Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Такі шырокі погляд на чалавека ў спалучэнні з уважлівым дэталёвым разглядам штодзённых жыццёвых сітуацый уласцівы выключна для антрапалогіі. Міждысцытіінарны характар геранталогіі (навукі аб старэнні) садзейнічае таму, што яна набывае адносна малавывучанае поле дзейнасці для прымянення антрапалагічных метадаў і канцэпцый, асабліва ў рэчышчы пэўных сацыяльных ці палітычных задач. Напрыклад, з 1982 г. і да цяперашняга дня я займалася вывучэннем апякунства над дарослымі, здольнымі прымаць рашэнні, у тым ліку — старымі. Этнаграфічны падыход да гэтай сферы, якая звычайна належыць да кампетэнцыі правазнаўцаў і юрыстаў, даў шмат новых высноў і звестак, якія
ўжо выкарыстоўваюцца пры стварэнні адпаведных праграм, у рэформе заканадаўства і пры аналізе юрыдычнай і судовай практыкі. Маё этнаграфічнае дасзедаванне аб прыняцці судовых рашэнняў па апякунстве (1986) паказала, што гэты працэс надзвычай залежыць ад сістэмы каштоўнасцяў, а нормы паводзін і вызначэнне таго, што лічыць няздольнасцю, а што не, абумоўлены кулыпурай.
Шмат даследчыкаў разглядаюць старэнне найперш як біялагічны працэс. Так, пашырэнне хваробы Альцгеймера прымусіла неўрапатолагаў, генетыкаў і малекулярных біёлагаў, перш чым вывучаць парушэнні, выкліканыя гэтай хваробай, распачаць велізарную працу па дэшыфроўцы нармальных працэсаў старэння мозгу і звязаных з імі кагнітыўных змен. Але сацыяльныя і псіхалагічныя змены, як вынік гэтага захворвання, належаць да сферы грамадскіх навук. Даследуючы розныя культурныя дэфініцыі непаўнавартасці (dementia) старых людзей, культурныя аспекты ўзятых імі на сябе роляў (ascribed roles), звязаных з псіхічнымі і фізічнымі парушэннямі, і рэакцыю іх сем яў і грамадскіх структур на неабходнасць апекі, антраполагі спрыяюць разуменню таго, як гэтая і іншыя хваробы старэння ўздзейнічаюць на грамадства і на асобу.
Напрыклад, большасць людзей, якім пад 70, пакутуе на такія хранічныя захворванні, як артрыты, сардэчная хвароба ці гіпертанія. Уплывы гэтых захворванняў вельмі разнастайныя, і ў пэўным сэнсе яны ўвогуле могуць разглядацца не як хваробы, ахутчэйяк нармальны працэс старэння. Чалавек будзе па-рознаму прасіць аб дапамозе і па-рознаму прымаць яе ад сям ’і, сяброў ці грамадскіх службаў у залежнасці ад таго, як ён усведа.мляе, вызначае і “разыгрывае ” сваю хваробу і яе наступствы ў штодзённым жыцці. Папярэднія дадзеныя праекта “Старэнне ў Чыкага " паказалі, што этнічныя адрозненні — значны фактар у працэсе адаптацыі, праз якую старэйшыя людзі пачынаюць усведамляць змены свайго статуса.
Важнасць вывучэння старасці і старэння нельга недаацэньваць. Павелічэнне колькасці старых (не толькі ў Злучаных Штатах, але і ва ўсіх краінах свету) патрабуе ведаў аб усіх аспектах старэння. Да 2020 г. 17% насельніцтва ЗША мецьме за 65 гадоў. Такое ж значнае павелічэнне гэтай катэгорыі людзей прагназуецца і ў сусветным маштабе / Tout, 1989], Заўважым, што прыкметна павялічваецца колькасць “старэйшых старых " — г.зн. тых, каму больш за 80 гадоў.
Рэзкі зруху дэмаграфічнай структуры насельніцтва ЗША ў апошнім стагоддзі абумоўлены некалькімі фактарамі. Перш за ўсё значна знізілася смяротнасць ад вострых інфекцыйных захворванняў —туберкулёзу, дыфтэрьй і поліяміэліту. Палепшылася таксама грамадская гігіена — санітарныя і жыллёвыя ўмовы, пашырыліся веды аб здаровым ладзе жыцця [Olshansky et al., 1991], Увыніку працэнт дзіцячай смяротнасціў
цэлым панізіўся, а сярэдняя працягласць жыцця павялічылася: у 1930 г. яна складала блізу 60, а к сярэдзіне 80-х гадоў — 77 гадоў [Siegel and Taeuber, 1986, с. 91 J. Нарэшце, імклівы poem насельніцтва ЗША пасля другой сусветнай вайны (“дзіцячы бум ”) азначае, што цяпер большай колькасці дарослых выпадае жыць даўжэй.
Адна з самых цікавых рысаў цяперашніх старых — надзвычайная разнастайнасць і шырыня іх жыццёвага досведу. Усе яны пражылі сваё жыццё ў канкрэтным асяроддзі і пэўных культурных, этнічных і сямейных абставінах. Як адрозніваецца іх існаванне, добра відаць пры супастаўленні мужчын і жанчын, белых і чорных, багатых і бедных.
Маё даследаванне 50 чыкагскіх старых сведчыць пра вялікую разнастайнасць жыццёвага вопыту людзей рознай расава-этнічнай прыналежнасці. Даследчыкі спрабуюць вывучаць гэтыя групы (звычайна аднаго якогась полу) знутры. Сцвярджаецца, напрыклад, што эканамічная стабільнасць — умова бяспечнага жыцця для ўсіх, і асабліва для старых, бо ім цяжэй, чьш маладзейшым, зарабляць на жыццё. Прыбыткі размяркоўваюцца сярод старых таксама неаднолькава, як і сярод насельніцтва наогул. У старасці захоўваецца і традыцыйная няроўнасць паводле полу і расы. Паколькі беднасць суадносіцца са слабым здароўем, кепскімі жыллёвымі ўмовамі і нізкім агульным узроўнем жыцця, то свае высновы пра “старых” нам трэба рабіць вельмі асцярожна.
Яшчэ адна надзённая праблема іх жыцця — эфектыўная сістэма падтрымкі. Гэта асабліва датычыць самых старых людзей, якія, верагодна, будуць і самымі нядужымі фізічна і псіхічна. Падтрымка мужа ці жонкі — важны фактар для кожкяга старога, але к 74 гадам каля 50% жанчын ужо ўдовы (у мужчын гэты паказчык іншы — 8О%о). Пасля 75 гадоў гэты перапад робіцца яшчэ большым. Найменшыя шанцы быць у старасці замужам у афра-амерыканак: к 75 гадам звыш 80% з іх — удовы ці незамужнія [Crambs, 1989, с. 210], Калі няма мужа, сацыяльную і эканамічную падтрымку павінны забяспечваць ці найбліжэйшыя сваякі, ці ўся сямейная суполка, ці грамадскі або прыватны сектар — напрыклад, агенцтвы сацыяльнага абслугоўвання і дабрачынныя таварыствы.
Усё, што звязана са спгарэйшым пакаленнем, мае для нашага грамадства вялікае значэнне. Па-першае, у сувязі з узнікненнем Medicare — нацыянальнай праграмы страхавання здароўя старых — кошт аховы здароўя паступова павялічыўся, і цяпер на яе выдаткоўваецца большы працэнт валавога нацыянальнага прадукта ЗША, чым раней. Гэта выклікала цэлы шэраг палітычных захадаў — была створана спецыяльная праграма аховы здароўя, узмацніліся рэгуляванне і маніторынг сістэмы аховы здароўя і нават узнікла такое паняцце, як нарматыўная ахова
здароўя ў адпаведнасці з узростам і прыблізнымі выдаткамі, якія вызначаюцца паводле мадэлі “кошт/карысць
Акрамя таго, усёболый і больш старыхлюдзей вымагаюць працяглага догляду або апекавання, якое павінны забяспечваць або сям ’я, або грамадскія інстытуты. Усё больш і больш амерыканскіх сем ’яў складаецца з двух, трох і нават чатырох пакаленняў (“інтэргенерацыйныя сем’і”). Гэта абумоўлівае пераразмеркаванне сямейных роляў, прьшушае перагледзець значэнне догляду старых і вызначыць ступень яго эканамічнага ўплыву на сям 'ю. Нарэйіце, рост колысасці старэйшага насельніцтва прымуійае нас перагледзець наша звыклае ўспрыманне жыццёвага цыкла і задумацца пра змест такіх паняццяў, як самастойнасць, узаемнасць / абавязак.
Патрэба ўсебаковага падыходу да вывучэння ўсіх гэтых пытанняў і ўсё большая дасведчанасць старых людзей надае працы антраполага асаблівы сэнс. Геранталогія вымагае ад даследчыка разглядаць старэнне як комплекс біялагічных імператываў, сацыяльных і культурных патрэб і тых аспектаў старасці ў пэўным грамадстве, якія звязаны з дзяржаўнай палітыкай. У святле такіх патрабаванняў антраполагі імкнуцца практычна прымяніць свае даследаванні і тым спрычыніцца да вырашэння рэальных праблем свету.
Раздзел 16	
СОЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ
I ПРАБЛЕМЫ ЧАЛАВЕЦТВА
На працягу апошняга стагоддзя адбылася цесная інтэграцыя сусветнай супольнасці. Да гэтай інтэграцыі спрычыніліся тэхналагічныя вынаходствы, дзякуючы якім прадукцыйнасць працы далёка пераўзышла ранейшыя паказчыкі. Дзякуючы гэтай сістэме мы больш даведаліся пра свет і навучыліся лепш вырашаць свае ўласныя праблемы.
Але за ўсё даводзіцца плаціць. Стварыўшы сучасную сусветную сістэму, мы шмат разбурылі і можам разбурыць яшчэ больш. Загінулі мільёны людзей, яшчэ мільёны знаходзяцца ў стане галечы і голаду. У нябачаных маштабах разбураецца прыроднае асяроддзе. 1 хоць за апошняе стагоддзе і дасягнуты вялікія эканамічныя поспехі, але для большасці яны сёння амаль недаступныя. Прадуктамі нашай сучаснай тэхналогіі карыстаецца толькі меншая частка свету. У рэальнасці сучасная сусветная сістэма азначае пагаршэнне якасці жыцця для мільёнаў людзей. Іх ранейшае жыццё разбурана, а новае прынесла незлічоныя беды.
Антраполагі даследуюць гэтыя праблемы на розных узроўнях, здабываюць людзям веды аб фактарах, якія дзейнічаюць у грамадстве і прыродзе. Яны не задавальняюцца толькі канстатацыяй праблем і вызначэннем іх прычын, а актыўна спрабуюць вырашаць іх як тэарэтычна, так і на практыцы. Дастасоўныя антраполагі працуюць і ў сваім уласным грамадстве, і ў многіх іншых, якія сталі ім знаёмыя і блізкія.
СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АДАПТАЦЫІ
Шмат праблем сучаснай сусветнай сістэмы звязана з адаптацыяй людзей у грамадстве. У сувязі з грамадскім развіццём мяняюцца як спосабы адаптацыі, так і нашы адаптацыйныя праблемы. Асноўныя з іх — гэта эканамічная няроўнасць і галеча, этнічныя і нацыянальныя канфлікты з усёй іх жорсткасцю, парушэнні асноўных правоў чалавека і забруджванне навакольнага асяроддзя. Усё гэта вельмі сур’ёзныя праблемы, але ранейшы досвед паказаў, што чалавек — істота вынаходлівая. Ён здольны адшукаць выйсце з любога стано-
вішча. Антрапалогія з яе ўсебаковым падыходам і са сваім разуменнем адаптацыі і сусветнай сістэмы спрыяе вырашэнню кардынальных праблем нашай сучаснасці.
Развітасць і слабаразвітасць
У самым агульным сэнсе развітасць азначае лепшую якасць жыцця чалавека. У матэрыяльным сэнсе — гэта забяспечанасць харчаваннем і спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Але гэтае паняцце датычыцца не толькі матэрыяльнага боку жыцця. Важна і тое, каб сацыяльная, палітычная і эканамічная сістэмы дапамагалі больш поўна рэалізаваць патэнцыял чалавека. Ніводнае грамадства ў свеце яшчэ не ажыццявіла гэты ідэал цалкам. Краіны, якія найбліжэй падышлі да яго — Канада, Швецыя, Японія і ЗША,— называюцца развітымі краінамі, а тыя, якім да ажыццяўлення гэтых мэтаў (асабліва матэрыяльных) яшчэ далёка, — слабаразвітымі.
Як паказана ў раздзеле 6, паміж больш і менш развітымі краінамі існуюць вялікія адрозненні. У такіх краінах, як Злучаныя Штаты і Канада, пераважная большасць людзей жыве адносна камфортна, калі не багата, а ў тых, якія толькі развіваюцца, людзі падчас не могуць задаволіць самых элементарных патрэб. У найменш развітых краінах (НРК), такіх, як Лаос ці Бутан, валавы ўнутраны прадукт (ВУП) на душу насельніцтва за год складае менш за 200 даляраў, у адносна больш развітых, напрыклад, у Філіпінах, гадавы ВУП на чалавека — каля 1000 даляраў. ААН залічвае да НРК 41 краіну свету. У гэтых краінах жыве 402,4 млн чалавек, і сярэдні ВУП у іх складае крыху больш за 200 даляраў на чалавека (для краін, што развіваюцца, сярэдняя лічба — каля 900 даляраў). Сярэдні паказчык пісьменнасці ў гэтых краінах складае каля 30% (адпаведна каля 60%), сярэдняя працягласць жыцця — 49 гадоў (адпаведна 59 гадоў).