• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра  Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    64.23 МБ
    Яна ўгадвае і вас, пераможцы старога бога! Вы стаміліся ў барацьбе, і цяпер сама стома вашая служыць новаму куміру!
    Героямі і тымі, хто сумленны, хацеў бы абставіць сябе гэты новы кумір! Ахвотна грэецца на сонцы чыстага сумлення халодная пачвара.
    Гэты новы кумір усё вам гатовы аддаць, калі вы паклоніцеся яму: так ён купляе бляск цнотаў вашых і позірк гордых вачэй.
    Вамі хоча ён завабіць многія мноствы! I вось прыдумана была пякельная штука — конь смерці, які бразгае збруяй боскіх пашанаў!
    Праўда, смерць была вынаходлівая для многіх мностваў, смерць, якая славіць сябе пад выглядам жыцця: сапраўды, неацэнная паслуга ўсім прапаведнікам смерці!
    Дзяржаваю называю я гэтага куміра; дзяржаваю, дзе ўсе — і добрыя і благія — упіваюцца атрутай; дзяржаваю, дзе ўсе — і добрыя і благія — губляюць саміх сябе; дзяржаваю, дзе павольнае самазабойства ўсіх называецца «жыццём».
    Зірніце ж на ўсіх гэтых лішніх! Яны крадуць творы вынаходцаў і скарбы мудрацоў: культурай называюць яны гэты крадзеж — і ўсё ў іх ператвараецца ў хваробы і нягоды!
    Зірніце на гэтых лішніх! Яны ўвесь час хворыя, яны выблёўваюць сваю жоўць і называюць гэта газетай. Яны глытаюць адзін аднаго і ніяк не могуць сябе стравіць.
    Зірніце ж на гэтых лішніх! Яны грабуць багацці і бяднеюць яшчэ больш. Яны, нямоглыя, прагнуць улады і, перш за ўсё, яе рычага — грошай!
    Зірніце, як яны лезуць, гэтыя ўвішныя малпы! Як караскаюцца адзін цераз аднаго і зрываюцца ў смярдзючую прорву!
    Туды, да трона імкнуцца яны: у шаленстве сваім яны думаюць, быццам на троне сядзіць шчасце! Часта бруд сядзіць на троне, а часта сам трон — на брудзе.
    Шаленцы ўсе гэтыя, што караскаюцца, як малпы, кідаюцца, быццам у гарачцы. Смуродам патыхае іхні кумір, гэтая халодная пачвара; смярдзяць і яны самыя ўсе разам, службіты ідала.
    Братове мае, няўжо вы хочаце задыхнуцца ў смярдзючым чадзе з іх ненажэрных пашчаў? Біце шыбы, выскоквайце на свабоду!
    Уцякайце ад смуроду! Уцякайце ад ідалапаклонства лішніх людзей!
    Уцякайце ад смуроду! Бяжыце ад чаднага дыму чалавечых ахвяр!
    Зямля яшчэ і сёння свабодная для ўзвышаных душ. Яшчэ шмат вольных мясцінаў для пустэльнікаў і тых, хто самотны ўдвух; мясцінаў, дзе веюць пахошчамі спакойныя моры.
    Яшчэ адкрыты вялікім душам доступ да свабоднага жыцця. Сапраўды, мала чым авалодае той, хто валодае толькі малым: хвала беднасці!
    Толькі там, дзе канчаецца дзяржава, пачынаецца чалавек — не лішні чалавек: там гучыць песня таго, хто патрэбен, — адзіная і непаўторная.
    Туды, дзе канчаецца дзяржава, — туды глядзіце, братове мае! Хіба не бачыце вы вясёлкі і мастоў, якія вядуць да Звышчалавека?
    Так сказаў Заратустра.
    Пра рыначных мух
    Дружа мой, уцякай у свой зацішак! Я бачу, ты аглушаны шумам вялікіх і паколаты джаламі малых.
    Лес і скалы ўмеюць з годнасцю маўчаць разам з табою. Прыпадобніся ж зноў да ўлюбёнага дрэва твайго: раскінуўшы голле, прыслухоўваючыся, ціха схілілася яно над морам.
    Дзе канчаецца адасабленне, там пачынаецца рынак; дзе пачынаецца рынак, там пачынаецца шум вялікіх актораў і брунжанне ядавітых мух.
    У свеце самыя лепшыя рэчы яшчэ нічога не значаць, пакуль няма таго, хто іх пакажа з памоста: вялікімі людзьмі называе натоўп гэтых паказнікаў.
    Дрэнна разумее натоўп усё вялікае, ці — творчае. Але добра разумее актораў, якія паказваюць усё вялікае на сцэне.
    Вакол вынаходцаў новых каштоўнасцяў круціцца свет — нябачна круціцца ён; а навакол актораў круцяцца натоўп і слава: гэта і называецца светапарадкам.
    У актора ёсць дух, але мала сумлення духу. Ен заўсёды верыць у тое, праз што і іншых прымушае паверыць, — ён верыць у сябе самога!
    Па-новаму ён верыць заўтра, а паслязаўтра — зноў інакш. Імклівыя ў яго пачуцці, як у натоўпу, і гэтакія ж пераменлівыя настроі.
    ♦ Перакуліць» азначае ў яго «даказаць»; «збіць з панталыку» — «пераканаць». А лепшаю за ўсякія доказы ён лічыць кроў.
    Ісціна, якая пранікае толькі ў чуйныя вушы, для яго — хлусня і нішто. Сапраўды, ён верыць толькі ў тых багоў, ад якіх у свеце найболей шуму!
    Рынак поўны гарластых блазнаў, і натоўп ганарыцца сваімі вялікімі людзьмі! гэта ў яго — валадары хвіліны!
    Але хвіліна настойлівая, і вось — прыспешваюць яны цябе і патрабуюць адказу: так ці не? Бяда, калі ты захочаш паставіць сваё крэсла паміж іхнімі «за» і «супраць»!
    Хай жа не будуць табе спакусаю гэтыя мітуслівыя паборцы безумоўнага, табе, любасніку ісціны! Яна яшчэ ніколі не трымалася за руку абсалютнага.
    Ухіляйся і асцерагайся гэтых настырнікаў: толькі на рынку прыстаюць з пытаннем — «так» ці «не»?
    Павольна цячэ жыццё ўсіх глыбокіх крыніц: яны павінны доўга чакаць, пакуль даведаюцца, што ўпала ў глыбіні іхнія.
    У баку ад рынку і славы ідзе ўсе вялікае; у баку ад рынку і славы жылі заўсёды вынаходцы новых каштоўнасцяў.
    Дружа мой, уцякай у свой зацішак: я бачу, што цябе пакусалі ядавітыя мухі. Бяжы туды, дзе вее свежы сіберны вецер!
    Уцякай у свой зацішак! Занадта блізка да малых і нікчэмных ты жыў; уцякай ад іх небяспечнае помсты! Няма ў іх нічога, акрамя помсты.
    He падымай на іх рук! Бо ім ліку няма, і не твая гэта доля — аганяцца ад мух.
    Іх безліч, гэтых малых і нікчэмных; не аднаму ганарыстаму будынку сталіся прычынаю пагібелі кроплі дажджу і пустазелле.
    Ты — не камень, але ўжо робішся пусты ад мноства кропель, што капаюць на цябе. Шчыліны і трэшчыны паяўляюцца на табе ад тых кропель.
    Я бачу, стаміўся ты ад ядавітых мух і да
    крыві падрапаны ў многіх мясцінах, а гонар твой не хоча нават абурыцца.
    Крыві тваёй хочуць яны, крыві прагнуць іх бяскроўныя душы — вось і джаляць яны ў нявіннасці і прастаце сваёй.
    Але ты глыбокі і глыбока пакутуеш нават ад нікчэмных ран; і вось, не паспееш ты вылечыцца — зноў паўзе чарвяк па тваёй руцэ.
    Але ты занадта горды, каб узяць і раздушыць гэтых ласуноў; дык сцеражыся, каб не сталася доляй тваёй цярпець ад іх ядавітай нахабнасці.
    I,	хвалячы, брунжаць яны вакол цябе: настырнасць — вось што такое іхнія пахвалы! Быць бліжэй да скуры і да крыві тваёй — гэтага прагнуць яны.
    Яны ліслівяць табе, як Богу ці д'яблу; яны вішчаць перад табою, быццам перад Богам альбо д’яблам. Што з таго! Яны лісліўцы, пахлебцы і не больш за тое.
    Бываюць яны ласкавыя і запабеглівыя з табою. Але такая была заўсёды разумнасць у баязліўцаў. Так, баязліўцы — разумныя!
    Сваёй нікчэмнай душой яны шмат думаюць пра цябе: ты заўсёды ім падазроны. Усё, пра што яны думаюць, робіцца падазроным.
    Яны караюць цябе за ўсе твае цноты. А даруюць — затое цалкам — толькі памылкі твае.
    Бо ты, паблажлівы і справядлівы, кажаш: ♦ He вінаватыя яны ў сваім гаротным існаванні». А іх дробная душа думае: