Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Сярэдняя лічба ўдзельнікаў войнаў племені энга складае прыблізна 360 чалавек. 3 1961 па 1973 год у 46 інцыдэнтах лічба смяротнасці складапа ў сярэднім 1,6 на адзін інцыдэнт. Гэта лічба можа падацца нязначнай, але ў параўнанні з памерамі грамады энгаў яна зусім не малая.
Колькасць загінуўшых і параненых на вайне паміж дробнымі грамадствамі можа быць у працэнтных адносінах ад агульнай колькасці насельніцтва фактычна большай, чым пры вайсковых дзеяннях паміж грамадствамі буйнымі. Доля смяротнасці сярод мужчын у вайсковых дзеяннях паміж такімі плямёнамі, як маэ-энга і дані, аказваецца значна большай, чым у краінах, якія прымалі ўдзел у другой сусвегнай вайне (у тым ліку ў Германіі і Савецкім Саюзе). Акрамя таго, ступень мабілізацыі дарослых мужчын для вядзення вайсковых дзеянняў у малых грамадствах нашмат вышэй. У народа маэ-энга фактычна ўсё дарослае мужчынскае насельніцтва можа пайсці на вайну, прынамсі, кароткачасовую, між тым як узровень мабілізацыі ў краінах — удзельніцах другой сусветнай вайны не перавышаў 15 %.
Вайсковыя дзеянні і развіццё дзяржавы цесна ўзаемазвязаны. Буйныя палітычныя ўтварэнні ўзнікалі ў выніку войнаў, і многія вялікія дзяржавы трымаліся за кошт збору даніны з заваяваных народаў. Каб апраўдаць вайсковыя дзеянні, заўсёды патрабавалася
пэўнае абгрунтаванне, а не проста спасылка на неабходнасць захапіць уладу і багацце. Як зазначыў Фрэдэрык Хікс, “кожная імперыя для апраўдання сваіх дзеянняў стварала пэўны высокі маральны прынцып, за які людзі маглі з большай ахвотаю рызыкаваць сваім жыццём, чым у выпадку, калі б яны ведалі, што такая рызыка толькі ўзбагаціць і ўзмоцніць улады” [Hicks, 1979, с.90]. Прынамсі, ацтэкі знайшлі абгрунтаванне сваёй агрэсіі ў рэлігіі, якой “патрабаваліся” людскія ахвяры.
Ацтэкі з цэнтральнай Мексікі надавалі вялікае значэнне вайсковай падрыхтоўцы, як гэта было ў многіх ранніх імперыях. I прасталюдзіны, і знаць у юнацтве праходзілі спецыяльную вайсковую падрыхтоўку, і самых адважных воінаў прызначалі на адказныя адміністрацыйныя пасады. Каб увесь час падтрымліваць стан баявой гатоўнасці, ацтэкі ўцягвалі суседнія народы ў xochiyaoyotl, ці кветкавыя всйны, пры якіх сутычкі былі абмежаванымі, а прадстаўнікі знаці стараліся не забіваць адзін аднаго (сярод забітых былі толькі прасталюдзіны).
У ацтэкаў ужо з’яўляецца адзінка вайсковага спецыяліста, што не характэрна для малых супольнасцяў. Такая спецыялізацыя азначала, што большая частка мужчынскага насельніцтва магла не прымаць непасрэднага ўдзелу ў вайсковых дзеяннях. Іх праводзілі арміі, што складаліся са спецыялістаў і менш падрыхтавг.ных салдат, якіх набіралі галоўным чынам для масавасці.
Разам з кадравай спецыялізацыяй яшчэ адной важнай рысай войнаў адносна ўзроўню развіцця грамадства з’яўляецца тэхналагічны прагрэс. Важным дасягненнем стала стварэнне агнястрэльнай зброі. У сувязі з гэтым Пэтэнжыл вызначыў баяздольнасць прафесійных салдат (рыцараў) у параўнанні з сялянствам феадальнай Еўропы наступным чынам: “Да ўзнікнення агнястрэльнай зброі прафесійны салдат не меў значнай перавагі ва ўзбраенні над сялянамі, калі даходзіла да сутычак. /.../ Прафесійная перавага вынікала з большай арганізаванасці і дысцыплінаванасці на полі бою. /.../ Гэта адносная раўнавага была парушана з’яўленнем агнястрэльнай зброі. Той, хто ёю авалодваў, меў вялізную перавагу над астатнімі” [Pettengill, 1981, с.4-5]. Агнястрэльную зброю вынайшлі ў Еўропе ў XIV ст., але толькі ў перыяд з сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII ст. пасля важных тэхнічных удасканаленняў яна ўвайшла як у вайсковае, так і ў цывільнае жыццё. Яна адыграла найважнейшую ролю не толькі ў вайсковых дзеяннях у Еўропе, але таксама і ў каланіяльнай экспансіі ў тых частках свету, дзе такой зброі яшчэ не было.
Пашырэнне еўрапейскіх каланіяльных імперый і распаўсюджванне агнястрэльнай зброі мела важныя наступствы для спосабаў вядзення вайсковых дзеянняў у малых народаў. У басейне Амазонкі
не вельмі ваяўнічыя плямёны былі вымушаны супрацьстаяць партугальскім захопнікам і адначасова спаборнічаць адно з адным за авалоданне прыроднымі рэсурсамі, якія няўхільна змяншаліся. Напрыклад, янамамі з поўдня Венесуэлы [Chagnon, 1983] сталі ваяўнічымі ў значнай ступені з-затаго, што іх выцеснілі на неспрыяльныя для жыцця тэрыторыі. На спосаб адаптацыі янамамі паўплывала набыццё зброі суседнім племенем макірытары, якое ў выніку атрымала над імі перавагу. У многіх частках свету даступнасць еўрапейскай вайсковай тэхнікі дазволіла некаторым народам займець верх над сваімі суседзямі. Дзяржавы Афрыкі, якія гандлявалі рабамі, здолелі стварыць цэлыя імперыі з дапамогай такой зброі. Дробныя плямёны Палінезіі перамаглі канкурэнтаў і стварылі невялікія астраўныя каралеўствы. У большасці такіх выпадкаў поспех заваёўнікаў быў недаўгавечным, бо еўрапейцы, якія спрычыніліся да гэтага поспеху, устанавілі там свой кантроль.
Стварэнне сучаснай сусветнай сістэмы суправаджалася вайсковымі дзеяннямі небывалага маштабу. 3 XVI да пачатку XX ст. шматлікія войны былі часткай усеагульнага спаборніцтва еўрапейскіх дзяржаў за калоніі. Гэтае міждзяржаўнае суперніцтва дасягнула зеніту ў XX ст. у так званых сусветных войнах. Новыя войны сведчылі аб значным удасканаленні вайсковай тэхналогіі, якая дае сёння магчымасць распачаць вайну за лічаныя секунды ў любой кропцы зямнога шара, весці вайну ў космасе і нават знішчыць само чалавецтва.
Каб не завяршаць гэты раздзел такой песімістычнай нотай, давайце ўспомнім, што, нягледзячы на частыя вайсковыя сутычкі, людзі звычайна стараліся жыць у міры. Магчы.ма, адно з найбольш важных адкрыццяў антраполагаў заключаецца ў тым, што войны — гэта “культурныя артыфакты” (Mead, 1967, с.219]; яны вынікаюць не з біялагічнай прыроды чалавека, а з умоў жыцця грамадства. Змяненне гэтых умоў дало б магчымасць пакласці канец войнам. К.аб дасягнуць гэтага, мы павінны дасканала ўсвядоміць прычыны войнаў, і менавіта такія грамадскія навуковыя дысцыпліны, як антрапалогія, могуць адыграць у тым істотную ролю.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Хаця палітычнае насілле з'яўляецца непазбежнаю часткаю нашага жыцця, яно абмежавана нормамі, законамі і формамі вырашэння спрэчак. У нормах адлюстравана паняцце пра тое, як людзі павінны паводзіць сябе ў грамадстве. Часта нормам надаецца статус заканадаўчых актаў, якія замацоўваюць правілы паводзінаў у грамадстве. Законы абапіраюцца на агульначалавечыя маральныя правілы і на
ўяўленні адносна таго, як “станоўчы чалавек” павінен паводзіць сябе ў кожнай дадзенай сітуацыі. I нормы, і законы мяняюцца па меры развіцця грамадства.
Адносіны да законаў у розных грамадствах — розныя. Законы, заснаваныя на агульнапрызнаных уяўленнях, звычайна сустракаюць падтрымку большасці. У кожным грамадстве, аднак, ёсць людзі, якія парушаюць законы і распальваюць канфлікты, што патрабуе ўмяшання законных улад. Шляхі выйсця з такіх сітуацый звязаны з адаптацыйнай стратэгіяй грамадства. Качавыя плямёны часцей уладжваюць спрэчкі нефармальнымі, міжасабовымі метадамі. У іх практыкуюцца як перамовы, так і разгрупоўка (знікненне групы як адзінкі). У дробных земляробаў больш падстаў для спрэчак вакол размеркавання лішкаў вытворчасці, спадкаемства маёмасці і правоў на зямлю; для іх вырашэння выкарыстоўваюцца і нефармальныя міжасабовыя метады, і астракізм — выгнанне завадатараў. У вялікіх грамадствах людзі маюць столькі ўсяго, за што можна змагацца, што назіранне за выкананнем законаў і ўмяшанне ў спрэчкі там мусяць ажыццяўляць спецыяльныя ўстановы.
Нягледзячы на імкненне падтрымліваць грамадскі парадак, напружанасць часам прыводзіць да вострай палітычнай барацьбы. Перавароты, што могуць паўтарацца, мяняюць кіраўнічы апарат, але пакідаюць некранутай грамадскую структуру. Часам выбухаюць і рэвалюцыі, якія радыкальна мяняюць грамадскі парадак, але гэта здараецца даволі рэдка. Вайсковыя дзеянні паміж палітычна аўтаномнымі супольнасцямі бываюць рознага ўзроўню: ад міжсямейнай варожасці да сусветнай вайны. Від вайсковых дзеянняў звязаны са спецыфічнымі спосабамі адаптацыі і навакольнымі ўмовамі. Станаўленне сучаснай сусветнай сістэмы і ўзнікненне еўрапейскіх імперый паслужыла штуршком для вайсковых дзеянняў сярод некаторых малых народаў. Антрапалагічная навука можа дапамагчы нам лепш зразумець прычыны войнаў і тым садзейнічаць абмежаванню праяў гвалту.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Працы па заканадаўстве:
Collier, Jane F. Law and Social Change in Zinacantan. Stanford: Stanford University Press, 1973 (Mexico).
Fitzpatrick, P. Law and State in Papua New Guinea. New York: Academic Press, 1980.
Hamnett, Ian, editor. Social Anthropology and Law. New York: Academic Press, 1977.
Moore, Sally Falk. Law as Process: An Anthropological Approach. London: Routledge and Kegan Paul, 1978.
Nader, Laura. Harmony Ideology: Justice and Control in a Zapotec Moun­tain Village. Stanford: Stanford University Press, 1990.
Newman, K. S. Law and Economic Organization: A Comparative Study of Preindustrial Societies. New York: Cambridge University Press, 1984.
Rentein, Alison Dundes. International Human Rights: Universalism Versus Relativism. Newbuiy Park: Sage Publications, 1990.
Roberts, Simon. Order and Dispute: An Introduction to Legal Anthropology. New York: Penguin, 1979.
Rose, Laurel L. The Politics of Harmony: Land Dispute Strategies in Swaziland. New York: Cambridge University Press, 1991.
Rosen, Lawrence. The Anthropology of Justice: Law as Culture in Islamic Society. New York: Cambridge University Press. 1989.
Starr, June, and Jane F. Collier, editors. History and Power in the Study of Law: New Directions in Legal Anthropology. Ithaca: Cornell University Press, 1989.
Працы ў галіне вайсковай гісторыі:
Boehm, С. Blood Revenge: The Anthropology’ of Feuding in Montenegro and Other Tribal Societies. Lawrence: University Press of Kansas, 1984.
Friedrich, Paul. Agrarian Revolt in a Mexican Village. Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1970.
Haas, Jonathan, editor. The Anthropology of War. New York: Cambridge University Press, 1990.
Huizer, Gerritt. Peasant Rebellion in Latin America. New York: Penguin, 1973.
Meggitt, Mervyn. Blood is Their Argument: Warfare Among the Mae Enga Tribesmen of the New Guinea Highlands. Palo Alto, CA: Mayfield, 1977.