Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
КЛАС class гл.ГРАМАДСКІ КЛАС.
КЛІТАРЫДЭКТАМІЯ clitoridectomy Аперацыя па выдаленні клітара (усяго або часткі), звычайна звязаная з абрадам дасягнення жанчынамі полавай сталасці.
КРОС-КУЗЕНЫ (ПЕРАКРЫЖАВАНЫЯ СТРЫЕЧНЫЯ БРАТЫ/СЁСТРЫ) cross-cousins Дзеці бацькавай сястры або матчынага брата.
КРЭОЛЬСКАЯ МОВА creole Піджын, які зрабіўся роднай мовай пэўнага народа.
КРЭУНАСЦЬ consanguinity Грамадскія дачыненні на падставе біялагічных сувязяў.
КРЭУНАЯ ВАРАЖНЕЧА feud Працяглы стан варожасці паміж сем’ямі або сваяцкімі групамі.
КУЛЬТУРА culture Традыцыйныя спосабы арганізацыі паводзін і мыслення групы людзей у межах іх асяроддзя.
КУЛЬТУРА 1 АСАБОВАСЦЬ culture and personality Школа ў антрапалогіі, паводле якой людзі набываюць асабістыя рысы праз дамінаванне пэўных маральных прынцыпаў сваёй культуры.
КУЛЬТУРНАЯ ЭКАЛОГІЯ cultural ecology Навука пра спосабы узаемадзеяння людскіх груп з асяроддзем і адаптацыі да яго.
КУЛЬТУРНЫ РЭЛЯТЫВІЗМ cultural relativism Ацэнка і інтэрпрэтацыя паводзін і поглядаў іншых людзей з гледзішча іх традыцый і досведу.
КУЛЬТУРНЫ ШАВІНІЗМ cultural chauvinism Крайняя форма этнацэнтрызму, калі свае ўласныя звычаі і погляды лічацца аўтаматычна і безумоўна вышэйшымі за ўсе іншыя.
КУЛЬТУРНЫ ШОК culture shock Псіхічны дыстрэс, выкліканы цяжкасцю прыстасавання да інакшай культуры.
КУЛЬТУРНЫЯ АРЭАЛЫ cultural areas Рэгіёны з высокай канцэнтрацыяй агульных, дыфузных культурных рысаў.
КУМАУСТВО compadrazgo У многіх іспанскамоўных культурах — грамадскія сувязі, якія ствараюцца паміж хроснымі бацькамі дзяцей у пераходных абрадах, такіх, як хрост ці канфірмацыя.
ЛАТЭНТНЫЯ ФУНКЦЫІ latent functions Няяўныя эфекты, якія часта выяўляюцца толькі пасля пільнага вывучэння.
ЛЕВІРАТ levirate Звычай, паводле якога брат нябожчыка (або які іншы яго сваяк) бярэ замуж удаву.
ЛЕГІТЫМНАСЦЬ legitimacy Агульныя нарматыўныя канцэпты, якія грунтуюцца на традыцыйнай маральнай сістэме грамадства.
ЛІДЭР (ПАЛІТЫЧНЫ) leader (political) Чалавек, які мае права прымаць рашэнні за сваю групу і ў яе межах.
ЛІНГВІСТЫЧНАЕ ПАМНАЖЭННЕ linguistic multiplication Працэс дыферэнцыяцыі ў межах пэўнай мовы; развіццё варыянтных формаў.
ЛІНГВІСТЫЧНАЯ АНТРАПАЛОПЯ linguistic anthropology Галіна антрапалогіі, якая займаецца вывучэннем мовы.
ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ШЧЫЛЬНАСЦЬ linguistic density Колькасць моваў, на якіх размаўляе насельніцтва.
ЛІНІДЖ (РОД) lineage Група сваякоў, якія выводзяць сваю пераемнасць ад агульнага продка (мужчыны ці жанчыны) праз даказаныя сувязі.
МАДАЛЬНАЯ АСАБОВАСЦЬ modal personality Асноўныя тэндэнцыі, якімі характарызуецца асабовасць членаў пэўнай папуляцыі.
МАНАГАМІЯ monogamy Шлюб аднаго мужчыны адначасова толькі з адной жанчынай.
МАРКСІСЦКАЯ АНТРАПАЛОГІЯ Marxist anthropology Сістэма поглядаў на развіццё грамадства, у якой націск робіцца на трансфармацыі грамадскага ладу і сувязі канфлікту са зменамі ў культуры.
МАРФАЛОГІЯ (ЛІНГВІСТЫЧНАЯ) morphology (lingustic) Навука пра арганізацыю простых гукаў у адзінкі значэння.
МАРФЕМА morpheme Найменшае спалучэнне гукаў, якое перадае значэнне.
МАСТАЦТВА art Адлюстраванне або інтэрпрэтацыя рэальнасці праз эстэтычныя вобразы.
МАТРЫЛАКАЛЬНАЕ ЖЫХАРСТВА matrilocal residence Пражыванне маладых пасля шлюбу ў сям’і жонкі.
МАТРЫЛІНЕЙНАЯ ПЕРАЕМНАСЦЬ matrilineal descent Спосаб вызначаць пераемнасць па жаночай лініі, паводле якой у кожным пакаленні дзеці бяруць пераемнасць ад сваёй сацыяльнай маці.
МАТРЫЛІНЕЙНЫ РОД matrilineage Род (лінідж) утвораны паводле пераемнасці па жаночай лініі.
МАЎЛЕННЕ speech Аформленая слоўная дзейнасць.
МАЎЛЕНЧАЯ СЕТКА speech network Сістэма сувязяў паміж маўленчымі супольнасцямі, якія ўтвараюцца на аснове ўзаемадзеяння і сацыяльных сувязяў паміж людзьмі розных маўленчых супольнасцяў.
МАЎЛЕНЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ speech community Субгрупа моўнае супольнасці, члены якой кіруюцца аднолькавымі правіламі маўлення і аднолькава ставяцца прынамсі да адной разнавіднасці мовы.
МЕДЫЧНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ medical anthropology Навука, якая вывучае здароўе чалавека антрапалагічнымі метадамі.
МЕДЫЧНАЯ СІСТЭМА medical system Сістэма паводзін і поглядаў, якая паўстае ў адказ на пагрозу чалавечаму здароўю.
МЕДЫЧНЫ ПЛЮРАЛІЗМ medical pluralism Магчымасць выбару паміж шматлікімі канкурэнтнымі і ўзаемадапаўняльнымі медычнымі сістэмамі.
МІФ myth Сакральны аповяд, у якім нябачныя рэальнасці рэлігійнае веры апісваюцца праз назіральныя з’явы.
МОВА language Гнуткая і складаная сістэма камунікацыі, якая дазваляе абменьвацца падрабязнай інфармацыяй пра ўнутраны і вонкавы свет. Гэта творчая і адкрытая сістэма, дзякуючы чаму яна можа папаўняцца новымі сігналамі і перадаваць новыя ідэі.
МОНАТЭІЗМ monotheism Вера ў існаванне толькі аднаго бога.
МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ linguistic interference Адхіленне ад маўленчых нормаў, выкліканае знаёмствам з іншымі мовамі ці дыялектамі.
МОЎНАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ linguistic community Група з выразнымі камунікацыйнымі межамі, у рамках якой адбываецца камунікацыя.
МОЎНАЯ ЭКСПАНСІЯ linguistic expansion Пашырэнне пэўнае мовы ў новай папуляцыі.
НАБЕП raids Раптоўныя рабаўніцкія напады на суседзяў, звычайна малымі групамі.
НАБЫТЫ СТАТУС achieved status Статус, які дасягаецца праз індывідуальную дзейнасць на падставе асабістага выбару.
НАВУКА science Сфера даследаванняў, у якой шляхам сістэматычных назіранняў і класіфікацыі фактаў усталёўваюцца законы, што паддаюцца праверцы.
НАВУКОВЫ МЕТАД scientific method Спосаб дакладнага планавання і правядзення даследавання шляхам вылучэння і праверкі гіпотэзаў.
НАВУЧАННЕ learning Мадыфікацыя паводзін у адказ на досвед, набыты ў пэўным асяроддзі.
НЕАЛАКАЛЬНАЕ ЖЫХАРСТВА neolocal residence Форма жыхарства, пры якой маладыя жывуць пасля шлюбу на новай гаспадарцы, не звязанай з іх ранейшымі сем’ямі.
НЕАФУНКЦЫЯНАЛІЗМ neofunctionalism Спроба рэформы функцыяналісцкага падыходу, якая прызнае канфлікт нармальным складнікам чалавечае культуры.
НЕАЭВАЛЮЦЫЯНІЗМ neoevolutionism Тэорыя, паводле якой ключавым фактарам эвалюцыі грамадства лічыцца тэхналагічны прагрэс.
НЕПАСРЭДНАЕ НАЗІРАННЕ participant observation Метад даслеДавання, пры якім даследчык жыве сярод пэўнай групы людзей, бачыць іх штодзённую дзейнасць, вывучае іх светаўспрыманне і назірае за іх паводзінамі.
НОРМЫ norms Уяўленні аб правільных або чаканых паводзінах.
НУКЛЕАРНАЯ СЯМ’Я nuclear family Група, якая складаецца з мужчыны, жанчыны і іх дзяцей.
НЯРАЗВІТАЕ ГРАМАДСТВА undeveloped society Матэрыяльна беднае грамадства, якое не распрацавала складанай тэхналогіі.
ПАДАТКААБКЛАДАННЕ taxation Форма пераразмеркавання багацця, пры якой члены грамадства аддаюць частку свайго багацця ўраду ў абмен на яго паслугі.
ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ division of labor Тэхнічны і сацыяльны спосаб арганізацыі працы ў грамадстве.
ПАДСЕКА (ПАДСЕЧНА-АГНЯВОЕ ЗЕМЛЯРОБСТВА) slash-and-burn cultivation Форма рухомага земляробства, пры якой дзеля падрыхтоўкі зямлі пад збожжа высякаюць і паляць прыродную расліннасць. Па меры ачышчэння новых палеткаў старыя, менш урадлівыя пакідаюць зарастаць, пакуль іх можна будзе зноў выпаліць і выкарыстаць для земляробства.
ПАДСЕЧНА-АГНЯВОЕ ЗЕМЛЯРОБСТВА гл. ПАДСЕКА.
ПАЛІАНДРЫЙНАЯ СЯМЕЙНАЯ ГРУПА polyandrous family group Сям'я, якая паўстае ў выніку паліандрыйнага шлюбу і складаецца з жонкі, мужоў і дзяцей. Мужчыны жывуць або пад адным дахам з жонкай, або разам у асобным памяшканні.
ПАЛІАНДРЫЯ polyandry Шлюб адной жанчыны з двума ці больш мужчынамі адначасова.
ПАЛІГАМІЯ polygamy Шлюб з двума ці больш сужэнцамі адначасова.
ПАЛІГІНІЯ polygyny Шлюб аднаго мужчыны з дзвюма ці больш жанчынамі адначасова.
ПАЛІГІННАЯ СЯМЕЙНАЯ ГРУПА polygynous family group Сям’я, якая паўстае ў выніку палігіннага шлюбу і складаецца з мужа, жонак і дзяцей. Усе жывуць у адным доме або часам жонкі жывуць асобна.
ПАЛІТЫКА politics Барацьба за ўладу.
ПАЛІТЫЧНАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ political community Сукупнасць прыхільнікаў прыблізна аднолькавых палітычных нормаў і мэтаў, якія захоўваюць падобныя палітычныя працэдуры.
ПАЛІТЫЧНЫЯ НОРМЫ political norms Стандарты мэтаў і паводзін у палітыцы, якія ўтвараюцца ў працэсе палітычнае сацыялізацыі.
ПАЛІТЭІЗМ polytheism Вера ў існаванне больш чым аднаго бога.
ПАЛОВА moiety Сацыяльная катэгорыя або група, утвораная ў выніку падзелу грамадства напалам.
ПАПУЛЯЦЫЯ population 1) Насельніцтва пэўнай тэрыторыі; 2) Група людзей, ад якіх атрымліваюць звесткі для даследавання.
ПАРАДЫГМА paradigm Фундаментальная інтэлектуальная структура, у межах якой фармуюцца навуковыя тэорыі і метады.
ПАРАЛЕЛЬНАЯ ПЕРАЕМНАСЦЬ parallel descent Спосаб вызначаць пераемнасць у жанчын толькі па жаночай лініі, а ў мужчын — толькі па мужчынскай.
ПАРАЛЕЛЬНЫЯ КУЗЕНЫ parallel cousins Дзеці бацькавага брата або матчынай сястры.
ПАРНІКОВЫ ЭФЕКТ greenhouse effect Пацяпленне клімату, выкліканае забруджваннем атмасферы, якое паглынае цеплавое выпрамяненне паверхні Зямлі.
ПАСАГ dowry Доля сямейнай маёмасці, якую нявеста, выходзячы замуж, забірае з сабою.
ПАСЛЯДОЎНАЯ МАНАГАМІЯ serial monogamy Звычай, паводле якога чалавек можа паслядоўна ўваходзіць у шэраг шлюбаў, але адначасова можа мець толькі аднаго сужэнца.
ПАСТАРАЛЬНЫ НАМАДЫЗМ pastoral nomadism Эканамічная адаптацыя і лад жыцця, пры якіх сталае месца жыхарства адсутнічае, а аснову жыццезабеспячэння складае жывёлагадоўля.
ПАТРЫЛАКАЛЬНАЕ ЖЫХАРСТВА patrilocal residence Форма жыхарства, пры якой маладыя жывуць пасля шлюбу з бацькамі мужа.
ПАТРЫЛІНЕЙНАЯ ПЕРАЕМНАСЦЬ patrilineal descent Спосаб вызначаць пераемнасць па мужчынскай лініі, паводле якога ў кожным пакаленні дзеці бяруць пераемнасць ад свайго сацыяльнага бацькі.
ПАТРЫЛІНЕЙНЫ РОД patrilineage Род (лінідж), утвораны паводле пераемнасці па мужчынскай лініі.
ПЕРАЕМНАСЦЬ descent Грамадска-значныя сувязі паміж чалавекам і ягонымі продкамі.
ПЕРАКРЫЖАВАНЫЯ СТРЫЕЧНЫЯ БРАТЫ/СЁСТРЫ гл. КРОСКУЗЕНЫ.
ПІДЖЫН pidgin Спрошчаная гібрыдная мова, якая ўзнікае, каб задаволіць камунікацыйныя патрэбы народаў, што не маюць агульнай мовы.
ПІСЬМЕННАСЦЬ literacy Здольнасць чытаць і пісаць на пэўнай мове.
ПЛАНТАЦЫЙНАЕ ЗЕМЛЯРОБСТВА plantation agriculture Сістэма буйной таварнай сельскагаспадарчай вытворчасці ў разнастайных грамадствах, арыентаваная на патрэбы аддаленых рынкаў. Важная рыса плантацыйнага комплексу — тое, што яго насельніцтва не самаўзнаўляецца, а работнікі набіраюцца па-за яго межамі (пад прымусам ці па кантракце).