Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Тыпы сямейных груп
“Тыповая амерыканская сям’я”, якая ўкаранілася ў нашай свядомасці, павінна складацца з мужа, жонкі і дваіх або некалькіх дзяцей, якія жывуць асобна. Аднак сёння гэты вобраз ужо не з’яўляецца ўзорам для амерыканцаў. У сям’і можа быць толькі адзін
з бацькоў ці, наадварот, разам з сям’ёю могуць жыць і сваякі. Калі зірнуць на сем’і ў іншых грамадствах, то можна выявіць, што амерыканскі ідэал нідзе ў свеце фактычна не распаўсюджаны.
Нуклеарная сям’я складаецца з мужчыны, жанчыны і іх дзяцей. Такая група не характэрна для грамадстваў з палігініяй або паліандрыяй, таксама як і для большасці патрылінейных або матрылінейных родаў. Нуклеарная сям’я рэдка сустракаецца сярод дробных сялянскіх абшчын ды і ўвогуле не частая з’ява сярод любых сялянскіх народаў. Яна характэрна для краін накшталт Злучаных Штатаў, дзе развіта жыллёвае будаўніцтва. Высокая ступень грамадскай мабільнасці, пагоня за рабочымі месцамі і вышэйшым сацыяльным статусам, наяўнасць спецыялізаваных дзіцячых устаноў (школы і дзіцячыя сады) змяншаюць ролю сям’і ў выхаванні дзяцей. Гэта характэрна таксама і для збіральнікаў, што знаходзяцца на перыферыі цывілізацыі, бо няўстойлівыя эканамічныя ўмовы, у якіх яны жывуць, патрабуюць захавання малых, мабільных груп на працягу ўсяго года.
Паколькі навакольныя ўмовы рэдка спрыяюць існаванню малых незалежных грамадскіх груп, часцей сустракаюцца такія тыпы сямейнай арганізацыі, якія можна назваць комплексіымі, або складанымі. Палігінныя шлюбы вядуць да стварэння палігінных сямейных груп, якія складаюцца з мужа, яго жонак і дзяцей. Члены падобнай сямейнай групы часта жывуць разам, кожная жонка, як правіла, мае сваю тэрыторыю, цэнтрам якой з’яўляецца печ. Паколькі такі жыццёвы лад падчас абвастрае іх адносіны, то жонкі звычайна жывунь у асобных будынках. Гэта прыводзіць да матрыцэнтрычных сем’яў, у якіх кожная жонка жыве ў асобным будынку са сваімі дзецьмі.
Паліандрыя прыводзіць да стварэння паліандрыйных сямейных груп. Удзельнікі паліандрыйнай сямейнай групы — жанчына, яе мужы і дзеці — могуць жыць пад адным дахам або ўсе мужы жывуць разам і займаюць асобнае памяшканне.
Акрамя таго, існуюць разнастайныя формы развітых сямейных груп, калі дзве або некалькі сем’яў, якія прадстаўляюць розныя пакаленні, жывуць разам. Развітыя сямейныя групы характэрны для пастухоўскіх сялянскіх супольнасцяў, дзе агульная гаспадарчая праца вымагае наяўнасці не адной дарослай пары. Патрылакальная развітая сямейная група складаецца з мужчыны, яго сыноў, іх жонак і дзяцей. Матрылакальная развітая сямейная група складаецца з жанчыны, яе дачок і іх мужоў і дзяцей. Авункулакальная развітая сямейная група складаецца з мужчыны, сыноў яго сястры і іх жонак і дзяцей.
Такія сямейныя групы адыгрываюць важную эканамічную ролю ў адаптацыйных стратэгіях многіх сучасных грамадстваў. У Афрыцы
роля развітых сем’яў узрастае ў сувязі з эканамічнымі і палітычнымі цяжкасцямі. Аднак павелічэнне колькасці людзей, якія залежаць ад некалькіх дарослых членаў сям’і, здольных зарабляць на хлеб, значна аслабляе гэтую грамадскую структуру. Апісваючы з’яву на прыкладзе Афрыкі, перад якой паўстаюць шматлікія праблемы, Блэйн Хардэн параўноўвае развітую сям’ю з “мостам, які доўгія гады трываў пад націскам дарожнага руху і ўрэшце даў расколіну” [Har­den, 1991].
У дадатак да ўсяго існуюць яшчэ злучаныя сямейныя групы, у якіх разам жывуйь два або некалькі сваякоў аднаго пакалення са сваімі сужэнцамі і дзецьмі. Тыповым прыкладам з’яўляецца братэрская злучаная сямейная група', яна складаецца, прынамсі, з двух братоў, іх жонак і дзяцей.
Нарматыўным ідэалам грамадства можа быць адна або дзве з вышэйзгаданых сямейных груп, але на практыцы ў адных грамадскіх умовах суіснуюць многія формы сямейных груп. У вёсках кекчаў у паўднёвым Белізе можна сустрэць і сем’і, якія складаюцца толькі з ядра, і разнастайныя пашыраныя і злучаныя сямейныя групы, a часам нават і палігінныя сямейныя групы (звычайна гэта лекары, якім у спадчыну засталіся жонкі памерлых пацыентаў). У любым выпадку кожны канкрэтны ўзор адлюстроўвае рэакцыю супольнасці на сацыяльнае асяроддзе — у тым ліку на памеры вёскі, ступень адасобленасці, сваяцкія сувязі маладых, тэрмін іх жыхарства ў nayHaft вёсцы.
Цыкл развіцця
Сямейныя групы ствараюцца і развіваюцца ў адпаведнасці з пастаянным цыклам, які ўключае нараджэнне, сталенне і смерць. Цыкл развіцця складаецца з трох галоўных фаз, або стадый [Fortes, 1958]. Спачатку ідзе пашырэнне. Яно пачынаецца ад шлюбу і доўжыцца, паку.іь не народзяцца дзеці і не вырастуць да рэпрадукцыйнага ўзросту. Працягласць гэтай фазы абмежавана ў першую чаргу тэрмінам жаночай плоднасці. У гэты перыяд нашчадкі вельмі залежаць ад сваіх бацькоў.
Другая фаза — гэта падзел сям’і. Яна можа ахопліваць і частку першай фазы, бо пачынаецца з моманту першага шлюбу аднаго з дзяцей і працягваецца да таго часу, пакуль не ажэняцца ўсе дзеці. У грамадствах, дзе апошняе, самае малодшае дзіця забірае рэшткі сямейнай маёмасці, гэта можа быць пачаткам фінальнай фазы. Пад трэцяй, фінальнай, фазай, маецца на ўвазе смерць бацькоў і іх замяшчэнне ў грамадскай структуры сем’ямі дзяцей.
У кожны дадзены момант фаза, праз якую праходзіць сямейная група, можа адбіцца на выбары месца жыхарства. Сярод ібанаў з поўначы Барнэа сямейная пара робіць выбар — жыць ім у жончынай ці ў мужавай сямейнай групе — у залежнасці ад таго, на якой стадыі цыкла яна знаходзіцца. Калі адзін з пары з’яўляецца апошнім дзіцём у сям’і і калі астатнія ўжо ажаніліся і пакінулі дом, то ён або яна застаецца з бацькамі як будучы спадкаемца.
1 тое, што адбываецца ў фінальнай стадыі, і выбар канкрэтнай формы жыхарства на працягу ўсяго цыкла часта залежаць ад звычаяў спадкаемства. У некаторых супольнасцях большую частку або ўсю маёмасць у спадчыну атрымлівае старэйшае дзіця. Такая практыка носіць назву прымагенітура (лац. primogeniture — першароднасць). Малодшыя браты і сёстры альбо знаходзяцца ў пастаяннай залежнасці ад старэйшага, альбо самастойна адпраўляюцца на пошукі свайго лёсу. У іншых супольнасцях у родным доме застаецца самы малодшы (звычайна мужчына) і атрымлівае ў спадчыну маёмасць бацькоў. Гэта называецца ультымагенітураю ((лац. ultimus — апошні, genitura — нараджэнне) і звязана з новым цыклам, які пачынае апошні нашчадак бацькоў пасля атрымання спадчыны. Ён і павінен, як правіла, клапаціцца аб састарэлых бацьках.
Форма існавання сямейнай групы, цыкл яе развіцця і іншыя аспекты ўтварэння сям’і залежаць ад традыцый супольнасці. Такая варыятыўнасць адлюстроўвае шматстайнасць асярэддзя, да якога належыць сям’я.
Дзеці
Дзеці — гэта важны элемент сямейных груп, які вызначае іх форму і развіццё. Колькасць дзяцей у кожнай канкрэтнай сям'і залежыць, у прыватнасці, ад навакольных фактараў. У раннія часы гісторыі Злучаных Штатаў і Канады, калі людзі ў старэйшым узросце не былі настолькі абароненыя, як сёння, калі выхаванне дзяцей не было такім дарагім, калі большасць людзей насяляла вясковыя абшары, сем’і ў параўнанні з сённяшнімі былі большымі. Па меры таго як людзі пераязджалі ў горад і дзеці павялічвалі фінансавы цяжар, а пенсійнае забеспячэнне і сістэма сацыялЕ.най аховы замянялі клопат пра старэйшых (не кажучы пра іншыя фактары), сем'і памяншаліся. Увогуле, урбанізацыя і індустрыялізацыя не спрыяюць існаванню вялікіх сем’яў.
Часта людзі абзаводзяцца дзецьмі стыхійна. Аднак сямейнае планаванне таксама можа мець месца. Тапірапэ традыцыйна абмяжоўвалі колькасць дзяцей да траіх і нават ставілі ўмову, што з іх не больш як двое павінны быць аднаго полу. Такая палітыка ажыц-
цяўлялася шляхам забароны полавых стасункаў паміж мужам і жонкаю на працягу года пасля нараджэння дзіцяці, а таксама з’яваю інфантыцыду (забойства малых). Так адбывалася не таму, што тапірапэ не любілі дзяцей, а таму, што яны “не хацелі бачыць голад у іх вачах” [Wagley, 1977], Яны лічылі, што выгадаваць больш за трое дзяцей цяжка, і стараліся лепш забяспечыць тых дзяцей, якія заставаліся. Пастпартумнае (postpartum — пасляродавае) полавае табу (абавязковае ўстрыманне ад полавых зносін пасля нараджэння дзіцяці), інфантыцыд і аборт — звычайныя сродкі абмежавання нараджальнасці.
Сямейныя групы не заўсёды заводзяць дзяцей традыцыйным шляхам. Усынаўленне — гэта яшчэ адзін спосаб праз спецыяльную грамадскую працэдуру абзавесціся дзецьмі. У заходніх грамадствах пытаннямі ўсынаўлення займаюцца сваякі сіраты або спецыяльнае агенцтва аховы сірот. Дзяцей прыводзяць у агенцтва па розных прычынах іх бацькі ці спецыяльныя дзяржаўныя агенты. Хаця гэта практыка мяняецца, але ў адным яна застаецца нязменнай — у імкненні зрабіць так, каб сапраўдныя і прыёмныя бацькі не сустрэліся. Усынаўленне не заўсёды ажыццяўляецца праз агенцтва, і прыёмныя бацькі не абавязкова чужыя людзі для прыёмнага сына або дачкі. У большасці выпадкаў усынаўлення ў Злучаных Штатах прыёмнымі бацькамі становяцца сваякі: дзядуля і бабуля (для пазашлюбных дзяцей), мачаха або айчым. Часта ўсынаўляюць дзяцей сваякоў, якія развяліся або памерлі.
На многіх астравах Ціхага акіяна ўсынаўленне ўяўляе сабой здзелку паміж блізкімі родзічамі. Традыцыйна не існуе ніякіх фармальных прававых працэдур. Акрамя таго, сапраўдных байькоў не зневажаюць, а наадварот — іх лічаць шчодрымі. Пры тым, што ў заходніх краінах сапраўдныя бацькі не жадаюць або няздольныя несці бацькоўскую адказнасць, у такіх ціхаакіянскіх супольнасцях сапраўдныя бацькі прыёмных дзяцей цалкам дзеяздольныя і самі маглі б даглядаць іх. Яны адмаўляюцца ад дзяцей праз адчуванне абавязку або праз жаданне каму-небудзь дапамагчы. На Нукуоры, востраве ў Федэральных Штатах Мікранезіі, у акце ўсынаўлення адбіваецца ўзаемазалежнасць сваякоў [Carroll, 1970], Сваякі павінны дзяліцца ўсім, што маюць, у тым ліку і дзецьмі, асабліва калі нехта з блізкіх жыве ў нястачы.
Яшчэ адзін шлях абзавесціся дзецьмі — украсці або захапіць іх. Такая з’ява сустракаецца галоўным чынам сярод сялян паўднёваамерыканскай Амазоніі і Новай Гвінеі, дзе адносіны паміж групамі напружаныя і варожыя. Часам патрэба ў крадзяжы дзіцяці ўзнікае ў сувязі з практыкаю абмежавання нараджальнасці. Адносіны паміж