Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
РЭВАЛЮЦЫІ: АНТРАПАЛАПЧНАЕ РАЗУМЕННЕ. Палітычнае насілле ў грамадстве — звычайная з’ява, чаго не скажаш пра рэвалюцыю. Паводле Вульфа і Гансена, рэвалюцыя азначае “фундаментальныя перамены сутнасці дзяржавы, функцыі ўрада, прынцыпаў эканамічнай вытворчасці і размеркавання, узаемаадносінаў грамадскіх класаў, у прыватнасці, у плане дзяржаўнага кантролю — адным словам, істотны разрыў з мінулым” [Wolf and Hansen, 1972, с.235]. Тэрмін “рэвалюцыя” няправільна прымяняўся да шэрагу праяў палітычнага насілля, што прыводзілі да адносна нязначных перамен у жыцці народа. Кардынальны разрыў сувязяў з мінулым, які адпавядаў бы вызначэнню рэвалюцыі, па сутпасці здараецца вельмі рэдка.
Рэвалюцыі адбываюцца не часта, і вось чаму. Недахоп улады, няздольнасць арганізавацца або недастатковае жаданне — гэта адносна простыя прычыны. Пры вывучэнні афрыканскіх паўстанняў Глюкман адзначае яшчэ адзін важны фактар: шматстайнасць і раздробненасць грамадства, што ўскладняе працэс карэннага пераўтварэння [Gluckman, 1965], Людзі знаходзяцца ў путах усемагчымых сувязяў — сваяцкіх, вытворчых і г.д., што звязваюць іх ва ўчынках і думках і зніжаюць рэвалюцыйны патэнцыял. Імкненне да бяспекі і страх перад невядомым характэрны для пераважнай большасці звычайных людзей. Яны рэдка ахвяруюць нават самым малым, калі гаворка ідзе аб сям’і, ежы і жытле, у надзеі атрымаць нешта лепшае пры новым парадку. У стрымліванні рэвалюцыйных тэндэнцый вялікую ролю іграюць рэформы (часам іх дастаткова, каб паслабіць напружанасць) і здольнасць улад мяняць кіраўніцтва
апазіцыі. Нават калі людзі паўстануць з-за беднасці або несправядлівасці, часта іх мэта — не рэвалюцыйнае пераўтварэнне грамадства, а простае паляпшэнне жыцця.
Рэвалюцыі — гэта вынік выключнага збегу абставін. Сам факт паўстання яшчэ не азначае рэвалюйыі; людзі павінны стварыць новы грамадскі парадак, які б карэнным чынам адрозніваўся ад ранейшага. Менавіта гэты стваральны працэс больш чым што адрознівае рэвалюцыю ад іншых формаў палітычнага насілля.
Комплексны характар рэвалюцыі пажадана разглядаць з пункту гледжання розных навук. Эканамісты зрабілі ўклад у наша разуменне рэвалюцыі праз аналіз такіх фактараў, як інфляцыя і дэфляцыя. Сацыяпсіхолагі праніклі ў сутнасць такіх важных з’яў, як рэакцыя на ўладу і на страту яе. He менш важны ўклад зрабілі гісторыкі, сацыёлагі, палітолагі і многія іншыя спецыялісты. Антраполагі таксама паспрыялі нашаму разуменню рэвалюцыі. Адным з галоўных укладаў антрапалогіі ў навуку з’яўляецца дэталёвае вывучэнне сялянства ў працэсе этнаграфічных назіранняў. Нягледзячы на тое што большасць рэвалюцыйных лідэраў і рэвалюцыйных ідэолагаў сфарміраваліся ў горадзе, вырашальную ролю ў многіх рэвалюцыях адыгралі менавіта сяляне.
У многіх слова “сялянства” выклікае вобраз кансерватыўнай аморфнай масы. Гэта памылковае ўяўленне. Каб зразумець дынаміку рэвалюцыйнага працэсу сярод сялян, мы павінны ўлічваць розныя аспекты сялянскага жыцця, бо кожны з іх уплывае на гэты працэс па-рознаму. Напрыклад, у расійскай рэвалюцыі адна частка сялянства адыграла асабліва важную ролю: тая, што была адносна заможнай і мела цесныя сувязі з горадам. Менавіта гэты верхні слой сялянства быў больш за ўсё расчараваны немагчымасцю дасягнуць сваіх сацыяльных і эканамічных мэтаў у існуючых умовах. Каб зразумець, як выспявае рэвалюцыя, недастаткова асэнсаваць агульныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы або настроі. Мы павінны даследаваць спецыфічны сацыяльны кантэкст, у якім групы людзей прымаюць пэўныя рашэнні; асаблівую ўвагу пры гэтым трэба звярнуць на ролю пасрэднікаў. Ідэалагічным мозгам рэвалюцыі могуць быць інтэлектуалы, але сяляне і рабочыя рэдка прызнаюць такіх лідэраў. Разуменне таго, як сапраўды развіваліся адносіны паміж рознымі групамі насельніцтва і як ідэалогія перадаецца на міжасабовым узроўні — неабходная ўмова Еывучэння любой рэвалюцыі. Для даследавання такіх дынамічных працэсаў найлепшым чынам падыходзяць менавіта антраполагі.
Войны паміж грамадствамі
Усе грамадствы, як правіла, спрабуюпь вырашаць канфлікты мірна і арганізавана, хаця гэта ім не заўсёды ўдаецца. У той час як у большасці з іх існуюць шматлікія фактары стрымлівання ўнутранай агрэсіі, у знешніх стасунках значна менш такіх фактараў для мірнага вырашэння магчымых супярэчнасцяў. Асабліва гэта адносіцца да чужынцаў, якіх падчас не ўспрымаюць як прадстаўнікоў аднаго біялагічнага віду. Разам з тым, чужынцы могуць быць настолькі адрознымі ў эканамічных і сацыяльных адносінах, што няма сэнсу з імі змагацца.
Вайна паміж палітычна аўтаномнымі супольнасцямі ў большасці выпадкаў успыхвае тады, калі разрываюцца адносіны паміж імі, або калі грамадствы, якія не мелі судакранання, аказваюцца ў кантакце і канкурэнцыі паміж сабой. Нельга сказаць, што вайсковыя сутычкі з’яўляюцца натуральным следствам чалавечай агрэсіўнасці: яны вынікаюць са спецыфікі сацыяльных і навакольных умоў.
Антраполагі вылучаюць тры асноўныя катэгорыі міжгрупавой агрэсіі: помста, набег і вайна. Прычыны і прыклады кожнай могуць быць рознымі ў залежнасці ад знешніх умоў. Яны могуць таксама залежаць ад велічыні грамадстваў і адлюстроўваюць іх дэмаграфічныя, зканамічныя і тэхналагічныя адрозненні. Перадусім сучасныя народы стараюцца дасягаць сваіх мэтаў адносна цывілізаваным шляхам, спрабуючы абгрунтаваць свае дзеянні праз ідэалогію.
КРЭЎНАЯ ВАРАЖНЕЧА. Працяглы стан варожасці паміж рознымі сем’ямі або родамі называецца крэўнаю варажнечай. Яна можа мець месца ў межах аднаго грамадства або паміж прадстаўнікамі розных грамадстваў. Гэта самая распаўсюджаная праява міжгрупавой агрэсіі, бо для яе не трэба шмат прычын: дастаткова толькі зачэпкі, з-за якой і пачынаецца супрацьстаянне.
Вось як даследчыкі апісваюць выпадкі крэўнай варажнечы сярод аўстралійскіх абарыгенаў з гледзішча мсціўцаў [Spencer and Gillen, 1899, с.489-496], Канфлікт звычайна пачынаецца, калі мужчына крадзе жонку з іншай групы або калі прычынай чыёй-пебудзь смерці лічыцца чараўніцтва ці ўрок. Пакрыўджаны бок у такім выпадку аб’ядноўваецца, каб напасці на крыўдзіцеляў. Хаця пакрыўджаныя ўваходзяць у варожы лагер цалкам узброеныя, з коп'ямі, бумерангамі і шчытамі, спрэчка звычайна абмяжоўваенца гучнай лаянкай, якая доўжыцца гадзіну або дзве. Аднак пазбегнуць фізічнага насілля ўдаецца не заўсёды. Часам людзі з пакрыўджанага лагера завабліваюць у пастку некалькіх ворагаў і без усялякай рызыкі для сябе забіваюць іх. Асаблівасць такога віду варожасці ў тым, што
акты насілля могуць быць накіраваны не супраць канкрэтных асоб, а супраць любога прадстаўніка варожай групы, у чым праяўляецца прынцып калектыўнай адказнасці. Пры такой варожасці першы акт помсты не заўсёды бывае апошнім; могуць быць контратакі, і спрэчка можа разрасціся ў сур’ёзную канфрантацыю паміж большымі групамі. Помста мае месца і ў такіх вялікіх утварэннях, як, напрыклад, банды ў амерыканскіх гарадах. Канфлікты набываюць асаблівую вастрыню там, дзе сваяцтва і палітыка цесна звязаны, што асабліва відавочна пры спадкаемстве ўлады, як бывае ў манархіях. Гатовы прыклад — канкурэнцыя паміж Ёркамі і Ланкастэрамі, якая прывяла да войнаў Пунсовай і Белай Ружы у Англіі.
НАБЕГІ. Сярод качэўнікаў і земляробаў раптоўныя драпежніцкія напады часта звязаны з перанаселенасцю і спаборніцтвам за мізэрныя рэсурсы. Набегі шырока распаўсюджаны сярод земляробаў у больш населеных раёнах Новай Гвінеі і ў басейне Амазонкі. Спрыяльныя ўмовы для набегаў узнікаюнь там, дзе ў суседніх народаў розв ыя ўзроўні ўлады, як у выпадку з качэўнікамі племені сан у Паўднёвай Афрыцы і іх болып магутнымі суседзямі, якія займаюцца земляробствам і пастухоўствам. У рэшце рэшт некаторыя супольнасці вымушаны спецыялізавацца ў набегах проста таму, што ў іх няма іншага выйсця, або таму, што такі спосаб адаптацыі рашуча пераважае над іншымі даступнымі спосабамі. Амазонскае племя мураў, напрыклад, у XIX ст. у адказ на новыя ўмовы, створаныя партугальскім уварваннем і акупацыяй, пераўтварылася з земляробаў у сталых захопнікаў. Муры рабілі набегі не толькі на еўрапейцаў, але на індзейцаў па усёй Амазонцы, доўгі час жывучы ў сваіх каноэ ў цяжкадаступных раёнах. Амаль не займаючыся земляробствам, яны харчаваліся ці рыбаю. якую лавілі ў рэках, ці тым, што маглі забраць у іншых. Групы індзейцаў паўночнаамерыканскіх раўнін выпрацавалі аналагічны спосаб адаптацыі, прыстасоўваючы формы грамадскай арганізацыі да сваіх патрэб, звязаных з мабільнасцю і частымі бойкамі.
ВОЙНЫ. Акты помсты сярод аўстралійскіх абарыгенаў і набегі мураў прадугледжвалі ўдзел невялікай колькасці людзей, як і ў большасці выпадкаў міжгрупавой агрэсіі дробных супольнасцяў. Часам барацьба паміж імі абвастраецца, але з прычыны нязначнай шчылызасці насельніцтва і з-за немагчымасці качэўнікаў і земляробаў дазволіць сабе раскошу весці працяглыя вайсковыя дзеянні канфрантацыя звычайна бывае непрацяглай.
Сялянскія супольнасці здольны ўдзельнічаць у больш працяглых вайсковых дзеяннях. Як толькі перанаселенасць становіцца заўваж-
най, людзі пачынаюць шукаць прычыны для боек. Для качэўнікаў і сялян, якія жывуць у малазаселеных раёнах, вайсковыя дзеянні рэдка пачынаюцца з мэтаю захопу тэрыторыі (хаця тэрыторыя можа стаць ускосным вынікам барацьбы). Часцей за ўсё войны сярод такіх народаў пачынаюцца з-за міжасабовых сутычак, у тым ліку і праз жанчын. Па меры росту насельніцтва павялічваецца і верагоднасць узнікнення боек за тэрыторыю.
Войны — неад’емная частка жыцця ў густанаселеных далінах Новай Гвінеі. Напрыклад, для племені дані да нядаўняга часу пагроза вайны была пастаяннай. Як зазначае Шанкман, “галоўная дзейнасць племені дані так ці інакш звязана са свіннямі, агародамі і вайной, і ўсё штодзённае жыццё круціцца вакол гэтых цэнтральных кропак” [Shankman, 1991, с.611]. Мэрвін Мэджыт у сваім даследаванні вайсковых дзеянняў племені маэ-энга ва ўсходніх узгор’ях Новай Гвінеі адзначае, што “ў цяперашні час і ў мінулым імкненне мясцовых карэнных груп авалодаць і ўтрымаць ворныя землі заўсёды заставалася галоўным матывам, які падахвочваў іх да вядзення войнаў” |Meggitt, 1977, с. 182]. Вайсковыя дзеянні племені маэ-энга звычайна доўжацца ўсяго некалькі дзён, таму што больш працяглыя бойкі сур’ёзна адбіваюцца на іх матэрыяльным становішчы.