Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Калі ўзяць Венгрыю, то адразу пасля вайны ў ёй рабіліся спробы рэфармаваць краіну па ўзору Савецкага Саюза. Адбылася трансфармацыя капіталістычна-феадальных класавых адносін на падставе камуністычных ідэалаў па ўзору савецкай мадэлі. Далейшая экстэнсіўная індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў 50-х гадах стварылі клас прамысловых рабочых. Узніктаксама новы слой служачых, якія выйшлі галоўным чынам з рабочага асяроддзя.
Сацыяльнае расслаенне ў камуністычнай Венгрыі фарміравалася ў адпаведнасці з месцам чалавека ў структуры пераразмеркавання (тавараў, паслуг і прыбытку). Даследчыкі вылучылі чатыры асноўныя катэгорыі венгерскага насельніцтва: нізкакваліфікаваных, сярэднекваліфікаваных і высокакваліфікаваных рабочых, служачых і прафесіяналаў разумовай працы (з кіраўнікамі ўключна) [Kolosi and Wnuk-Lipinski, 1983]. Сацыяльна-заняткавы статус бацькоў не заўсёды ўплываў на становішча дзяцей. Сацыяльная мабільнасць была дастаткова высокай. Як і ў іншых камуністычных краінах, галоўным фактарам сацыяльнай мабільнасці сталася адукацыя. Больш таго, Колазі і Унук-Ліпінскі заўважылі, што ўдзел людзей у пэўных сацыяльна-заняткавых катэгорыях не абавязкова адпавядаў традыцыйным сацыяльна-эканамічным слаям, што пацвярджаецца матэрыяльнымі ўмовамі іх жыцця і іншымі крытэрыямі. Становішча многіх кваліфікаваных рабочых было такім жа самым, як і большасці інтэлігенцыі.
1 хоць сацыяльнае расслаенне ў такіх камуністычных краінах, як Венгрыя, было не вельмі выразным (часткова з прычыны адсутнасці як самых бедных, так і самых багатых), адрозненні ўсё ж існавалі. У 70—80-х гадах у Савецкім Саюзе і ў іншых краінах Усходняй Еўропы ўзрасла колькасць людзей сярэдняга класа. У 60—70-х гадах рэальныя прыбыткі значна павялічыліся (у Венгрыі паміж 60—78-м гадамі ў 2,2 раза), што прывяло да ўзнікнення заможнага слоя інтэлектуалаў, кіраўнікоў, навукоўцаў, лекараў, юрыстаў, тэхнікаў і іншых прафесійных работнікаў. 3 павышэннем дабрабыту раслі і іх спажывецкія і палітычныя патрабаванні, якія, як выявілася, цяжка было задаволіць ва ўмовах спаду або вельмі маруднага павышэння эканамічных паказчыкаў 80-х гадоў. Гэтая супярэчнасць і стала
галоўнай прычынай заняпаду камунізму і ўзнікнення ў гэтых грамадствах новых узораў сацыяльнага расслаення.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Этнічнасць і сацыяльнае расслаенне — два галоўныя фактары размежавання і падзелу людзей на групы. Этнічнасць — комплекс паняццяў адносна расы, этнічнай прыналежнасці, этнічных сімвалаў і адносін паміж этнічнымі групамі. Думка, што фізіялагічныя адрозненні (напрыклад, колер скуры) абумоўліваюць розны ўзровень інтэлекту, сёння навукоўцамі не прымаецца ў разлік, але яна дагэтуль значна ўплывае на расавыя ўяўленні людзей. Усведамленне этнічнай ідэнтычнасці — прыналежнасці да пэўнай групы, фізіялагічна або культурна адметнай, — таксама не знікла; наадварот, шмат дзе ў свеце яно аднавілася. Пачуццё этнічнай еднасці, як правіла, выяўляецца праз сімвалы і абрады.
Этнічная свядомасць узрастае ў працэсе ўзаемадзеяння паміж асобнымі групамі. На тое, павялічацца паміж імі адрозненні ці знікнуць (асіміляцыя), уплываюць міжэтнічныя шлюбы, этнічнагрупавая спецыялізацыя, дэмаграфія і палітыка.
Хоць сацыяльнае расслаенне і звязана з этнічнымі асаблівасцямі, але гэта іншы спосаб падзелу людзей. У стратыфікаваных грамадствах ён адбываецца паводле заможнасці, прэстыжу і валодання ўладай. Падзел на сацыяльныя слаі замацоўваецца грамадскімі ідэаламі, але ён можа змяніцца пры змене асноўнага адаптацыйнага кірунку грамадства.
У розных грамадствах расслаенне адрозніваецца па ступені і якасці. Грамадствы з найменшым сацыяльным расслаеннем называюцца эгалітарнымі. У рангавых грамадствах людзі падзяляюцца на слаі, адрозныя па прэстыжу. У грамадствах з каставай сістэмай людзі належаць да спецыфічных па сваіх занятках, іерархічна ўпарадкаваных груп ужо ад нараджэння. Рабства мела месца ў шмат якіх расслоеных грамадствах і адыгрывала важную ролю ў шэрагу ранніх дзяржаў. У феадальных грамадствах людзі падзелены на два асноўныя слаі: адны апрацоўваюць зямлю, другія прысвойваюць прадукты іх працы і прапаноўваюць за гэта пэўныя паслугі. У прамысловых класавых грамадствах існуе няроўнасць паміж працоўнымі і ўладальнікамі сродкаў вытворчасці. У камуністычных грамадствах такая няроўнасць грунтуецца галоўным чынам на сферы занятку людзей і ўзроўні іх майстэрства.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Працы па этнічнасці:
Banton, Michael. Race Relations. London: Tavistock Publications, 1967.
Barth, Frederick. Ethnic Groups and Boundaries. Bergen/Oslo: Universtetsforlaget, 1969.
Beckett, Jemery, editor. Past and Present: The Construction of Aboriginality. Canberra: Aboriginal Studies Press, 1988.
Cultural Survival. Southeast Asian Tribal Groups and Ethnic Minorities. Cambridge, MA: Cultural Survival, 1987.
Fried, Morton H. The Notion of Tribe. Menlo Park, CA: Cummings, 1975.
Howard, Michael C., editor. Ethnicity and Nation-building in the South Pacific. Tokyo: United Nations University, 1989.
Schryer, Frans J. Ethnicity and Class Conflict in Rural Mexico. Princeton: Princeton University Press, 1990.
Warren, Kay B. The Symbolism of Subordination: Indian Identity in a Guatemalan Town. Austin: University of Texas Press, 1978.
Працы па сацыяльным расслаенні:
Berreman, Gerald D., and Zaretsky, Kathleen M., editors. Social Inequal­ity: Comparative Developmental Approaches. New York: Academic Press, 1981.
Earle, Timothy, editor. Chiefdoms: Power, Economy and Ideology. New York: Cambridge University Press, 1991.
Finney, Ben R. Polynesian Peasants and Proletarians. Cambridge, MA: Schenkman, 1973.
Godelier, Maurice, and Strathern, Marilyn, editors. Big Men and Great Men: Personification of Power in Melanesia. New York: Cambridge University Press, 1991.
Helms, Mary. Ancient Panama: Chiefs in Search of Power. Austin: Univer­sity of Texas Press, 1979.
Meillassoux, Claude. The Anthropology of Slavery: The Womb of Iron and Gold. Chicago: University of Chicago Press, 1991.
Rousseau, Jerome. Central Borneo: Ethnic Identity and Social Life in a Stratified Society. Oxford: Clarendon Press, 1990.
Sanday, Peggy R. Female Power and Male Dominance: On the Origins of Sexual Inequality. New York: Cambridge University Press, 1981.
Stavenhagen, Rodolfo. Social Class in Agrarian Societies. New York: Doubleday/Anchor, 1975.
Strathern, Marilyn, editor. Dealing with Inequality: Analysing Gender
Relations in Melanesia and Beyond. New York: Cambridge University Press, 1987.
Wasserstrom, Robert F. Class and Societies in Central Chiapas. Berkeley: University of California Press, 1983.
HATATKIАНТРАПОЛАГА
Марк Моберг
Развіццё i расслаенне ў вёсцы гарыфунаў
у Белізе
Пасля 13 месяцаў палявых даследаванняў у сельскай мясцовасці Беліза Марк Моберг атрымаў доктарскую ступень у галіне культурнай антрапалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце (Лос-Анжэлес). Спецыялізуючыся на пытаннях развіцця і мясцовай палітыкі, ён таксама шмат часу правёў сярод сялян і кааператараў у Нікарагуа і лаўцоў крэветак у Мексіканскім заліве. Цяпер Марк Моберг працуе намеснікам прафесара універсітэта паўднёвай Алабамы ў Мабілі.
У канцы 1985 г. я прыехаў у Хопкінс, каб пачаць працу над доктарскай дысертацыяй па ролі сельскагаспадарчых кааператываў у сельскай мясцовасці. Хопкінс — гэта ідылічная вёска гарыфунаў з насельніцтвам прыблізна каля 1000 чалавек на ўзбярэжжы Карыбскага мора на поўдні Беліза. Раён Стан Крык, у якім яна знаходзіцца, заселены даволі рэдка. Сяляне звычайна зараблялі сабе на пражыццё натуральнай гаспадаркай у спалучэнні з наёмнай працай. У канцы 60-х гадоў адносная ізаляванасць гэтага раёна знікла з-за таго, што дзве мясцовыя фабрыкі пачалі вытворчасць апельсінавых і грэйпфрутавых канцэнтратаў для замежных рынкаў — далучаючы, такім чынам, раён Стан Крык да сусветнага рынку цытрусавай прадукцыі. Зацікаўленыя магчымасцю зарабіць грошы, сяляне пачалі вырошчваць цытрусавыя дрэвы, каб задаволіць патрэбы фабрык у гэтым прадукце.
У 70-80-х гадах дасюль малапрыбытковы занятак дробных фермераў стаў папулярным з прычыны таго, што, зважаючы на тэндэнцыю ў развітых краінах да “больш здаровай ” ежы, спажыванне апельсінавага і грэйпфрутавага соку ў Злучаных Штатах і ў іншых краінах імгненна ўзрасло. У Белізе такія кардынальныя змены ў развіцці сусвепгнага рынку спрыялі павышэнню цэнаў на цытрусавую прадукцыю, вытворчасць якой у хуткім часе стала больш прыбытковай у параўнанні з такімі традыцыйнымі культурамі, як рыс і кукуруза.
Як і ў іншых паселішчах, гэтыя змяненні спакушалі і бянтэжылі
дробных фермераў Хопкінса. У працэсе павелічэння прыбытковасці цытрусавых павялічваўся / сабекошт іх вытворчасці. Актыўнае выкарыстанне ўгнаенняў, аграхімічных рэчываў і камбайнаў пры апрацоўцы плантацый (мясцовыя фермеры называюць іх цытрусавымі сцежкамі) прывяло да вялікіх выдаткаў. 3 часу пасадкі дрэў і да моманту атрымання першага ўраджаю праходзіць больш за пяць гадоў. За гэты перыяд фермер павінен патраціць каля 750 даляраў на кожны акр цытрусавай сцежкі. У выніку штогадовыя выдаткі на падтрымку плантацый складаюць ад 200 да 250 даляраў за акр. Такія выдаткі значна перавышаюць магчымасці пераважнай часткі жыхароў Хопкінса, дзе сярэдяі сямейны прыбытак у 1985 г., акрамя выдаткаў на першачарговыя патрэбы, складаў толькі каля 500 даляраў. У сувязі з гэтым да пачатку 80-х гадоў шмат хто з бедных фермераў быў пазбаўлены магчымасці вырошчваць цытрусавыя.
Звернемся да кааператыву Хопкінса, які быў адной з тэмаў майго даследавання. У 70-х гадах розныя агенцтвы з ЗША, Канады і Вялікабрытаніі пачалі ажыццяўляць мэтанакіраваную дапамогу ў развіцці “стыхійных” аб’яднанняў сялянскай беднаты ў многіх раёнах Цэнтральнай Амерыкі, у тым ліку і ў Белізе. Палітыкі, якія ўхвалялі такое развіццё, бачылі ў кааператывах, крэдытных саюзах і ў невялікіх сямейных гаспадарках крыніцу жыццяздольнасці і эканамічнага росту краін, якія сталі на шлях развіцця. Са свайго боку, жыхары сялянскіх раёнаў такіх краін, як Беліз, пачалі натоўпамі сцякацца ў заснаваныя ксшператывы і ствараць свае ўласныя. 1 хоць некаторыя з гэтых прадпрыемстваў не мелі поспеху — у прыватнасці таму, што іх члены марна трацілі грошы на ўласныя патрэбы, — некаторыя аб ’яднанні ўсё ж здолелі стварыць для іх новыя магчымасці ў атрыманні прыбытку.