Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Многія з фермераў Хопкінса бачылі ў фондах развіцця сродак, які дазваляў ім пераадолець беднасць і заснаваць вытворчасць цытрусавых. У1983 г. больш за дваццаць фермераў Хопкінса стварылі таварыства з абмежаванай адказнасцю. У хуткім часе яны падалі да разгляду некалькім агенцтвам “стыхійнага ” развіцця ў ЗША і Канадзе свае прапановы. Адна з такіх прапаноў атрымала фінансавую падтрымку, і фермеры здолелі заснаваць абаротны крэдытны фонд для забеспячэння вытворчасці цытрусавых у сваіх гаспадарках. У кааператыве фермеры маглі набываць флянсы, угнаенні і гербіцыды ў крэдыт, / ім не трэба было выплочваць працэнты па пазыцы, пакуль яны не прададуць свой першы ўраджсш цытрусавых. У 1986 г. у кожнага ўдзельніка было каля пяці акраў цытрусавых дрэў, а ў 1988 г. на перапрацоўчыя прадпрыемствы былі прададзены першыя апельсіны.
Антраполагі ўважліва вывучалі працэс развіцця сельскай гаспадаркі і яго ўплыў на беднае вясковае насельніцтва ў шмат якіх частках ceemy. 1 хоць эканамісты і палітыкі ўвядзенне новых гатункаў і новых
сельскагаспадарчых тэхналогій звычайна абвяшчаюць сродкам павышэння вытворчасці і паскоранага яе развіцця, але антраполагі папярэджваюць, што пры гэтым часам узнікаюць непрадказальныя адваротныя з ’явы — напрыклад, рост сацыяльных кантрастаў і канчатковае збядненне самых бедных фермераў.
Хопкінс мяне прывабіў, у прыватнасці, тым, што ў працэсе сельскагаспадарчых зменаў кааператыў адыграў там выключную ролю ў жыцці дробных фермераў. Спачатку я выказаў гіпотэзу, што мэтанакіраваная дапамога бедным слаям прпз кааператыў дазволіць жыхарам Хопкінса, нягледзячы на малыя прыбыткі, інвесфраваць камерцыйную сельскую гаспадарку. Я прадказваў, шпю жыхары Хопкінса ў пэўнай ступені пазбегнуць сацыяльнага расслаення, што мела месца ў іншых месцах раёна Стан Крык. Чаго я не здолеў прадказаць, дык гэта тых сацыяльных і палітычных умоў, у якіх дзейнічаў кааператыў, што, фактычна, не дазволіла аднолькава размеркаваць прыбыткі сярод членаў абшчыны.
Хоць раней Хопкінс быў адносна эгалітарнай вёскай, але і тады сярод жыхароў назіраўся пэўны падзел. За апошнія гады Хопкінс стаў галоўнай мішэнню прышлых палітыкаў, якія дамагаліся падтрымкі сельскіх выбаршчыкаў. (Спачатку галоўным сродкам у дасягненні палітычнай падтрымкі былі абяцанні клапаціцца пра мясцовых выбаршчыкаў, забеспячэнне працоўнымі месцамі, раздача зямельных тытулаў або прадастаўленне іншых паслуг з боку афіцыйных асоб.) Як прадстаўнікі самай вялікай вёскі ў сельскім раёне Стан Крык і самага вялікага пасялення гарыфунаў у краіне жыхары Хопкінса пачалі крытычна ставіцца да памкненняў тых, хто змагаўся за пасады ў нацыянальным кабінеце. У выніку актыўнай палітычнай кампаніі жыхары Хопкінса падзяліліся на дзве супрацьлеглыя фракцыі — яны сталі ўдзельнікамі розных нацыянальных палітычных партыіі: Аб ’яднанай Народнай партыі (АНП) і Аб’яднанай Дэмакратычнай партыі (АДГІ). Кожная фракцыя дзейнічала як адзіны блок, які дамагаўся карысці для сваіх прыхільнікаў і кантролю над сельскай радай — мясцовай кіруючай адзінкай, праз якую сродкі, выдаткаваныя нацыянальным урадам, размяркоўваліся сярод членаў абшчыны.
Адкрытыя канфлікты паміж групоўкамі ўзнікалі рэдка, але паміж гэтымі фракцыямі адбывалася жорсткая палітычная барацьба. Адзін з жыхароў апісаў уздзеянне фракцый на грамадскія адносіны ў абшчыне такім чынам: “Некалькі гадоў таму мы ўсе тут былі братамі і сёстрамі — сёння ж за абяцанкі палітыкаў вы гатовы забіць свайго лепшага сябра. Яны не стрьшаюць свайго абяцання, а мы мусім і надалей жыць з атрутай, якую яны распаўсюджваюць
Я адчуў уплыў гэтых фракцый у працэсе вывучэння дзейнасці кааператыва. Праз пару тыдняў пасля майго прыезду ў вёску вядомы
мясцовы непрыяцель кааператыва заявіў на мяне ў раённую паліцыю як на “камуністычнага агента”, відавочна, з прычыны майго яўнага сяброўства з членамі кааперсітыва. Пазней адзін з фермераў прызнаўся мне, што спачатку таксама прымаў мяне за агента ЦРУ. Ён баяўся, што я прыехаў па даручэнні нацыянальнага ўрада, каб разбурыць кааператыў. Прайшлі месяцы, пакуль я здолеў развеяць чуткі наконт маёй дзейнасці: я быў вымушаны на некаторы час аддаліцца ад кааператыва, каб наладзіць узаемаразуменне з тымі, хто не ўдзельнічаў у ім. Па тым, якія чуткі хадзілі наконт маёй прафесійнай прыналежнасці і мэтаў майго знаходжання ў вёсцы, мне стала зразумела, што кааператыў — галоўная арэна барацьбы паміж мясцовымі партыйнымі фракцыямі.
Калі ў 1983 г. арганізаваўся хопкінскі кааператыў, ён быў адкрыты для ўсіх вяскоўцаў. Але шмат хто ўбачыў у ім прадпрыемства партыі АНП, бо да яе належалі арганізатар кастератыва і большасць яго ўдзельнікаў. Некаторыя члены АДП спачатку далучыліся да кааператыва, а потым выйшлі з яго, адчуваючы варожасць з боку апанентаў і немагчымасць працаваць разам з імі. Некаторым з тых, хто хацеў уступіць у кааператыў па вырошчванні цытрусавых, было адмоўлена ў гэтым. Ва ўмовах падзелу абшчыны на фракцыі прыхільнікі АДП сцвярджалі, што іх не прынялі ў кааператыў з-за іх партыйнай прыналежнасці.
Па меры таго як раслі цытрусавыя дрэвы, кааператары назапашвалі значныя матэрыяльныя каштоўнасці. Дзякуючы, галоўным чынам, продажу цытрусавых у 1989 г. удзельнікі кааператыва валодалі ўжо ўдвая большым прыбыткам у параўнанні з іншымі фермерамі. Такім чынам, хоць кааператыў і прынёс рэальныя зканамічныя набыткі для некаторых бедных сялян, але зроблена гэта было не па справядлівасці. Наадварот, сацыяльнае расслаенне ў вёсцы адбылося на падставе падзелу людзей на дзве фракцыі.
Iхоць палітыкі па-ранейшаму разглядаюць існаванне кааператываў як спосаб мэтанакіраванай дапамогі бедным сялянам, прыклад Хопкінса пацвярджае, што іх развіццё заўсёды адбываецца на фоне канкрэтных вясковых палітычных умоў: нават паводле эканамічных адносін для эгалітарных абшчын характэрна наяўнасць невялікіх адрозненняў, якія часам становяцца падмуркам для больш выразнага расслаення. Са свайго боку, жыхары Хопкінса ставяцца да такога расколу ў сваім асяроддзі як да выніку іх палітычнай прыналежнасці, а не як да класавых адрозненняў. Аднак жыхары абапсіл палітычнай арэны Хопкінса ўсё ж такі ўсведамляюць: тое, што некалі існавала выключна як палітычныя ярлыкі, цяпер ператварылася ў значнае эканамічнае размежаванне.
Раздзел 12	
ПАЛІТЫКА
I ПАЛІТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
Ва ўсіх грамадствах адбываюцца барацьба за рэсурсы — зямлю, грошы, працу і г. д. — і спрэчкі наконт таго, як іх трэба здабываць і выкарыстоўваць. У барацьбе з жорсткімі ўмовамі жыцця такія вандроўныя плямёны, як інуіты і мардуджары, у здабычы і размеркаванні набытага схіляюцца да супрацоўніцтва. Нягледзячы на гэта, яны пастаянна спаборнічаюць за прэстыж, за лепшую шлюбную пару і г. д. Другая крайнасць мае месца ў такіх вялікіх грамадствах, як Злучаныя Штаты, дзе спаборніцтва і агрэсіўныя сацыяльныя адносіны з’яўляюцца галоўным фактарам адаптацыйнай стратэгіі.
Спаборніцтва не абмяжоўваецца барацьбой за рэальнае валоданне рэсурсамі. Яно таксама ўключае ў сябе імкненне кіраваць думкамі іншых людзей адносна спосабу размеркавання сродкаў і формаў канкурэнцыі. У невялікіх грамадствах наконт гэтага амаль няма спрэчак, між тым як у вялікіх існуе мноства ідэй, якія спаборнічаюць паміж сабой, і мноства груп або асоб, якія імкнуцца зацвердзіць свой асабісты пункт гледжання. Здольнасць уплываць або кантраляваць тое, як людзі ўспрымаюць рэчаіснасць, як яны паводзяць сябе, як размяркоўваюцца сродкі, уключае ў сябе наяўнасць улады, або здольнасці эфектыўна ўздзейнічаць на людзей або рэчы. Барацьба за ўладу называецца палітыкай.
Амаль кожнае дзеянне або сцверджанне можа быць палітычным або мець палітычную афарбоўку. Поціск рукі або пацалунак можа азначаць не што іншае, як жаданне выказаць прыязнасць або любоў, але калі мэтаю гэтых дзеянняў з’яўляецца ўплыў на ўладу, яны становяцца палітычнымі ўчынкамі. У гэтым аспекце палітыка — універсальная з’ява грамадскага існавання. Але палітыка ў розных умовах — розная. Нягледзячы на некаторыя агульныя рысы, палітыкаў індзейцаў Амазонкі, канадскіх гараджан і явайскіх вырошчвальнікаў рысу будзе адрознівацца. Як разнастайныя знешнія ўмовы, формы грамадскай арганізацыі і культурныя традыцыі прыводзяць да пэўных палітычных мэтаў і сродкаў іх дасягнення? У гэтым раздзеле мы разгледзім меркаванні адносна спаборніцтва за ўладу і спосабаў такога спаборніцтва. Мы таксама даследуем тых, хто бярэ ўдзел у палітыцы, і суадносіны палітычнай арганізацыі грамадства і яго адаптацыйных стратэгій.
ПАДМУРКІ ПАЛІТЫЧНАЙ УЛАДЫ
У палітыцы галоўнае — барацьба за ўладу і магчымасць утрымаць яе. Мы гаворым, што бацькі маюць уладу над сваімі дзецьмі, што людзі маюць уладу над свойскай жывёлай або што ўрад мае ўладу над народам. Мы маем на ўвазе, што яны могуць уплываць на ўчынкі іншых людзей, могуць прымусіць іншых паводзіць сябе ў адпаведнасці з іхнімі правіламі. Калі памкненні і інтарэсы ўладу маючых супадаюць з інтарэсамі тых, над кім яны маюць уладу, тады ў грамадстве пануюць стабільнасць і згода. Для параўнання: калі сын паводзіць сябе адпаведна волі бацькоў, то караць яго будзе недарэчным. I наадварот: калі ўрад саджае ў турму чалавека, які ўяўляе сабой пагрозу для нейчага дабрабыту, у такім выпадку выкарыстанне ўлады ацэньваецца станоўча. Хоць прымусовая прырода ўлады часта бывае закамуфляванай, але права прымушаць прыхоўваецца не заўсёды . Калі людзі супрацьстаяць жаданням тых, хто мае ўладу, да іх могуць прымяніць сілу. Выкарыстанне сілы мы разгледзім ніжэй, а тут пастараемся даследаваць больш тонкія праявы барацьбы за ўладу: палітычныя нормы (валадарства, ідэалогія, сімвалы) і палітычную канкурэнцыю.
Палітычныя нормы
Палітыка грунтуецца не толькі на грубай сіле, але і на палітычных нормах — уяўленнях наконт адпаведнасці палітычных мэтаў і паводзінаў. У працэсе палітычнага станаўлення і ў межах спецыфічнага асяроддзя людзі вызначаюць свае мэты і вучацца сродкам іх дасягнення. Хаця на практыцы яны не заўсёды строга трымаюцца гэтых нормаў, тыя ўсё ж уплываюць на палітычныя паводзіны.
ВАЛАДАРСТВА. Асноўныя палітычныя нормы звязаны з валадарствам (authority), правам (у адрозненне ад проста здольнасці) прымаць канкрэтныя рашэнні і патрабаваць паслушэнства [Smith, 1960, с.18]. Валадарства вызначае прымальныя або цярпімыя межы, а змест улады (power) — права кожнага ўрада абкладаць падаткам прадпрыемствы, кантраляваць дзейнасць грамадзян у пэўных сферах у адпаведнасці з прынятымі працэдурамі і да т.п. Тое, што прымальна або цярпіма, — не проста справа добраахвотнай згоды з боку падуладных. Любы ўрад мае дастаткова сродкаў (штаты і грошы), каб мець магчымасць уплываць на ўспрыняцце людзей наконт межаў яго валадарства. Любая моцная група або ўстанова здольна маніпуляваць уяўленнямі пра валадарства.