Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Колькасць людзей, якія маюць уплыў на дзіця, у розных грамадствах і грамадскіх групах значна адрозніваецца. Каб пазбавіцца “цяжару” выхавання дзіцяці, бацькі з высокапасгаўленых колаў часта перадаюць яго нянькам. Дзіцячая сацыялізацыя ў асяроддзі урбанізаваных сярэдніх класаў у такіх грамадствах адбываецца ў межах сям’і. У шмат якіх малых супольнасцях фактычна кожны чалавек адказвае за выхаванне дзяцей. У адрозненне ад большасці дзяцей Захаду дзеці аўстралійскіх абарыгенаў не аддалены ад жыцця абшчыны. Жыццё паселішча праходзіць на вачах у дзіцяці, і даглядаюць яго ўсе дарослыя — незалежна ад таго, ці з’яўляюцца яны яму родзічамі.
Адносіны да выхавання дзяцей бываюнь таксама розныя. У адрозненне ад нашага грамадства, дзе ад дзяцей патрабуюць строгай дысцыпліны, абшчына семаяў усяляк патурае ім. Фізічнае пакаранне прымяняецца рэдка і набывае пры гэтым сімвалічную форму. Аднак гэта зусім не азначае, што семаі не імкнуцца кантраляваць паводзіны сваіх дзяцей. Замест фізічнага пакарання яны абуджаюць у сваіх дзецях пачуццё страху — страху перад невядомасцю, перад злымі духамі і перад сіламі прыроды.
Якім бы ні быў вопыт дзіцяці, ён набываецца падсвядома, шляхам пераймання дарослых, з якімі яно сутыкаецца. Менавіта раннія дзіцячыя ўражанні фарміруюць касцяк асобы, нягледзячы на тое, што наша незалежнасць ад старэйшых з узростам узесь час павялічваецца.
Уплыў ранняй дзіцячай сацыялізацыі відавочна прасочваецца ў працэсе ўсведамлення сваёй прыналежнасці да пэўнага полу [Chodorow, 1974], Агульнавядома, што ў першыя гады дзіцяці за яго выхаванне адказваюць жанчыны. I ў хлопчыкаў, і ў дзяўчынак жыццё пачынаецца сярод жанчын, адказных за іх догляд. Для жанчыны мацярынскія пачуцці і дачыненні з’яўляюцца стрыжнёвым элементам яе асобы, хоць наконт гэтага існуюць і іншыя думкі. У нашым грамадстве, прынамсі, нягледзячы на пэўныя зрухі да фемінізацыі, становішча жанчыны па-ранейшаму прыніжанае. Аднак не падобна, каб жанчына не адчувала сваёй вагі ў грамадстве.
3 другога боку, асоба мужчынскага полу фарміруецца на грунце адмаўлення гэтых сувязяў, жадання адасобіцца ад жанчын і пазбегнуць залежнасці ад іх яшчэ ў раннім дзяцінстве. Кожны хлопчык усведамляе сябе праз адмаўленне — ён не жанчына; яго няўпэўненасць наконт сваёй полавай прыналежнасці і вымушае даказваць сваё мужчынскае “я”.
У індустрыяльных грамадствах, дзе бацька амаль не ўдзельнічае ў выхаванні дзяцей, хлопчык атаясамлівае сябе з нейкай прыдуманай мужчынскай роляй, а не са сваім бацькам. Такім чынам, хлопчык як асоба развіваецца ізалявана і ўзаемадзейнічае з іншымі людзьмі пераважна на падставе ролевых стэрэатыпаў. Дзяўчынка, прырода якой не патрабуе выракацца сувязяў з маці, жыве ў свеце больш канкрэтных сацыяльных адносін. Яна менш клапоціцца пра сваю індывідуальнасць і ахвотна атаясамлівае сябе са сваёй маці і іншымі жанчынамі. За апошнія гады гэтая схема крыху змянілася, паколькі падзел працы паміж мужчынамі і жанчынамі робіцца менш выразным. Пры некаторых акалічнасцях дзяўчынкі могуць апынуцца ў ізаляваным мужчынскім асяроддзі; з іншага боку, у хлопчыкаў працэс сацыялізацыі можа праходзіць менш пакутліва і пры дачыненнях з асобамі супрацьлеглага полу.
Пераходныя абрады (ініцыяцыі)
Хоць працэс сацыялізацыі адбываецца павольна, пры пераходных перыядах ён можа паскарацца. Некаторыя з гэтых перыядаў абумоўлены фізіялагічным развіццём — як, напрыклад, першая менструацыя; на іншыя — сканчэнне школы або шлюб — уплываюць сацыяльна-культурныя фактары. Як для асоб, гак і для грамад-
ства такія пераходы вельмі важныя і часта даволі бглючыя — шлюб, напрыклад, бо асобы і групы павінны прыстасавацца да новых узаемаадносінаў і роляў.
Пераходныя перыяды часта з’яўляюцца нагодай для правядзення цырымоній, якія падкрэсліваюць важнасць змянення статуса асобы і зацвярджаюць яе новае месца ў грамадстве. Рытуалы, звязаныя з такімі пераходамі, называюцца пераходнымі абрадамі. Гэтыя абрады складаюцца з трох этапаў: аддзяленне, пераход і далучэнне [Van Gennep, I960], Спачатку асобу сімвалічна, а іншы раз і фізічна аддаляюць ад грамады і звыклага месца ў ёй. Следам ідзе пераходная стадыя, калі чалавек знаходзіцца паміж старым і новым. Потым адбываецца канчатковае рытуальнае далучэнне да новага сацыяльнага становішча, і асоба ўваходзіць у грамадства ўжо ў новай якасці.
Цырымонія заканчэння каледжа ў заходнім грамадстве — добрая ілюстрацыя такога абраду. Выпускнікі апрануты ў адметнае адзенне, якое вылучае іх сярод іншых. Падчас пераходнай стадыі адбываецца рытуальная прамова, у якой да выпускнікоў звернугы мудрыя развітальныя словы, што дапамогуць ім выйсці ў шырокі свет. Пасля прамоў адбываецца ўручэнне дыпломаў, затым выпускнікі і бацькі абменьваюцца ўражаннямі. Выпускнікі ўваходзяць у новае рэчышча жыцця: атрымаўшы дыплом, яны атрымалі новы статус.
Пераходныя абрады не толькі зацвярджаюць рух асобы праз пэўныя стадыі жыццёвага цыкла; цырымоніі і прамовы падкрэсліваюць вагу асноўных грамадскіх каштоўнасцяў. Шлюбная цырымонія, напрыклад, выкарыстоўваецца для таго, каб падкрэсліць каштоўнасці, звязаныя з сацыяльнымі, эканамічнымі або палітычнымі адносінамі. Выпускная ж цырымонія прывівае маладым людзям пачуццё прыналежнасці да грамадства і нагадвае аб адказнасці перад ім.
Мужчынскія і жаночыя пераходныя абрады
У шмат якіх супольнасцях, асабліва невялікіх, існуюць асобныя пераходныя абрады для мужчын і для жанчын. У прыватнасці, мардуджары-хлопчыкі, каб займець статус дарослых і далучыцца да асноўных рэлігійных таінстваў, якімі прасякнута ўсё іх жыццё, павінны прайсці праз шэраг абрадаў [Tonkinson,1978]. Першае пасвячэнне хлопчыкаў адбываецца ў раннім юнацтве, і заключаецца яно ў працінанні ноздры. Праз некалькі гадоў адбываецца самы значны і складаны абрад — абразанне. На перыяд ад шасці да васьмі тыдняў юнака адлучаюць ад жанчын і ад непасвечаных падлеткаў, яму не дазваляюць размаўляць: ён умоўна лічыцца мёртвым. У час сімвалічнай смерці яму паказваюць танцы, інсцэніроўкі міфаў і сцэны рэлігійнага зместу. Пасля цырымоніі абразання, якую пра-
водзяць два браты маці, ён застаецца ў адноснай ізаляцыі да таго часу, пакуль не загоіцца пеніс. Потым юнак “уваскрасае” і працягвае сваё жыццё сярод жывых.
Праз год пасля абразання юнакі праходзяць праз яшчэ адзін рытуал — субінцызія, які заключаецца ў надразанні пеніса па даўжыні. Юнакоў зноў пакідаюць у адноснай адзіноце, ім больш грунтоўна выкладаюць звесткі па рэлігіі мардуджараў. Пасля сканчэння гэтага абраду юнак дасягае поўнай сталасці, атрымлівае права ўдзельнічаць у свяшчэнных рытуалах і права на жаніцьбу. На працягу наступнага дзесяцігоддзя маладыя людзі праходзяць праз шэраг дадатковых стадый пасвячэння, звязаных з рэлігіяй. Ад пераадолення гэтых стадый залежыць іх рэпутацыя сярод сталых мужчын, якія лічаць, што моладзь павінна забяспечваць іх мясам, ахвотна прымаць удзел у жыцці грамады і не быць для яе прычынай непрыемнасцяў.
Гэтыя абрады — не толькі сродак далучэння да рэлігіі ці сімвалы пэўных жыццёвых этапаў. Яны таксама выяўляюць погляды мардуджараў адносна статуса старэйшых. Абрады звязваюць статус старэйшых мужчын з рэлігіяй, і непавага да іх успрымаецца як непавага да рэлігійных вераванняў племені. Абрады закліканы ўкараніць (што звычайна і адбываецца) абсалютную паслухмянасць з боку малодшых у штодзённым жыцці. Яны садзейнічаюць таксама трываламу замацаванню адрозненняў, якія існуюць у становішчы мужчын і жанчын. Паколькі жанчыны пазбаўлены права ўдзельнічаць у болывасці з такіх абрадаў, апошнія павінны падкрэсліваць адметнасць мужчынскіх і жаночых роляў, статусаў і працоўных абавязкаў у мардуджараў.
У жанчын таксама ёсць адметныя пераходныя абрады, адпаведныя ўзроставым фазам. У прыватнасці, у многіх традыцыйных грамадствах важнымі з’яўляюцца абрады, звязаныя з першай менструацыяй, якія ўвасабляюць сабой пераход да жаноцтва. Звычайна абрады жаночай сталасці адносна простыя і не такія траўматычныя, як у паўночнай і ўсходняй Афрыцы, у папуасаў Новай Гвінеі і ў цэнтральнай Аўстраліі, дзе жанчыны праходзяць праз такія ж жорсткія абрады сталасці, як і мужчыны. Да такіх жорсткіх абрадаў, якія жанчынамі і выконваюцца, належаць клітарыдэктамія (выдаленне ўсяго або часткі клітару) і інфібуляцыя (сшыванне губ вагіны).
Наяўнасць жорсткіх мужчынскіх і жаночых гібрадаў сталасці тлумачыцца па-рознаму. Паводле меркавання даследчыкаў, яны існуюць галоўным чынам для замацавання мужчынскай улады. Жорсткія жаночыя абрады сталасці ў патрыярхальных супольнасцях, хоць яны і выконваюцца жанчынамі, абумоўлены жаданнем
мужчын трымаць пад кантролем полавае жыццё жанчын дзеля захавання радаводу і свайго верхавенства. Жорсткія мужчынскія абрады паказваюць, што юнакі аддаляюцца ад жаночай грамады, у якой раслі, і стала ўваходзяць у мужчынскую супольнасць. Такія абрады характэрны для грамадстваў, што жывуць пад пастаяннай пагрозай вайны, прытрымліваюцца захопніцкай вайсковай стратэгіі ці адчуваюць недахоп прыродных рэсурсаў.
Існаванне такіх абрадаў у сучасным свеце стала прадметам спрэчак. Гэта, у прыватнасці, датычыцца жорсткіх жаночых абрадаў сталасці, якія па-ранейшаму штогод практыкуюцца ў дачыненні да мільёнаў дзяўчынак і жанчын прыкладна ў 20 краінах Афрыкі і Сярэдняга Усходу [McLean and Graham, 1985], Арганізацыя здароўя і развіцця жанчын (FORWORD) з 80-х гадоў праводзіць кампанію супраць такой практыкі, якая пагражае здароўю жанчын (выклікаючы празмерны крывацёк і разрывы пры родах, што часам прыводзіць да смерці) і з’яўляецца сведчаннем іх няроўнасці на фоне агульнай няразвітасці такіх грамадстваў. Падчас самі жанчыны абараняюць існуючую практыку, сцвярджаючы, што яна забяспечвае плоднасць, ахоўвае цнатлівасць і з’яўляецца рэлігійным абавязкам (гэта галоўным чынам грунтуецца на памылковым перакананні, нібыта абразанне жанчын прадпісана Каранам). Падобная практыка ў адносінах да мужчын — напрыклад, надразанне пенісу ўздоўж — крытыкуецца з боку хрысціянскіх місій і медыкаў (яны адзначаюць рызыку заражэння), але абараняецца прыхільнікамі захавання культурнай еднасці і традыцый.
Адукацыя
Яшчэ адным важным спосабам сацыялізацыі з’яўляецца адукацыя Праз адукацыю асоба набывае перакананні, знаёміцца з правіламі паводзін і сродкамі вытворчасці ў адпаведнасці з культурнымі традыцыямі свайго грамадства. Людзі не толькі вучацца чытаць або ткаць, вывучаюць гісторыю, але і атрымліваюць пэўныя погляды і засвойваюць спецыфічныя спосабы мыслення. Як зазначыў Джулз Генры, некаторыя даследчыкі лічаць, што “функцыя адукацыі не ў тым, каб вызваліць розум і дух чалавека, а ў тым, каб звязаць іх” [Henry, 1963, с.32]. Гісторыя, што выкладаецца ў школах ЗША, уяўляе сабой своеасаблівы амерыканскі погляд на свет, што не дазваляе навучэнцу аб’ектыўна ацэньваць падзеі мінулага. Справа не толькі ў тым, як падаецца матэрыял, але і які матэрыял прапаноўваецца для вывучэння. Напрыклад, гісторыя заваёвы заходніх тэрыторый ЗША выкладаецца з пункту гледжання першапраходцаў, а не карэнных насельнікаў Амерыкі, якія пацярпелі ад экспансіі.