Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Аднак спрэчкі не заўсёды лёгка ўладжваюцца, і часам, каб зняць напружанасць, даводзіцца ўжываць спецыяльныя сродкі. Звычайны шлях да памяншэння напружанасці сярод качэўнікаў — разгрупоўка: раскол групы з мэтай пазбегнуць далейшых спрэчак. Поспех гэтай меры залежыць у многім ад навакольных умоў. Дзе небагатыя
прыродныя рэсурсы і ваяўнічыя суседзі ўскладняюць магчымасць разгрупоўкі, там звычайна выганяюць галоўнага завадатара. У некаторых качавых народаў выкарыстоўваюцца і больш складаныя метады ўрэгулявання спрэчак. Сярод аўстралійскіх абарыгенаў асобы, якіх абвінавачваюць у парушэнні законаў, мелі права быць выслуханымі перад цырыманіяльным сходам, і ім маглі дараваць. Гэта суправаджалася рытуалам трымання за пеніс у выпадку з мужчынамі, жанчыны ж мусілі аддавацца мужчынам — удзельнікам сходу [Berndt, 1965, с. 187-190], Узаемная згода — вось аснова такіх дзеянняў. Гэтай думкай прасякнуты ці не ўсе прававыя ўяўленні качавых грамадстваў. Кампенсацыя за парушэнні вызначаецца шляхам перамоў. Сярод груп могуць ісці перамовы наконт канкрэтных тавараў і паслуг у якасці кампенсацыі. Там, дзе патрабуецца вышэйшая мера — смерць, перамовы ідуць аб тым, колькі і якіх іменна людзей неабходна забіць.
Зніжэнне напружанасці сярод дробных земляробаў
Пераход ад качавога ладу жыцця да земляробства вядзе да новых прыярытэтаў і да новых прававых патрабаванняў. Большасць земляробаў жыве ў рамках пэўнай абмежаванай тэрыторыі. Іх жыхарства носіць больш стабільны характар, яны валодаюць большымі матэрыяльнымі здабыткамі. Карацей кажучы, ім ёсць за што змагацца, і маецца большая верагоднасць таго, што яны будуць змагацца. Галоўныя прававыя праблемы дробных сялян тычацца размеркавання лішку, атрыманага ў працэсе вытворчасці, атрымання ў спадчыну ўласнасці, права на зямлю і сферы полу. Спрэчкі звычайна ўзнікаюць, калі адчуваецца востры недахоп у такіх важных рэсурсах, як зямля.
Земляробы ўладжваюць многія са сваіх прававых праблем гэтак жа, як і качэўнікі, але з некаторымі важнымі адрозненнямі. Многія канфлікты, напрыклад, уладжваюцца сваякамі, адказнасць за паводзіны чалавека нясуць старэйшыя браты або іншыя родзічы. Ганьбаванне і кпіны таксама адыгрываюць пэўную ролю. Сярод меланезійцаў з вострава Гудынаф практыкуецца метад ганьбавання з дапамогаю ежы [Young, 1971], Чалавек, які адчувае, што яго пакрыўдзілі, прапануе крыўдзіцелю самы лепшы і самы вялікі кавалак мяса або чаго іншага з намерам засароміць: маўляў, яму даюць нешта значна лепшае, чым ён заслугоўвае. У многіх невялікіх сельскіх абшчынах у пытаннях, звязаных з бытавой напружанасцю і спрэчкамі, людзі практыкуюць таксама варажбу і чарадзейства і абвінавачваюць у такой практыцы адзін аднаго.
Разгрупоўка і выгнанне сустракаюцца таксама і сярод сялян. Аднак сялянам разгрупавацца значна цяжэй — і з-за прывязанасці да сваіх надзелаў, і з прычыны большай шчыльнасці насельніцтва. На поўдні Беліза, дзе да апошняга часу была невысокая шчыльнасць насельніцтва, паселішчы майя з-за спрэчак паміж групамі праз колькі гадоў звычайна распадаюцца. Прадстаўнікі розных груп пераязджаюць у іншыя вёскі або ствараюць новыя паселішчы ў незанятых месцах. Астракізм — звычайная з’ява сярод сялянскіх абшчын. У паўднёвым Белізе старэйшына можа прыняць рашэнне аб выгнанні пэўнай асобы, калі ён бачыць, што ўсе іншыя сродкі ўздзеяння сябе не апраўдалі. У такім выпадку гэта асоба павінна прасіць дазволу на пераезд у другую вёску або ўвогуле пакінуць гэты раён.
Кантроль за выкананнем законаў у дзяржавах
У вялікіх грамадствах прававыя патрабаванні і прававыя сістэмы маюць сваю адметнасць. Маёмасная і сацыяльная няроўнасць, большая культурная размаітасць ускладняюць працэс захавання грамадскага парадку. Больш высокі ўзровень і складаная будова такіх дзяржаў робяць нефармальныя і міжасабовыя сродкі ўрэгулявання спрэчак амаль немагчымымі. Хаця розгалас, ганьбаванне і павага да ролевых абавязкаў застаюцца важным сродкам забеспячэння парадку, дзяржаўны апарат для стварэння і выканання законаў карыстаецца такімі спецыялізаванымі ўстановамі, як, напрыклад, суд і паліцыя. I ў дробных грамадствах ёсць людзі, якія вь)конваюць абавязкі суддзі або паліцэйскага, але такая спецыялізацыя ўсё ж больш харакгэрна для вялікіх дзяржаў. Яшчэ адно адрозненне ў тым, што астракізм у форме турэмнага зняволення, што практыкуецца для падтрымання грамадскага парадку, рэдка сустракаецца ў дробных грамадствах.
Тое, як у дзяржавах ажыццяўляюцца законы, залежыць галоўным чынам ад размеркавання ўлады і багацця і ад барацьбы за іх. Калі пэўная частка грамадства атрымлівае права кантраляваць дзяржаўны апарат, яна, як правіла, будзе старацца выкарыстоўваць законы і прававыя ўстановы ў сваіх уласных інтарэсах. Напрыклад, Гватэмалу сёння кантралюе невялікая ўплывовая група замежных землеўладальнікаў і капіталістаў, якія выдаюць неспрыяльныя для большасці насельніцтва згконы; калі ўзнікае пагроза іх праўленню, яны могуць выкарыстаць войска, паліцыю і суд. Там, дзе палітычная ўлада больш разгалінаваная, як у Канадзе і ў Злучаных Штатах, існуе канкурэнцыя за права выдаваць законы і, як правіла, схільнасць да юрыдычнага прызнання правоў большай часткі насельніцтва.
Захаванне сусветнага парадку
Сучасныя нацыянальныя дзяржавы не адгароджаны ад свету. Яны мяжуюць з многімі іншымі дзяржавамі, узаемадзейнічаюць праз гандаль, культурныя сувязі і палітыку. У рамках сусветнай супольнасці патрабуецца мысліць маштабна — як у галіне палітыкі, так і ў галіне эканомікі. Пры ўзаемадзеянні на міжнародным узроўні супярэчнасці ўзнікаюць паміж тымі народамі або дзяржавамі, якія значна адрозніваюцца ўзроўнем жыцця і культурамі. Гэта асабліва відавочна ў выпадку з міжнароднай здабычай нафты і ў канфліктах на Блізкім Усходзе.
У нашым стагоддзі спосабам прадухіліць міжнародны хаос сталі спробы ўстанавіць агульныя правілы, якія б прызнаваліся, прынамсі, большасцю краін свету. Заключаны шэраг дагавораў, якія тычацца аўтарскага права і пошты. Для падтрымання парадку прымаліся і больш агульныя захады: створаны міжнародныя арганізацыі, якія выходзяць за нацыянальныя межы, напрыклад, Арганізацыя Аб’яднаных Нацыл і Міжнародны Суд. Аднак эфектыўнасць такіх устаноў абмежаваная, бо яны не валодаюць прымусовым механізмам. У некаторых выпадках Арганізацыя Аб’яднаных Нацый мела поспех у вырашэнні спрэчак шляхам выкарыстання вайсковай сілы або эканамічных санкцый, але пераважным чынам яна служыць толькі ў якасці арэнь. для дыспутаў і для мірнага ўрэгулявання канфліктаў. Такім чынам, хаця палітыка і эканоміка выйшлі на сусветную арэну, закон пакуль што за імі не паспявае.
ПАРУШЭННІ ПАРАДКУ
Міжасабовая і сацыяльная напружанасць прысутнічаюць у любым грамадсгве, і кожнае з іх стварае механізмы для зняцця гэтай напружанасці і пагрозы парадку, якую яна нясе. Калі ўзнікаюць дробныя ўскладненні, іх звычайна вырашаюць без асаблівых праблем. Аднак сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю, і тады нават паліцыя няздольная папярэдзіць выбух. Сур’ёзныя парушэнні парадку часта з’яўляюцца вынікам абвастрэння грамадскіх канфліктаў, у прыватнасці, тых, што звязаны з размеркаваннем багацця і ўлады.
Палітычнае насілле
Спакойны негвалтоўны пераход улады — не частая з’ява, тым больш калі гэта пераход не ў межах адной групы. Той, хто мае ўладу. хоча яшчэ большай і таму, як правіла, неахвотна адмаўляецца ад яе.
У сваю чаргу той, хто ўлады не мае, часта бачыць у насіллі адзіны сродак павышэння свайго грамадскага статуса.
ПАЎСТАННІ. Эрык Вульф і Эдвард Гансэн пісалі, што “гісторыя Лацінскай Амерыкі ад незалежнасці да цяперашняга часу — гэта гісторыя вострай барацьбы “тутэйшых” і “нетутэйшых” [Wolf and Hansen, 1972, с.235]. Уільям Стокс вызначыў асноўныя формы паўстанняў, характэрныя для Лацінскай Амерыкі: мачэтызм (machetismo), куартэляса (cuartelazo), голыіэ дэ эстада (golpe de estado) і рэвалюцыя [Stokes, 1952]. Мачэтызм (паводле назвы доўгага нажа, мачэтэ, які насілі з сабой лацінаамерыканскія сяляне) — гвалтоўны захоп улады, у якім лідэр карыстаецца падтрымкай узброеных сіл. Гэты метад дасягнення ўлады разбурае адміністрацыйную сістэму і эканоміку і можа прывесш да вялікіх чалавечых страт. Так было j Калумбіі, дзе мачэтызм быў шырока распаўсюджаны на працягу XIX і ў пачатку XX ст. Толькі паміж 1899 і 1903 гг. там было забіта звыш 100 тысяч чалавек.
Куартэляса ўяўляе сабой дэталёва спланаваны невялікай групап вайскоўцаў хуткі захоп улады шляхам заняцця асноўных стратэгічных пунктаў. Такі пераход улады бывае амаль бяскроўным, і асноўная маса насельніцтва можа даведацца пра яго, калі ўсё скончыцца. Самае цяжкае пры куартэляса — утрыманне улады. Каб застацца пры ўладзе, трэба дамагчыся падтрымкі іншых уплывовых колаў грамадства, асабліва вайсковых падраздзяленняў.
Гольпэ дэ эстада, або дзяржаўны пераварот, у параўнанні з куартэляса — больш распаўсюджаны спосаб гвалтоўнага звяржэння ўлады. Хаця ў ім заўсёды ўдзельнічае войска, аднак многае залежыць і ад удзелу цывільных. Па сутнасці гольпэ — гэта раптоўны напад на тых, хто пры ўладзе, які звычайна прадугледжвае забойства або арышт галавы выканаўчай улады і мабілізацыю вялікай колькасці палітычных саюзнікаў.
Акрамя Лацінскай Амерыкі, гвалтоўныя захопы ўлады мелі Mee­na ў многіх іншых рэгіёнах свету. У паўднёвай частцы Ціхага акіяна, напрыклад, першы вайсковы пераварот прывёў да таго, што пасля семнаццаці гадоў парламенцкага кіравання ў маі 1987 г. быў звергнуты законна абраны ўрад Фіджы [Howard, 1991). Гэты пераварот быў арганізаваны членамі былой кіруючай алігархіі (на чале з фіджыйскімі лідэрамі), якія разам са сваімі цывільнымі і вайсковымі саюзнікамі страцілі ўладу ў выніку апошніх выбараў. Сам пераварот быў праведзены невялікай групай салдат, якія занялі парламент і ўзялі на два тыдні ў палон прэм’ер-міністра і членаў яго партыі, пакуль новы ваенна-грамадзянскі рэжым не адчуў сябе ў дастатковай бяспецы, каб выпусціць іх на волю.
Такія формь палітычнага насілля не абавязкова прыводзяць да структурных зменаў у грамадстве ці, прынамсі, не маюць такога намеру. Пераварот на Фіджы, напрыклад, меў на мэце вярнуць палітычную ўладу партыі, якая пацярпела паражэнне на выбарах. Пры вывучэнні шматлікіх паўстанняў у Афрыцы Макс Глюкман заўважыў, шго для большасці з іх характэрны працэс “вонкавых зменаў”, бо яны не прыводзілі да “змянення органаў кіравання і асоб, якія там працуюць” [Gluckman, 1965, с. 165]. Такія паўстанні часта служылі ў якасці клапана, праз які спускалася назапашаная ў грамадстве напружанасць. Аднак многія паўстанні ўсё ж спрыялі важным пераменам. Зноў вяртаючыся да падзей на Фіджы, можна сказаць, што хаця там першапачатковым намерам было аднавіць уладу традыцыйнай алігархіі, але па сутнасці важакі перавароту былі вымушаны падзяліцца ўладаю з вайскоўцамі, што істотным чынам змяніла ўладныя адносіны ў фіджыйскім грамадстве.