Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Дэстабілізуючыя фактары (такія, як сацыяльная няроўнасць) маюць месца паўсюль, але некаторыя з дзяржаў, хаця б часова, здольны пераадольваць іх. Аднак з цягам часу дзяржавы разбураюцца і знікаюць, каб быць замененымі іншымі падобнымі ўтварэннямі ці новымі тыпамі дзяржаў. Заняпад Рымскай імперыі прывёў не проста да яе знікнення, а да ўтварэння многіх новых дзяржаў у Еўропе. Падобным чынам заняпад дзяржаў інкаў і ацтэкаў у выніку іспанскай экспансіі прывёўда ўзнікнення новых каланіяльных дзяржаў, якія былі зусім інакшымі па сваім характары. Заняпад або ўзнікненне дзяржавы — гэта складаны і, як правіла, працяглы працэс, на які ўплывае мноства ўнутраных і знешніх фактараў. Дзяржава інкаў распалася не толькі з прычыны прыходу іспанцаў. Намаганні дзяржавы інкаў навязваць свае каштоўнасці і нормы тым, кім яны кіравалі, сустракалі адчайнае супраціўленне. Замест
таго каб мацаваць стабільнасць, стрымліваючы раскол увядзеннем новых законаў і правілаў напярэдадні прыходу іспанцаў у XVI ст., дзяржава інкаў была “настолькі закасцянелаю, што больш не магла быць жыццяздольнай” [Claessen and van de Velde, 1978, c.ll].
Пры апісанні дзяржавы Ангкор у Паўднёва-Усходняй Азіі (з IX па XV ст. н. э.) Хагештайн зазначае, што галоўнай прычынай заняпаду Ангкора быў адток багацця з-за няздольнасці дзяржавы замяніць сваяцкія і патрыярхальныя адносіны на больш бюракратычныя, адпаведныя дзяржаўнаму ладу [Hagesteijn, 1987], Такім чынам, перад дзяржавамі ўзнікае агульная праблема ўзаемаадносінаў паміж цэнтрам і перыферыяй [Yoffee and Cowgill, 1988); гэта значыць, адносінаў паміж кіраўніком і грамадзянамі, ці паміж сталіцаю і аддаленымі раёнамі дзяржавы. Стабільнасць залежыць ад дзейснасці і гнуткасці сістэмы забеспячэння цэнтра неабходнымі таварамі. Працэс заняпаду пачынаецца тады, калі цэнтр становіцца няздольным атрымаць дастатковыя рэсурсы з перыферыі. Разам з тым людзі з перыферыі павінны быць упэўнены ў тым, што атрымліваюць справядлівае матэрыяльнае ўзнагароджанне. Правіцель Ангкора не здолеў захаваць дзяржаву ў працэсе росту феадальных тэндэнцый, узмацнення эксплуатацыі людзей і навакольнага асяроддзя.
Заняпад дзяржаў — гэта праблема не толькі мінулага. Апошнія падзеі ў былым Савецкім Саюзе і Югаславіі сведчаць аб нетрываласці і некаторых сучасных дзяржаў. Такі фактар, як знішчэнне натуральнага асяроддзя, які ў мінулым быў адной з прычын заняпаду дзяржаў (як у выпадку з цывілізацыяй анасазі ў штаце Нью-Мексіка, гл. раздзел 6), з улікам перанаселенасці, вычарпанасці рэсурсаў і экалагічнага крызісу таксама не страціў сваёй актуальнасці.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Ва ўсіх грамадствах адбываецца канкурэнцыя за ўладу — магчымасць эфектыўна ўздзейнічаць на людзей або на рэчы. Палітычная ўлада абапіраецца на валадарства, пэўныя ідэі і сімвалы. Валадарства — гэта права асобы або групы прымаць пэўныя рашэнні і патрабаваць паслушэнства. Калі ідэі адносна пэўных палітычных мэтаў і паводзінаў арганізаваны ў выглядзе прадуманай праграмы, яны ўяўляюць сабой ідэалогію. Арганічныя ідэалогіі выцякаюць з непасрэднага вопыту членаў грамадства; рацыянальныя ідэалогіі абапіраюцца на назіранні і самааналіз. Палітычныя ідэі трымаюцца на сімвалах, якія ўздзейнічаюць на эмоцыі людзей.
Канкурэнцыя за ўладу ідзе пастаянна, але асабліва абвастраецца падчас палітычнай барацьбы. Грамадствы з перадачай улады ў спадчыну звычайна прымаюць адпаведныя меры, каб знізіць да мінімуму барацьбу вакол вакууму ўлады, які створаны смерцю лідэра. У іншых грамадствах шлях да ўлады ляжыць праз выбары, якія не абавязкова з’яўляюцца дэмакратычным размеркаваннем улады сярод насельніцтва.
За палітычнымі сістэмамі стаяць палітычныя супольнасці, палітычная эліта і палітычныя каманды. Члены палітычных супольнасцяў маюць аднолькавыя палітычныя нормы, мэты і працэдуры. Палітычную эліту складаюць людзі, якім выпала кіраваць ці якія ў стане змагацца за ўладу і лідэрства. Каманды, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітыцы, уяўляюць сабой кааліцыі, палітычныя партыі і рознамэтавыя арганізацыі.
Дробныя грамадствы звычайна бываюць бездзяржаўнымі, кіраванне ў іх зводзіцца да вырашэння мясцовых праблем, тым часам як у буйных грамадствах улада мае высокацэнтралізаваную структуру, спецыяльны адміністрацыйны і судовы апарат. Бездзяржаўныя грамадствы могуць існаваць у форме ацэфальных (без галавы) і правадырстваў (абшчыны з іерархічнай сгруктурай). Існуюць розныя тыпы дзяржаў. Дзяржавы ўзнікаюць па шэрагу розных прычын, сярод якіх — фактары, звязаныя з эканомікай, ідэалогіяй і народанасельніцтвам. Стабільнасці можна дасягнуць праз ідэалагічнае абгрунтаванне і праз выкарыстанне бюракратычнага апарату, але перад дзяржавамі паўстаюць таксама і дэстабілізуючыя фактары. Заняпад дзяржаў — гэта складаны і, як правіла, працяглы працэс, які можа мець дачыненне як да канфліктаў паміж цэнтрам і перыферыяй, так і да праблем, звязаных з навакольным асяроддзем.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Boissevain, Jeremy. Friends of Friends: Networks, Manipulators and Coali­tions. Oxford: Blackwell, 1974.
Burling, Robbins. The Passage of Power: Studies in Politikal Succession. New York: Akademic Press, 1974.
Cohen, Ronald, and Elman R. Service, editors. Origins of the State: The Anthropology of Political Evolution. Philadelphia: Institute for the Study of Human Issues, 1978.
Earle, Timothy, editor. Chiefdoms: Power, Economy and Ideology. New York: Cambridge University Press, 1991.
Howard Michael C. Aboriginal Politics in Southwestern Australia. Nedlands: University of Western Australia Press, 1981.
Howard Michael C. Fiji: Race and Politics in an Island State. Vancouver: University of British Columbia Press, 1991.
Kerkvliet, Benedict J. Tria. Everyday Politics in the Philippines: Class and Status Relations in a Central Luzon Village. Berkeley: University of California Press, 1990.
Kertzer, David I. Comrades and Christians: Religion and Political Struggle in Communist Italy. New York: Cambridge University Press, 1980.
Kertzer, David I. Ritual Politics and Power. New Haven: Yale University Press, 1988.
Khoury, Philip S., and Joseph Kostiner, editors. Tribes and State Forma­tion in the Middle East. Berkeley: University of California Press, 1990.
Lewellen, Ted C. Political Anthropology: An Introduction. South Hadley, MA: Bergin and Garvey, 1983.
Rodman, William, and Dorothy Counts, editors. Middlemen and Brokers in Oceania. Ann Arbor: University of Michigan Press, 1982.
Seaton, S. Lee, and Henri M. Claessen, editors. Political Anthropology! The Hague: Mouton, 1979.
Smith, Gavin. Livelihood and Resistance: Peasants and the Politics of Land in Peru. Berkeley: University of California Press, 1990.
Tapper, Richard. Pasture and Politics: Economics, Conflict and Ritual Among Shahsevan Nomads of Northwest Iran. New York: Academic Press, 1979.
Upham, Steadman, editor. The Evolution of Political Systems: Sociopolitics in Small-Scale Sedentary Societies. New York: Cambridge University Press, 1990.
НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
Джэк Маківер Уэзерфорд
Кланы на Капіталійскім пагорку
Д.М. Уэзерфорд працаваў у Сенаце ў якасці асістэнта па заканадаўчых пытаннях сенатара Джона Глена (Агая) у 1978-1980 гг., пасля чаго ён напісаў “Плямёны на пагорку”, дзе параўноўвае арганізацыю кангрэса з разнастайнымі плямёнамі свету. Ён даследаваў палітыку і злачыннасць у Вашынгтоне, працаваў таксама ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Еўропе. Яго самыя апошнія кнігі — “Індзейскія дары” і “Родныя карані” тычацца ўкладу амерыканскіх індзейцаў у сусветную культуру. Доктар Уэзерфорд выкладае антрапалогію ў Макалестарскім каледжы ў Сан-Поле, штат Мінесота.
Калі я пачаў працаваць у амерыканскім Сенаце, мяне найперш уразіла тое, якім ён быў невялікім, утульным і да болю знаёмым. Блукаючы падземным лабірынтам тунеляў паміж кавярняў, цырульняў і маленькіх крамак, што месціліся ў закутках, я адчуваў сябе зусім як дома, на вулачках баварскай вёскі Каль, дзе я рыхтаваўся да атрымання доктарскай ступені. У верхніх пакоях для правядзення афіцыйных сходаў і ў гасцёўнях я адчуваў тую ж самую атмасферу палітычнага манеўравання, якую назіраў на базарах і рэлігійна-судовых сходах абшчыны суахілі ў Мамбазе (Кенія). Але болый заўсё мяне здзівіла тое, наколькі важнае значэнне мелі шлюб і сваяцкія сувязі сярод вашынгтонскіх палітыкаў — у такой жа меры, як у любой абшчыне або племені, за якімі я мог назіраць у розных частках свету.
Значэнне сваяцтва і шлюбу спачатку прыцягнула маю ўвагу ў выпадку з сенатарам Говардам Бэйкерам з Тэнэсі, які быў лідэрам большасці ў Сенаце з 1980 па 1984 г. Ён з’явіўся ў Сенаце як прафесійны палітык, які пайшоў па слядах свайго бацькі і мачахі (яны служылі ў кангрэсе да яго). У першыя гады работы ў'Сенаце Бэйкер служыў са сваім шваграм з палаты прадстаўнікоў Уільямам Уэплерам з Віргініі і са сваім цесцем сенатарам Эверэтам Дзірксанам з Ілінойса, які ў той час быў старшынёй меншасці ў Сенаце. Пасля смерці цесця Бэйкер у рэшце рэшт замяніў яго ў якасці лідэра рэспубліканцаў. У 1982 г. дачка Бэйкера Сісі перамагла ў выбарах рэспубліканцаў у палаце прадстаўнікоў, але яна прайграла ў агульнанацыянальных выбарах унуку чалавека, якога яе дзед перамог два пакаленні назад.
Пры барацьбе за змяшчэнне Говарда Бэйкера як лідэра рэспубліканцаў у 1985 г. сенатар Роберт Доўл з Канзаса перамог сваіх канкурэнтаў. Гэта магло быць і простым супадзеннем, але падчас выбараў ён быў жанаты на Элізабет Доўл, міністры транспарту, між тым як ніхто з яго супернікаў не меў такіх сваяцкіх сувязяў.
Сваяцтва працвітала не толькі ў рэспубліканскай партыі; у хуткім часе я выявіў, што кроўныя або шлюбныя сувязі існавалі таксама сярод значнай часткі высокапастаўленых дэмакратаў. Сенатар Расел Лонг з Луізіяны ўзначальваў камітэт па фінансах. Ён трапіў у Сенат адразу пасля юрыдычнай школы і заняў ваканпшае месца, пакінутае яму пасля самазабойства яго бацькам Х’ю Лонгам. Гэтае ж месца пэўны час займала і яго маці Роўз Лонг. Яго стрыечныя браты і сёстры, яго дзядзькі займалі амаль усе выбарныя пасады ў Луізіяне і ў Кангрэсе Злучаных Штатаў Амерыкі. Паўночным адгалінаваннем сям ’і Лонгаў з ’яўляецца сям 'я Клайбарна Пэла з Род-Айленда — высокапастаўленага дэмакрата ў міністэрстве замежных спраў. Яго бацька служыў у палаце прадстаўніком ад Нью-Ёрка. У сямействе Клайбарна Пэла — такія палітычныя дзеячы, як былыя сенатары Уільям Клайбарн і Жорж Далас і нават Джон Пэл, які служыў міністрам брытанскага двара пры Оліверы Кромвелю ў XVI! cm. He так даўно Клайбарн Пэл служыў у Кангрэсе побач са сваёю стрыечнаю сястрою, кангрэсменкаю Ліндаю Богс, якая замяніла свайго мужа Хэйла Богса, старшыню болыйасці ў палаце, пасля таго як ён загінуў у авіякатастрофе на Алясцы. Яе сын быў адным з буйнейшых лабістаў у Вашынгтоне пасля няўдачы на выбарах у Кангрэс; дачка працавала ў сенаце штата НьюДжэрсі, а трэцяе дзіця, Кукі Робертс — стала спецыяльным карэспандэнтам ад Кангрэса на грамадскім радыё і тэлебачанні, што фінансуюцца дзяржавай.