляроў” або як “хеўра злодзеяў”. У больш развітых краінах таксама існуюць групы, якія можна назваць нестандартнымі: у Еўропе адной з такіх груп з’яўляюцца цыганы, у Паўночнай Амерыцы — банды матацыклістаў накшталт “анёлаў пекла”.
Крытэрыі вызначэння адхіленняў і адносіны да іх могуць змяняцца ў адпаведнасці з пэўным этапам у жыцці чалавека. Амерыканскаму падлетку яшчэ дазваляецца ўяўляць сябе нейкім “сарвігалавой”, але такія паводзіны ў сталым узросце лічацца неразумнымі. Акрамя таго, крытэрыі могуць значна змяняцца разам з сацыяльнымі ўмовамі. Напрыклад, падчас істэрыі халоднай вайны 50-х гадоў многія людзі на Захадзе ставіліся да кожнага носьбіта камуністычных ідэй як да ненармальнага, які пагражае грамадскаму ладу. Калі ў 60-х гадах міжнародны клімат крыху пацяплеў і паменшыўся страх перад камуністычнай пагрозай, тады амерыканцы звярнулі ўвагу на іншыя адхіленні, больш адпаведныя часу, — на гвалтаўнікоў, гандляроў наркотыкамі і інш. Такія змены ў вызначэнні адхіленняў часта звязаны з імкненнем канкрэтных суграмадзян мець свае погляды адносна пэўных з’яў, яны могуць набываць палітычную афарбоўку (як у выпадку з так званым “паляваннем на ведзьмаў” 50-х гадоў).
Погляды чалавека з адхіленнямі
Дагэтуль мы абмяркоўвалі, як вызначаюць людзей з адхіленнямі. Але што думаюць яны самі: усведамляюць сябе ненармальнымі або несправядліва пакрыўджанымі грамадствам? Хоць некаторыя людзі лічаць сябе ведзьмакамі, яны звычайна не пагаджаюцца з тымі, хто іх у гэтым абвінавачвае. Падобным чынам некаторыя і да прастытуцыі ставяцца як да анамальнай з’явы, але самі прастытуткі (напрыклад, удзельніцы арганізацыі Каеты ў ЗША або Усеіндыйскай дабрачыннай арганізацыі) могуць не падзяляць такога погляду. Прыводзячы той факт, што ў 56 краінах прастытуцыя ўзаконена, індыйская арганізацыя ў канцы 80-х гадоў заклікала ўрад легалізаваць гэты занятак і стварыць орган па ахове правоў прастытутак. Кіраўніца дэлійскага аддзялення, каб прыцягнуць увагу да праблем, што паўстаюць у Індыі перад прастытуткамі (па некаторых дадзеных, іх там 2
мільёны), прыняла ўдзел у нацыянальных выбарах 1991 г. у адным з самых багатых і кансерватыўных раёнаў горада.
Хоць у большасці грамадстваў выпрацаваліся агульныя погляды на людзей з адхіленнямі, самі яны неахвотна прызнаюць сябе непаўнацэннымі. Прадстаўнікі сярэдняга класа нашага грамадства, злоўленыя на такіх крымінальных учынках, як крадзеж або кантрабанда, могуць і не бачыць тут нічога благога. У іх ужо склалася стэрэатыпнае бачанне таго, якім павінен быць чалавек з адхіленнямі (“злачынны т.ып”), і яно адрозніваецца ад іх уласнага самаўспрымання. Падобнае назіраецца і ў групах, якія пераважнай большасцю грамадзян разглядаюцца як нестандартныя. Асобы, што належаць да ку-клукс-клана*, напэўна, не лічаць сябе нейкімі вылюдкамі. Яны сцвярджаюць, што падтрымліваюць фундаментальныя каштоўнасці амерыканскага грамадства.