Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Акрамя такіх здабыткаў, як прафесіяналізм і этнаграфічныя матэрыялы, палявыя даследаванні адыгрываюць істотную ролю ў развіцці самасвядомасці. Непасрэднае назіранне дапамагае даследчыку ўдакладніць адпаведнасць сваіх поглядаў і думак рэчаіснасці. Увогуле назіранне пашырае светапогляд, раскрывае складанасць чалавечай натуры, разнастайнасць сітуацый і варыятыўнасць іх інтэрпрэтацый. У працэсе назірання дзівакі ці проста ідэалісты набываюць рысы звычайных, даступных людзей, чаго нельга дасягнуць праз фільмы, кнігі ці тэлебачанне.
Падчас правядзення даследаванняў у маленькай занядбанай вёсачцы пад назвай Шэбіка, што ў паўднёвым Тунісе, маладыя антраполагі адчулі непрыдатнасць набытых імі адукацыі і ведаў ва ўмовах суровай рэчаіснасці змагання жыхароў пустыні за сваё існаванне. Планы даследаванняў, якія распрацоўваліся ў цывілізаваным горадзе і здаваліея такімі лагічнымі і простымі, страцілі каштоўнасць ва ўмовах вёскі Шэбіка.
Тыповыя для прадстаўнікоў цывілізаванага горада аптымізм і самаўпэўненасць зніклі, і маладыя даследчыкі зразумелі, якая вялікая бездань пралегла паміж палітычнымі праграмамі і сацыяльнай рэчаіснасцю [Duvignaud, 1970, с.213]. Палявыя даследаванні пераканалі іх, што антрапалагічны праект не будзе паспяховым, калі ён не абапіраецца на глыбокае разуменне людзей, да якога можна прыйсці толькі праз непасрэднае назіранне.
Суровая рэчаіснасць Шэбіка падкрэслівае відавочную неабходнасць чалавечага яднання. Насельніцтва Шэбіка — такія ж людзі, як і ўсе мы. 3 разумення гэтага вынікае пераконанасць: “Нельга не адчуваць адказнасці за гэтых людзей, якія з’яўляюцца часткай чалавецтва” [Duvignaud, 1970, с.218]. Палявыя даследаванні, такім чынам, не толькі пашыраюць уяўленні антраполага пра рэальнае жабрацтва і цяжкасці, якія чакаюць людзей у сувязі са зменамі ў грамадстве, але і катэгарычна пераконваюць яго ў неабходнасці гэтых зменаў. У адрозненне ад гуманізму далёкага ад рэчаіснасці мысліцеля, гуманізм антраполага, які пабываў у экспедыцыі, засна-
ваны на практычным вопыце і ведан,ні канкрэтнай сітуацыі (гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзелй).
Даследчыцкая праца і сістэматычныя апытванні вымушаюць антраполага ўважліва ставіцца як да аб’ектаў сваіх даследаванняў, так і да сваёй уласнай культуры. Тое, што ў палявых экспедыцыях расце самасвядомасць даследчыка, пацвярджае адзін калумбійскі антраполаг, якому давялося працаваць разам з Антоніо Гузманам, індзейцам дэзана з аддаленага рэгіёна Ваупес (Калумбія). Гузман скончыў місіянерскую школу і паступіў у вышэйшую. Падчас службы ў арміі ён трапіў у Багату, сталіцу Калумбіі. У адрозненне ад іншых індзейцаў ён ніколі не спрабаваў схаваць сваё індзейскае паходжанне. Ён імкнуўся далучыцца да культуры калумбійскіх крэолаў, не губляючы сваёй ідэнтычнасці карэннага індзейца [Reichel-Dolmatoff, 1971, с. ХІУ].Працуючы разам з Рэйчал-Далматаф над сістэмай вераванняў дэзана, Гузмзн выявіў “такія каштоўнасці сваёй уласнай культуры, пра якія не ведаў раней”. “Безумоўна, гэтая работа патрабавала ад яго як інфарматара выключнага самааналізу і дэтааёвага перагляду сваёй традыцыйнай культуры і культуры гарадской цывілізацыі, да якой ён пачаў прыстасоўвацца. Падчас нашых дыскусій ён настойліва і няўхільна пацвярджаў свае традыцыйныя погляды, што амаль заўсёды стварала перадумовы для канфлікту з яго сучасным ладам жыцця і яго амбіцыямі гарадскога чалавека. Цяпер, у працэсе апісання і асэнсавання сваёй культуры, ён адкрываў у ёй такія каштоўнасці, якіх раней не заўважаў ці ад якіх пад уздзеяннем афіцыйнай адукацыі нават адмаўляўся. Але зараз іх адвечная каштоўнасць выяўляла сябе ўсё больш настойліва” [Reichel-Dolmatoff, 1971, с. ХХ|.
У гэтым выпадку інфарматар не толькі глыбей спазнаваў сваю культуру: ён пачынаў яшчэ больш цаніць яе каштоўнасці ў параўнанні з іншымі культурамі сучаснага свету, разумеючы, што заходняя адукацыя імкнулася разбурыць гэтыя каштоўнасці.
ЭТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Вядома, усе антраполагі спадзяюцца, што іх праца прынясе карысць чалавецтву. Звычайна яны ўсведамляюць свой абавязак дапамагаць людзям, сярод якіх жывуць і якіх вывучаюць, — тым, хто садзейнічае ажыццяўленню іх праектаў. Але не заўсёды можна прадбачыць вынікі працы антраполагаў і прадказаць яе ўплыў на далейшае існаванне абарыгенаў.
У 1938 г. Кора Дзюбуа праводзіла даследаванні ў вёсцы Атымеланг на інданезійскім востраве Алор. Карыстаючыся выпадкам, Кора Дзюбуа пашырала веды мясцовага насельніцтва аб знешнім свеце і крыху абудзіла іх жыццё. I здавалася, што нічога дрэннага яна не рабіла. Але неўзабаве, у 1942 г., востраў Алор акупіравалі японцы. “Да японскага камандавання дайшлі чуткі, што правадыры вёскі Атымеланг сцвярджаюць, нібыта Амерыка выйграе вайну. Гэта не магло быць нічым іншым, як самай наіўнай фантазіяй маіх сяброў з вёскі Атымеланг, бо ніколі раней да майго прыезду яны нічога не чулі аб Злучаных Штатах. Але для акупантаў, якія былі ў стане напружанасці сярод чужога і таму небяспечнага асяроддзя, такія чуткі маглі азначаць мяцеж/.../ Таму японцы паслалі вайскоўцаў і арыштавалі пяць маіх сяброў з Атымеланга/.../. Сярод Калабахі ім публічна адсеклі галовы, каб запалохаць астатняе насельніцтва” | Dubois, 1960, с. XIV-XV],
Няма канца гэтаму складанаму ланцугу адказнасці і віны антраполагаў за сацыяльныя вынікі сваіх даследаванняў, а вынікі гэтыя бываюць і негатыўнымі. Даводзячы кіраўнікам урада, супрацоўнікам карпарацый інфармацыю аб ізаляваных рэгіёнах краіны і яе культурных меншасцях, антраполагі павінны памятаць пра абавязак дапамагаць людзям, з якімі яны працуюць, працаваць на іх карысць і высвятляць усе непаразуменні. Але ім здараецца часам паведаміць інфармацыю, якая можа быць выкарыстана супраць мясцовага насельніцтва. Іншы раз антраполагам даводзіцца быпь сведкамі такой нелегальнай дзейнасці, як кантрабанда, ухіленне ад падаткаў, забароненае піваварэнне. У сувязі з гэтым узнікаюць праблемы захавання канфідэнцыяльнасці крыніц гэтай інфармацыі і неабходнасць ўстрымлівацца ад публікацый, якія могуць прынесці шкоду людзям.
Неабходна таксама захоўваць асцярожнасць пры публікацыі вынікаў палявых даследаванняў. Большасць антрапалагічных публікацый не выклікае адмоўнай рэакцыі ў свеце, але ж бываюць і выключэнні. У вычарпальных справаздачах аб жыцц>дзейнасці пэўнага грамадства часам змяшчаюцца звесткі, якія дзеля бяспекі гэтага ж грамадства лепей было б зусім не публікаваць. Напрыклад, у паведамленні пра стан абяздоленага ўсходнеафрыканскага народа, выгнанага са сваіх родных мясцін, адзначалася, што не апошняе месца ў эканоміцы гэтага народа займаў кантрабандны гандаль крадзенай жывёлай. Справаздача была дастаткова падрабязнай, каб дазволіць урадавым агентам прыняць усе неабходныя захады супраць кантрабанды. Вось прыклад сітуацыі, якая падымае сур’ёзныя этычныя праблемы.
Тыя ж праблемы датычацца і аўдыторыі, да якой звяртаюцца антраполагі. Асноўнымі чытачамі антрапалагічных тэкстаў з’яўля-
юцца навуковыя супрацоўнікі і іншыя грамадзяне індустрыяльнаразвітых краін, але ў першую чаргу гэтыя справаздачы павінны быць прачытаны тымі' каго антраполагі вывучаюць, з кім яны жывуць побач. Шмат народаў, да якіх прычапілі некалі ярлыкі “непісьменных” і “прымітыўных”, зараз здольныя чытаць.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Характэрнай асаблівасцю культурнай антрапалогіі з’яўляецца метад непасрэднага назірання. Ён патрабуе, каб даследчык жыў сярод людзей, якіх ён вывучае. Антраполаг звычайна пачынае з таго, што вызначае агульны накірунак сваіх даследаванняў. Пры гэтым вывучаюцца як адносна ізаляваныя малыя грамадствы, так і групы людзей у буйных грамадствах. Потым антраполагі засяроджваюць сваю ўвагу на канкрэтных пытаннях ці канкрэтнай мясцовасЦІ.
Спачатку праводзяцца папярэднія даследаванні агульнага характару. Калі ж у антраполагаў ужо склалася даволі добрае ўяўленне аб пэўнай праблеме, яны пераходзяць да больш прыватных пытанняў. Потым фармулююць гіпотэзы, каб растлумачыць, чаго яны чакаюць ад свайго праекта, і вызначаюць, якую групу насельніцтва яны будуць вывучаць. Падчас даследаванняў метадам непасрэднага назірання антраполагі часта сутыкаюцца з цяжкасцямі пры зборы інфармацыі, а таксама з праблемамі адносна таго, што дазваляецца назіраць і запісваць , а што — не.
Палявыя даследаванні — гэта перш за ўсё апытванне, таму антраполагі павінны добра ведаць спосабы правядзення інтэрв’ю з людзьмі розных грамадстваў. Антраполагі збіраюць інфармацыю фармалізаваным шляхам — карыстаючыся спецыяльна падрыхтаванымі апытальнікамі, а таксама праз нефармальныя размовы. Паколькі не заўсёды магчыма ці пажадана пагутарыць з кожным прадстаўніком Папуляцыі, антраполагі часта выкарыстоўваюць тэхніку выбарачнага даследавання, у тым ліку так званы адвольны адбор, калі ва ўсіх прадстаўнікоў аднолькавыя шанцы быць адабранымі для апытання. Існуе таксама стратыфікацыйны адбор (калі адбіраюцца канкрэтныя асобы з адпаведных груп) і тыпалагічны адбор (калі колькасць рэспандэнтаў абмежавана).
Для правядзення палявых даследаванняў антраполагам звычайна патрабуецца дазвол урада ці адпаведных афіцыйных асоб, а таксама тых людзей, якіх яны збіраюцца вывучаць. Для таго каб быць прынятымі ў асяроддзі людзей — аб’ектаў іх вывучэння, антраполагі павінны наладзіць добрыя ўзаемаадносіны з імі.
Асноўныя праблемы падчас экспедыцый узнікаюць у сувязі з клопатамі пра харчаванне, жыллё, са станам здароўя і празмерным псіхічным напружаннем. Але менавіта праз удзел у палявых даследаваннях антраполагі набываюць кваліфікацыю сапраўдных спецыялістаў: пашыраецца іх светапогляд, адбываецца пераасэнсаванне ранейшых каштоўнасцяў, яны загартоўваюцца ў складаных умовах навакольнага асяроддзя.
Цяжка прадбачыць усе вынікі антрапалагічнай працы, але каб пазбегнуць магчымых негатыўных наступстваў для людзей, якія бьілі аб’ектамі іх вывучэння, антраполагі павінны быць вельмі пільнымі пры далейшым выкарыстанні сабранай інфармацыі. Яны таксама адказныя і за тое, каб людзі, якіх яны вывучалі, таксама мелі магчымасць карыстацца вынікамі іх даследаванняў.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Агульныя працы па методыцы антрапалогіі:
Bernard, Н. Russel. Research Methods in Cultural Anthropology. Newbury Park, CA: Sage, 1988.