Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
поламі сярод народнасцяў раёна Транс-Флай у Новай Гвінеі настолькі абмежаваныя і недружалюбныя, што ў некаторых з іх нормаю лічацца не гетэрасексуальныя, а гомасексуальныя сувязі. Нараджальнасць сярод гэтых народаў такая нізкая, што яны вымушаны рабіць набегі на суседзяў, каб захаваць свой род. У заходніх краінах таксама існуе незаконная практыка набыцця дзяцей.
У самых бедных рэгіёнах свету галоўны фактар, які ўплывае на памер сям’і, — не колькасць народжаных, усыноўленых або ўкрадзеных дзяцей, а колькасць здолеўшых выжыць у раннім дзяцінстве. На многія слабаразвітыя рэгіёны згубна паўздзейнічалі новыя хваробы, у выніку чаго загінула шмат і дзяцей, і дарослых. Пры высокай дзіцячай смяротнасці бацькі ў многіх выпадках стараюцца мець як мага больш малых, каб хоць некаторыя з іх маглі выжыць. У той час як хваробы і дрэннае харчаванне штогод прыводзяць да гібелі мільёнаў дзяцей, паляпшэнне ўмоў жыцця і аховы здароўя становіцца прычынай пагражальнага росту насельніцтва ў многіх слабаразвітых краінах. У сувязі з адыходам ад традыцыі планавання сям’і і з недаступнасцю навейшых сродкаў кантролю за нараджальнасцю (як правіла, занадта дарагіх) непазбежным з’яўляецца павелічэнне сем’яў.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі абумоўлены сацыяльным і культурным асяроддзем. Галоўны элемент адносін паміж мужчынамі і жанчынамі — секс. Наша культура моцна ўплывае на тое, як мы ставімся да полавых сувязяў, і на тое, з кім іх маем. Грамадствы адрозніваюцца ў плане абмежавання полавых стасункаў і ўмяшання ў выбар шлюбных партнёраў. У большасці грамадстваў існуюць агульнапрынятыя сродкі пераадолення звычайных абмежаванняў у гэтай сферы. Важны аспект полавых адносін — адвечная барацьба за ўладу.
Шлюб — гэта сацыяльна замацаваны полавы і эканамічны саюз паміж мужчынам і жанчынай. Гэта сродак адаптацыі, звязаны з такімі фактарамі, як працяглы перыяд залежнасці дзяцей, полавае спаборніцтва, полавае раздзяленне працы і, магчыма, дамінуючая роля мужчыны. Шлюб таксама з’яўляецца сродкам утварэння сямейных саюзаў. Сістэмы шлюбных абменаў паміж групамі могуць быць элементарнымі або комплекснымі, прамымі або ўскоснымі, эндагамнымі (шлюб у межах адной грамадскай групы або катэгорыі) або экзагамнымі (шлюб за межамі грамадскай групы або катэгорыі).
Хаця ў нашым грамадстве адначасова можна мець толькі аднаго шлюбнага партнёра, але ўвогуле манагамія не з’яўляецца універсальнай з’явай. У свеце можна сустрэць дзве формы множнага шлюбу, або палігаміі: палігінія (шлюб паміж адным мужчынам і дзвюма або некалькімі жанчынамі адначасова) і паліандрыя (шлюб адной жанчыны з двума або некальхімі мужчынамі адначасова). Мадэлі шлюбнага жыцця досыць разнастайныя. У некаторых рэгіёнах існуюць абмежаванні ў падборы пары. Адной з умоў шлюбу можа быць выкуп за нявесту. Вясельная цырымонія вар’іруецца па ступені складанасці. Пасля вяселля маладыя могуць абраць адну з наступных форм жыхарства: неалакальную, патрылакальную, матрылакальную, амбілакальную, білакальную або авункулакальную. У рэшце рэшт узнікае пытанне, што можа адбыцца пасля смерці жонкі ці мужа або пасля іх разводу. У многіх супольнасцях узаконены варыянты паўторнага шлюбу, такія як левірат, сарарат і ўяўны шлюб.
У нашым грамадстве традыцыйная сям’я складаецца з мужа, жонкі і дзяцей. Аднак такая нуклеарная сям’я не з’яўляецца адзінай формай аб’яднання сваякоў. Акрамя нуклеарнай сям’і існуюць яшчэ чатыры прынцыповыя тыпы комплексных, або складаных, сямейных груп: палігінная, паліандрыйная, развітая і злучаная. Сямейная група не стаіць на месцы; яна праходзіць праз стадыі рытмічнага цыкла, які складаецца з працэсу пашырэння, разгрупоўкі і замяшчэння. У жыцці на гэты працэс уплывае шэраг фактараў, у тым ліку спадкаемныя звычаі — прымагенітура і ультымагенітура. Сям’я абзаводзіцца дзецьмі шляхам натуральнай рэпрадукцыі, усынаўлення або захопу. На колькасць дзяцей у сям’і і на спосаб іх набыцця ўплываюць, як і на ўсю культуру, навакольныя фактары.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Bledsoe, Caroline Н. Women and Marriage in Kpelle Society. Stanford: Stanford University Press, 1980. [Africa]
Collier, Jane F. Marriage and Inequality in Classless Society. Stanford: Stanford University Press, 1988. [Plains Indians]
Croll, Elisabeth. The Politics of the Marriage in Contemporary China. New York: Cambridge University Press, 1981.
Edwards, Walter. Modern Japan Through Its Weddings: Gender, Person and Society in Ritual Portrayal. Stanford: Stanford University Press, 1989.
Goody, Jack R., and S. J. Tambiah, editors. Bridewealth and Dowry. New York: Cambridge University Press, 1973.
Kilbride, Philip L., and Janet C. Changing Family Life in East Africa: Women and Children at Risk. University Park: Pennsylvania State University Press, 1990.
Levine, Nancy E. The Dynamics of Polyandry: Kinship, Domesticity and Population on the Tibetan Border. Chicago: University of Chicago Press, 1988.
Millar, Susan B. Bugis Weddings: Rituals of Social Location in Modern Indonesia. Berkeley: University of California, Center for South and Southeast Asian Studies, 1989.
Potash Betty, editor. Widows in African Societies: Choices and Constraints. Stanford: Stanford University Press, 1986.
Potter, Sulamith H. Family Life in a Northern Thai Village: A Study of the Structural Significance of Women. Berkeley: University of California Press, 1980.
Schuler, Sidney R. The Other Side of Polyandry: Property, Stratification and Nonmarriage in the Nepal Himalayas. Boulder: Westview Press, 1987.
Slater, Miriam K. The Caribbean Family: Legitimacy in Martinique. New York: St. Martin’s, 1977.
Tapper, Nancy. Bartered Brides: Politics, Gender and Marriage in an Afghan Tribal Society. New York: Cambridge University Press, 1991.
Watson, Rubie S., and Patricia Buckley Ebrey. Marriage and Inequality in Chinese Society. Berkeley: University of California Press, 1991.
НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
Мірыям Шарма
Зводны шлюб, сям’я і полавыя дачыненні ў паўночнаіндыйскай вёсцы
У Мірыям Шармы навуковы інтарэс да сялянскіх раёнаў Індыі спалучаўся з асабістым. Улетку 1965 г. яна наведала вёску, дзе жылі яе сваякі па лініі мужа. Адлегласць у 50 міль ад Дэлі прыйшлося пераадольваць цэлы дзень: спачатку на аўтобусе, потым на кані ў кабрыялеце і ў рэшце рэшт праз палі на возе, запрэжаным быкамі. Яна пражыла там у якасці багу (bahu — нявестка) з вялікай сям’ёй свайго мужа са студзеня па жнівень 1976 г. Цікавасць да сялянскага жыцця ў Паўночнай Індыі прывяла яе ў вёску Арунпур (каля Банараса), дзе яна працавала з 1968 па 1969 г. 3 кастрычніка 1986 па красавік 1987 г. яна жыла ў раджастанскай вёсцы, вывучаючы сувязь паміж класавымі і полавымі адносінамі. Яна выкладае ў Гавайскім Універсітэце і, між іншым, плануе зноў даследаваць тыя змены, што адбыліся ў Арунпуры за апошнія два дзесяцігоддзі.
Калі ў чэрвені 1965 г. я прыехала ў вёску Koma, там ужо поўным ходам ішла падрыхтоўка да вяселля сястры майго мужа, Дропы. Ёй было 19 гадоў і яна давучылася толькі да шостага класа; яе выдавалі замуж за маладога чалавека 24-гадовага ўзросту. Ён працаваў на індыйскай чыгунцы, а яго родная вёска знаходзілася ў 15 кіламетрах ад Коты. Дзяўчына і яе будучы жаніх дагэтуль ніколі не сустракаліся і не бачылі адно аднаго нават здалёку.
За некалькі дзён сям ’я нявесты змагла набыць усё неабходнае для вяселля, наняла кухараў, якія павінны былі абслугоўваць гасцей, дамовілася аб размяшчэнні нетутэйшых гасцей, выканала ўсе неабходныя перадвясельныя абрады, якія датычацца нявесты, пакуль нарэшце не прыехаў жаніх са сваёю дружынаю, якая складалася са сваякоўмужчын. Пасля прывітання іх запрасілі да стала, падалі лёгкія закускі, потым пачалося баляванне. Сама шлюбная цырымонія адбылася ў поўнач. Наступнаю раніцаю было доўгае развітанне і ўручэнне падарункаў жанчынам з боку жаніха. Мая швагерка ад’язджала пасля чуллівай сцэны: многія з яе сям ’і плакалі. Дропа з пакрытаю галавою села ў таксі разам з чужымі людзьмі, з якімі цяпер была звязана назаўжды. Яна ехала ў незнаёмую вёску, у новы дом.
Праз тры дні я са сваім мужам наведала Дропу ў яе сасуралі (sasural — дом бацькоў мужа), каб адвезці яе пагасціць дахаты. Там, на маё здзіўленне, я ўбачыла, што са сваім мужам і яго малодшымі сваякамі яна вясёлая і гаваркая, у той час як перад усімі астатнімі закрывае твар сваім сары. Гэта маладая жыццярадасная жанчына раптам пачала насіць чадру (pardah). Як, пыталася я ў сябе, здолела яна так хутка засвоіць такія сціплыя манеры ? Адкуль магло ўзяцца
сяброўства з чалавекам, якога яна толькі сустрэла і “нават не кахала ”?
Такім было маё першае знаёмства з сістэмаю зводных шлюбаў, якія ў Індыі адбываюцца паўсюдна, — і ў вёсках, і ў гарадах, сярод індусаў, мусульман і іншых рэлігійных груп, сярод самых бедных і сярод эліты, выхаванай на заходніх ўзорах. Праўда, пазней я даведалася, што існуе шмат адрозненняў. Прадстаўнікі гарадскога сярэдняга класа могуць арганізаваць для сваіх маладых папярэдняе спатканне ў рэстсіране, высокаадукаваныя людзі могуць змясціць шлюбную аб’яву ў газеце, a апошнім часам нават некаторыя вяскоўцы просяць даслаць ім фотаздымкі будучай нявесты або жаніха, якія потым праходзяць праз рукі ўсіх сваякоў і знаёмых. Шлюбы паміж сваякамі і йілюбы ў межах вёскі ў паўночных і паўднёвых абласцях істотна адрозніваюцца. Але асноўны ўзор і логіка зводнай шлюбнай сістэмы паўсюль аднолькавыя.
Шлюб — самая важная падзея ў жыцці індыйцаў, ён цесна звязаны з пачуццём гонару, каставай чысціні, патрыярхальнасці і са статусам жанчыны. Гонар мужчын знаходзіцца ў руках іх жанчын, якія сваімі паводзінамі могуць яго запляміць. Гэта значыць, што мужчыны непасрэдна зацікаўлены ў кантролі за полавым жыццём жанчын і шлюбнымі нормамі. Мужчыны жэняцца, каб прадоўжыць свой pod, а жанчыны пераходзяць з адной сям’і ў другую. Абрад канья-дан (kanya dan — літаральна, дарунак цноты) у шлюбнай цырымоніі сімвалізуе адданасць жонкі свайму мужу як “богу Пры ім бацька (або дзядзька) нявесты перадае пасаг жаніху.
Чысціня жанчыны і законнасць нараджэння дзяцей маюць найвялікшае значэнне. У такіх умовах працэс рэпрадукцыі і сацыялізацыі можа адбывацца толькі ў патрыярхальнай сям 'і. Бацькоўства таксама адыгрывае важную ролю, бо менавіта да нашчадка мужчынскага полу пяройдуць сямейнае імя, гонар / маёмасць. Шлюб рэгулюе / грамадскія адносіны паміж кастамі, бо яны з ’яўляюцца эндагамнымі групамі (шлюб паміж сваімі) і пільна ставяцца да сваёй чысціні. У Індыі, як і ў іншых традыцыйна патрыярхальных грамадствах, статус і дзіцяці, і жанчыны залежыць ад мужчыны.