Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
У кожнага народа існуюць свае правілы адносна таго, каму можна дазволіць назіранне пэўных бакоў іх жыцця. Даследчыку неабходна быць вельмі чуйным да асабістага жыцця і жаданняў людзей, якіх ён вывучае. Празмерная настойлівасць зафіксаваць забароненыя для чужых дзеянні можа затрымаць рэалізацыю ці нават загубіць увесь даследчы праект.
Стаўленне мясцовага насельніптва да таго, што дазваляецца назіраць у яго культуры, часам мяняецца. Напрыклад, шэраг абшчын аўстралійскіх абарыгенаў прытрымліваецца дакладных правілаў адносна таго, хто можа назіраць за іх рэлігійнымі рытуаламі. У міну-
лым, у выпадку добрых узаемаадносін з мясцовым насельніцтвам, антраполагам дазвалялі не толькі назіраць за патаемнымі абрадамі, але і рабіць фотаздымкі. Паколькі непасрэдныя кантакты абарыгенаў з іншымі грамадствамі ў той час амаль адсутнічалі, іх мала турбавала, што антраполагі рабілі з тымі матэрыяламі далей. Аднак у апошнія гады, пасля інтэграцыі ў аўстралійскае грамадства, абарыгены пачалі абурацца, калі бачылі здымкі сваіх таемных рэлігійных рытуалаў ці сакральных рэчаў у розных выданнях. Зараз абарыгены куды больш асцярожна дазваляюць антраполагам назіраць іх рытуалы. Даследчыкі, у сваю чаргу, імкнуцца абмежаваць публічны доступ да таго матэрыялу, які абарыгены лічаць сакрэтным.
Апытванне
Большая частка антрапалагічных даследаванняў — гэта роспыт людзей аб іх жыцці. Характар распытванняў залежыць ад папярэдняга ўзроўню ведаў антраполага аб той культуры, якую ён даследуе. Напачатку далучэння да новай і параўнальна невядомай культуры антраполаг звычайна задае простыя пытанні — напрыклад, як гатуюць і ядуць ежу ці якія існуюць узаемаадносіны паміж сваякамі. Калі ж вучоны адчувае сябе дастаткова ўпэўнена ў межах гэтай культуры, каб рухацца далей, тады можна задаваць і іншыя пытанні — напрыклад, як насельніцтва рэагуе на адхіленні ад звычайных паводзін, чаму некаторыя паводзіны лічацца сумніцельнымі і чаму асобныя людзі дзейнічаюць менавіта так, а не інакш.
Пачынаючы палявыя даследаванні, антраполаг можа не ведаць мову, на якой размаўляе мясцовае насельніцтва, і таму яму патрэбны перакладчыкі. Часта антраполагі пачынаюць вывучаць мову яшчэ перад тым, як выязджаюць у экспедыцыю. У штаце некаторых універсітэтаў ёсць знаўцы мясцовых моваў, якія дапамагаюць рыхтавацца даследчыкам; існуюць таксама магнітафонныя запісы і пісьмовыя матэрыялы па многіх, нават рэдкіх, мовах. Вывучэнне элементарных асноў мовы зберагае час і дапамагае пазбегнуць цяжкасцяў, абумоўленых далучэннем да новай культуры. Калі такое папярэдняе знаёмства з мовай немагчымае, антраполагі вымушаны ў пачатку палявых даследаванняў як мага хутчэй авалодаць ёю.
Даследчыку, акрамя асноў граматыкі мовы, неабходна ведаць таксама, якім чынам задаваць пытанні ў канкрэтным асяроддзі. У большасці грамадстваў існуюць стандартныя спосабы апытвання, якія залежаць ад самога пытання і ад статуса той асобы, да якой звяртаюцца. Вельмі важна ўлічваць і сацыяльнае асяроддзе, у межах якога вядзеііца апытанне. Напрыклад, можа лічыцца непрыстойным закранаць якую-небудзь тэму ў прысутнасці жанчын ці дзяцей;
у афіцыйным інтэрв’ю недарэчным можа быць пытанне, ці практыкуецца ў вёсцы чараўніцтва, асабліва калі чараўнік знаходзіцца сярод прысутных.
АФІЦЫЙНАЕ АПЫТВАННЕ. Далікатныя тэмы лепей абмяркоўваць у неафіцыйных размовах. Існуе цэлы шэраг пытанняў, якія ўзнікаюць рэгулярна, калі размова ідзе пра ўмовы жыцця ці арандаванне зямлі, размеркаванне прыбытку і даходаў, пра адносіны людзей і іх вераванні — адным словам, у межах тэмаў ад рэлігіі і да сваяцтва. Антраполагі ў такіх выпадках звычайна ўжываюць спецыяльна падрыхтаваныя апытальнікі. Пытанні бываюць розныя: адны вымагаюць канкрэтнага адказу (Колькі вам гадоў?), другія — адвольныя (Як вы ставіцеся да заражаных СНІДам?).
Каб умела карыстацца апытальнікам, антраполагу неабходна мець які-небудзь папярэдні досвед або веды аб культуры, якую ён вывучае. Галандскі антраполаг Ганс Дагмар так апісаў працэс, які папярэднічаў афіцыйнаму апытванню абарыгенаў аўстралійскай абшчыны Карнарвона: “Падчас першых двух месяцаў палявых даследаванняў я збіраў матэрыял галоўным чынам як назіральнік. Гэта былі і шматлікія неафіцыйныя размовы, і інтэрв’ю. Пасля двух месяцаў такіх даследаванняў я склаў спіс амаль усіх сем’яў абарыгенаў у гэтай мясцовасці. Потым з гэтага спісу я выбраў тыя сем’і, дзе планаваў апытаць дарослых. Такім чынам, я збіраў фактычны матэрыял пра культуру абарыгенаў і ўзаемаадносіны памГж родзічамі, пра гаспадарку, адукацыю, працаўладкаванне, прыбыткі і ўдзел у дабрачынных акцыях. Я цікавіўся думкамі людзей аб іх традыцыйнай культуры, іх узаемаадносінамі ў самой абшчыне абарыгенаў і ў межах больш шырокага асяроддзя, у тым ліку з белымі і з іх урадавымі структурамі. Паколькі ўтакіх інтэрв’ю надзвычай важная сама іх атмасфера, я зрабіў усё магчымае, каб лепей пазнаёміцца з рэспандэнтамі. Шмат з кім я пазнаёміўся яшчэ ў першыя месяцы майго знаходжання ў Карнарвоне, а з астатнімі мне дапамагалі знаёміцца іх сваякі і блізкія сябры” [Dagmar,1978, с. 13-14],
НЕАФІЦЫЙНАЕ АПЫТВАННЕ. Побач з афіцыйным апытваннем антраполагі звычайна атрымліваюць багатую інфармацыю, карыстаючыся і менш афіцыйнымі сродкамі. Джулія Крэйн і Майкл Анграсіна адзначаюць, што найлепшыя інтэрв’ю часта атрымліваюцца ў выніку выпадковых сустрэч. Падчас працы у Карыбскім рэгіёне адзін з даследчыкаў заўважыў перад домам старога чалавека, які збіраў камяні і раскладваў іх у пэўным парадку. Стары расказаў антраполагу, што яго нявестка працуе, а яе малым дзецям пагражаюць дэманы, якія блукаюць вакол дома, насланыя ворагамі
сям’і. Гэтыя камяні не дазволяць дэманам увайсці ў дом [Crane and Angrosino, 1974], Праз такі выпадак вучоныя даведаліся аб веры людзей у звышнатуральнае, узаемаадносіны паміж членамі сям’і і вясковыя інтрыгі.
Калі я пачынаў свае даследаванні ў Паўднёвым Белізе сярод індзейцаў майя, я не стаў шукаць інфармацыю пра іх даіспанскія рэлігійныя вераванні, бо ўся наяўная літаратура сведчыла, што гэтыя вераванні зніклі [Howard, 1977]. Спачатку здавалася, што гэта сапраўды так, бо людзі вельмі рэдка закраналі гэтую тэму. Але аднойчы, калі я гасцяваў у аднаго са старэйшых жыхароў вёскі, маладзейшы, які прысутнічаў пры размове, спытаўся пра адну “гісторыю”. Гэтая “гісторыя” аказалася майянскім міфам стварэння свету. Былі і іншыя выпадкі, якія прымусілі мяне звярнуць увагу на даіспанскія рэлігійныя вераванні і звычаі. Паступова, праз неафіцыйнае апытванне адкрылася зусім іншая карціна вераванняў гэтага народа. Яна паказала, што рэшткі старажытнай рэлігіі працягваюць існаваць і адыгрываюць істотную ролю ў жыцці майя.
Выбарачнае даследаванне
Карціна, створаная пры афіцыйным і неафіцыйным апытванні, будзе сапраўднай, калі апытваецца ўсё насельніцтва ці, прынамсі, большая яго частка. Але калі насельніцтва шматлікае, распытаць кожнага немагчыма, і антраполаг можа карыстацца метадам выбарачнага даследавання. Гэта значыць — даследаваць тую частку жыхароў, якая ўспрымаецца як паменшаная, адносна дакладная копія ўсяго насельніцтва.
Адным з асноўных метадаў выбарачнага даследавання з’яўляецца адвольны адбор: з усяе папуляцыі для апытвання адбіраецца рэпрэзентатыўная колькасць асоб. Пры гэтым важна, каб усе яго прадстаўнікі мелі аднолькавы шанц трапіць у выбарку. Трэба, каб гэты адбор быў як мага больш выпадковым і непрадузятым. Напрыклад, паперкі з імёнамі можна пакласці ў кубак, а потым выцягваць нумары тых, каго будуць апытваць. Адвольны адбор выкарыстоўваюць тады, калі папуляцыя адносна аднародная. Дапусцім, калі гэта армейскія навабранцы — выхадцы з адной мясцовасці ці прадстаўнікі аднаго сацыяльнага слоя. У ідэале даследчыку неабходна апытаць даволі вялікае кола людзей, каб атрымаць агульнае ўяўленне аб папуляцыі.
Калі папуляпыя падзелена на асобныя субгрупы, даследчык можа вывучаць кожную з іх паасобку. Такі метад называецца стратыфікацыйным адборам. Пры вывучэнні насельніцтва маленькай вёскі ў Пакістане Джон Гонігман на падставе пачатковага апытання вызна-
чыў, што ўсё яе насельніцтва можна раздзяліць паводле шасці ўзроўняў: памешчыкі, якія не апрацоўваюць зямлю, памешчыкі, якія яе апрацоўваюнь, земляробы-арандатары. рамеснікі, гандляры і хатняя прыслуга, а таксама марвары — суполка хіндзі ў гэтай чужароднай мусульманскай абшчыне і брагуі — перасяленцы, якія часова жылі на ўскраінах вёскі [Honigman, 1970, с. .277], Гонігман выкарыстаў стратыфікацыйны адбор — па сорак асоб з кожнай групы.
У некаторых выпадках, калі, напрыклад, гісторыя народа ўзнаўляецца праз вусныя крыніцы, антраполагі ўжываюць метад тыпалагічнага адбору. Гэта калі замест апытвання ўсяго насельніцтва ці адвольна адабранай яго часткі выкарыстоўваюцца толькі тыя інфарматары, якія выбраны на падставе істотных для даследавання крытэрыяў — такіх, як узрост, пол, адукацыя, род заняткаў, стабільнасць ці працягласць пражывання ў адпаведнай мясцовасці. Я ўжываў метад тыпалагічнага адбору, калі працаваў над аднаўленнем гісторыі аўстралійскіх абарыгенаў, якія жылі ў ваколіцах Перта [Howard, 1981]. Прагледзеўшы ўвесь наяўны пісьмовы матэрыял (запісы, газетныя артыкулы, урадавыя паведамленні), я пачаў апытваць карэннае насельніцтва, каб выявіць сярод яго патэнцыяльных інфарматараў. У выніку папярэдніх інтэрв’ю з тымі, хто адпавядаў патрабаванням і ахвотна адказаў на пытанні, я атрымаў інфармацыю па шэрагу асноўных тэмаў. Потым лік інфарматараў быў скарочаны да найбольш дасведчаных і надзейных, каб перайсці да спецыфічных тэмаў.
ПРАВЯДЗЕННЕ
ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Антрапалагічныя палявыя даследаванні патрабуюць ад даследчыка значных намаганняў. Гэты від навуковых даследаванняў адбываецца не ў бібліятэцы і не ў лабараторыі, і аб’ектамі вывучэння з’яўляюцца не абстрактныя паняцці, а людзі, з якімі антраполагу трэба жыць і ўзаемадзейнічаць. Інтэнсіўнаснь сацыяльных стасункаў падчас такіх даследаванняў выклікае эмацыянальную напружанасць і ставіць даследчыка перад унікальнымі этычнымі дылемамі. У дадатак абставіны часта патрабуюць, каб антраполаг быў здольны авалодаць новымі мадэлямі паводзін і нават спосабамі фізічнага і псіхалагічнага выжывання.