Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Многія людзі з адхіленнямі, аднак, пагаджаюцца з агульным успрыняццем іх статуса. Гэта не дзіўна, бо належаць яны да той жа культурнай традыцыі, што і навакольнае грамадства, і таму падзяляюць ацэнку большасці. Больш таго, у рэальным жыцці некаторыя могуць нават атрымліваць задавальненне ад факта, што іх лічаць не такімі, як усе.
1	ўсё ж гэтыя людзі належаць не толькі сваім групам, але і грамадству і знаходзяцца пад уплывам яго культурных традыцый. Індыйскія або французскія прастытуткі ў значнай ступені з’яўляюнца адбіткам сваіх культур, падобна таму як банды матацыклістаў з народнасці маоры ў Новай Зеландыі валодаюць шмат якімі тыповымі рысамі сваіх суайчыннікаў. Людзей з адхіленнямі характарызуе не тое, што яны адмаўляюць пэўныя каштоўнасці, а тое, што яны прапаведуюць звышкаштоўнасці, як у выпадку з “патрыятызмам” ку-клукс-кланаўцаў.
У вялікім грамадстве людзі з адхіленнямі часта ствараюць асобныя групы або субгрупы са сваімі ўласнымі адаптацыйнымі стратэгіямі, каштоўнасцямі і метадамі арганізацыі. Напрыклад, хіджры (hijras) у Індыі (еўнухі, транссексуалы, гермафрадыты і трансвестыты) жывуць асобнай кастай, утвараюць сямейныя групоўкі, выкарыстоўваючы пры гэтым шырокую сетку фіктыўных сваяцкіх сувязяў [Nanda, 1990], Хіджры маюць абрады, звязаныя з прыняццем у групу (рытуал кастрацыі) і іншыя абрады пераходных этапаў жыцця.
*Ку-клукс-клан (Ku Klux Klan) — тайная тэрарыстычная арганізацыя расістаў у ЗША; створана ў 1865 г. для барацьбы з рухам неграў і праціўнікамі расізму. (Заўв. рэд.)
У іх свая іерархія пад кіраўніцтвам адзінага гуру, у якой трансвестыты займаюць самае нізкае становішча. Жывуць яны за кошт спеваў і танцаў падчас народзін і вяселляў, бо існуе меркаванне, быццам іх прысутнасць прыносіць шчасце. Многія хіджры займаюцца прастытуцыяй. I хоць іх звычайна ўспрымаюць як сацыяльнае зло, яны могуць адыгрываць у грамадстве і станоўчую ролю: “Хіджры могуць служыць сацыяльным клапанам для транссексуалаў і людзей з неакрэсленай сексуальнасцю ў грамадствах, дзе псіхатэрапія і аперацыі па карэкцыі полу даступныя толькі для багатых” [КгоеЬег, 1989]. 3 пачатку 80-х гадоў, калі было створана Усеіндыйскае дабрачыннае таварыства хіджраў, яны актыўна змагаюцца за паляпшэнне свайго становішча ў індыйскім грамадстве.
Стаўшы членам нестандартнай групы або субабшчыны, асоба спецыялізуецца ў адпаведнасці з новым наборам каштоўнасцяў і крытэрыяў. Людзі з адхіленнямі, упершыню трапіўшы ў турму, праходзяць працэс сацыялізацыі па меры прыстасавання да турэмнага жыцця. Такое прыстасаванне можа быць і часовым, як у выпадку са злачынцамі з ліку “белых каўнерыкаў”, якія пасля вызвалення звычайна далучаюцца да законапаслухмяных грамадзян сярэдняга класа. 3 іншага боку, пазбаўленне волі можа прывесці і да больш фундаментальных пераўтварэнняў. Некаторыя вязні турмаў і псіхіятрычных клінік настолькі прывыкаюць да нормаў гэтых устаноў (нармальных з улікам іх спецыфічнасці), што пазней ужо не могуць прысгасавацца да жыцця на волі. Тыя, з кім адбыліся такія карэнныя зрухі, верагодна, захаваюць адхіленні і сярод законапаслухмяных грамадзян, калі толькі рэзкія змены абставін не падштурхнуць іх у іншым кірунку.
3	сёмага па дзевяты раздзел мы разгледзелі першасныя кампаненты грамадства, у гэтым раздзеле даследавалі, якім чынам асобы становяцца часткай грамадства. Галоўная мэта гэтых раздзелаў — паказаць розныя бакі грамадскага жыцця. У наступных трох раздзелах мы звернем увагу на тое, якія сілы і якім чынам раз’ядноўваюць заходняе грамадства. Адзінаццаты раздзел прысвечаны пытанням этнічнасці і грамадскага расслаення.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Агульны працэс, праз які мы набываем пэўныя грамадскія ролі, вядомы як сацыялізацыя. Па меры таго як мы ўсведамляем сябе ўдзельнікамі канкрэтнага грамадства, адбываецца працэс інкультурацыі, праз які мы вывучаем правілы паводзін і засвойваем каштоўнасці пэўнай культуры. Але ў розных грамадствах людзі асэнсоўваюць сябе і навакольны свет рознымі шляхамі. Асноўная культурная арыентацыя ўдзельнікаў грамадства называецца іх светапоглядам. Светапогляд грамады звязаны з яе адаптацыйнай стратэгіяй і навакольным асяроддзем. Аднолькавыя эканамічныя ўмовы ствараюць прыкладна аднолькавыя светапогляды, што сцвярджаецца ў тэорыі “культуры беднасці” Льюіса. У агульных рысах светапогляды можна падзяліць на прыродныя і урбаністычныя, ці, інакш кажучы, асабовыя і безасабовыя. У межах любой культурнай традыцыі вылучаюцца стрыжнёвыя каштоўнасці, якія адыгрываюць фундаментальную ролю ў жыцці чалавека.
На індывідуальным узроўні набытыя культурныя мадэлі выяўляюцца праз асабовасць. Яны заснаваны на шэрагу стрыжнёвых каштоўнасцяў, якія мы часцей за ўсё не ўсведамляем. I хоць кожная асабовасць па-свойму унікальная, адносна асабовасці канкрэтнага грамадства можна рабіць абагульненні. Так, некаторыя антраполагі выдзяляюць тры асабовасці: традыцыйна арыентаваная, знутры арыентаваная і звонку арыентаваная. У адносінах да сярэднестатыстычнага чалавека антраполагі выкарыстоўваюць азначэнне “мадальная асабовасць”, якое ўключае асноўныя тэндэнцыі развіцця асабовасці, характэрныя для пэўнага грамадства.
Светапогляд і шкала каштоўнасцяў асабовасці развіваюцца на працягу ўсяго жыццёвага цыкла праз сацыялізацыю. У розных грамадствах жыццёвы цыкл падзяляецца і вызначаецца па-рознаму. Незалежна ад гэтага сацыялізацыя ў дзяцінстве адыгрывае галоўную ролю ў фарміраванні асабовасці. Пераходныя перыяды ў жыццёвым цыкле часта адзначаюцца абрадамі пераходу, або ініцыяцыямі, якія дапамагаюць перайсці да новага этапу жыцця і могуць выкарыстоўвацца для таго, каб замацаваць культурныя каштоўнасці.
У большасці грамадстваў істотную ролю ў сацыялізацыі адыгрывае адукацыя. У малых, даіндустрыяльных грамадствах адукацыя грунтуецца галоўным чынам не на спецыяльным навучанні, а выключна на назіранні і імітацыі. У буйнамаштабных грамадствах адукацыйны працэс адбываецца больш фармальна — з дапамогаю спецыялізаваных устаноў. Заходняя мадэль адукацыі шырока рас-
паўсюдзілася ў свеце пасля другой сусветнай вайны і мела значныя вынікі — як станоўчыя, так і адмоўныя — для многіх народаў.
Працэс сацыялізацыі працягваецца і ў сталым узросце. Чалавек вучыцца ўвесь час, замацоўваючы культурныя каштоўнасці, прыстасоўваючыся да чаргавання жыццёвых і навакольных змен.
Хоць усе гэтыя працэсы спрыяюць фарміраванню чалавека, які імкнецца ўзгадняць свой светапогляд, свае каштоўнасці і свае паводзіны з агульнапрынятымі крытэрыямі пэўнай групы, заўсёды існуюць пэўныя адхіленні ад нормаў. Вызначэнне ўдзельнікамі грамадства адхіленняў з’яўляецца, галоўным чынам, прадуктам калектыўнага вопыту шматлікіх пакаленняў і іх адаптапыйнай стратэгіі. Людзі, якія ў сваім асяроддзі ўспрымаюцца як незвычайныя, могуць лічыць, а могуць і не лічыць сябе такімі, але ў любым выпадку яны з’яўляюцца часткай і прадуктам свайго грамадства.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Найбольш значныя працы па сацыялізацыі і псіхалагічнай антрапалогіі:
Barnouw, Victor. Culture and Personality. Homewood. IL: Dorsey Press, 1973.
Berry, John W. Human Ecology and Cognitive Style. New York: John Wiley, 1976.
Bock, Philip K. Rethingking Psychological Anthropology. San Francisco: W. H. Freeman, 1989.
Stigler, James W.,Shweder, Richard, and Herdt, Gilbert, editors. Cultural Psychology: Essays on Comparative Human Development. New York: Cambridge University Press, 1989.
Wallace, Anthony F. Culture and Personality. New York: Random House, 1970.
Whiting, Beatrice B., and Edwards, Carolyn P. Children of Different Worlds: The Formation of Social Behavior. Cambridge: Harvard Uni­versity Press, 1988.
Працы, звязаныя з канкрэтнымі даследаваннямі:
Briggs, Jean L. Never in Anger: Portrait of an Eskimo Family. Cambridge: Harvard University Press, 1970.
Burbank, Victoria K. Aboriginal Adolescence: Maidenhood in Australian Community. New Brunswick: Rutgers University Press, 1988.
Dentan, Robert N. The Semai: A Nonviolent People of Malaya. New York: Holt, Rinehart and Winston, 1968.
Herdt, Gilbert H., editor. Rituals of Manhood. Berkeley: University of California Press, 1982 [Papua New Guinea],
Hsu,Francis L. K. Rugged Individualism Reconsidered. Knoxville: Univer­sity of Tennessee Press, 1984 [United States).
Kolig, Erich. Dreamtime Politics: Religion, World View and Utopian Thought in Australian Aboriginal Society. Berlin: Dietrich Reimer Verlag, 1989. Nanda,Serena. Neither Man nor Woman: The Hijras of India. Belmont, CA: Wadsworth, 1990.
Ottenberg, Simon. Boyhood Rituals in an African Society: An Interpretation. Seattle: University of Washington Press, 1989 [Afikpo of Nigeria],
HATATKIАНТРАПОЛАГА
Джэймс Луцкі
Бежанцы Цэнтральнай Амерыкі: засваенне новых звычак у ЗША
У Гватэмале пачатку 70-х, яшчэ да наплыву турыстаў і пачатку масавых палітычных рэпрэсій, Джэймс Луцкі пачаў сваю працу па даследаванні народа майя — на радзіме і ў выгнанні. 3 дапамогай разнастайных спосабаў назірання і гістарычных сведчанняў ён дакладна вызначыў ролю дзяцей у сямейным жыцці майя. 3 сярэдзіны 80-х гадоў доктар Луцкі вывучаў жыццё сем’яў майя ў ЗША і Канадзе. Зараз ён выкладае ва універсітэце Заходняга Вашынгтона.
Для Энрыке адукацыя ў Лос-Анжэлесе скончылася ў той дзень, калі па дарозе дахаты яго запынілі некалькі юнакоў, патрабуючы, каб 15гадовы падлетак далучыўся да іх шайкі. Перш чым адпусціць, яму сілком зрабілі на руцэ татуіроўку. Апанаваны страхам, якога ён не адчуваў з тых часоў, як некалькі гадоў таму разам з сям ’ёй пакінуў Гватэмалу, Энрыке больш не вярнуўся ў школу. Па волі бацькоў колькі месяцаў ён хадзіў у вячэрнюю школу, а потым яго сям ’я пераехала ў сельскагаспадарчую абшчыну, дзе Энрыке працаваў ў полі разам з бацькам.
Нельга ўявіць болыйага кантрасту, чым кантраст паміж жыццём у далёкай горнай вёсцы Гватэмалы і гарадскім ладам жыцця ў ЗША. Акрамя таго, што бежанцы майя адарваны ад традыцыйных умоў жыцця і навучання, у такіх гарадах, як Лос-Анжэлес, яны вымушаны пераадольваць перашкоды ў сферы грамадскага і эканамічнага жыцця, мяняць мову і каштоўнасці. Як і ў выпадку з іншымі бежанцамі і імігрантамі, здольнасць прыстасавацца да новых умоваў і тэмпаў