Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Такія кланы кантралююць не толькі дзве асобныя партыі ў Кангрэсе, іх уплыў перасягае партыйныя межы. Сенатар Джэй Ракфелер (таксама вядомы як Джон Д.Ракфелер IV) прыйшоў у Сенат у 1985 г. як прадстаўнік Заходняй Вірджыніі ад дэмакратаў у той самы год, калі яго цесць, рэспубліканец сенатар Чарльз Персі са штата Ілінойс адмовіўся ад сваёй пасады. Дзядзькі Джэя, Уінтрап Ракфелер (былы губернатар Арканзаса) і Нэльсан Ракфелер (былы губернатар НьюЁрка / віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў пры Джэральдзе Фордзе), таксама атрымалі пасады ў якасці рэспубліканцаў. Жонка Джэя, Шэран Персі Ракфелер, працавала старшынёй праўлення нацыянальнай карпарацыі тэлерадыёвяшчання ад дэмакратаў.
У апошнія гады значнымі фігурамі сярод палітычных дынастый сталі жанчыны. У 1986 г. Элізабэт Дж. Патэрсан, дачка памерлага сенатара Оліна Д. Джонстана, перамагла на выбарах у палату прадстаўнікоў ад паўднёвай Караліны. А ў 1990 г. рэспубліканка Сюзан Малінары заняла пасаду свайго бацькі Гая В. Малінары ў палаце прадстаўнікоў; ён пакінуў Кангрэс, каб стаць прэзідэнтам Статэн Айлэнд, аднаго з раёнаў Нью-Ёрка.
Палітычныя сямейныя сувязі перасягаюць навсіт адміністратыўныя
/ рэгіянальныя межы. Джон і Эдвард Кенэдзі прадстаўлялі ў Сенаце Масачусэтс, а іх брат Роберт — Ныо-Ёрк. У 1986 г. у адміністрацыю Масачусэтса прыйшло новае пакаленне сям ’і, калі Джозэфа П. Кенэдзі П абралі на пасаду Тыпа 0 ’Нэйла, спікера палаты, які пайшоў у адстаўку, а Бэры Голдуотэр-малодшы перамог на выбарах у Каліфарнійскай акрузе, у той час як яго бацька быў сенатарам ад Арызоны. Да таго як стаць віцэ-прэзідэнтам, а потым прэзідэнтам Злучаных Штатаў, Джорж Буш служыў у палаце прадстаўнікоў ад Х’юстана, штат Тэхас, нягледзячы на тое, што яго бацька ў Сенаце прадстаўляў Канэкцікут. Ідэалогія, партыйная прыналежнасць і геаграфія разам з патрэбнымі сваяцкімі і шлюбнымі сувязямі становяцца сродкамі дасягнення палітычных мэтаў.
Аднак у хуткім часе я выявіў, што тут гэтак жа, як у Новай Гвінеі і Амазоніі, палітычныя альянсы трывалыя, пакуль яны звязаны шлюбнымі вузамі. Развод для амерыкансксш палітыкі XX cm. паўстае такой самай пагрозаю, як пры англійскім двары Генрыха VHI або як сёння для грамадскага парадку бігмэнаў у Меланезіі. Гэта вельмі ярка праявілася ў выпадку з сенатарам Гары Хартам з Каларада. Пасля сумеснага ўдзелу з яго швагеркай Мартай Кіз падчас прэзідэнцкай кампаніі Джоржа Макгавэрна ў 1972 г. яны перамаглі на выбарах у Кангрэс ад Каларада і Канзаса. Ужо ў Кангрэсе Марта Кіз закахалася ў Эндру Джэкабса-малодшага, кангрэсмена з Індыяны, сына былога кангрэсмена Эндру Джэкабса-старэйшага. Марта Кіз развялася са сваім мужам, навукоўцам з Канзаса, каб выйсці замуж за кангрэсмена Джэкабса. Гэта дало пачатак вялікаму палітычнаму клану, які ахапіў цэнтр Амерыкі — штаты Канзас, Каларада і Індыяна; яны і сталі добрым падмуркам для кандыдата ў амерыканскія прэзідэнты. Аднак Кіз не здолела перамагчы на выбарах у палату прадстаўнікоў, і хутка пасля гэтага яна і яе другі муж Джэкабс разышліся. Раскол гзтага кангрэсійнага клана з прычыны шлюбных праблем папярэднічаў правалу прэзідэнцкай кампаніі Гары Харта ў 1988 г.
Развод мог бы стаць меншай праблемай, калі б амерыканскім палітыкам, як і правадырам некаторых плямёнаў, было дазволена мець больш як адну жонку. Каб кампенсаваць гэты недахоп, кангрэсмены акружаюць сябе незлічонымі памочнікамі, якія могуць заняць пасаду, калі адзін з босаў памрэ або атрымае павышэнне, прычым сваякам не дазволена яго замяшчаць. Джэсі Хэлмс з паўночнай Караліны, адслужыўшы ў штаце двух былых сенатараў, авалодаўшы ўсімі тонкасцямі гэтай сістэмы, дасягнула вялікага поспеху ў Кангрэсе.
Найкарацейшы шлях да афіцыйнага прызнання — праз сувязі з іншымі палітыкамі, праз работу ў Кангрэсе ў якасці памочніка. Сенатар Нэнсі Казбаум, дачка кандыдата ў прэзідэнты 1936 г. Альфа
Лэндана, да таго як заняць гэтую пасаду, некалькі гадоу працавала ў Сенаце. Падобным чынам і сенатар Сэм Нан працаваў многія гады ў свайго стрыечнага дзеда Карла Вінсана , які ўзначальваў у палаце камітэт узброеных сіл. Калі Нана абралі ў Сенат, ён адразу ж падрыхтаваў сабе базу для пераходу ў сенацкі камітэт узброеных сіл, дзе меў вялікую вагу. У ]982 г. пасля дзесяцігадовай службы ў якасці адміністрацыйнага памочніка сенатара Нана Рэй Б. Рычард перамог на выбарах у Кангрэс і адразу ж узначаліў той самы камітэт.
Сваякі і былыя памочнікі кангрэсменаў разам кантралююць прыблізна 20 працэнтаў месцаў у палаце прадстаўнікоў і ў Сенаце, займаючы пры гэтым важныя кіруючыя пазіцыі. Моц гэтых кланаў напрыканцы XX cm. расце па меры таго, як падае значэнне палітычных партый. У большасці плямёнаў сваяцкія сувязі — адзіны сродак выйсці ў людзі; і ў Вайіынгтоне сваяцтва і шлюб усё часцей становяцца вызначальнымі крытэрыямі пры атрыманні ўлады. Сем ’і і кланы, відаць, настолькі трывала ўсталяваліся ў амерыканскім грамадстве, што, падобна, пераўзышлі аналагічную палітыку плямёнаў і наблізіліся да сямейнай палітыкі кіруючых арыстакратычных родаў і каралеўскіх дынастый.
Раздзел 13	
ЗАКОН I КАНФЛІКТ
Так званыя расавыя хваляванні ўжо больш за стагоддзе з’яўляюцца прыкметаю амерыканскага грамадства. Адным з іх было “Паўстанне зутавых касцюмаў” (Zoot Suit Riot), названае так таму, што тады, у 1940-х гадах, былі папулярнымі піжонскія касцюмы з шырокімі штрыфелямі, пукатымі плячыма і з вузкімі адваротамі на штанах. Гэты бунт меў месца ў Лос-Анжэлесе на пачатку чэрвеня 1943 г.
Па цэнтральных вуліцах Лос-Анжэлеса рухаўся тысячны натоўп салдат, маракоў і простых грамадзян. Яны хапалі і білі кожнага, хто ім трапляўся ў зутавым касцюме. Яны спынялі аўтамабілі, выцягвалі з іх мексіканцаў, часам філіпінцаў і неграў і збівалі іх з садысцкай лютасцю. Са сваіх ахвяр яны зрывалі вопратку, пакідаючы іх, пабітых і скрываўленых, распранутымі на вуліцах... Згодна з пісьмовымі паказаннямі, якія я ў той час дапамагаў апрацоўваць, выходзіла, што на самай справе не болып за палову ахвяр насілі зутавыя касцюмы. Аднаго негра, работніка абароннага прадпрыемства з адпаведнаю эмблемаю на спецадзенні, выцягнулі з машыны і паранілі яму нажом вока. Ва ўсіх газетах Лос-Анжэлеса з’явіліся вялізныя, на паўпаласы фотаздымкі мексіканскіх падлеткаў, распранутых, скурчаных на тратуары, скрываўленых, з якіх здзекаваўся натоўп мужчын і жанчын [McWilliams, 1961, с.249-250], Падобнае парушэнне грамадскага парадку — надзвычайная з’ява, і калі такое ўсё ж адбываецца, у людзей узнікае патрэба растлумачыць гэта. “Паўстанню зутавых касцюмаў” знаходзілі розныя тлумачэнні. Паліцыя ЛосАнжэлеса, напрыклад, упэўнена, што хваляванні ўзніклі з-за таго, што маракі чапляліся да мексіканскіх дзяўчат, сябровак “зутавых касцюмаў”. Сенатар штата Каліфорнія Джэк Тэні і члены яго камітэта па антыамерыканскай дзейнасці ў Каліфорніі абвінавацілі камуністаў, звязаўшы бунт з “лініяй камуністычнай партыі на распальванне незадаволенасці сярод нацыянальных меншасцяў ва ўласных інтарэсах”’[Tenney, 1943, с.215].
Антраполагі і іншыя грамадазнаўцы не прымаюць такіх спрошчаных версій. 3 улікам усёй складанасці паводзін чалавека яны вылучаюць некалькі ўплывовых фактараў. “Зутавыя касцюмы” ў вялікай ступені былі прадуктам другой сусветнай вайны: яна пару-
шыла традыцыйныя сямейныя асновы, і з падлеткаў і юнакоў дапрызыўнога ўзросту ўтварыліся банды. Вайна ўзмацніла таксама расавую напружанасць: амерыканцаў азіяцкага паходжання падазравалі ў лаяльнасці да Японіі, а негры і амерыканцы мексіканскага паходжання пераехалі ў гарады, каб заняць працоўныя месцы, якія дагэтуль трымалі для белых. Нязвыклы выгляд і развязныя паводзіны юнакоў у зутавых касцюмах прыцягвалі да сябе ўвагу. Такі стыль паводзін супярэчыў патрыятычнаму духу і цяжкай працы дзеля падтрымання вайсковых дзеянняў. У горадзе “зутавыя касцюмы” сталі галоўнай прычынай канкурэнцыі і канфліктаў, і напружанасць дасягнула вышэйшай кропкі падчас вайны. Варта было паўстанню пачацца, як у хуткім часе яно ператварылася ва ўсеагульную расавую бойку.
Хаця такое парушэнне грамадскага парадку мае свае прычыны, як правіла, яно ўспрымаецца як штось экстрэмальнае, таму ва ўсіх грамадствах маюцца механізмы папярэджання такіх збояў нармальнага жыцця. У гэтым раздзеле мы разгледзім, як людзі ставяцца да грамадскага парадку, як ён захоўваецца і якім чынам парушаецца.
НОРМЫ
Большасць з нас мае ўстойлівыя паняцці адносна таго, як людзі павінны сябе паводзіць. Дзеці павінны слухацца сваіх бацькоў, бацькі — падтрымліваць дзяцей, вадзіцелі — спыняцца на чырвонае святло, дактары — клапаціцца аб сваіх пацыентах, а афіцыйныя асобы — не браць хабар. Уяўленні аб правільных або чаканых паводзінах называюцца нормамі. Відавочна, што тут прыведзены адвольны набор уяўленняў. Мы можам разглядаць нормы як частку сістэмы, дапускаючы, што ў жыцці існуе толькі адносны парадак. Нашы паняцці наконт таго, што павінен рабіць чалавек, цесна ўзаемазвязаны; аднак часта людзі прытрымліваюцца перакананняў, якія супярэчлівыя па сваёй сутнасці. Нормы могуць быць рознымі — ад такіх бясспрэчных парад, як “шануй бацькоў сваіх”, да такіх спецыфічных указанняў, як “не жадай жонкі свайго суседа”.
Нормы дзеляцца на тры катэгорыі: нормы дазволенасці, рангавыя нормы і нормы членства [Сапсіап, 1975, с.2-4]. Нормы дазволенасці — гэта агульнапрынятыя перакананні наконт таго, якія дзеянні мэтазгодныя або магчымыя ў канкрэтным кантэксце. Напрыклад, калі б служачы банка ўзяў ваш чэк і з’еў яго перад тым, як выдаць вам грошы, то гэта было б парушэннем нормаў дазволенасці і разглядалася б як вар’яцтва. Рангавыя нормы дазваляюць ацэньваць людзей і іх дзеянні на падставе таго, як апошнія суадносяцца з тым
ці іншым стандартам. Такімі нормамі карыстаюцца, каб вызначыць пэўны ранг або статус. Ранг студэнта вызначаецца на падставе пэўных крытэрыяў — напрыклад, сярэдніх адзнак у атэстаце. Нормы членства — гэта стандарты для прыняцця чалавека ў канкрэтную групу або грамадскі слой. Каб быць каралём, прэзідэнтам банка або ўдзельнікам ку-клукс-клана, трэба адпавядаць пэўным патрабаванням; гэта могуць быць адпаведныя дзеянні, спецыфічны лад паводзінаў і нават адметны стыль адзення.
Людзі карыстаюцца нормамі ў адпаведнасці з канкрэтнымі мэтамі. Іх выкарыстанне цесна звязана з нашым успрыняццем грамадскіх роляў — якім павінен быць банкаўскі клерк, што трэба рабіць, каб быць добрым служачым. Захаванне нормаў людзьмі звязана не з тым, што яны самі лічаць нормаю, а з тым, наколькі іх паводзіны адпавядаюць уяўленням іншых людзей. Добрыя банкаўскія служачыя “надзяваюць” на сябе ўсмешку і жадаюць кліентам прыемнага дня. Такія паводзіны не абавязкова азначаюць, што яны клапоцяцца пра сваіх кліентаў ці што яны шчаслівыя і радасныя; гэта сведчыць аб тым, што яны стараюцца прытрымлівацца вобраза, якога ад іх чакаюць іншыя.