• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

    Сучасная культурная антрапалогія

    Майкл Говард

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 478с.
    Мінск 1995
    143.9 МБ
    У кожным грамадстве існуюць канкрэтныя сферы валадарства. Талал Асад выдзяляў два галоўныя тыпы валадарства сярод кабабскіх арабаў, качэўнікаў Судана: сямейнае і плямёнавае [Asad, 19701.
    Улада ў сямейнай сферы належыць галоўным чынам мужчынугаспадару на падставе яго ролі мужа, бацькі і кіраўніка сямейнага прадпрыемства з усёй яго жыўнасцю. Уладу на ўзроўні племені трымае шэйх (правадыр або галава) і яго род. Шэйх і яго род замацавалі валадарства шляхам сувязяў з каланіяльнымі, а потым з посткаланіяльнымі ўладамі, якія аддзякавалі ім адміністрацыйнымі пасадамі. Гэтыя пасады далі ім магчымасць кантраляваць і размяркоўваць жыццёва важныя рэсурсы, такія, напрыклад, як вада. Большасць кабабаў упэўнена, што роду шэйха наканавана валадарыць — прамаўляць ад іх імя, збіраць падаткі і прымаць іншыя палітычныя захады. Валадарства абранага роду трымаецца на гістарычным прэцэдэнце (у мінулым прадстаўнікі іншых сваяцкіх груп прысягнулі на вернасць шэйху ў абмен на яго пратэкцыю) і на законных правах, якія даюць ім пасады. Аднак відавочна, што ў пэўнай ступені гэтае валадарства трымаецца на жаданні элітарнага роду падпарадкоўваць людзей сваёй волі.
    ІДЭАЛОГІЯ. Калі ідэі свядома і сістэматычна ўпарадкаваны ў выглядзе пэўнай праграмы або плана, то пра такія ідэі можна сказаць, што яны ўяўляюць сабой ідэалогію. Палітычныя ідэалогіі тычацца размеркавання ўлады: захавання, рэфармавання або руйнавання існуючай сістэмы. Закон аўстралійскіх абарыгенаў, напрыклад, служыць палітычнай ідэалогіяй дзеля абгрунтавання існуючых уладных адносін паміж поламі, пакаленнямі і рознымі сацыяльнымі групамі. У недалёкай гісторыі разнастайныя капіталістычныя і сацыялістычныя ідэалогіі спрычыняліся да захавання або змянення ўладных адносін — напрыклад, паміж феадальнымі правіцелямі і капіталістычнымі ўласнікамі і, у сваю чаргу, паміж уласнікамі сродкаў вытворчасці і тымі, хто прадае сваю працу.
    Існуюць дзвё формы ідэалогіі: арганічная і рацыянальная [Rude, 1980], Арганічная ідэалогія складаецца з ідэй прадстаўнікоў грамадства (або часткі грамадства) адносна таго, што ўяўляе сабой або павінен уяўляць свет паводле іх гістарычнага вопыту. Сюды ўваходзяць агульнапрызнаныя паняцці наконт таго, якім павінен быць урад у плане падаткаабкладання, ажыццяўлення законаў і г. д. Рацыянальная ідэалогія складаецца з праграмы дзеянняў, заснаванай паводле назіранняў ці самааналізу (або таго і іншага) людзей, якія стараюцца ўпарадкаваць нормы грамадскіх паводзінаў. Прыкладам таго з’яўляюцца рэвалюцыйныя ідэалогіі XVIII сг. у Францыі і Злучаных Штатах, натхнёныя філософіяй Асветніцтва і інтарэсамі новага капіталістычнага класа ў дачыненні да ўлады, — інтарэсамі, якія беражліва ахоўваюцца амерыканскім Білем аб правах. Кожная
    форма ідэалогіі можа ўтрымліваць элементы іншых ідэалагічных сістэм. Рацыянальныя ідэалогіі пранікаюць у масы з дапамогай пропаведзяў, палітычных прамоў, друкаванага слова, радыё і тэлебачання. Яны ўтрымліваюць асобныя элементы арганічных ідэалогій: народную мудрасць, заснаваную на чалавечым вопыце, ідэалы і мары.
    Сучасная сусветная сістэма, інкарпараваўшы дробныя грамадствы, зрабіла іх аб’ектам рацыянальных ідэалогій вялікіх прамысловых краін. Напрыклад, карэнныя народы Злучаных Штатаў і былога Савецкага Саюза сталі аб’ектам адпаведных ідэалогій гэтых дзяржаў цераз прымус, адукацыю, палітычныя і эканамічныя стымулы. Ступень прыняцця ідэалогій бывае рознай. Людзі з традыцыямі калектывізму, са схільнасцю да аднадумства з цяжкасцю ўспрымалі індывідуалізм і канкурэнцыю капіталістычных ідэалогій. I наадварот: прадпрымальнікі і гандляры іх засвойвалі адносна лёгка.
    ПАЛІТЫЧНЫЯ СІМВАЛЫ. Палітычныя ідэалогіі і палітыка абапіраюцца на сімвалічную вобразнасць. Напрыклад, большасць амерыканцаў ведае славутыя сімвалы амерыканскай палітыкі: дзядзька Сэм, сцяг, нацыянальны гімн і ўстойлівыя лозунгі наконт патрыятызму і роўнасці. Падобным чынам і камуністычны ўрад былога Савецкага Саюза абапіраўся на помнікі і партрэты Леніна, серп і молат, выкарыстанне чырвонага колеру і іншых вобразаў і заклікаў, звязаных з рэвалюцыяй і “Роднной-матерью”. У палітычнай сферы сімвалы вельмі дзейсныя, бо абапіраюцца на эмоцыі — пачуцці любові, нянавісці, шчасця або роспачы. Маніпуляцыя такімі моцнымі вобразамі дапамагае ўсім, хто мае палітычныя амбіцыі. Вось чаму палітыкам падабаецца акружаць сябе патрыятычнымі атрыбутамі, і вось чаму барацьба палітыкаў за валоданне імі бывае такой жорсткай.
    Палітычныя сімвалы грунтуюцца на культурным вопыце і традыцыях, але ў іх выкарыстанні адбіваецца сучасная палітычная рэчаіснасць. Кітайскія палітыкі выкарыстоўвалі мааісцкую вобразнасць, пакуль рэвалюцыйная традыцыя, звязаная з Мао, была папулярнай. Пасля Культурнай рэвалюцыі, як толькі мааізм выйшаў з даверу, у жыццё ўвайшлі новыя вобразы. Аналагічным чынам нядаўнія палітычныя змены ў былым Савецкім Саюзе суправаджаліся скасаваннем сімвалаў, звязаных з камуністычным рэжымам. Адзін і той жа сімвал у розных абставінах, для розных людзей можа абазначаць розныя рэчы. У Злучаных Штатах “сямейныя каштоўнасці”, на якія звычайна націскаюць у палітычных кампаніях, апелююць да пачуцця цэласнасці краіны. Але гэта можа быць успрынята і як сігнал для белых выбаршчыкаў аб’ядноўвацца супраць неграў або раўнапраўя жанчын.
    Палітычная барацьба
    Палітычная ўлада не вечная. Уладатрымцы мусяць змагацца не толькі з тымі, хто аспрэчвае іх уладу, але і з праблемаю чалавечай смяротнасці. Адсюль перад грамадствам паўстае важнае пытанне — якім чынам перадаваць уладу. Парадак перадачы ўлады мяняецца ў залежнасці ад тых або іншых палітычных умоў. Палітычная барацьба — гэта працэс, праз які набываецца і аспрэчваецца ўлада і праз які апрабоўваюцца ідэалогіі. У працэсе аспрэчвання і перадачы ўлады палітычная барацьба можа абвастрацца і прымаць самыя розныя формы.
    Улада не застрахавана ад аспрэчвання, таму кожны, хто жадае захаваць яе, мусіць пастаянна манеўраваць, каб адвесці пагрозу ад свайго становішча. Меланезійскія палітычныя лідэры, вядомыя як бігмэны, мацуюць сваю рэпутацыю і дабрабыт цырымоніямі дарэння свіней і да таго падобнага. Бігмэн увесь час манеўруе, каб захаваць ці замацаваць сваё становішча. Калі бігмэн перастане гуляць у гэтыя гульні, перастане праводзіць святы і частаваць людзей мясам, ён у хуткім часе перастане быць бігмэнам. Гэтак жа і палітыкі нашага ўласнага грамадства, здаецца, ніколі не перастануць змагацца за пасады, і нават абсалютныя манархі павінны заўсёды асцерагацца дварцовых інтрыг і хваляванняў за межамі палаца.
    Палітычная барацьба абвастраецца, калі паміраюць уладатрымцы. Грамадствы, у якіх палітыка абапіраецца на сваяцкія сувязі, звычайна прызначаюць прыдатнага спадкаемца або спадкаемцаў, каб змякчыць патэнцыяльна выбуховую сітуацыю. Напрыклад, спадкаемцам можа стаць старэйшы сын або старэйшы брат. Але каго б ні прызначылі, заўсёды ёсць небяспека альтэрнатыўнай кандыдатуры, асабліва калі законна абраны спадкаемца лічывца няздатным да кіравання. Пры такім варыянце даволі часта ўзнікаюць непаразуменні, і парадак спадкаемства аспрэчваецца спадкаемцамі-супернікамі са сваяцкай групы. Існуюць правераныя шляхі вырашэння такіх непаразуменняў: гэта напрыклад, зварот да вышэйшай улады. Але нават у выпадку, калі парадак спадкаемства ўжо наладжаны, характэрная напружанасць усё ж застаецца, гатовая выйсці наверх, як толькі памрэ новы спадкаемца, ці ў якім іншым выпадку.
    Сёння спадкаемства ў меншай ступені спалучаецца з палітычным кантэкстам, чым раней, ці, прынамсі, не абазначае аўтаматычнага пераходу палітычнай улады. Аднак яно дасюль застаецца немалаважным фактарам. Такія палітычныя лідэры, як Лі Куан Ю ў Сінгапуры і Кім Ір Сен у Паўночнай К.арэі зрабілі ўсё магчымае, каб іх сыны атрымалі ўладу. Алігархіі або элітарныя сем’і, як, напрык-
    лад, зямельныя алігархіі на Філіпінах, могуць кіраваць гарадамі, правінцыямі і нават цэлымі нацыямі. Дый у амерыканскім грамадстве быць Кенэдзі ці Ракфелерам па-ранейшаму многае значыць. У вялікіх дзяржавах, у адрозненне ад тых, што абапіраюцца на сваяцкія сувязі, спадкаемства рэдка разглядаецца як адзіны законны сродак атрымання ўлады. Яно выкарыстоўваецца ў спалучэнні з такімі фактарамі, як багацце або вайсковая ўлада.
    За апошнія стагоддзі ў многіх краінах у якасці спосабу перадачы ўлады сталі прымяняцца выбары. Пасля другой сусветнай вайны выбарчыя сістэмы пад уплывам такіх геапалітычна моцных дзяржаў, як Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты, распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Нягледзячы на знешняе падабенства, гэтыя выбарчыя сістэмы ў залежнасці ад палітычнага кантэксту часта адыгрывалі розныя ролі; у многіх выпадках яны моцна адрозніваліся ад таго, што было ў краінах — спараджальніцах гэтых сістэм. Напрыклад, тыповае меркаванне наконт выбараў, быццам яны даюць магчымасць часцей абнаўляць уладу, аказалася даволі наіўным. Гэта асабліва відавочна ў краінах, дзе выбарныя заканадаўчыя органы па сутнасці не маюць улады, як, напрыклад, у Лацінскай Амерыцы і афрыканскіх дыктатарскіх рэжымах.
    ЛЮДЗІ Ў ПАЛІТЫЦЫ
    Выбарная, спадкаемная або сілаю захопленая палітычная ўлада ў рэшце рэшт ажыццяўляецца людзьмі. У большасці грамадстваў існуе тры катэгорыі згуртаванняў, занятых у палітыцы: палітычная супольнасць, палітычная эліта і палітычныя каманды [Bailey, 1969, с.23[.
    Палітычная супольнасць
    Палітычная супольнасць складаецца з людзей, якія прытрымліваюцца прыблізна аднолькавых палітычных нормаў і мэтаў і захоўваюць падобныя палітычныя працэдуры. Палітычныя супольнасці могуць быць малымі, як сямейная ячэйка, або вялікімі, як Брытанская Садружнасць. Кожная палітычная супольнасць па-свойму унікальная, бо ёй уласцівы свае мадэлі паводзінаў і спецыфічныя шляхі набыцця патэнцыяльнай ўлады. Разам з тым, у іх ёсць агульныя рысы, што дазваляе ра'іць пэўныя абагульненні. Так, мы знаходзім падобныя ўзоры палітычных паводзінаў сярод людзей з блізкімі формамі сацыяльна-эканамічных адаптацый, таму палітычныя супольнасці сучасных дзяржаў можна падзяліць на некалькі катэгорый.
    Асобы, здараецца, адначасова належаць да некалькіх палітычных супольнасцяў — сям’і, горада, этнасу. Удзел у супольнасці не заўсёды вызначаецца строга, і людзі не абавязкова лічаць сябе членамі той супольнасці, да якой іх адносяць іншыя. Напрыклад, падчас другой сусветнай вайны многія жыхары Злучаных Штатаў і Канады былі ўпэўнены ўтым, што грамадзяне японскага паходжання маюць двайное падданства, іх атаясамлівалі з узброенымі сіламі Японіі, з якой Злучаныя Штаты і Канада знаходзіліся ў стане вайны. Японцы ж, якія жылі ў Канадзе і Злучаных Штатах, наадварот, лічылі сябе вернымі грамадзянамі гэтых краін.