Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
АЛАМОРФ allomorph Варыянт паасобнае марфемы.
АЛАФОН allophone Варыянт паасобнае фанемы, які не ўплывае на значэнне слова.
АМББЧАКАЛЬНАЕ ЖЫХАРСТВА ambilocal residence Форма жыхарства, пры якой пара сама выбірае: жыць пасля шлюбу з бацькамі (сваякамі) жаніха ці нявесты.
АМБІЛІНЕЙНАЯ ПЕРАЕМНАСЦЬ ambilineal descent Спосаб вызначаць пераемнасць і па мужчынскай, і па жаночай лініі, прычым выбар залежыць ад самой асобы.
АНІМАТЫЗМ animatism Вера ў існаванне безасабовай звышнатуральнай сілы, нябачнай і ўсюдыіснай.
AHIM13M animism Вера ў існаванне мноства духаў, якія жывуць у жывёлінах, мясцінах або проста блукаюць па зямлі.
АНОМІЯ anomie Дэзарганізацыя асобы і пачуццё адчужанасці.
АНТРАПАЛОГІЯ anthropology Навука пра чалавека.
АРХЕАЛОПЯ archaeology Вывучэнне мінуўшчыны чалавецтва праз помнікі матэрыяльнае культуры.
АСАБОВАСЦЬ personality Корпус паводзінных і эмацыйных характарыстык асобы, сфармаваны ва ўзаемадзеянні фактараў фізіялогіі і асяроддзя.
АСІМІЛЯЦЫЯ assimilation Працэс мінімізацыі або сцірання этнічных адрозненняў.
АСЬЕНДА hacienda Вялікі маёнтак з феадальнай сістэмай сацыяльнай стратыфікацыі, асабліва ў іспанскамоўных краінах.
АСЯРОДДЗЕ environment Фізічнае, біялагічнае і сацыяльнае атачэнне.
АЦЭФАЛЬНАЕ ГРАМАДСТВА acephalous society Грамадства “без галавы”, вельмі дэцэнтралізаваная і адносна эгалітарысцкая форма палітычнай арганізацыі.
БАГАЦЦЕ wealth Прадметы або рэсурсы, якія маюць непасрэдную карысць або абменную вартасць.
БІЛАКАЛЬНАЕ ЖЫХАРСТВА bilocal residence Форма жыхарства, пры якой маладыя жывуць пасля шлюбу пэўны час з бацькамі нявесты, а потым — з бацькамі жаніха.
БІЛІНЕЙНАЯ ПЕРАЕМНАСЦБ bilineal descent Спосаб вызначаць пераемнасць у адных выпадках па мужчынскай лініі, а ў другіх — па жаночай (часам называецца дваістай пераемнасцю — double descent).
БІЯЛАПЧНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ biological anthropology Галіна антрапалогіі, якая даследуе біялагічныя аспекты існавання чалавека, асабліва яго эвалюцыю і біялагічную разна.стайнасць чалавечых папуляцый.
БОГ, БАПНЯ god, goddess Звышнатуральная істота з асабістай адметнасцю і пазнавальнымі атрыбутамі, якой пакланяюцца як уладару прыроды і чалавечых лёсаў.
БРАТЭРСКАЯ ПАЛІАНДРЫЯ fraternal polyandry Тып шлюбу, пры якім некалькі братоў бяруць сабе адну жонку.
БУЙНЫЯ ГРАМАДСТВЫ large-scale societies Грамадствы з складанай структурай, вельмі залежныя ад шырокага спецыялізаванага абмену таварамі, ідэямі і людзьмі.
БЮРАКРАТЫЯ bureaucracy Спецыялізаваная адміністрацыйная арганізацыя, занятая штодзённым кіраваннем дзяржавай.
ВАЙНА warfare Збройнае сутыкненне паміж спаборнымі палітычнымі супольнасцямі.
ВАЛАДАРСТВА authority Права (у адрозненне ад проста здольнасці) прыймаць канкрэтныя рашэнні і патрабаваць паслушэнства.
ВАРНА varna Найбуйнейшая каставая катэгорыя ў індусаў. Варнаў чатыры: браміны, кшатрыі, вайшы і шудры; яны размяркоўваюцца паводле іх адноснай чысціні — г.зн. паводле таго, наколькі іх члены лічацца чыстымі ці нячыстымі ў сакральным сэнсе.
ВАРТАСШ гл. КАШТОЎНАСЦІ.
ВЫБАРАЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ probability sampling Метад даследавання, пры якім з папуляцыі выбіраецца пэўны сегмент і разглядаецца як даволі аб’ектыўны паменшаны адбітак усёй папуляцыі.
ВЫКУП НЯВЕСТЫ bridewealth (brideprice) Перадача ўласнасці ад мужавай да жончынай радні ў сувязі з шлюбам.
ВЫТВОРЧАСЦЬ production Значная трансфармацыя аб’екта дзеля культурных мэтаў.
ГАНДАЛЬ commerce Абмен таварамі паміж рознымі краінамі або рэгіёнамі.
ГЕНАЦЫД genocide Свядомае і сістэматычнае вынішчэнне пэўнай палітычнай ці культурнай групы.
ГІПОТЭЗА hypothesis Навуковае дапушчэнне, што нейкая назіраная з’ява, напрыклад мадэль паводзін, выклікана пэўным комплексам фактараў.
ГІСТАРЫЧНАЯ ЛІНГВІСТЫКА historical linguistics Навука пра змены ў мовах.
ГІСТАРЫЧНЫ ПАРТЫКУЛЯРЫЗМ historical particularism Метад рэканструкцыі працэсаў гістарычных і псіхалагічных зменаў у культуры праз вывучэнне унікальных гісторый паасобных культур
ГЛОТАХРАНАЛОПЯ glottochronology Метад вызначэння даты разыходжання дзвюх моваў з аднае праз супастаўленне асноўнага лексічнага фонду.
ГРАМАДА band Асноўная група сацыяльнага ўзаемадзеяння, эканамічнае вытворчасці і абмену ў збіральнікаў.
ГРАМАДСТВА society Абстракцыя спосабаў афармлення ўзаемадзеянняў паміж паасобнымі людзьмі.
ГРОШЫ money Сродак абмену, які характарызуецца даўгавечнасцю, абарачальнасцю і шматфункцыйнасцю.
ДАСТАСОЎНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ applied anthropology Мэтанакіраваныя даследаванні ды іншыя формы дзейнасці антраполагаў (забяспячэнне інфармацыяй, выпрацоўка палітычных рэкамендацыяў і нават непасрэдны ўдзел у падзеях), накіраваныя на стварэнне аптымальнага соцыякультурнага стану.
ДАЧЫНЕННІ (АДНОСІНЫ) relationships Любая спарадкаваная мадэль узаемадзеяння паміж людзьмі.
ДАЧЫНЕННІ ДЖАДЖМАНІ jajmani relationships Дачыненні патрона і кліента паміж сем'ямі розных кастаў.
ДЖАЦІ /ati Мясцовая каста, ранг якое вызначаецца паводле яе месца ў іерархіі варнаў.
ДЗЯРЖАВА state Цэласная аўтаномная палітычная адзінка з вельмі спецыялізаванай цэнтральнай кіраўнічай уладай, тэрыторыя якой уключае мноства супольнасцяў.
ДОБРААХВОТНЫ САЮЗ voluntary association Група з спецыяльнымі мэтамі і добраахвотным членствам.
ДРОБНЫЯ ГРАМАДСТВЫ small-scale societies Грамадствы з вельмі лакалізаванымі сацыяльнымі ўзаемадзеяннямі і арыентацыяй на мясцовыя рэсурсы; сваяцтва, палітыка, праца і іншыя аспекты сацыяльнага жыцця тут цесна пераплятаюцца, а сувязі з асяроддзем досыць непасрэдныя.
ДЫГЛОСІЯ diglossia Стан моўнай супольнасці, пры якім у розных сітуацыях ужываюцца два варыянты аднае мовы (“стандартныя” формы, дыялекты, піджыны або крэольскія мовы).
ДЫФУЗІЯ diffusion Запазычванне элементаў культуры аднымі грамадствамі ў другіх (пар. АКУЛЬТУРАЦЫЯ).
ДЫФУЗІЯНІЗМ diffusionism Канцэпцыя, паводле якой у аснове ўзнікнення зменаў і развіцця культур ляжыць дыфузія, або перайманне элементаў культуры.
ДЫЯЛЕКТ dialect Аформлены моўны варыянт, які існуе ў пэўнай геаграфічнай ці сацыяльнай супольнасці або маўленчым кантэксце.
ДЭВІЯНТЫ deviants Асобы, чые думкі і паводзіны, на погляд бальшыні грамадства або яго ўплывовых і ўладных членаў, занадта адрозніваюцца ад нармальных і прыймальных.
ДЭСКРЫПТЫЎНАЯ ЛІНГВІСТЫКА descriptive linguistics Галіна мовазнаўства, якая займаецца пытаннямі структуры мовы і ўзаемадзеяння асобных яе частак (фанетыкі і граматыкі) ў сістэме камунікацыі.
ЖЫЦЦЁВЫ ЦЫКЛ life cycle Працэс жыцця, у які ўваходзяць нараджэнне, сталенне, старэнне і смерць. У некаторых традыцыях ён працягваецца і пасля смерці.
ЗАК.ОН law Абавязковае правіла, звычаёвае або ўсталяванае свядома, якое вызначае правільныя і разумныя паводзіны.
ЗАХАВАННЕ МЕЖАЎ boundary maintenance Падтрыманне этнічнай адрознасці (пар. АСІМІЛЯЦЫЯ).
ЗАХВОРВАННЕ disease Паталагічны стан цела ці нейкай яго часткі, якая дрэнна функцыянуе ці ўвогуле разладжана.
ЗБІРАЛЬНІЦТВА foraging Збіранне дзікіх раслін і паляванне на дзікіх жывёлін дзеля падтрымання жыцця.
ЗВЫШНАТУРАЛЬНАЕ supernatural Сфера сімвалічных сэнсаў і дзеянняў, з дапамогай якіх людзі інтэрпрэтуюць сілы, што кіруюць светам і фармуюць яго аблічча.
ЗЛУЧАНАЯ СЯМЕЙНАЯ ГРУПА joint family group Жыхарская група, складзеная з двух ці больш сваякоў аднаго пакалення з сужэнцамі і дзецьмі.
ЗНАК sign Усё, што можа перадаваць інфармацыю: напрыклад, фізічныя прадметы, колеры, гукі, рухі, пахі і нават маўчанне.
ІДЫЯЛЕКТ idiolect Маўленчая сістэма асобнага члена моўнай супольнасці.
ІДЭАЛОПЯ ideology Свядома і сістэматычна спарадкаваныя ў выглядзе пэўнай праграмы погляды і вартасці, звязаныя з тым, які лад існуе або павінны існаваць у свеце.
ІНКУЛЬТУРАЦЫЯ enculturation Засваенне праз сацыяльнае ўзаемадзеянне правіл і вартасцяў пэўнае культуры (пар. САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ).
ІНСТЫНКТЫ instincts Нязменныя спадчынныя тэндэнцыі паводзін, паводле якіх узнікаюць складаныя і спецыфічныя рэакцыі на стымулы асяроддзя.
ІНСТЫТУТЫ institutions Звычаі, якія складаюцца ў сістэму і грунтуюцца на падобных прынцыпах.
ІНСТЫТУЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ institutionalization Стандартызацыя спосабаў супольнае дзейнасці.
ІНТЭГРАЦЫЯ (У АНТРАПАЛОГІІ) integration (anthropological) Узаемазвязанасць розных аспектаў жыцця.
ІНФІБУЛЯЦЫЯ infibulation Аперацыя па сшыванні губ вагіны, звычайна звязаная з абрадамі дасягнення жанчынамі полавай сталасці.
КААЛІЦЫЯ coalition Часовы саюз з абмежаванаю палітычнаю мэтаю.
КАГНАТЫ cognates Словы, якія развіліся ад агульнага слова-продка.
КАГНАТЫЧНАЯ ПЕРАЕМНАСЦЬ cognatic descent Спосаб вызначаць пераемнасць праз усіх продкаў — як мужчын, так і жанчын. Сваякамі лічацца ўсе родзічы і з боку бацькі, і з боку маці.
КАГНІТЫЎНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ cognitive anthropology Антрапалагічная школа, якая даследуе структурныя прынцыпы пабудовы канкрэтных грамадстваў праз дэталёвы аналіз этнаграфічнага матэрыялу.
КАМУНІКАЦЫЯ communication Абмен інфармацыяй паміж тымі, хто яе пасылае і хто атрымлівае.
КАМУНІСТЫЧНАЕ ГРАМАДСТВА communist society Буйное грамадства, заснаванае на цэнтралізаванай грамадскай ўласнасці на сродкі вытворчасці і роўным размеркаванні.
КАПІТАЛІСТ capitalist У сучасным класавым індустрыяльным грамадстве — той, хто валодае сродкамі вытворчасці, прысвойвае прыбытак і кантралюе яго абарот.
КАРГА-КУЛЬТ cargo cult Хіліястычны pyx на астравах паўднёвага захаду Ціхага акіяна, вернікі якога спадзяюцца атрымаць заходнія матэрыяльныя даброты з дапамогай звышнатуральных сіл.
КАРПАРАТЫЎНАЯ ГРУПА corporate group У прынцыпе перманентная група, члены якой маюйь супольныя інтарэсы або ўласнасць, а іх правы і абавязкі замацоўваюцца прынятымі ў групе нормамі і законамі.
КАСМАЛОПЯ cosmology Філасофія фундаментальных праблем быцця і паходжання сусвету.
КАСТАВАЯ СІСТЭМА caste system Іерархічная сістэма прафесійных, часта эндагамных груп, да якіх людзі залічваюцца ад нараджэння. Найбольш усеабдымная каставая сістэма — індыйская.
КАШТОЎНАСЦІ (ВАРТАСЦІ) values Эмацыйныя погляды на тое, што лічыць добрым і брыдкім, слушным і няслушным, уласцівым і неўласцівым, прыстойным і непрыстойным.
K1HE3IKA kinesics Навука аб жэставай камунікацыі.
КЛАН clan Група сваякоў, якія вераць у існаванне агульнага продка, але не могуць прасачыць рэальнай генеалагічнай сувязі з гэтым продкам.