Сучасная культурная антрапалогія
Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
Палітычная эліта
Да палітычнай эліты належаць людзі, якія валодаюць уладай і лідэрствам. У палітычных супольнасцях такія эліты існуюць на розных узроўнях — ад прэзідэнтаў і дыктатараў, што кіруюць нацыямі, да гарадскіх мэраў або вясковых старэйшын. Часам палітычную эліту складае адна аднародная група, але прыналежнасць да яе можа быць і больш адвольнай. Лідэры — гэта прадстаўнікі палітычнай эліты. Палітычны лідэр — асоба, якая мае ўладу прымаць рашэнні ў межах групы. Хаця ступень улады і тое, як яна захоўваецца, можа быць рознай, палітычная ўлада ўсіх лідэраў з’яўляецца асабістай і ажыццяўляецца ў шырокім кантэксце сацыяльна-эканамічных умоў. Такія рэчы, як адміністрацыйная пасада або статус бацькоў, могуць быць на карысць лідэру (ці наадварот), але яго рэальная ўлада залежыць, гааоўным чынам, ад яго асабістых якасцяў у выкарыстанні наяўных магчымасцяў — сувязяў, багацця, імпэту, красамоўства або фізічнай сілы (гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзела).
У большасці грамадстваў статус лідэра не абаронены. Асоба, якая дасягнула гэтага статуса, рэдка можа дазволіць сабе расслабіцца і ўспрымаць лідэрства як належнае. Небяспека зыходзіць як ад тых, хто прагне заняць месца лідэра, так і ад тых, хто раўні-ва, нядобразычліва ставіцца да кожнага кіруючага. 3 мэтай абароненасці лідэры развіваюць структуры, якія забяспечваюць падтрымку іх улады. Чым шырэй гэтая сетка, тым большая надзейнасць яго становішча. Адна з формаў падтрымкі лідэра — наяўнасць пасрэдніка — таго, хто стараецца займець выгаду ад палітычных, эканамічных і сацыяльнакультурных разыходжанняў паміж групамі або ўплывовымі асобамі. He ўсе пасрэднікі становяцца палітычнымі лідэрамі, але нават у такіх выпадках яны часта адыгрываюць значную ролю. Пра гэта сведчыць і прыклад з ладзінамі (ladino — людзі неіндзейскага паходжання, іспанцы) — пасрэднікамі ў паселішчы майя Цэльталь раёна Окшчук, што на поўдні Мексікі. Іх прадстаўнікі здольны
карыстацца пасадаю вясковага старасты ў палітычных мэтах: “Стараста з’яўляецца стратэгічным звязкам як паміж дзвюма культурамі, так і паміж двума рознымі відамі кіраўніцтва... Яго ўлада de facto абапіраецпа на патэнцыяльную падтрымку, якую пры неабходнасці ён можа выкарыстаць” [Siverts, 1971, с.390-393].
Адна з перадумоў улады пасрэдніка — выкарыстанне людской недасведчанасці. Як зазначае Сіверц пры апісанні старэйшыны ладзінаў, страх індзейцаў — “гэта не столькі страх перад яго пісталетам, колькі лерад магчымым пакараннем, якое можа прыйсці са знешняга свету. Ад індзейцаў можна пачуць разнастайныя драматычныя гісторыі пра тое, як вайскоўцы знішчаюць суседнія вёскі”. У гэтым плане хаця пасрэднікі могуць выконваць станоўчыя функцыі ў забеспячэнні сувязі паміж рознымі групамі і культурамі, але пры пошуках улады яны могуць служыць зусім супрацьлеглай мэце. Ладзінскі галава ў Окшчуку падтрымлівае дыстанцыю паміж этнічнымі групамі, сеючы боязь і варожасць.
Палітычныя каманды
Палітычныя каманды — гэта арганізаваныя групы людзей, што актыўна займаюцца палітыкай. Ва ўсіх грамадствах ёсць палітычныя групы без жорсткай структуры, якія можна вызначыць як кааліцыі, часовыя саюзы з акрэсленаю палітычнаю мэтаю [Boissevain, 1974, с.171]. Найчасцей нефармальная група падтрымкі ўзнікае, калі пэўная асоба дзеля пэўнай канкрэтнай мэты (напрыклад, перамогі на выбарах) вярбуе іншых у сваё асяроддзе. Больш арганізаванай формай кааліцыі з’яўляецца фракцыя — група, якая дзейнічае ў межах шырэйшага аб’яднання, але ў апазіцыі да пэўнай часткі гэтага аб’яднання. Аналізаваць фракцыі трэба ў дынаміцы, у працэсе іх развіцця. Як відаць на прыкладзе паселішча кекчы раёна ПуэблаВ’еха ў паўднёвым Белізе, фракцыі ўзнікалі па меры росту насельніцтва, павелічэння патрэбы ў надзелах і абвастрэння сацыяльных і эканамічных супярэчнасцяў [Howard, 1977, с.133]. Перш у фракцыі вербавалі людзей на падставе сваяцкіх сувязяў і “кампадразга” (compadrazgo — рытуальнае кумаўство). 3 цягам часу фракцыі сталі тыповай з’явай вёскі, а роля лідэраў, адказных за іх стварэнне, пачала падаць.
Самы фармальны від палітычнага аб’яднання — палітычная партыя. Палітычная партыя з’яўляецца прадуктам сучасных развітых грамадстваў, дзе назіраецца высокая ступень спецыялізацыі. Самы блізкі аналаг партыі ў малых няразвітых грамадствах — гэта род або клан, якія функцыяніруюць у пэўным сэнсе як палітычныя арганізацыі. У адрозненне ад іх палітычныя партыі ствараюцца з адзінаю
мэтаю: накіроўваць палітыку ўрада. Да таго ж іх адрознівае большая ступень унутранай арганізаванасці. Партыі звычайна арганізоўваюцца згодна з канкрэтнымі палітычнымі перакананнямі і інтарэсамі і з’яўляюцца найбольш безасабовай формай палітычных аб’яднанняў.
Пасля другой сусветнай вайны, калі дробныя грамадствы пачалі інтэгравацца ў новыя дзяржавы, значэнне палітычных партый для гэтых грамадстваў узрасло. Напрыклад, раней на жыхароў ПуэблаВ’еха мала ўздзейнічала партыйная палітыка ў Белізе (тады вядомым як Брытанскі Гандурас), яна мела значэнне толькі для сталіцы. 3 60-х гадоў і далей, па меры таго як будаваліся дарогі і школы, як палітычныя рэформы дабіраліся да самых аддаленых мясцін, прыхільнікі палітычных партый пачалі наведваць вёскі ў пошуку падтрымкі выбаршчыкаў, а вяскоўцы, у сваю чаргу, імкнуліся займець выгаду ад палітычнай апекі. Яны ўсё больш усведамлялі, што дарогі, школы і да т.п. з’яўляюцца палітычным таварам і што іх палітычная пазіцыя ўплывае на прыток гэтага тавару. Палітычныя партыі пачалі ўздзейнічаць на карэнныя этнічныя меншасці і іншымі шляхамі, спрыяючы развіццю многіх этнасаў, іх барацьбе за права на зямлю і нават служачы фактарам самавызначэння гэтых груп.
Варта адзначыць і палітычную ролю іншых шматмэтавых арганізацый, якія існуюць у межах ці нават у апазіцыі да палітычных партый. Актыўную ролю ў палітыцы адыгрываюць рэлігійныя арганізацыі, прафесійныя саюзы, таксама як шэраг тайных арганізацый і такіх засакрэчаных аб’яднанняў, як, напрыклад, масонскія ложы. У Сьера-Леоне, напрыклад, пасля таго як у 1961 г. краіна стала незалежнай, невялікая крэольская эліта вяла барацьбу за аднаўленне палітычнага ўплыву якраз праз масонскія ложы.
Жанчыны ў палітыцы
Пол часта мае важнае значэнне ў палітычнай уладзе, законнасці і ў разнастайных формах палітычнай дзейнасці. Роля жанчын у палітыцы адлюстроўвае стан роўнасці або няроўнасці паміж поламі ў грамадстве. Адпаведна, там, дзе жанчыны маюць нізкі статус у параўнанні з мужчынамі, іх палітычная роля будзе таксама абмежаванай. Аднак антраполагам вядома, што хаця афіцыйны ўдзел жанчын у палітыцы ў многіх краінах можа быць абмежаваным, затое яны часта аказваюць значны нефармальны ўплыў як жонкі, маці і сёстры палітычных дзеячаў-мужчын.
У такіх тыповых эгалітарных качавых плямёнах, як, напрыклад, сан, жанчыны часцей удзельнічаюць у грамадскіх сходах і ў прыняцці рашэнняў, чым у грамадствах з больш складанай іерархічнай структурай, але ў палітычнай сферы яны ўсё ж не роўныя. У
прыватнасці, мужчыны — прадстаўнікі групы ў большай ступені схільныя выкарыстоўваць сілу для рэалізацыі сваіх жаданняў. У дадатак да гэтага палітычны статус жанчыны ў супольнасцях збіральнікаў і паляўнічых падарваны кантактамі з навакольным светам. Прынамсі, еўрапейцы, палітычная дзейнасць якіх абапіраецца на мужчын, пасля каланізацыі Аўстраліі значна паўплывалі на палітычную сферу абарыгенаў; і ў вылучэнні сярод іх палітычных лідэраў, і ў формах палітычнай арганізацыі еўрапейцы па сутнасці ігнаравалі ролю жанчын.
Палітыка княстваў і ранніх дзяржаў панізіла статус жанчыны. У такіх імперыях, як Індыя і Кітай, жанчыны адыгрывалі палітычную ролю галоўным чынам як набліжаныя да каралеўскага двара і толькі зрэдку набывалі ўладу. Сярод уладароў народу маратха ў заходняй Індыі з XVI па XVIII ст. палітычная роля жанчыны зводзілася да ролі “жонкі або маці ў сям’і. Таму многія жанчыны праз інтрыгі дамагаліся, каб іх сына абралі правіцелем” [Burling, 1974, с.60]. Нягледзячы на абмежаванні, Тара Бай, удава правіцеля Раджарама, які памёр у 1700 г., набыла магутную ўладу і славу здольнага военачальніка, калі пачала правіць ад імя свайго малалетняга сына.
3 мінулага стагоддзя палітычная роля жанчыны стала аб’ектам грамадскага абмеркавання ў заходніх краінах. Спачатку дэбаты разгортваліся вакол права жанчын браць удзел у выбарах і займаць грамадскія пасады. Сёння абмяркоўваецца адносны ўзровень грамадскай актыўнасці і колькасць пасад, якія займаюць жанчыны. Эвалюцыю грамадскага ўплыву жанчын можна прасачыць на прыкладзе Канады і паўночна-еўрапейскіх краін (у меншай ступені — Злучаных Штатаў Амерыкі), дзе жанчыны займаюць усё большую колькасць кіраўнічых пасад. Удзел жанчын у палітыцы з’яўляецца важным пытаннем і ў многіх краінах, якія стаяць на шляху развіцця. У палітыцы Тайланда, напрыклад, па-ранейшаму амаль цалкам дамінуюць мужчыны. Аднак многія адукаваныя і дасведчаныя тайландскія жакчыны, тым не менш, актыўна змагаюцца за тое, каб змяніць гэта становішча; актыўны ўдзел жанчын у палітыцы разглядаецца як істотны фактар развіцця дэмакратыі ў Тайландзе.
ПАЛІТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГРАМАДСТВАЎ
Размеркаванйе ўлады ў грамадстве звязана з яго адаптацыйнай стратэгіяй. У невялікіх грамадствах такія характэрныя з’явы, як недахоп прамысловых тавараў і няразвітасць сродкаў вытворчасці,
малая шчыльнасць насельніцтва і грамадская няўстойлівасць, вядуць да безуладдзя. Калі грамадствы набываюць стабільнасць і знаходзяць надзейную форму ўсталявання дабрабыту — толькі тады становіцца магчымай канцэнтрацыя ўлады.
Антраполагі звычайна падраздзяляюць сістэмы палітычнай арганізацыі на дзве шырокія катэгорыі: адна звязана з дзяржавамі, другая — з бездзяржаўнымі грамадствамі. Першая катэгорыя ўключае ў сябе структуры з цэнтралізаванай уладай, наладжаным адміністрацыйным апаратам і юрыдычнымі ўстановамі. Да гэтай катэгорыі належаць такія розныя краіны, як, напрыклад, Злучаныя Штаты і Каралеўства Тонга. Другая катэгорыя ўключае ў сябе невялікія грамадствы з адсутнасцю спецыялізацыі дзяржаўнага кіравання.
Бездзяржаўныя грамадствы
Існуюць два тыпы бездзяржаўных грамадстваў: ацэфальныя (acephalous — безгаловыя) і правадырствы. Да ацэфальных грамадстваў адносяцца тыя, што звязаны з качавым ладам жыцця, жывёлагадоўляй або ручным земляробствам. У іх ліку плямёны мардуджара, кры (Паўночная Канада) і нуэры (паўночна-ўсходняя Афрыка). Правадырствы, якія існавалі ў дакаланіяльнай Палінезіі, галоўным чынам былі звязаны з адносна інтэнсіўным ручным земляробствам. Сёння і ацэфальныя грамадствы, і правадырствы знаходзяцца пад юрысдыкцыяй іншых дзяржаў, якія іх паглынулі, хаця ў некаторых выпадках яны могуць захоўваць пэўную ступень аўтаноміі.