Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Найбольш яскравая адметнасць прапаганды, якую вядуць антраполагі, датычыцца правоў туземных народаў (гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзела). Антраполагі ўваходзяць у шэраг груп, якія
абараняюць правы абарыгенаў: “Культурнае выжыванне”, “Міжнароднае выжыванне” і “Міжнародная рабочая група па справах абарыгенаў”. Такія групы інфармуюць грамадскасць аб праблемах карэнных народаў, праводзяць у іх інтарэсах лабісцкую дзейнасць і спрабуюць данесці да свету іх уласны голас. Асабліва актыўна гэтыя групы бароняць перад адпаведнымі ўрадамі тыя народы, якім пагражае вычэрпванне іх прыродных рэсурсаў. Напрыклад, “Міжнароднае выжыванне” ў 1990 г. разгарнула кампанію за ануляванне філіпінскім урадам канцэсіі на высечку лесу на поўдні краіны, пасля таго як высветлілася, што кампанія, якая атрымала гэтую канцэсію, пераследавала і забівала абарыгенаў, калі тыя перашкаджалі яе дзейнасці.
Антраполагі спрычыніліся і да істотных акцый унутранай і знешняй палітыкі ў сваіх уласных краінах. Яны выступаюць у абарону наркаманаў, бяздомных, пенсіянераў і смяротна хворых. Яны імкнуцца пазнаёміць грамадскасць з культурамі гэтых груп і паспрыяць захадам на дапамогу ім. Самае, бадай, спрэчнае ў знешнепалітычнай дзейнасці антраполагаў было звязана з апошнімі войнамі. У асноўным якраз антраполагі праводзілі ў ЗША лекцыі і дыскусіі падчас в’етнамскай вайны 60-х — пачатку 70-х гадоў. У 70-х — пачатку 80-х гадоў антраполагі актыўна змагаліся за спыненне амерыканскай дапамогі ваенным рэжымам Цэнтральнай Амерыкі. Антраполагі і зараз яшчэ спрачаюцца аб сваёй ролі — як навукоўцаў і як грамадзян — у гэтай дзейнасці. I гэта сведчыць пра іх немалую вагу ў сучаснай сусветнай сістэме.
АНТРАПАЛОГІЯ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ
У параўнанні з XIX ст. антрапалогія і ўсе яе субдысцыпліны моцна змяніліся. Узрос прафесіяналізм, удасканалілася метадалогія, пашырылася разуменне эвалюцыі і культурнай і біялагічнай разнастайнасці чалавека. Гэты працэс адбываўся не ў вакууме. На навукоўцаў, як і на ўсіх нас, уплываюць навакольныя ўмовы. Сённяшні стан антрапалогіі ў значнай меры адлюстроўвае асаблівасці сучаснай сусветнай сістэмы. Так, дзякуючы сусветнай інтэграцыі і міжнародным сувязям з’явілася магчымасць для распрацоўкі гэтай дысцыпліны людзьмі ўсіх кантынентаў — яна больш не з’яўляецца выключна дзялянкай навукоўцаў з Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
Дробныя грамадствы, якія на працягу дзесяцігоддзяў стаялі ў цэнтры ўвагі соцыякультурных даследаванняў, па-ранейшаму застаюцца на першым плане. Традыцыйны лад жыцця малых народаў з кожным годам няўхільна знікае, і антраполагі, як і раней, імкнуцца
занатаваць усё адметнае ў ім. Жыхары даіндустрыяльных грамадстваў могуць шмат сказаць нам пра нас саміх — пра наша мінулае, медыцыну і лячэнне, светапогляд і адносіны да прыроды. Найважней, бадай, тое, што звесткі аб гэтых грамадствах пацвярджаюць высокую здольнасць чалавека да адаптацыі. Больш таго, існаванне невялікіх супольнасцяў сведчыць, што многія з характарыстык, якія мы часта прымаем за інстынктыўныя або біялагічныя (напрыклад, агрэсія), такімі не з’яўляюцца — яны грунтуюцца пераважна на культурнай адаптацыі да наваколля.	.
Устойлівая цікавасць антраполагаў да названых грамадстваў абумоўлена новым тэарэтычным падыходам да іх. Погляд на іх як на ізаляваныя сістэмы змяніўся вывучэннем таго, як яны ўпісваюцца ў больш шырокі сусветны кантэкст. Антраполагі ўжо не проста вывучаюць гэтыя грамадствы, а, як адзначалася вышэй, займаюцца планаваннем і прапагандай дзеля пераадолення беднасці, генацыду і этнацыду, якія часта суправаджаюць інтэграцыю дробных грамадстваў у сучасную сусветную сістэму.
Вядома, антраполагі даследуюць не толькі карэнныя народы мінулага і сучаснасці. Іх цікавіць і жыццё людзей, цалкам інтэграваных у буйныя індустрыяльныя грамадствы. Урбанізм — адна з галоўных рысаў сучаснага жыцця: неўзабаве ў гарадах будзе жыць больш за палову насельніцтва свету. I антраполагі прыкладаюць шмат намаганняў, каб даследаваць усе аспекты гарадскога жыцця.
Фіксацыя культурнай размаітасці людзей застаецца адным з галоўных клопатаў антраполагаў. Агульным месцам ужо сталі размовы пра ўсеагульную стандартызацыю (калі ўсе носяць адно адзенне, ядуць аднолькавую ежу, глядзяць аднолькавыя тэлепраграмы). Каштоўнасці заходняга індустрыяльнага грамадства сапраўды распаўсюдзіліся па ўсім зямным шары, аднак шматстайнасць культур па-ранейшаму існуе. Адраджэнне гонару за сваю этнічную адметнасць сведчыць аб трываласці многіх культурных традыцый. Больш таго, хоць шмат якія з колішніх адметных “плямёнаў” мінулага адышлі ў нябыт, на іх месцы ўзніклі новыя формы плямённай арганізацыі, абумоўленыя такімі фактарамі, як прафесія, жытло і рэлігія.
Антрапалогія заўсёды імкнулася не толькі да канстатацыі разнастайнасці чалавецтва, але і да яе ўсебаковага аналізу. Пры вузкай спецыялізацыі і распаўсюджанні спрошчаных, павярхоўных поглядаў, якія лёгка прымаюцца за абагульненае разумечне пэўных з’яў, халістычны светапогляд застаецца незаменным: без яго немагчыма спазнаць і зразумець разнастайнасць і цэласнасць чалавечага досведу ў сучасным свеце.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
3 існавання сучаснай сусветнай сістэмы з яе высокай інтэграцыяй і тэхналагічным прагрэсам паходзяць усе галоўныя праблемы чалавецтва, у тым ліку разбурэнне навакольнага асяроддзя і шырока распаўсюджаныя беднасць, голад і хваробы. Цэласны падыход да пэўных з’яў і ўвага да спосабаў адаптацыі, што характэрна для антрапалогіі, паглыбляюць разуменне ўсіх гэтых праблем і дапамагаюць у іх вырашэнні.
Эканамічная няроўнасць у сучаснай сусветнай сістэме выяўляецца праз адрозненні паміж развітымі краінамі, якія дасягнулі адпаведнага сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага жыццёвага ўзроўню, і слабаразвітымі, якім яшчэ далёка да нармальных умоў жыцця. Найбольш пакутуюць ад слабаразвітасці карэнныя народы каланізаваных або інкарпараваных земляў. Некаторыя з іх сталі аб’ектамі генацыду (фізічнага вынішчэння), культуры ж іншых народаў амаль знішчыў этнацыд.
Сярод фактараў разбурэння асяроддзя — забруджванне паветра, тэхналагічныя катастрофы і татальнае вынішчэнне трапічных джунгляў. Апошняе мае найбольш сур’ёзныя наступствы: парушаецца мясцовы і сусветны клімат, гіне шмат відаў раслін і жывёлы, значна паніжаецца ўзровень жыцця тутэйшых народаў.
Соцыякультурная антрапалогія ў вырашэнні праблем чалавецтва адыгрывае не апошнюю ролю. Дастасоўныя антрапалогі актыўна спрыяюць пераменам да лепшага, забяспечваючы інфармацыяй тых, каму яна патрэбна, выпрацоўваючы палітычныя рэкамендацыі і непасрэдна працуючы з мясцовым насельніцтвам. Такая дзейнасць у асноўным прадугледжвае выпрацоўку канцэпцый развіцця і прапаганду. Антраполагі дапамагаюць у планаванні развіцця бедных краін дзякуючы сваім дэталёвым ведам аб мясцовым насельніцтве і халістычнаму, інтэгральнаму падыходу да яго праблем. Усведамляючы сваю грамадскую адказнасць, шмат антраполагаў становяцца абаронцамі абяздоленых людзей і прапагандыстамі іх праблем у нацыянальным і міжнародным маштабе.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Працы па дастасоўнай антрапалогіі:
Chambers, Erve. Applied Anthropology: A Practical Guide. Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1985.
Eddy, Elizabeth M., and Partrige, William L., editors. Applied Anthropo­logy in America. New York: Columbia University Press, 1987.
Franke, Richard W., and Chasin, Barbara H. Seeds of Famine: Ecological Destruction and the Development Dilemma in the West African Sahel. Montclair, NJ: Allenheld, Osmun, 1980.
Gibson, Margaret A. Accommodation Without Assimilation: Sikh Immi­grants in an American High School. Ithaca: Cornell University Press, 1988.
Gill, Lesley. Peasants, Entrepreneurs, and Social Change: Frontier Develop­ment in Lowland Bolivia. Boulder, CO: Westview Press, 1987.
Green, Edward C., editor. Practicing Development Anthropology. Boulder, CO: Westview Press, 1986.
Justice, Judith. Policies, Plans and People: Culture and Health Development in Nepal. Berkeley: University of California Press, 1986.
Partridge, William, editor. Training Manual in Development Anthropology. Washington, DC: American Anthropological Association and Society for Applied Anthropology, 1984.
Rodman, Margaret. Deep Water: Development and Change in Pacific Village Fisheries. Boulder, CO: Westview Press, 1989 [Vanuatu].
Scheper-Hughes, Nancy, editor. Child Survival: Anthropological Perspec­tives on the Treatment and Maltreatment of Children. Boston: D.Reidel, 1987.
Sutherland, Anne. Caye Caulker: Economic Success in a Belizean Fishing Village. Boulder, CO: Westview Press, 1986.
Willigen, John van. Applied Anthropology: An Introduction. South Hadley, MA: Bergin & Garvey, 1986.
Willigen, John van, Rylko-Bauer, Barbara, and McElroy, Ann, editors. Making Our Research Useful: Case Studies in the Utilization of Anthro­pological Knowledge. Boulder, CO: Westview Press, 1989.
Wulff, Robert M., and Fiske, Shirley J., editors. Anthropological Praxis: Translating Knowledge into Action. Boulder, CO: Westview Press, 1987.
Літаратура пра карэнныя народы:
Berndt, Ronald M., editor. Aboriginal Sites, Rights and Resource Develop­ment. Nedlands, WA: University of Western Australia Press, 1982.
Bodley, John H., editor.Tribal Peoples and Development Issues: A Global Overview. Mountain View, CA: Mayfield, 1988.
Bodley, John Н., editor. Victims of Progress. Mountain View. CA: May­field, 1990.
Cultural Survival. Southeast Asian Tribal Groups and Ethnic Minorities. Cambridge, MA: Cultural Survival, 1987.
FurerHaimendorf, C. von. Tribes of India: The Struggle for Survival. Berkeley: University of California Press, 1982.
Goodland, Robert. Tribal Peoples and Economic Development: Human Ecological Considerations. Washington, DC: World Bank, 1982.
Hong, Evelyne. Natives of Sarawak.: Survival in Borneo’s Vanishing Forests. Pulau Pinang. Malaysia: Institute Masyarakat, 1987.
Howard, Michael C. The Impact the International Mining Industry on Indigenous Peoples. Sydney: University of Sydney, Transnational Cor­porations Research Project, 1987.
Manz, Beatriz. Refugees of a Hidden War: The Aftermath of Counterinsur­gency in Guatemala. Albany: State University of New York Press, 1988.