Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
СІСТЭМЫ РАССЛАЕННЯ
Грамадскае расслаенне назіраецца ва ўсіх грамадствах, аднак формы яго адрозніваюцца як колькасна, так і якасна. У эгалітарных грамадствах ступень расслаення мінімальная, у неэгалітарных — людзі адрозніваюцца паводле заможнасці, прэстыжу і ўлады (гэтыя элементы расслаення неабавязкова ўзаемазвязаны адпаведна каставай або класавай іерархіі).
Эгалітарныя грамадствы
Грамадствы з найменшай ступенню расслаення называюцца эгалітарнымі, і ступень роўнасці ў іх досыць высокая. Эгалітарныя грамадствы характарызуюцца нязначнымі індывідуальнымі або групавымі адрозненнямі ў доступе да багацця і ўлады. Многія малыя грамадствы паляўнічых, збіральнікаў і земляробаў з’яўляюцца адносна эгалітарнымі, што азначае справядлівае размеркаванне набытага і панаванне прынцыпаў усеагульнай роўнасці. Аднак нельга сказаць, што грамадскага расслаення ў іх зусім не існуе. Напрыклад, эскімосы паўночна-заходняй Канады паводле традыцыі заўсёды
падкрэслівалі роўнасць супляменнікаў, але гэта не значыць, што яны не заўважалі адрозненняў паміж сабой. Некаторых людзей яны паважалі больш. Сярод іх былі самыя ўдачлівыя паляўнічыя, ataniq, якія арганізоўвалі паляванне, а таксама шаманы, якіх баяліся за іх кантакты са звышнатуральнымі сіламі [Damas, 1972], Падобным чынам аўстралійскія абарыгены племені мардуджара падзялялі сябе адпаведна полу і ўзросту. Найбольшай пашанай у іх карыстаюцца лекары і “законнікі” — людзі, адказныя за захаванне традыцый і абрадаў. Аднак у параўнанні з неэгалітарнымі грамадствамі такія адрозненні неістотныя.
Эгалітарызм малых народаў часта разбураецца пры сутыкненні з больш складанымі ў іерархічным плане грамадствамі. У выніку кантакту з індыйскай супольнасцю біхоры (збіральнікі цэнтральнаіндыйскай раўніны Чота-Нагпур) прыйшлі да сістэмы падзелу на правадыроў, святароў, лекараў, арганізатараў сходаў і гэтак далей — кожны з тых, хто атрымаў тытул, займае больш высокае становішча ў параўнанні з іншымі [Sinha, 1972], Часта пераход ад эгалітарнай да ' неэгалітарнай формы грамадства адбываеццаў выніку каланіяльнага захопу. У паўднёва-заходняй Аўстраліі белыя каланісты. каб лягчэй было кіраваць захопленымі народамі, сярод абарыгенаў прызначалі каралёў і, каб вылучыць іх, начэплівалі ім на шыю бронзавыя шыльдачкі [Howard, 1981].
Эгалітарызм у вялікіх грамадствах не знікае цалкам. У іх падтрымліваецйа пэўная ступень эканамічнай і сацыяльнай роўнасці. Звычайна эгалітарныя нормы характэрны для людзей, якія належаць да больш нізкага сацыяльна-эканамічнага слоя — сялян, наёмных работнікаў і жывёлаводаў. Сярод сялян эгалітарныя перакананні праяўляюцца ў светапоглядзе, які можна вызначыць як “усведамленне абмежаванасці багацця” [Foster, 1965], Людзі з такімі поглядамі ўпэўнены, што існуе абмежаваная колькасць даступнага ім багацця і калі атрымліваеш больш, чым трэба, то нехта застанецца ні з чым. I ўсё ж нельга сказаць, што сяляне адной вёскі маюць аднолькавыя набыткі і аднолькавае грамадскае становішча. Тыя, чый дабрабыт усё ж большы, стараюцца гэтым не выхваляцца; больш таго — аднавяскоўцы чакаюць, што яны падзеляцца з імі сваімі лішкамі. Пачынаючы з XVIII ст. мноства людзей у індустрыяльных краінах захапіла ідэалогія, якая сваёй галоўнай мэтай абвяшчала сацыяльную роўнасць. Такая ідэалогія ўвасоблена ў разнастайных формах камунізму, сацыялізму, анархізму і ўтапічных уяўленняў. Адпаведныя тэорыі з пераменным поспехам правераны на практыцы ў асобных абшчынах, гарадах і краінах.
Рангавыя грамадствы
У адрозненне ад эгалітарных рангавыя грамадствы падзяляюць людзей на групы адпаведна іх статусу, роду заняткаў і заможнасці. Звычайна і ніжэйшымі, і вышэйшымі слаямі такая іерархія ўспрымаецца як наканаванне, як частка натуральнага парадку.
У рангавых грамадствах людзі адрозніваюцца паводле прэстыжу, які вызначаецца ў адпаведнасці з шэрагам ацэначных катэгорый. У старажытнай Панаме, напрыклад, правадыры кіравалі некалькімі паселішчамі. Іх шанавалі, насілі ў паланкіне, яны карысталіся выключным правам насіць яркія ўпрыгожанні, мелі вялікія, багатыя гаспадаркі; пасля іх смерці праводзіліся адметныя пахавальныя цырымоніі, якія ўключалі ахвяраванне жыццяў набліжаных да іх людзей. Ніжэй за правадыроў стаялі іншыя высокапастаўленыя асобы: знаць, якая ажыццяўляла непасрэднае кіраванне, і ваяры, што былі ёй падначалены і кантралявалі вёскі. Ніжэй ішла група абшчыннікаў, якія адзначыліся ў войнах. Усе яны складалі тутэйшую эліту, і ёй служылі ўсе астатнія. Сяляне, напрыклад, лавілі рыбу, вырошчвалі збожжа, будавалі жытло, калі трэба — ваявалі. Самы ніжэйшы слой складаўся з рабоў — людзей, якія падчас сутычак трапілі ў палон [Helms, 1976].
У рангавым грамадстве чалавек вышэйшага рангу звычайна заможны, жыве ў лепшым доме і ўвогуле ў яго больш прыстойны лад жыцця ў параўнанні з людзьмі ніжэйшых слаёў, якія забяспечваюць яго таварамі і паслугамі. У падзяку за такое забеспячэнне прадстаўнікі эліты бяруць на сябе адказнасць за грамадскую дзейнасць і павінны пераразмяркоўваць на карысць супляменнікаў частку свайго багацця падчас святаў і рэлігійных цырымоній.
У рангавым ірамадстве важным крытэрыем у вызначэнні статуса з’яўляецца сваяцтва. Кожная асоба належыць да пэўнага слоя, у межах якога зваяцкія групы займаюць пэўнае становішча. Для асоб, што вылучаюцца выключнымі здольнасцямі ў ваеннай справе або рэлігійных рытуалах, магчымы хуткі рух наверх. У многіх рангавых грамадствах рэлігія адыгрывае немалаважную ролю. Святары займаюць высокае становішча, астатняя эліта з дапамогай рэлігіі замацоўвае свой выключны статус.
Калі глядзець гістарычна, фарміраванне рангавых грамадстваў абумоўлена інтэнсіфікацыяй вытворчасці ў сялянскіх абшчынах і ў некаторых выпадках — у качавых супольнасцях (як квакіютлі ў заходняй Канадзе). Павелічэнне вытворчых магчымасцяў выклікае яшчэ большую спецыялізацыю, ускладненне арганізацыйнай структуры і павелічэнне шчыльнасці насельніцтва.
Рангавыя грамадствы складаліся або з канфедэрацый, або з некалькіх паселішчаў, якімі кіравалі з цэнтра; такім чынам, яны з’яўляюцца пераходнымі ад малых грамадстваў да вялікіх. Варожасць і суперніцтва ў асяродку элітарных колаў часта адыгрывалі важную ролю ў пашырэнні і развіцці рангавых грамадстваў (у пераўтварэнні іх у большыя сацыяльна-палітычныя адзінкі — такія, як імперыі або дзяржавы). Часам развіццё рангавых грамадстваў стымулявалася стасункамі і гандлем з большымі народамі.
У выніку еўрапейскай каланіяльнай экспансіі было захоплена і знішчана шмат рангавых грамадстваў. У заходняй Панаме тыя, каго не забілі іспанцы ў XVI ст. і хто не памёр ад завезеных хвароб, ці схаваліся ў гарах, ці ўліліся ў іспанскае каланіяльнае грамадства. Усходняя ж Панама амаль пазбегла іспанскага прыгнёту і каланізацыі. Карэнны народ сан-блас-куна хоць і пацярпеў ад агрэсіі, але ўсё ж паступова здолеў прыстасавацца да новых умоў.
Узнікненне сучаснай сусветнай сістэмы не спыніла расслаення, заснаванага на сістэме рангаў. У некаторых рэгіёнах свету традыцыйныя рангавыя сістэмы застаюцца ўзорамі сацыяльнага расслаення. У рангавых супольнасцях абарыгенаў еўрапейскія каланіяльныя ўлады дзеля кантролю над імі часта выкарыстоўвалі так званае ўскоснае кіраванне, пры якім кіраваць дапамагалі асобныя лідэры карэннага насельніцтва. Так было на Фіджы [Howard, 1991-a], дзе правадыры пад брытанскім панаваннем займалі (з 1870 да 1970 г.) шматлікія пасады. Пасля атрымання незалежнасці правадыры здолелі займець большасць у новым урадзе і занялі такія ключавыя пасады, як прэм’ер-міністр і галоўны губернатар; стварылі орган, вядомы як Вышэйшая рада правадыроў, які, паводле канстытуцыі, меў значную ўладу. Фіджыйская дзяржава зараз адрозніваецца ад ваяўнічых плямён пачатку XIX ст., але традыцыйная рангавая сістэма працягвае ўплываць на сучасную палітыку гэтай краіны.
Каставыя грамадствы
Падзел людзей у рангавых грамадствах адбываецца .алоўным чынам па гарызанталі, з невялікімі адрозненнямі ў межах асобнага слоя, у асноўным на ніжэйшых узроўнях. Аднак у некаторых частках свету грамадскае расслаенне (а разам з ім і падзел працы) ператвараецца ў нешта больш складанае. Узнікае звычай, паводле якога людзей ад нараджэння залічваюнь да адной са спецыфічных па роду заняткаў груп, якія па сваёй структуры з’яўляюцца эндагамнымі і іерархічнымі і называюцца кастамі. Каставыя сістэмы вынікаюць з рангавых сістэм. Бадай, найбольш зразумелы і ўсеабдымны прыклад каставай сістэмы можна знайсці ў Індыі. Іншыя прыклады
даюць таксама даіндустрыяльная Японія і некаторыя грамадствы Паўночнай Афрыкі да яе каланізацыі.
Індыйская каставая сістэма ўзнікла ў паўночнай частцы краіны звыш 2000 гадоў таму шляхам зліцця карэннай цывілізацыі Харапы з культурай качавых арыйскіх плямён, якія з’явіліся ў паўночназаходняй Індыі каля 1500 г. да н. э. Індуская рэлігія і культура, a таксама адпаведная каставая сістэма ўзніклі пры змяшанні гэтых двух народаў і стварэнні вялікіх іерархічных урбанізаваных грамадстваў.
Індускія рэлігійныя погляды абгрунтоўваюць і замацоўваюць існаванне каставай сістэмы. Грамадства падзяляецца на чатыры катэгорыі, якія называюцца варнамі і грунтуюцца на пэўных занятках. Варны класіфікуюцца адпаведна крытэрыю святасці — чыстая асоба або нячыстая. Да самай высокай варны належаць браміны — святары і вучоныя, якіх лічаць самымі чыстымі. Па сваім становішчы і чысціні за брамінамі па сыходнай ідуць кшатрыі, або каста ваяроў, вайшы — каста гандляроў, шудры — каста рамеснікаў і сялян. Пятая група, якая займае самае нізкае становішча пасля чатырох пералічаных варнаў, складаецца з харыджанаў, або недатыкальных, якія выконваюць самую брудную работу. Паводле індускіх вераванняў, варна, у якой нараджаецца чалавек, адлюстроўвае сутнасць яго ўчынкаў у мінулым жыцці.
Індускія ўяўленні дыктуюць лінію паводзінаў для прадстаўнікоў кожнай касты. Людзі вышэйшай касты ніколі не прымуць ежу або пітво з “брудных” рук людзей, якія належаць да ніжэйшай касты. У мінулым існавалі таксама правілы, якія забаранялі полавыя зносіны або шлюбы з прадстаўнікамі ніжэйшых кастаў. Прадстаўнікам вышэйшай касты належыць пазбягаць такіх “атрутных” рэчаў, як мяса і алкаголь. I хоць жыць у адпаведнасці з індускімі ідэаламі абавязаны прадстаўнікі ўсіх кастаў, аднак вышэйшыя касты павінны паводзіць сябе проста ідэальна.