Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Індэкс чалавечага развіцця (ІЧР) вызначаецца ААН паводле паказчыкаў здароўя, харчавання і адукацыі [Westlake, 1990] і з’яўляецца нашмат больш паказальным, чым ВУП. Пры размеркаванні краін свету паводле ІЧР па шкале ад 130 да 1 найвышэйшы паказчык атрымлівае Японія (Канада — 126, Злучаныя Штаты — 112). Каля двух з паловай дзесяткаў краін стаяць ніжэй за 30 (на апошнім месцы — Нігер), а Філіпіны (65) знаходзяцца прыкладна пасярэдзінё шкалы.
Такой розніцы ў паказчыках ІЧР на душу насельніцтва адпавядае і розны ўзровень жыцця. Але шмат жыхароў слабаразвітых краін знаходзяцца яшчэ ў горшых умовах, чым гэта адлюстравана ў лічбах. Сацыяльныя кантрасты — адна з балючых праблем усіх слабаразві-
тых краін. Напрыклад, на Філіпінах доўгі час панаваў дыктатарскі рэжым: нешматлікая эліта трымала ў сваіх руках і багацце, і ўладу. Цяпер у гэтай краіне ніжнія слаі насельніцтва (50%) зарабляюць толькі каля 20% нацыянальнага прыбытку, а верхнія (20%) — каля 35%. Даследаванне “ступені галечы” на Філіпінах [Cohen, 1990) паказала, што 30% насельніцтва жыве ў сярэднім на 50 даляраў у месяц на сям’ю з шасці чалавек (“узровень беднасці” для такой сям’і ў Маніле складае 175 даляраў).
Хоць у 1986 г. надышоў канец дыктатуры Маркаса і ВУП пачаў узрастаць, беднасць на Філіпінах засталася. На пачатку 90-х гадоў бедныя сем’і атрымлівалі яшчэ меншы прыбытак, чым у сярэдзіне 80-х гадоў, і таму значны працэнт дзяцей дашкольнага ўзросту тут галадае. Краіна доўга пакутавала ад шырока распаўсюджанай няпоўнай занятасці (няпоўна занятым лічыцца работнік, які супраць сваёй волі вымушаны працаваць менш як 40 гадзін на тыдзень). На пачатку 90-х гадоў было няпоўнасцю занята прыкладна 20% рабочай сілы. Гэты паказчык не мяняўся з сярэдзіны 80-х гадоў, што ўжо само па сабе кепска, бо колькасць насельніцтва паспела павялічыцца на 700 000 чалавек. У філіпінскай вёсцы, дзе зямля сканцэнтравана ў руках нешматлікіх уласнікаў, у пераважнай большасці жыхароў яе вельмі мала або зусім няма, і занятасць тут увогуле мінімальная. Паводле падлікаў, амаль 70% сем’яў жыве ў беднасці.
Хоць у многіх краінах трэцяга свету за апошняе дзесяцігоддзе сярэдні ўзровень жыцця павысіўся, але галечы там не менее. Рэальны ВУП у 80-х гадах павялічыўся на 4.3%, але к канцу 80-х гадоў звыш 1 млрд чалавек усё яшчэ жыло менш чым на 370 даляраў штогод. Больш таго, павелічэнне ВУП не выкараніла галечу самых бедных: многія з іх, асабліва ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, жывуць цяпер яшчэ горш, чым дзесяцігоддзе таму назад. Шмат краін апынулася пад ціскам пазык і мала што можа зрабіць для сваіх народаў. К канцу 80-х гадоў гэтыя краіны перапраўлялі ў развіты свет рэкордныя лічбы сваіх фінансавых сродкаў. Іншымі словамі, выплаты па працэнтах за пазыкі развітым краінам перавысілі прыток капіталаў з гэтых краін у рэкордных памерах: у 1989 г. дэфіцыт склаў 42,9 млрд даляраў — на 5 млрд больш, чым год назад.
СЛАБАРАЗВІТАСЦЬ ЯК ГІСТАРЫЧНАЯ З’ЯВА. Слабаразвітасць — адносна новы феномен. Гэтая з’ява значна адрозніваецца ад матэрыяльнай нястачы ў традыцыйных дробных грамадствах. Абарыгены дастаткам не вызначаліся, і многія з іх нашчадкаў у цяперашняй Аўстраліі таксама бедныя. Але сутнасць і прычыны беднасці ў традыцыйных і сучасных грамадствах не адны і тыя ж.
Невялікія збіральніцкія супольнасці былі беднымі з-за таго, што не распрацавалі складанай тэхналогіі: яны былі проста няразвітыя Але ў сённяшнім свеце людзі бедныя таму, што ім адмоўлена ў багацці, якое ёсць і якое даступнае для іншых.
Слабаразвітасць — люстэрка інтэграванасці краін у сучасную сусветную сістэму. Слаба развітыя тыя рэгіёны свету, якія займаюць нязручныя месцы ў міжнародным падзеле працы. Іх рэсурсы “сплываюць” у багатыя краіны, і народы, якія здабываюць гэтыя рэсурсы і вырабляюць тавары для сучаснай сусветнай сістэмы, атрымліваюць за сваю працу мізэрную плату.
Гістарычны аспект слабаразвітасці праілюструем на прыкладзе Гватэмалы. Заваяваны іспанцамі ўХУІ ст., гэты адносна самадастатковы рэгіён хутка пераарыентаваўся на патрэбы іспанскіх заваёўнікаў. Карэннае насельніцтва было пазбаўлена сваіх земляў і мусіла працаваць у шкодных умовах на фермах і рудніках. Дзякуючы нізкай аплаце працы індзейцаў іспанцы маглі выгадна экспартаваць тавары і мелі вялікія прыбыткі. Пасля задавальнення патрэб экспартнага рынку і мясцовай іспанскай эліты індзейскаму насельніцтву ледзьве хапала на жыццё.
Незалежнасць, атрыманая на пачатку XIX ст., не прынесла вялікіх перамен. Але ў сярэдзіне стагоддзя, калі гватэмальская эліта і замежныя кампаніі пачалі пашыраць вытворчасць экспартных культур, асабліва кавы, жыццёвыя ўмовы большасці гватэмальцаў рэзка пагоршыліся. Вытворчасць кавы ўзбагачала невялікае кола людзей, а астатніх штурхала да яшчэ большай галечы. Зямля, адабраная ў індзейцаў, пераходзіла да багатых прамыслоўцаў кавы; законы прымушалі індзейцаў рабіць на кававых плантацыях за плату, мізэрную нават паводле тагачасных уяўленняў. Багацела не толькі мясцовая эліта, але і іншаземцы. Кампаніі “Юнайтэд фрут”, “У.Р.Грэйс” і іншыя набывалі вялікія зямельныя плошчы для вырошчвання экспартных культур, у прыватнасці бананаў. Гэтыя кампаніі мелі ў Гватэмале вялікія барышы, з якіх самой краіне перападала няшмат.
Гватэмала і сёння застаецца крыніцай таннай рабочай сілы і танных тавараў. Прадукцыя стала больш разнастайнай — гэта тканіны, ялавічына, бавоўна і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. У краіне здабываюцца таксама неўзнаўляльныя прыродныя рэсурсы — нафта і нікель, прыбытак ад якіх размяркоўваецца паміж замежнымі карпарацыямі і мясцовай элітай. Гэта адбываецца за кошт збяднення народа, бо харчовыя культуры былі выцеснены экспартнымі, a таксама пашамі для кароў, і людзей прымушалі раб-ць на плантацыях і фабрыках за нізкую плату і ў небяспечных умовах. Для замеж-
ных кампаній Гватэмала служыць таксама рынкам, хоць і невялікім. Гватэмальская эліта купляе прадметы раскошы ў Злучаных Штатах Амерыкі і іншых краінах. Фармацэўтычныя, хімічныя і іншыя кампаніі могуць прадаваць тут свае тавары больш выгэдна, чым у сябе дома. Нарэшце, у такія краіны, як Гватэмала, закідваюцца лекі, пестыцыды і іншыя тавары, забароненыя ці абмежаваныя ва ўжыванні ў болыд развітых краінах.
Спробам Гватэмалы пераадолець слабаразвітасць дзейсна перашкаджалі буйныя прадпрымальнікі (і замежныя карпарацыі, і нацыянальная эліта), для якіх былі на карысць яе адсталасць і нявыгаднае месца ў міжнародным падзеле працы. У выніку сацыяльныя ўзрушэнні, жорсткасць і парушэнні правоў чалавека адзначаюцца там ужо на працягу дзесяцігоддзяў.
ЗАЛЕЖНАСЦЬ. Слабаразвітасць звычайна суправаджаецца залежнасцю ад замежных кампаній або дзяржаў. Так, большасць гватэмальцаў не маюць магчымасці кантраляваць напрамак развіцця эканомікі іх краіны. Такі слабы кантроль звычайна абумоўлены канцэнтрацыяй улады ў руках нешматлікай эліты. Аднак і ў больш эгалітарных грамадствах людзі слаба кантралююць сваю эканоміку. Яны залежаць ад знешніх рынкаў, дзе прадаюць свае вырабы і купляюць тавары, неабходныя для жыцця. Гэтым і абумоўлена іх слабаразвітасць, бо за купленыя тавары яны звычайна вымушаны плаціць куды больш, чым атрымліваюць за прададзеныя.
Хто меў прыбыткі ад залежнасці пэўных краін ці супольнасцяў, на працягу гісторыі не раз выкарыстоўвалі вайсковую сілу супраць кожнай спробы пераадолець гэтую залежнасць. Часам ужываюцца і эканамічныя захады, такія, як адмова ў замежных пазыках ці гандлёвыя абмежаванні, так званае эмбарга. Нягледзячы на гэта, слабаразвітыя краіны выпрацавалі шляхі пераадолення сваёй залежнасці. Некаторыя краіны — Кітай у 60-х і Камбоджа ў 70-х гадах — спрабавалі паменшыць сваю залежнасць ад знешняга свету, ізалюючыся ад яго. Але такія адаптацыйныя стратэгіі праіснавалі адносна нядоўга і былі неэфектыўныя.
Інакш падышлі да гэтай праблемы краіны, дзе, скажам, здабываюцца волава ці нафта: яны аб’ядналіся для павелічэння сваёй долі прыбытку ад продажу прадукта на сусветным рынку [Rees, 1990, с.181-186], I хоць для краін — здабывальніц нафты, якія ўвайшлі ў АКЭН (арганізацыю краін — экспарцёраў нафты), гэтая стратэгія адносна ўдалая, гэтак бывае не ва ўсіх выпадках. Іншыя рэсурсы не так лёгка, як нафта, паддаюцца кантролю з боку картэляў вытворцаў. Звычайна рэсурсы або занадта распаўсюджаныя, або не маюць
стратэгічнага значэння, або раскіданы па ўсім свеце. Яшчэ адна, зусім іншая стратэгія, палягае ў тым, каб паменшыць сваю залежнасць праз цесную інтэграцыю з развітымі эканомікамі, як у выпадку з Мексікай, якая імкнецца да лібералізацыі гандлю са Злучанымі Штатамі і Канадай.
ТРАНСНАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАРПАРАЦЫІ. Адносная развітасць або слабаразвітасць паасобных краін абумоўлены таксама дзейнасцю транснацыянальных карпарацый ( іх штаб-кватэра можа знаходзіцца ў адной краіне, а аддзяленні — у многіх іншых). Транснацыянальныя карпарацыі — асноўны складнік сусветнай эканомікі канца XX ст. Адаптацыйная перавага транснацыянальнай карпарацыі вызначаецца яе магчымасцю эфектыўна перамяшчаць рэсурсы дзеля росту агульнага прыбытку. Калі для баксітаздабывальных кампаній на Ямайцы павялічыліся падаткі і кошт рабочай сілы, капітал быў проста перамешчаны ў іншыя месцы. Транснацыянальныя карпарацыі забяспечваюць пэўную стабільнасць буйных індустрыяльных дзяржаў, адкрываючы ім доступ да шэрагу рынкаў і магчымасць выбару паміж імі. 3 іншага боку, транснацыянальныя карпарацыі не маюць пачуцця лаяльнасці да тых краін, у якіх дзейнічаюць, і іх палітыка інвестыцый і гандлю адлюстроўвае хутчэй інтарэсы самой карпарацыі, чым нейкай паасобнай краіны. Рашэнне зачыніць завод у пэўнай развітай краіне і перамясціць вытворчасць у рэгіён з меншымі заробкамі можа прынесці пэўную карысць эканоміцы гэтай краіны (асабліва калі яна мае долю ў прыбытках карпарацыі), але тым, хто страціў на заводзе працу, цяжка ўхваліць гэты крок.
Транснацыянальныя карпарацыі шмат каму забяспечылі вялікія прыбыткі, хоць за іх і даводзіцца плаціць іншым. У краінах трэцяга свету яны ўводзяць новыя тэхналогіі і ствараюць рабочыя месцы, але іх эканамічныя метады на справе пазбаўляюць працы куды больш людзей і павялічваюць маёмасную няроўнасць. Транснацыянальныя карпарацыі значна ўплываюць на палітыку такіх краін. I гэта не дзіўна, бо валавы аб’ём гадавога продажу буйных карпарацый перавышае валавы нацыянальны прадукт большасці гэтых краін. Падчас карпарацыі адчуваюць сваю адказнасць перад імі, але так бывае не заўжды. Напрыклад, калі прэзідэнт Гватэмалы Джакоба Ардэнс у 1954 г. прапанаваў правесці нацыяналізацыю кампаніі “Юнайтэд фрут” з выплатай або яе кошту згодна са звесткамі кампаніі, пададзенымі ў падатковую інспекцыю, або сапраўднага кошту за выключэннем недаплочаных падаткаў, кампанія спрычы-