Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Раней індыйскія касты функцыянавалі ў вузкіх межах адной або некалькіх суседніх вёсак. У такіх умовах насельніцтва падзялялася на шэраг лакальных кастаў, гэтак званых джаці, лікам ад 2-3 да 20 і болей, якія размяркоўваліся паміж сабою ў адпаведнасці з іх месцам yjepapxii варнаў (паміж рознымі джаці часта паўставалі спрэчкі за месца ў гэтай класіфікацыі). Джаці была найважнейшым момантам каставай самасвядомасці. Яна ўяўляла сабой закрытую родавую групу са спецыяльным заняткам, які даваў магчымасць абменьвацца прадуктамі з іншымі кастамі. Каставая група звычайна жыла ў дакладна вызначаным месцы, прычым недатыкальныя жылі або на ўскрайку вёскі, або ў асобнай вёсачцы. Часта самая ўплывовая сям’я
або каста брала ў свае рукі кантроль над ворнымі землямі і выкарыстаннем працоўнай сілы.
У паўночнай Індыі адносіны паміж вышэйшымі і ніжэйшымі кастамі часта набывалі форму jajmani — дачыненняў патрона і кліента паміж сем’ямі розных кастаў. Гэтая сістэма ў вясковых умовах служыла прыладай эканамічнага абмену, адлюстроўваючы адносную няроўнасць паміж кастамі і спрыяючы яе захаванню. Асабліва важным было тое, што прадстаўнікі дамінуючых кастаў у абмен на пэўныя паслугі давалі сем’ям ніжэйшых слаёў збожжа.
Індыйскую каставую сістэму часта ўяўляюць статычнай, нязменнай грамадскай структурай, у якой статус чалавека, яго занятак вызначаны яшчэ да нараджэння. Але гэтага нельга аднесці ні да незалежнай Індыі, ні да перыяду яе каланізацыі Англіяй. Брытанцы, у прыватнасці, унеслі важныя змены ў каставую сістэму, каб найлепшым чынам прыстасаваць яе да сваіх ўласных адміністрацыйных і эканамічных патрэб. Людзям, якія валодалі зямлёй, яны надавалі статус прадстаўніка вышэйшай касты — у прыватнасці, для таго, каб мець ад іх большыя падаткі. Такі крок садзейнічаў шырокаму распаўсюджанню кабальнай працы, спрыяў міграцыі ў гарады і на плантацыі (пазней замежныя) у пошуках прыбытковай працы і выклікаў далейшае разбурэнне каставай сістэмы. Індыя атрымала незалежнасць у 1948 г., і наступныя дзесяцігоддзі былі пазначаны далейшымі зменамі ў каставай сістэме, да якіх вялі урбанізацыя, індустрыялізацыя, палітычныя рэформы і інш. Новыя працоўныя магчымасці ў сферы вытворчасці і абслугоўвання, высокі ўзровень адукацыі таксама аслабілі каставыя путы, што затрымлівалі эканамічнае развіццё краіны.
Нягледзячы на хуткія і значныя змены, існаванне кастаў застаецца пакуль яшчэ важнай з’явай у жыцці Індыі. Большасць індыйцаў жэняцца ў межах уласнай джаці, што спрыяе замадаванню многіх іншых каставых звычаяў і каштоўнасцяў. Існаванне кастаў адыгрывае таксама пэўную ролю ў канкурэнцыі за валоданне зямлёй, багаццем, за атрыманне работы і ў палітычнай сферы. У апошнія гады сацыяльныя змены і рэформы ў індыйскім грамадстве часам узмацнялі напружанасць паміж кастамі, што ў асобных выпадках прыводзіла да праяў насілля. У 1991 г. раз’юшыліся індыйцы вышэйшай касты адной з абшчын, бо адзін з харыджанаў дазволіў сабе дакрануцца нагой да браміна, што было ўспрынята як ганебны акт апаганьвання. Былі забіты дзесяткі “недатыкальных”. Паколькі паліцэйскія ў асноўным таксама належалі да вышэйшых кастаў, то ніякіх арыштаў не адбылося. Прадстаўнікі сельскіх кастаў пры кантакце з суайчыннікамі ў горадзе, на новай працы, утваралі
новыя касты — звышкасты. Такім чынам, каста і зараз займае пэўнае месца сярод мноства іншых фактараў, якія ўплываюць на з’яву сацыяльнага расслаення ў сучасным індыйскім грамадстве.
Рабства
Рабства — гэта такая форма працы, пры якой чалавек з’яўляецца ўласнасцю і трымаецца ў няволі. Хоць у XIX ст. прыхільнікі эвалюцыйнай тэорыі суадносілі рабства з канкрэтнай стадыяй эвалюцыі — у прыватнасці, з узнікненнем дзяржавы, — але фактычна рабства існавала ў розных грамадствах і набывала розныя формы. Статус раба звычайна атрымлівалі члены іншых грамадстваў або этнічных груп, якіх лічылі ніжэйшымі, аднак, асабліва ў буйных грамадствах, і бяднейшыя грамадзяне маглі таксама стаць рабамі. Нягледзячы на розніцу ў вызначэннях, рабства — гэта найбольшая ступень грамадскага расслаення. Рабства мела месца ў многіх рангавых грамадствах, хоць яно рэдка было дамінуючай формай працы. Рабы там звычайна займаліся штодзённай хатняй працай. Яны былі з ліку людзей, якіх бралі ў палон падчас набегаў на суседнія плямёны. Рабства набыло вялікае распаўсюджанне ў такіх дзяржавах Міжземнамор’я і Сярэдняга Усходу, як старажытны Егіпет і Афіны. У гэтых дзяржавах як форма працы яно дамінавала, чым і абумоўлены быў рост вытворчасці тавараў і ўзнікненне класа гандляроў. У апісанні старажытнай гісторыі краін Міжземнамор’я Уіл Дзюрант заўважыў, што “наколькі цяжка распачаць цывілізацыю без рабаўнічых паходаў, настолькі ж цяжка і захаваць яе без рабоў” [Durant, 1939, с. 10], У старажытных Афінах вольныя грамадзяне таксама займаліся ручной працай, але ўсё ж большасць яе выконвалі рабы, якіх падзялялі на асобныя групы: нявыкупленых ваеннапалонных, ахвяр, захопленых на продаж у рабства, злачынцаў і ўкрадзеных дзяцей. У Афінах спакойна ўспрымалі іншаземцаў у якасці рабоў, і нават самы бедны вольны грамадзянін звычайна меў аднаго або двух рабоў. У іншых ранніх дзяржавах, як гаспадарствы Кітая і Цэнтральнай Амерыкі пэўныя формы рабства хоць і існавалі, але не мелі такога значэння.
Рабства было адметнай рысай эканомікі Старажытнага Рыма, арміі якога, вяртаючыся з паходаў, прыганялі вялікую колькасць рабоў. Аднак у апошнія гады Рымскай імперыі роля рабства панізілася. У феадальнай Еўропе гэта адбылося ў працэсе развіцця прыгону (гл.наступны раздзел). Але цалкам яно не знікла — у Англіі XII ст. у гаспадарках яшчэ заставаліся рабы, немцы выкарыстоўвалі палонных славян з паганскіх плямён у якасці хатніх рабоў і прадавалі іх мусульманам і візантыйцам, і нават папы рымскія выкарыстоўвалі ў сваіх маёнтках рабоў і ўвогуле апраўдвалі эксплуатацыю людзей
нехрысціянскай веры. I хоць у мусульманскіх дзяржавах і імперыях Азіі і Паўночнай Афрыкі рабства не набыло дамінуючай ролі ў падзеле працы (іслам фактычна забараняе продаж або зняволенне мусульман), рабоў афрыканскага паходжання звычайна выкарыстоўвалі як хатніх слуг або для іншых патрэб.
Пачынаючы з XVI ст. еўрапейскія калоніі ў Новым Свеце пачалі інтэнсіўна выкарыстоўваць працу рабоў з Афрыкі. На плантацыях такіх краін, як Бразілія, Куба, Пуэрта-Рыка, а таксама паўднёвых тэрыторый Паўночнай Амерыкі, працавалі рабы, і асноўнымі ў сістэме расслаення былі адносіны тыпу гаспадар — раб. У болыііасці еўрапейскіх краін гандаль рабамі быў забаронены ў пачатку XIX ст., але на некаторых плантацыях Новага Свету рабскую працу выкарыстоўвалі аж да другой паловы нашага стагоддзя. Рабства зараз цалкам забаронена і захоўваецца толькі ў асобных частках свету на нелегальных фабрыках, плантацыях і г. д., прычым пераважная большасць занятых рабскай працай — дзеці.
Феадальныя грамадствы
Разнастайныя аграрныя грамадствы ў працэсе свайго развіцця стварылі сістэмы сацыяльнага расслаення, якія можна вызначыць як феадальныя. У феадальных грамадствах адны людзі апрацоўваюць зямлю, а другія жывуць за кошт прысваення часткі прадуктаў і працы сялян. Гэты падзел адлюстраваны і ў структуры грамадскага расслаення. Людзей, якія апрацоўвалі зямлю, у сярэднявечнай Еўропе звычайна называлі прыгоннымі, а тых, хто прысвойваў лішак іх працы, — панамі, або сеньёрамі. Пан забяспечваў збройную абарону і быў гаспадаром прыгоннага. Той у сваю чаргу павінен быў забяспечваць пана істотнай часткай сваёй сельскагаспадарчай прадукцыі і выконваць разнастайныя даручэнні. У адносінах паміж імі існаваў пэўны ўзаемаабмен, дзе ў кожнага былі спецыфічныя правы і абавязкі ў дачыненні адзін да аднаго. Але гэтыя адносіны не былі раўнапраўнымі — пану даставаўся лепшы кавалак пірага. Акрамя таго, яму служылі такія асобы, як прыдворныя блазны, збройнікі і хатняя чэлядзь, якія жылі за кошт лішку, атрыманага панам. Святары — яшчэ адна група, якая прысвойвала сельскагаспадарчы лішак.
Узнікненне феадалізму звязана з умацаваннем княстваў або распадам вялікага цэнтралізаванага палітычнага аб’яднання. У Заходняй Еўропе феадалізм выйшаў з хаосу, які ўзнік пасля смерці імператара Карла (768—814 гг. нашай эры). У Індыі, Кітаі і Японіі ўзнікненне феадалізму абумоўлена пашырэннем або заняпадам імперый і барацьбой за ўладу паміж феадаламі.
Феадальныя грамадствы схільныя да войнаў і нестабільнасці. Гэта часткова вынікае з жадання лордаў забяспечыць стабільнасць і абарону сваіх васалаў, з імкнення феадалаў узяць на сябе функцыі ўрада, забясгечыць вайсковую абарону насельніцтва, якое займаецца сельскай гаспадаркай.
Феадалізм адыходзіў па меры развіцця сучасных капіталістычных грамадстваў. Ва ўмовах сучаснага свету захаваліся толькі яго рэшткі. Сучасныя феадальныя грамадствы імкнуцца пастаўляць значную долю вырабленай прадукцыі на знешні, а не ўнутраны рынак, як гэта было ў мінулым. Такім чынам, наяўнасцьтой або іншай галіны вытворчасці і яе значэнне ў вялікай ступені залежыць ад знешняга рынку, а не ад мясцовых патрэб.
У Лацінскай Амерыцы феадальныя адносіны ўсталяваліся там, дзе ўлада іспанскіх каланіяльных або посткаланіяльных урадаў была слабай. Прыкладам феадальнай гаспадаркі ў Лацінскай Амерыцы з’яўляецца асьенда. У высакагорным Перу, дзе захавалася феадальная сістэма, існуюць тры класы: асэндада, або землеўладальнік; калоны, або работнікі-арэндатары, і наглядчыкі, або старшыя рабочыя, якіх наняў гаспадар [Long, 1975, с.268]. Хоць усе правы на зямлю мае агэндада, але працуюць на ёй калоны. За карыстанне зямлёй яны плоцяць сваёй працай: апрацоўваюць зямлю асэндада, прыслужваюць у доме, час ад часу рамантуюць дарогі і водныя каналы, выконваюць розную працу ў асьендзе. Занятасць на гэтых работах звычайна пакідае для калонаў мінімум часу, каб задаволіць самыя асноўныя патрэбы. Асэндада не толькі забяспечвае калона невялікім надзелам зямлі, але і плоціць яму за работу ў асьендзе, забяспечвае сваю чэлядзь прадуктамі харчавання, алкаголем і цыгарэтамі, дровамі, пашаю для жывёлы.
Сучасныя феадальныя грамадствы ў межах існуючай сусветнай сістэмы не вызначаюцца стабільнасцю. Асобныя землеўладальнікі вымушаны замяняць феадальны спосаб працы механізаванай вытворчасцю, сістэму натуральнай аплаты — больш гнуткай сістэмай грашовага разліку з наёмнымі рабочымі. У прыгонных таксама ёсць выбар: яны могуць перабрацца ў горад або знайсці працу дзенебудзь у іншым месцы. У апошнія гады шмат якія ўрады імкнуцца больш актыўна ўздзейнічаць на сітуацыю ў тых рэгіёнах, дзе феадалізм яшчэ захаваўся. Напрыклад, перуанскі ўрад правёў зямельную рэформу і праз наглядчыкаў наладзіў большы кантроль над сельскагаспадарчай вытворчасцю.