Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Інфармацыйны абмен характарызуе таксама і адаптацыю чалавека. У адрозненне ад жывёл, адаптацыйныя мадэлі якіх замацаваны галоўным чынам генетычна, чалавек мае надзвычайную здольнасць — вучыцца і відазмяняць свае паводзіны. Адаптацыйная стратэгія чалавека, якая абапіраецца на тэхналогію, калектывізм, пэўную сістэму каштоўнасцяў і вераванняў, унікальная па сваім характары, бо яна суправаджалася павелічэннем і перабудовай чалавечага мозгу ў працэсе біялагічнай эвалюцыі. Інфармацыйны абмен паміж людзьмі — высока развітая частка нашага жыцця — адбываецца на падставе інтэлекту: ён, у прыватнасці, стварае і мову. Без мовы не існавала б і самой культуры як традыцыйнага спосабу дзейнасці, адпаведна якому калектывы людзей вучацца дастасоўваць свае паводзіны і думкі да ўмоў асяроддзя.
Якім жа чынам камунікацыя паміж людзьмі звязана з культурай, грамадствам і формамі адаптацыі чалавека? Антрапалагічная субдысцыпліна, вядомая як лінгвістычная антрапалогія, якраз і займаецца гэтым і іншымі такога роду пытаннямі. У гэтым раздзеле мы разгледзім тыя аспекты камунікацыі, якія антраполагі даследуюць з мэтай усебаковага вывучэння жыцця чалавека, а менавіта: агульныя характарыстыкі камунікацыі, сувязь паміж сістэмнасцю ў камунікацыі і структурнай арганізацыяй групы, асаблівасці вербальнай і невербальнай камунікацыі чалавека, узаемадзеянне мовы і культуры, варыятыўнасць у мове, традыцыі шматмоўя, працэс эвалюцыі моваў.
КАМУНІКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС
Кожны раз, калі нехта некаму пасылае інфармацыю, адбываецца камунікацыйны акт. Інфармацыя перадаецца пры дапамозе такіх сігналаў, як песня, сказ або пах; успрымаецца ж яна як паведамленне.
Перадача і прыём сігналаў (паведамленняў)
Як усе мы добра ведаем з асабістага досведу, адзін і той жа сігнал не заўсёды аднолькава ўспрымаецца тым, хто пасылае яго, і тым, хто яго прымае. Так, напрыклад, чалавек можа ўсміхнуцца іншаму чалавеку, выказваючы тым самым ухваленне ці сяброўскія пачуцці, але іншы чалавек можа ўспрыняць гэта зусім інакш: “Ён насміхаецца з мяне” ці “Думае, я такі дурны”. Ва ўсіх камунікацыйных актах заўсёды існуе магчымасць непаразумення.
Без сігналаў абысціся нельга. Любая расліна ці жывёла, паколькі яна існуе, выдае інфармацыю аб сваіх памерах, форме, месцазнаходжанні. Сігналы перадае нават замаскіраваны арганізм. Так, скат можа ў адпаведнасці з абрысам і колерам дна акіяна мяняць сваю афарбоўку. Але ён не можа замаскіраваць свой пах ці электрычнае поле — сігналы, што абяцаюць “вячэру” для акулы, якая плавае дастаткова блізка, каб зразумець іх.
Паколькі сігналы — рэч непазбежная, то ўвесь фокус у тым, каб перадаваць патрэбную інфармацыю патрэбнаму прымальніку ў патрэбны час. Для таго, хто пасылае сігнал, вельмі важна гэта ўсведамляць. Калі ўжо трэба перадаць сігнал, значыцца, ён павінен быць максімальна зручным для аб’екта. Добра наладжаны працэс камунікацыі мае на ўвазе праўдзівасць паведамлення. У іншых выпадках, праўда, адпраўшчыку бывае выгадна перадаваць наўмысна падманныя сігналы.
Пасланец сігналаў можа праз зваротную сувязь у пэўнай ступені кантраляваць рэакцыю прымальніка, што, аднак, не заўсёды магчыма. Арганізм не здольны, як у прыкладзе са скатам, кантраляваць усе сігналы, якія ён падае. Яшчэ адна праблема заключаецца ў тым, што пасланец не заўсёды можа вызначыць, хто будзе прымаць яго сігналы. Гандляру наркотыкамі неабходна звярнуць на сябе ўвагу патэнцыяльных пакупнікоў, але выкарыстаныя ім сігналы, пэўна ж, выклічуць да яго і цікавасць паліцыі. Трэцюю праблему мы азначылі вышэй, калі сказалі, што намер пасланца, калі ён падае сігнал, можа зусім не супадаць з тым, як успрымае гэты сігнал прымальнік.
Рэдунданцыя
Як для пасланцоў інфармацыі, так і для яе прымальнікаў у працэсе камунікацыі існуе адна няпэўнасць: у Lx няма поўнага кантролю за зместам інфармацыі, якой яны абменьваюцца. Няпэўнасць гэта, аднак, можа быць знята праз рэдунданцыю — паўтор ці ўзмацненне сігналу або паведамлення. Злосны чалавек, напрыклад, можа падмацаваць сваё паведамленне “Я злосны на цябе, як чорт” іншымі сігналамі — такімі, як павышаны тон голасу ці агрэсіўныя жэсты. З’ява рэдунданцыі таксама дапамагае прымальніку супярэчлівай ці памылковай інфармацыі. К.алі мы, у прыватнасці, не ўпэўнены ў шчырасці якога-небудзь чалавека, то будзем пільна назіраць за паслядоўнасйю яго сігналаў. Калі тое, што сказаў, чалавек, не падмацаванатым, як ён гэта сказаў, — яго паведамленне будзе здавацца нам падазроным. Поўнае ж узаемаразуменне сустракаецца рэдка, нават пры наяўнасці відавочных намёкаў і падказак.
КАМУНІКАЦЫЯ
I САЦЫЯЛЬНЫЯ ДАЧЫНЕННІ
Эфектыўная камунікацыя з’яўляецца асновай выжывання ўсіх арганізмаў, але ў некаторых з іх існуе патрэба ў больш складаных сістэмах інфармацыйнага абмену. Узаемадзеянне паміж васьміногамі — з’ява рэдкая і досыць простая. Пры сустрэчы васьміногі імкнуцца аднягнуць адзін аднаго са шляху; яны могуць таксама спаравацца ці разысціся. Для ўсіх гэтых простых камунікацыйных актаў не патрэбны складаныя сігналы.
Сістэма камунікацыі сацыяльных жывёл куды больш складаная. Мурашкі, пчолы, пінгвіны, сланы і прыматы жывуць пераважна калектыўна, а не індывідуальна. Выжыванне тут залежыць не проста ад адаптацыйных здольнасцяў асобнай жывёліны, але таксама і ад здольнасці ўсіх прадстаўнікоў групы аб’яднаць свае намаганні і падпарадкаваць свае паводзіны агульным мэтам. Каб дзейнічаць эфектыўна, члены групы павінны ведаць, што можа рабіць кожны з іх; такім чынам, поспех іх дзейнасці залежыць ад эфектыўнасці камунікацыі. Складанасць камунікацыі павялічваецца не толькі з пашырэннем кантактаў. Яна залежыць таксама і ад колькасці роляў, якія іграюць “акцёры”. Рэпертуар роляў, што выконваюнь, скажам, васьміногі пры сваіх простых і кароткіх сустрэчах, вельмі абмежаваны. У сацыяльных жывёл ролі ўскладняюцца, і лік іх істотна павялічваецца. У соцыуме дзве індывідуальнасці набываюць шмат іпастасяў. У розны час яны могуць быць партнёрамі ў сексе, бацькоўст-
ве, выхаванні, абароне і пошуку ежы; тыя ж асобы могуць і спаборнічаць у пытаннях жыццезабеспячэння. Паколькі ў розных умовах яны могуць супрацоўнічаць ці спаборнічаць паміж сабой, то паводзіны іх павінны мяняцца адпаведна сітуацыі. Гэтае ўскладненне ролевых адносін патрабуе такога ж зруху і ў сістэме камунікацыі.
Камунікацыйныя сістэмы асобных відаў сацыяльных жывёл развіты больш за іншыя. У параўнанні з мурашкамі ў ваўкоў, напрыклад, больш дасканалая сістэма інфармацыйнага абмену. Большая частка дзеянчяў мурашак абумоўлена генетычна, у той час як ваўкі не ў такой ступені залежаць ад сваіх інстынктаў. Людзі фактычна пазбаўлены ўплыву генетычна абумоўленых інстынктаў, затое моцна залежаць ад засвоеных праз культуру мадэляў паводзін.
Набытыя праз навучанне паводзіны надаюць адаптацыі дадатковую гнуткасць. Дзякуючы нашай здольнасці вучыцца мы можам хутка мяняць формы нашай дзейнасці і паводзінаў, каб суадносіць іх з разнастайнымі і рухомымі ўмовамі асяроддзя. Але для асобных індывідаў недастаткова здольнасці проста мяняць свае паводзіны. Паспяховы адаптацыйны працэс патрабуе максімальнай гнуткасці паводзінаў на калектыўным узроўні. Сацыяльныя жывёлы павінны мець даволі разгалінаваныя сістэмы камунікацыі, каб суадносіць сваю дзейнасць з групавымі патрэбамі. Абмен інфармацыяй сярод мурашак адбываецца галоўным чынам з дапамогай рэчываў, так званых ферамонаў. У кожнага з іх, напэўна, толькі адно значэнне. Такая адназначнасць істотна абмяжоўвае гнуткасць камунікацыі. Камунікацыя сярод людзей, наадварот, грунтуецца ў асноўным на сімвалах. Як мы пабачым далей, сімвалы складаюць аснову камунікацыйнага рэагавання, бо іх значэнне варыятыўнае і незафіксаванае.
КАМУНІКАЦЫЯ СЯРОД ЛЮДЗЕЙ
Сярод усіх біялагічных істот людзі найбольш абапіраюцца на навучанне, маюць болыны лік відаў дзейнасці і большую разнастайнасць роляў. Чалавечыя грамадствы самыя складаныя, і таму не дзіўна, што сістэмы камунікацыі чалавека так высока развіты і такія гнуткія ў сэнсе рэагавання. Людзі абменьваюцца інфармацыяй, маючы шырокі выбар сродкаў — зрок, дотык, слых, нюх, але найбольш важны сродак зносінаў для іх — вербальная інфармацыя.
Калі што-небудзь і можа быць разгледжана як асноўны элемент культуры, дык гэта якраз мова. Яна дазваляе нам абменьвацца падрабязнай інфармацыяй як пра наш унутраны, так і пра навакольны свет. Ад пакалення да пакалення культура перадаецца га-
лоўным чынам праз мову, і мова асобы ў вялікай ступені ўплывае на тое, як яна успрымае гэты свет. Культуру чалавецтва проста немагчыма ўявіць без мовы.
Знакі і сімвалы
Увесь працэс камунікацыі грунтуецца на знаках. Знакамі называецца ўсё, што можа перадаваць інфармацыю,— фізічныя аб’екты, колеры, гукі, рухі, пахі і нават маўчанне. Для многіх жывёл значэнне знакаў дэтэрмінавана біялагічна. Цвыркуну не трэба вучыцца цвыркаць, як і не трэба вучыцца таму, што азначае цвырканне яго суродзічаў — значэнне гэтага закладзена ў яго генетычным кодзе. Акрамя таго, у большасці жывёл знакавыя сістэмы закрытыя'. розныя знакі нельга скамбінаваць так, каб стварыць новыя. Такія жывёлы не здатныя спалучыць знакі “я хачу спаравацца” і “небяспека”. Кожны знак для іх існуе сам па сабе. Такія знакавыя сістэмы істотна абмяжоўваюць гнуткасць і дыяпазон успрымання інфармацыі.
He ўсе жывёлы абмежаваны ў камунікацыі закрытымі і адназначнымі знакавымі сістэмамі: у некаторых прыматаў існуюць сістэмы, заснаваныя на сімвалах. На іх грунтуецца ўся камунікацыя ў чалавечым грамадстве. Сімвал — гэта знак з адвольным значэннем. Яно дэтэрмінавана грамадскімі нормамі і навучаннем, а не генетычнай праграмай. Словы — усё роўна, напісаныя ці прамоўленыя — такія ж сімвалы, як герб, сцяг або распяцце.
Паколькі кожны сімвал з’яўляецца адзольным, для абазначэння адной і той жа рэчы могуць быць выкарыстаны розныя сімвалы. Сабаку англічане назавуць a dog, немцы — ein Hund, а па-інданезійску гэта гучыць, як anjing. 1 наадварот, кожны асобны сімвал у розных культурах можа мець розныя значэнні. Так, напрыклад, у нашы дні свастыка выклікае рэзка адмоўнае стаўленне ў заходніх культурах, бо яна асацыіруецца з нацыстамі, але для будыстаў і індусаў яна азначае мір і літасцівы лёс; у народа наваха яна асацыіруецца з сонцам. Значэнне кожнага сімвала перадаецца не генетычна, а праз культуру.