Так сказаў Заратустра
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
Ці з тых ты, хто меў права скінуць ярмо? Есць і такія, што пазбыліся сваёй апошняй вартасці, адкінуўшы паслужлівасць.
Свабодны ад чаго? Што Заратустры да гэтага! Але позірк твой павінен сказаць мне: дзеля чаго ты свабодны?
Ці можаш ты стварыць сабе сам дабро і зло? I ўцвердзіць над сабою волю сваю як закон? I быць самому сабе помснікам і суддзёю закону свайго.
Страшна быць сам-насам з такім суддзёю і помснікам. Так кінута зорка ў пустую прастору і ў ледзяное дыханне адзіноты.
Сёння ты яшчэ пакутуеш ад людскога мноства, ты самотны; пакуль яшчэ з табою ўся твая мужнасць і ўсе твае надзеі.
Але прыйдзе час, і ты стомішся ад самотнасці, і сагнецца твая ганарыстасць, і заскрыгоча зубамі твая мужнасць, і ты крыкнеш: «Я адзінокі!»
Настане час, і не ўбачыш ты больш сваёй
вышыні, a тваё будзе крыкнеш т
ўсё тваё нізкае будзе блізка; узнёслае палохаць цябе, быццам прывід, і ты ады: «Усё — ашуканства!»
Есць пачуцці, якія могуць забіць самотніка; калі ж гэтр ім не ўдаецца, яны павінны памерці самі! Але ці здолееш ты зрабіцца забойцам?
Браце мой, ці вядомае табе слова «пагарда». I пакуты справядлівасці — быць справядлівым з тымі, хто пагарджае табою?
Многіх ты прымушаеш мяняць думку пра цябе: за гэта яны жорстка адпомсцяць. Бо ты ж наблізіўся да іх і ўсё-такі прайшоў міма: гэтага яны табе ніколі не прапусцяць.
Ты ўздымаешся над імі; але чым вышэй пады-
маешся, тым меншым ты здаешся воку зайздрасці. А найбольш ненавідзяць таго, хто здольны лётаць.
«Як вы хочаце быць справядлівымі са мною? — павінен ты казаць. — Я выбіраю вашую несправядлівасць як вызначаную мне долю».
Несправядлівасць і бруд кідаюць услед самотнаму; але, браце мой, калі ты хочаш зрабіцца зоркай, ты ўсё адно павінен свяціць ім!
Сцеражыся добрых і праведных! Яны любяць крыжаваць кожнага, хто сам стварыў сабе цноту: яны ненавідзяць самотнага.
Пільнуйся таксама святой прастаты! Усё, што не проста, не святое ў яе; яна таксама любіць бавіцца з агнём — з агнём вогнішча.
Бойся прыпадкаў сваёй любові! Надта ж бо хутка падае самотнік руку першаму лепшаму.
Сяму-таму-іншаму ты павінен падаць не руку, а толькі даць лапу; і я хачу, каб у лапы тваёй былі пазуры.
Але самы небяспечны вораг, які табе можа заступіць дарогу, — гэта ты сам: ты сам цікуеш сябе ў пячорах і ў нетрах.
Самотны, ты ў дарозе да самога сябе! I на гэтай дарозе ты абмінаеш самога сябе і пройдзеш міма сямі сваіх засмуціцеляў!
Ты будзеш сам сабе ерэтыком, і чарадзеем, і вешчуном, і шаленцам, і скептыкам, і бязбожнікам, і ліхадзеем.
Ты мусіш спаліць сябе ў сваім полымі, як бы інакш ты хацеў абнавіцца, не абярнуўшыся спачатку ў попел!
Самотны, ты ідзеш дарогаю стваральніка: ты хочаш стварыць Бога з тых сямі змусціцеляўзасмуціцеляў!
Самотнік, ты ідзеш дарогаю любові: самога сябе ты любіш і таму пагарджаеш сабою, як пагарджаюць толькі тыя, што любяць.
Тварыць хоча хай, хто любіць, бо ён пагарджае! Што ведае пра любоў той, хто не пагарджаў тым, што любіў!
3 любоўю ідзі ў асамотненне і з прагаю стварання, браце мой; і толькі потым пакульгае за табою справядлівасць.
3 маімі слязьмі ідзі ў сваё асамотненне, браце мой. Я люблю таго, хто імкнецца тварыць звыш сябе і таму гіне...»
Так сказаў Заратустра.
Пра старых і маладых жанчын
Чаго ты так баязліва крадзешся ўпоцемках, Заратустра? I што так старанна хаваеш пад палою?
Ці не скарб які, падараваны табе? Ці не дзіця, якое толькі што нарадзілася? А можа, ты спрыяцеліўся з ліхадзеямі і цяпер ходзіш дарогамі злодзеяў?»
«Сапраўды, браце мой, — адказваў Заратустра, — тое, што нясу я, гэта — скарб, падораны мне: адна маленькая праўда, вось што нясу я.
Аднак яна з норавам і капрызная, як дзіця; і калі б я не заціскаў ёй рот, яна крычала б бесперастанку.
Калі сёння, на захадзе сонца, ішоў я адзін сваёй дарогаю, сустрэлася мне старэнькая бабка, і як бы звярнулася да маёй душы:
«Пра многае сказаў Заратустра і нам, жанчынам, але нічога не сказаў пра жанчыну».
I я запярэчыў ёй: «Гаварыць пра жанчыну трэба толькі з мужчынамі».
«Пагавары пра жанчын і са мною, — папрасіла яна, — я ўжо даволі старая, так што адразу і забудуся».
I я ўмілажаліўся са старое і сказаў так: усё ў жанчыне — загадка, і на ўсё ёсць адна разгадка: гэта — цяжарнасць.
Мужчына ў жанчыны — сродак; мэта заўсёды — дзіця. А што такое жанчына ў мужчыны?
Дзвюх рэчаў хоча сапраўдны мужчына — небяспекі і гульні. I таму патрэбна яму жанчына, як самая небяспечная цацка.
Мужчына павінен быць выхаваны для вайны, а жанчына — для выхавання воіна; усё астатняе — лухта.
Занадта салодкіх пладоў не любіць воін. Таму і любіць ён жанчыну: горкая яму найсаладзейшая жанчына.
Жанчына разумее дзяцей лепш за мужчыну, але ў мужчыне дзіцячага болып, чым у жанчыне.
У сапраўдным мужчыне заўсёды схавана дзіця: яно хоча гульні. Знайдзіце ж у ім дзіця, жанчыны!
Хай будзе жанчына цацкаю, чыстай і далікат-
най, быццам каштоўны камень, які блішчыць цнотамі яшчэ не створанага свету.
Хай зорны прамень ззяе ў каханні яе! Хай будзе яе надзеяй: «О,калі б мне нарадзіць Звышчалавека! *
Хай адвага будзе ў каханні яе! Каханнем яна пераможа таго, хто ёй страшны.
Хай будзе гонар у каханні яе! Зрэшты, жанчына мала глуздуе ў гонары. Хай жа стане гонарам яе — кахаць заўсёды мацней, чым кахаюць яе, і ў каханні ніколі не быць другою.
Мужчына хай асцерагаецца жанчыны, калі яна кахае: яна ідзе на любыя ахвяры, усё астатняе ў яе не мае вартасці.
Мужчына хай асцерагаецца жанчыны, калі яна ненавідзіць: бо мужчына ў глыбіні душы толькі злы, а жанчына — пахібная.
Каго ненавідзіць жанчына найбольш? — Так гаварыла жалеза магніту: «Найбольш за ўсё я цябе ненавіджу за тое, што ты цягнеш, не маючы даволі сілы, каб прыцягнуць».
Шчасце мужчыны завуць «Я хачу». Шчасце жанчыны — «Ен хоча».
«Бач, толькі цяпер свет удасканаліўся» — так думае кожная жанчына, калі ўпакорваецца з поўніцы свайго кахання.
Упакорвацца павінна жанчына і здабыць глыбіню для сваёй паверхні. Бо паверхня яе — неспакойнае, бурлівае шумавінне на плыткай вадзе.
Наадварот, мужчына глыбокі, яго бурлівы паток бушуе ў падземных пячорах: жанчына толькі ледзь-ледзь адчувае, але не спасцігае яго сілы». I тут запярэчыла мне жанчына: «Шмат вабнага сказаў нам Заратустра, асабліва занадта маладым.
Дзіўна, Заратустра мала ведае жанчын, аднак мае рацыю, што да іх! Ці не таму гэта, што ў жанчыны няма нічога немагчымага?
А цяпер прымі як падзяку адну маленькую праўду! Я ўжо залішне старая на яе!
Угарні яе і затулі ёй рот, a то яна крычыць занадта голасна, гэтая малая праўдка».
«Давай мне, жанчына, тваю маленькую праўду!» — сказаў я.
I сказала старая жанчына:
«Ідзеш да жанчыны? He забудзь плётку!»
Так сказаў Заратустра.
Пра ўкус змяі
Аднаго разу ў спякотны дзень заснуў Заратустра пад смакоўніцаю і прыкрыў рукамі свой твар. I вось — падпаўзла змяя і ўкусіла яго ў шыю так, што ён крыкнуў ад болю. Прыняўшы рукі з твару, ён убачыў гадзюку; а тая пазнала Заратустравы вочы, сумелася і ўжо хацела была адпаўзці.
«О не, — сказаў Заратустра, — яшчэ не аддзячыўся я! Ты ў час разбудзіла мяне, яшчэ далёкая ў мяне дарога».
«Твая дарога ўжо недалёкая, — журботна адказала гадзюка, — мой яд забівае».
Заратустра ўсміхнуўся. «Калі гэта паміраў дракон ад змяінага яду? — запярэчыў ён. — Вазьмі ж свой яд назад! Ты не такая багатая, каб дарыць яго мне». Тады гадзюка абвілася вакол яго шыі і злізала з раны яго.
Калі Заратустра расказаў пра гэта сваім вучням, яны спыталіся ў яго: «У чым жа, Заратустра, мараль тваёй прыпавесці?» I ён адказаў так:
«Разбуральнікам маралі называюць мяне добрыя і праведныя: мараль прыпавесці амаральная.
Менавіта ж: калі ёсць у вас вораг, не плаціце яму за зло дабром, бо гэта пасароміць яго. Наадварот, пераканайце яго, што ён зрабіў вам дабро.
Лепей разгневацца, чым пасароміць! I мне не падабаецца, што вы гатовыя дабраслаўляць, калі вас праклінаюць. Лепей таксама крыху праклясці!
I калі спасцігла вас вялікая несправядлівасць, адразу адкажыце на яе пяццю малымі! Агідна глядзець на таго, каго несправядлівасць гняце толькі аднаго.
Ці вядома вам гэта? Падзеленая несправядлівасць — гэта ўжо напалову справядлівасць. I толькі той павінен браць на сябе несправядлівасць, каму па сіле несці яе!
Маленькая помста болып чалавечная за ніякую. I калі кара не ёсць гонар і права злачынцы, дык навошта мне вашыя кары.
Больш высакародна прызнаць сябе несправядлівым, чым чапляцца за права сваё, асабліва калі твая праўда. Але на гэта трэба быць удосталь багатым.
Я не трываю вашай халоднай справядлівасці, і з вачэй суддзі вашага глядзіць кат з халодным мечам.
Скажыце, дзе знайсці тую справядлівасць, якая ёсць любоў з відушчымі вачыма?
Дык прыдумайце ж мне такую любоў, якая панясе не толькі любую кару, але і любую віну!
Прыдумайце такую справядлівасць, якая апраўдвае ўсіх, акрамя тых, што судзяць!
Хочаце пачуць яшчэ і гэта? У таго, хто хоча быць справядлівым да канца, нават хлусня ператвараецца ў чалавекалюбнасць.
Як жа зрабіцца справядлівым да канца? Як аддаць кожнаму сваё! Мне будзе даволі, калі я аддам кожнаму маё.
I нарэшце, братове мае: сцеражыцеся ўнесправядлівіцца да пустэльніка! Як пустэльнік можа забыць? Чым адплаціць!
Пустэльнік падобны да глыбокага калодзежа. Лёгка кінуць камень у яго; але пойдзе ён на дно — і скажыце, хто з вас захоча дастаць яго зноў?
Сцеражыцеся скрыўдзіць пустэльніка. Але калі вы ўсё ж зрабілі гэта, тады яшчэ і забіце яго!»
Так сказаў Заратустра.
Пра дзіця і шлюб
Есць у мяне адно пытанне да цябе — і толькі да цябе, браце мой; як марскі лот, кідаю яго ў тваю душу, каб даведацца, наколькі яна глыбокая.
Ты малады і марыш пра дзіця і шлюб. I я пытаюся ў цябе: ці той ты чалавек, каб мець права жадаць дзіцяці?
Ці пераможца ты, ці адолеў самога сябе, ці кіруеш сваімі пачуццямі, ці гаспадар сваіх цнотаў? Пра гэта пытаюся я ў цябе.
Ці, можа, у жаданні тваім гаворыць жывёла і патрэба тваёй прыроды? Альбо адзінота? Альбо незадаволенасць сабою?
Я хачу, каб твае перамога і свабода прагнулі дзіцяці. Жывыя помнікі павінен ты ставіць перамозе і вызваленню.
Ты павінен будаваць вышэй і далей за
6. Зак. 530.
73
сябе. Але перш збудуй самога сябе, суразмерна з душою і целам.