Так сказаў Заратустра
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
Калі вы грэбуеце мяккім ложкам і ўсім прыемным, але лёгка засынаеце нават побач з раскошнымі пасцелямі распешчаных — там выток вашай цноты.
Калі вы пачынаеце жадаць адной воляй і гэты паварот ад усяго, што вас турбуе, называеце неабходнасцю — там выток вашай цноты.
Сапраўды, яна — новае дабро і новае ліха! Сапраўды, голас новай крыніцы з глыбіні!
У ёй магутнасць, у гэтай новай цноце; яна — пануючая думка, а вакол яе — мудрая душа: залатое сонца, а вакол яго — змей пазнання».
2
Тут Заратустра прымоўк на хвіліну і любоўна зірнуў на вучняў. Пасля казаў далей, і ў голасе перамяніўся:
«Заставайцеся верныя зямлі, братове мае, з усёй уладаю вашае цноты! Ваша любоў, якая дорыць, і ваша пазнанне, хай паслужацца яны сэнсу зямлі! Так прашу я і заклінаю вас.
He дазваляйце цноце вашай адляцець ад зямнога і біцца крыламі аб вечныя сцены! О, як шмат цноты адляцела заўчасна!
Вярніце — як зрабіў гэта я, — вярніце адляцелую цноту назад, на зямлю, зноў да цела і жыцця: хай аддае яна зямлі свой сэнс, сэнс чалавечы!
Сотні разоў ляцелі ўпрочкі і збіваліся з тропу дух і цнота. I дагэтуль жывуць у нашым целе ўсе гэтыя мроі і аблуды: яны сталіся нашай воляй і плоццю.
Сотні разоў маніліся вырвацца і памыляліся дух і цнота. Праўда, якраз чалавек і быў іх спробаю вырвацца! О, колькі невуцтва і аблудаў сталася ў нас плоццю!
He толькі розум тысячагоддзяў, але і іхняя неразумнасць выяўляюцца ў нас. Небяспечна быць спадчынай.
Ідучы крок за крокам, мы змагаемся з волатамвыпадкам, і над чалавецтвам да сённяга яшчэ навісае неразумнасць і бязглуздасць.
Хай паслужацца вашыя дух і цнота зямлі, братове мае: хай будзе каштоўнасць усіх рэчаў зноў устаноўлена вамі! Дзеля гэтага павінны вы змагацца. Дзеля гэтага — ствараць!
Спазнаючы — ачышчаецца цела; набываючы вопыт ведання, узвышаецца яно; у спазнаўца 82
ачышчаюцца ўсе яго памкненні; душа радуецца ў таго, хто ўзвысіўся.
Лекар, ацалі сябе сам, тады вылечыш ты і свайго хворага. Найлепшым ацаленнем яму будзе, калі ён на свае вочы ўгледзіць таго, хто сам сябе ацаліў.
Есць тысячы сцежак, якімі ніхто яшчэ не хадзіў, і тысячы здароўяў і схаваных выспаў жыцця. Яшчэ не адкрытыя і не даследаваныя чалавек і яго зямля.
Чувайце і слухайце, самотнікі! Таямнічыя вятры веюць на крылах будучыні; і да чуйнага вуха далятае добрая вестка.
Вы, сённяшнія самотнікі, вы, што адлюдніліся, вы яшчэ станеце народам: ад вас, што выбралі самі сябе, павінен пайсці народ выбраны, а ад яго — Звышчалавек.
Сапраўды, зямля яшчэ будзе мясцінай ацалення! I ўжо веюць вакол вас новыя пахошчы, якія нясуць ацаленне — і новую надзею!»
3
Сказаўшы гэта, Заратустра змоўк, як чалавек, які яшчэ не сказаў апошняга слова; доўга нерашуча пакручваў ён сваім кіем. Нарэшце сказаў, і голас ягоны перамяніўся:
«Адзін пайду я цяпер, вучні мае! Ідзіце і вы, і таксама адныя! Так хачу я.
Сапраўды, я вас заклікаю: ідзіце ад мяне і супраціўляйцеся Заратустру! А яшчэ лепей — саромейцеся яго! Бо, можа, ён ашукваў вас.
Чалавек пазнання павінен не толькі любіць ворагаў сваіх, але і ўмець ненавідзець сяброў.
Благая аддзяка настаўніку, калі вучні ягоныя
так і застаюцца вучнямі. I чаму вы не хочаце абскубці вянок мой?
Вы шануеце мяне; што, калі раптам зруйнуецца вашая шаноўля? Пільнуйцеся, каб слуп з ідалам не забіў вас!
Вы кажаце, што верыце ў Заратустру? Але што ў тым Заратустры? Вы вернікі мае — але што з тых усіх вернікаў?
Вы яшчэ не шукалі сябе — а ўжо здабылі мяне. Так бывае з усімі вернікамі; і таму так мала значыць любая вера.
Цяпер я заклікаю вас пакінуць мяне і знайсці сябе; і толькі тады, калі вы адкінеце мяне, я вярнуся да вас.
Сапраўды, братове мае, іначай шукацьмуць вас, страчаных мною, мае вочы; іншай любоўю тады любіцьму я вас.
I ў свой час вы павінны будзеце стацца сябрамі маімі і дзецьмі адной надзеі; тады буду я з вамі трэці раз, каб адсвяткаваць Вялікі Полудзень з вамі.
Вялікі Полудзень — гэта калі чалавек на паўдарозе ад жывёлы да Звышчалавека святкуе пачатак свайго вечара як сваю найвышэйшую надзею; бо гэта ёсць дарога да новай раніцы.
I тады дабрасловіць сябе той, хто гіне, хто ідзе дарогай захаду, бо так пераходзіць ён да таго, што па той бок; і сонца яго пазнання будзе ў зеніце.
«Памерлі ўсе багі; сёння мы хочам, каб жыў Звышчалавек», — хай гэта будзе ў Вялікі Полудзень наша апошняя воля!..»
Так сказаў Заратустра.
ДРУГАЯ
ЧАСТКА
*...і толькі тады, калі вы адкінеце мяне, я вярнуся да вас.
Сапраўды, братове мае. іначай шукацьмуць вас, страчаных мною, мае вочы;
іншай любоўю тады любіцьму я вас».
Заратустра.
Пра цноту, якая адорвае
Дзіця з люстэркам
Пасля гэтага Заратустра зноў адышоў у горы, у самотнасць пячоры сваёй, у адлюдненасць: так чакае сейбіт, пасеяўшы сваё насенне. А яго душа была ўся ў нецярплівасці і палкай тузе па тых, каго ён палюбіў, бо шмат чаго яшчэ было ў яго, каб даць ім. А гэта цяжэй за ўсё: з любові паціскаць адкрытую руку і, адараючы, захоўваць сарамлівасць.
Так праходзілі ў самотніка месяцы і гады; a мудрасць яго ўсё расла і прыносіла яму пакуты ад сваёй поўніцы.
Аднойчы ён прачнуўся на досвітку, доўга нешта ўспамінаў, седзячы на ложку, і нарэшце так сказаў свайму сэрцу:
«Што ж так напалохала мяне ў сне, што я аж прачнуўся? Ці не падышло да мяне дзіця з люстэркам?
♦ Заратустра, — сказала дзіця мне, — зірні на сябе ў люстэрку!»
Але паглядзеўшы ў люстэрка, я ўскрыкнуў, і сэрца маё скаланулася: не сябе я пабачыў у ім, а д’ябальскую морду і з’едлівы смех.
Сапраўды, я ясна разумею азнаку майго сну і
перасцярогу: маё вучэнне ў небяспецы, жыціца хоча звацца жытам!
Mae ворагі ўмацаваліся і знявечылі вобраз майго вучэння, так што мае любасныя вучні пасаромеліся дарункаў, якія ім даў я.
Я страціў сяброў сваіх; настала часіна шукаць, каго я страціў».
3 гэтымі словамі Заратустра ўскочыў, але не так, як, задыхаючыся, ускокваюць у страху, a як прарок і спявак, калі ён ахоплены натхненнем. Са здзіўленнем глядзелі на яго арол і змяя, бо, як ранішняя зара, на яго твары заззяла будучае іпчасце.
«Што са мной сталася, звяры мае? — сказаў Заратустра. — Ці не перамяніўся я? Ці не наведала мяне, як подых буры, шчасце?
Неразумнае шчасце маё, і неразумнае ўсё, што пачне выказваць яно: занадта яшчэ маладое маё шчасце — будзьце ж паблажлівыя да яго.
Я паранены сваім шчасцем: усе пакутнікі няхай стануць маімі гаіцелямі!
Зноў я змагу сысці да сваіх сяброў, а таксама і да ворагаў! Заратустра зноў будзе гаварыць, і дарыць, і тварыць любоў любасным!
Мая нецярплівая любоў патокамі выліваецца з вышыняў у даліну, да ўзыходжання і падзення. 3 маўклівых гор і з навальнічных хмар болю бурліва ападае яна ўніз, у даліны.
Занадта доўга сумаваў я, гледзячы ўдалечыню. Занадта доўга належаў адлюдненасці: так я развучыўся маўчаць.
Я ўвесь зрабіўся вуснамі і цурчаннем ручая, які бяжыць з высокіх скал: у даліну хачу я скінуць казань сваю.
I хай паток маёй любові спадае ў бездараж! Бо як жа патоку не знайсці дарогі да мора! 88
Праўда, ёсць ува мне возера, пустэльнае і самадастатковае; але паток маёй любові і яго парывае ўніз — да мора!
Новымі дарогамі іду я, новыя казані нараджаюцца ўва мне; як і кожны, хто стварае, стаміўся я ад старых слоў. He хоча мой дух больш хадзіць на стаптаных падэшвах.
Занадта павольна цячэ для мяне любая казань: на тваю калясніцу ўскокваю я, о бура! Але і цябе яшчэ буду бічаваць маёй лютасцю!
Нібы крык і вокліч радасці, прамчуся я па марскіх прасторах, пакуль не знайду тых шчасных выспаў, дзе жывуць мае сябры!..
I ворагі мае сярод іх! Як я люблю цяпер кожнага, з кім магу гутарыць! I ворагаў маіх — іх таксама прымае шчаснасць мая.
I калі я ўскокваю на самага наравістага свайго каня, мой найлепшы памочнік дзіда: яна — самая надзейная служка мая.
Дзіда, якую я кідаю ў сваіх ворагаў! Як я ім удзячны, што магу нарэшце кінуць дзіду!
Вялікае было напружанне маёй хмары: пад грамовы рогат маланак я асыплю градам даліны.
Магутна захвалююцца мае грудзі, грознай бураю праляціць па гарах іх подых: так прыйдзе палёгка сэрцу.
Сапраўды, як бура, ідзе маё шчасце і свабода! А ворагі няхай думаюць, што нехта ліхі лютуе над іх галовамі.
I нават вы, сяброве мае, збаіцеся маёй неацуглянай мудрасці; і, магчыма, уцечаце, з маімі ворагамі.
О, калі б я мог пастушынай жалейкаю адклікаць вас назад! О, калі б мая мудрасць-ільвіца навучылася рыкаць пяшчотна! А мы ж разам ужо шмат чаго навучыліся!
У бязлюдных гарах зачала мая дзікая мудрасць; на жорсткіх камянях нарадзіла яна сваё самае малое дзіця.
Цяпер, як шалёная, носідца яна па пустыні і ўсё шукае мяккага дзёрну — мая старая дзікая мудрасць!
На мяккае дзярно вашых сэрцаў, сяброве мае! — на любоў вашых сэрцаў яна прагне пакласці сваё любаснае дзіця!»
Так сказаў Заратустра.
На шчасных выспах
Смоквы падаюць з дрэў сакавітыя і салодкія; і пакуль яны падаюць, лопаецца іх чырвоная скурка.
Паўночны вецер я спелым смоквам.
Дык вось, як і смоквы, дастаюцца нам гэтыя павучанні, сяброве мае: дык піце з іх сок і ежце іх салодкую плоць! Восень навокал, і яснае неба, і дзень на ўшчэрбе.
Паглядзіце, якая багаціна вакол нас! I як хораша глядзець з гэтага багацця ў далячыні марскія!
Калісьці казалі «Бог», гледзячы ў марскую далеч; а сёння я вучу вас казаць «Звышчалавек».
Бог — гэта нейкая здагадка; але я не хачу, каб ваша здагадка сягала далей за вашу творчую волю.
Ці маглі б вы стварыць Бога? — Дык памаўчыце мне лепей пра ўсіх багоў! А Звышчалавека стварыць вы маглі б.
Можа, нават не вы самыя, братове мае! Але
перарабіць сябе ў бацькоў і продкаў Звышчалавека можаце, — гэта быў бы ваш самы лепшы твор!..
Бог — гэта здагадка; але я хачу, каб ваша меранне было ў граніцах памыснага.
Маглі б вы змысліць Бога? — Але воля да ісціны азначала б вам, што ўсё павінна пераўтварыцца ў па-чалавечы памыснае, па-чалавечы бачнае і па-чалавечы адчувальнае! Вашы ўласныя пачуцці павінны вы прадумаць да канца!
I тое, што называеце вы светам, павінна быць спачатку створана вамі: ваш розум, ваша ўяўленне, ваша воля, ваша любоў павінны зрабіцца светам! I сапраўды, для вашай шчаснасці, о спазнаўцы!
I як бы вы пераносілі жыццё без гэтай надзеі, вы, спазнаўцы? Нельга вам зрадніцца ні з неспасцігальным, ні з неразумным.