• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра  Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    64.23 МБ
    Але адкрыю вам цалкам сваё сэрца, сяброве мае: калі б багі існавалі, як бы я вытрываў, што я не Бог! Значыцца, ніякіх багоў няма.
    Вось такую выснову зрабіў я; і цяпер яна мяне вабіць...
    Бог — гэта здагадка; але хто выпіў бы ўсю пакуту гэтай здагадкі і не памёр бы? Няўжо трэба адабраць веру ў таго, хто творыць яе, забараніць арлу лунаць у арліных вышынях?
    Бог — гэта думка, якая ўсё простае робіць крывым і ўсё, што стаіць — каб круцілася. Як? Значыцца, і сам час адкінуць, і ўсё, што мінушчае, лічыць маною?
    Думаць такое — гэта віхура і крутня касцей чалавечых і ваніты страўніка: сапраўды хваробай крутні я называю такія загадкі.
    Пахібным і варожым чалавеку я называю гэта вучэнне пра адзінае, і цэльнае, і нерухомае, і сытае, і нязбытнае!
    Усё нязбытнае — гэта толькі сімвал! А паэты занадта многа ілгуць...
    А пра час і станаўленне павінны гаварыць самыя высокія сімвалы: яны павінны хваліць усё збытнае і быць апраўданнем яму!
    Стварэнне — гэта найбольшае збавенне ад цярпенняў і палёгка жыцця. Але каб явіўся стваральнік, патрэбныя цярпенні, і многае ў жыцці павінна перамяніцца.
    Так, шмат горьічы памірання павінна быць у вашым жыцці, стваральнікі! Так рабіцеся заступнікамі збытнага і нясіце апраўданне яму.
    Каб сам стваральнік зрабіўся дзіцём, якое толькі што нарадзілася, яму трэба зрабіцца парадзіхай і перацерпець пакуты яе.
    Праўду кажу вам, праз сотні душ прайшоў я дарогай сваёй, праз сотні калысак і радзільных патугаў. Колькі разоў расставаўся я і ведаю апошнія гадзіны родавых енкаў.
    Але так ужо хоча мая стваральная воля, мой лёс. Альбо, слушней будзе сказаць, менавіта такога лёсу хоча мая воля!
    Усё адчувальнае ўва мне пакутуе, яно ўвязнена ў цямніцу; але маё жаданне пастаянна прыходзіць да мяне як вызваліцель і вяшчун радасці.
    Жаданне вызваляе: вось сапраўднае вучэнне пра волю і свабоду — так вучыць вас Заратустра.
    Больш-не-хацець, больш-не-ацэньваць, большне-ствараць! — о, калі б гэтая вялікая стома была заўсёды далей ад мяне!
    Нават спазнаючы, я адчуваю толькі радасць волі маёй, радасць зачацця і станаўлення; і калі спазнанне маё нявіннае, дык таму, што жыве ў ім воля да зачацця.
    Прэч ад Бога і ад усіх багоў вабіла мяне
    гэтая воля; навошта было б ствараць, калі б яны існавалі!
    Але зноў і зноў мяне цягне да людзей, да творчасці — мая палымяная творчая воля; так цягне молат да каменя.
    О людзі, у камені дрэмле мне вобраз, вобраз маіх вобразаў! О, чаму ў самым грубым і неачасаным камені наканавана яму спаць!
    Цяпер жа мой молат шалёна руйнуе ягоную вязніцу. Ад каменя ляцяць асколкі: што мне да таго?
    Я хачу закончыць пачатае, бо цень падышоў да мяне — самы ціхі, самы лёгкі цень аднаго разу падышоў да мяне!
    Ценем прыйшла да мяне прыгажосць Звышчалавека. О братове мае! Што мне цяпер багі!»
    Так сказаў Заратустра.
    Пра мілажальных
    Сяброве мае, пакеплівыя словы дайшлі да вашага сябра: «Падзівіцеся на Заратустру! Ці ж не ходзіць ён сярод нас, бы сярод звяроў?»
    Але лепей сказаць так: «Той, хто спазнае, ходзіць сярод людзей, як сярод звяроў».
    А сябе чалавек называе таму, хто спазнае: звер з чырвонымі шчокамі,
    Як такое сталася ў яго? Ці не таму, што яму даводзіцца часта саромецца?
    О, сяброве мае! Так гаворыць той, хто спазнае: «Сорам, сорам і сорам — вось гісторыя чалавека!»
    I таму высакародны пастанаўляе сабе не сарамаціць: сарамлівасць ён пакідае сабе, саромецца перад усімі пакутнікамі.
    Сапраўды, я не люблю мілажальных, святашчасных у сваім мілажалі: надта ж бо пахібныя яны ў сваім сораме.
    Калі я павінен быць мілажальны, дык не хачу, каб мяне такім называлі; а ўжо калі я мілажальны, дык толькі на адлегласці.
    Я лепей накрываю сваю галаву і ўцякаю прэч раней, чым пазнаюць мяне; і я заклікаю вас рабіць гэтаксама, сяброве мае!
    Няхай лепей доля мая вядзе па дарозе тых, якія, як і вы, ніколі не пакутуюць, і з тымі, з кім я змагу падзяліць надзею, бяседу і мёд!
    Сапраўды, я дапамагаў так ці іначай пакутнікам; але мне заўсёды здавалася лепшым навучыцца радавацца.
    3 таго часу, як жывуць людзі, надта мала радаваўся чалавек; толькі гэта, братове мае, ёсць спадчынны грэх!
    I калі мы навучымся больш радавацца, дык так мы найлепей развучымся крыўдзіць іншых і выдумляць розныя цярпенні.
    Таму я ўмываю рукі, якія памагалі пакутніку, таму я таксама ачышчаю і сваю душу.
    Бо тое, што я мілажальна глядзеў на пакутніка, змушае мяне саромецца праз сорам ягоны; і калі я памагаў яму,' дык гэта горка пакрыўдзіла гонар ягоны.
    Вялікая запабеглівасць не робіць удзячным, а толькі ахвочым да помсты; і калі дробная дабрачыннасць не забываецца, дык, як чарвяк, точыць.
    ♦ Будзьце раўнадушныя, прымаючы што-небудзь! Рабіце гонар ужо тым толькі, што прымаеце» — так я раю тым, каму няма чым аддарыць.
    Але я — дару: я ахвотна дару. як сябар дорыць
    сваім сябрам. А чужыя і бедныя няхай самі рвуць плады з майго дрэва: гэта не так сорамна.
    А жабракоў след было б зусім звесці! Сапраўды, непрыемна і даваць ім і не даваць.
    А разам з імі грэшнікаў, і каго грызе сумленне! Паверце мне, сяброве мае: згрызоты сумлення вучаць кусаць.
    Але самае горшае — дробныя змыслы. Сапраўды, лепей рабіць ліхое, чым мець дробныя змыслы!
    Хоць вы і кажаце: «Асалода ад дробных змыслаў ухіляе нас ад буйных ліхадзействаў». Аднак у гэтым выпадку не варта разменьвацца на дробязі.
    Ліхадзейства — як скула: яно свярбіць, і чэшацца, і нарывае — яно заяўляе пра сябе сумленна.
    «Глядзі, я — хвароба» — так кажа ліхадзейства; у гэтым яго сумленнасць.
    А нікчэмны намысел падобны да грыбка: ён паўзе, пранікае, стараецца, каб яго не ўбачылі, — пакуль усё цела не струхлее і не зжухне ад гэтых драбнюткіх істотаў.
    А таму, хто апантаны нячыстым, я кажу гэта слова на вуха: «будзе лепей, калі твой чорцік праявіцца чортам, — памажы яму! I ў цябе яшчэ ёсць дарога да велічы!..»
    О братове мае! Пра кожнага з нас вядома занадта многа! Многія робяцца для нас празрыстымі, але мы яшчэ доўга не можам пранікнуць праз іх толькі па гэтай прычыне.
    Цяжка жыць з людзьмі, бо цяжка маўчаць.
    I найбольш мы несправядлівыя не з тымі, хто нам агідны, а з тымі, да каго мы ніяк не дачыняемся.
    А калі ў цябе ёсць сябар-пакутнік, дык стань
    яму месцам супакаення, але адначасова і мулкім ложкам, паходным ложкам: так ты найлепей дагодзіш яму.
    I калі сябар учыніць табе ліхое, скажы так: «Я дарую табе за тое, што ты мне ўчыніў; але як дараваць за ліха, якое ты гэтым учынкам зрабіў сабе?»
    Так гаворыць вялікая любоў: яна адольвае і дараванне, і шкадаванне.
    Трэба стрымліваць сваё сэрца; бо варта толькі даць патуранне яму, як страціш галаву!
    О, дзе ў свеце хто нарабіў большага глупства, як мілажальнікі? I што ў свеце спрычыніла болей пакут, чым дурасць мілажальных?
    Гора тым, якія любяць, але яшчэ не дасягнулі вышыні, якая вышэй за іх мілажаль!
    Сказаў мне аднаго разу д’ябал: «I ў Бога ёсць сваё пекла: гэта ягоная любоў да людзей».
    А нядаўна я чуў ад яго: «Бог памёр; ад мілажальнасці да людзей памёр Ен».
    Дык вось, я засцерагаю вас ад мілажальнасці: адсюль сунецца на людзей чорная хмара! Паверце, я разбіраюся ў прыкметах надвор’я!
    Дайце ўвагі і такому слову: усякая вялікая любоў вышэйшая за ваш спагадны мілажаль, бо яна яшчэ мусіць стварыць тое, што любіць.
    «Сябе самога прыношу я ахвяраю любові, і блізкага майго, як і сябе» — так гавораць • стваральнікі.
    Але ўсе стваральнікі жорсткія».
    Так сказаў Заратустра.
    Пра святароў
    Аднаго разу Заратустра даў знак сваім вучням і сказаў такія словы:
    «Вось святары: і хоць яны ворагі мае, спакойна ідзіце міма іх, і хай вашыя мячы спяць!
    I сярод іх ёсць героі; многія з іх адпакутавалі ўдосыць: таму яны хочуць, каб і іншыя пакутавалі.
    Злыя ворагі яны: нішто так не помсціцца, як іхняя пакорлівасць. I лёгка апаганьваецца той, хто чапае іх.
    Але мая кроў зродненая з іхняй; я хачу, каб мая кроў шанавалася і праз іхнюю...»
    I калі яны прайшлі міма, горыч агарнула Заратустру; нядоўга змагаўся ён са сваім болем, і прамовіў так:
    «Шкада мне гэтых святароў. Яны вельмі мне не да густу; але мне гэта мала абыходзіць з таго часу, як я сярод людзей.
    Але я пакутую і пакутаваў з імі: яны палонныя, мечаныя. Той, каго называюць Збаўцам, закаваў іх у аковы...
    У аковы фальшывых каштоўнасцяў і аблудных слоў! 0, калі б збавіў іх хто-небудзь ад гэтага Збаўцы!
    Яны думалі, што высадзіліся на шчасным востраве, калі навакол бушавала мора; але глядзіце, гэта была пачвара, якая яшчэ спала.
    Фалыпывыя каштоўнасці і аблудныя словы: гэта самыя горшыя пачвары ў смяротных: доўга спіць і чакае ў іх наканаванне.
    Але нарэшце прачынаецца, жарэ і глытае тых, што паставілі на ім свае буданы.
    О, паглядзіце толькі на тыя буданы, што па-
    ставілі святары! Цэрквамі называюць яны свае лёхі з салодкімі пахошчамі.
    О, гэта сфальшаванае святло, гэта непрадыхлівае паветра! Тут, дзе душы трэба лунаць у вышынях, узляцець ёй не дазволена!
    Але так ім наказана паводле веры: «На калені, угору па лесвіцы, грэшнікі!»
    Сапраўды, лепей пабачыць бессаромнага, чым вылупленыя вочы іх сораму і багавейнасці!
    Хто ж стварыў гэтыя лёхі і лесвіцы каяння? Ці не тыя, што хацелі схавацца і саромеліся яснага неба?
    I толькі калі яснае неба прагляне праз дзіравыя дахі,' а разваленыя сцены зарастуць травою і чырвоным макам — толькі тады захоча маё сэрца звярнуцца да котлішчаў гэтых багоў.
    Яны назвалі Богам тое, што супрацьстаяла і мучыла; і праўда, шмат гераічнага было ў гэтым пакланенні!
    I не ведалі яны, як інакш ім любіць свайго Бога, як толькі крыжуючы людзей!
    Яны думалі пражыць мерцвякамі, у чорнае апраналі яны сваіх нябожчыкаў; і нават у прамовах іхніх унюхваю я паганы смурод склепа.
    I хто жыве паблізу іх, той жыве каля чорных сажалак, дзе жабы выспеўваюць саладжавую скруху сваю.
    Лепшыя песні мусілі б спяваць яны мне, каб я навучыўся верыць у іхніх Збаўцаў; збавёнымі меліся б выглядаць іхнія вучні?
    Голых хацеў бы я ўбачыць іх, бо толькі прыгажосць павінна прапаведаваць каянне. А каго пераканае гэтая закукленая ў чорнае нудота?
    Далібог, іх збаўцы самі з’явіліся не са свабоды і не з сёмага неба! Далібог, яны самі ніколі не ступалі па дыванах спазнання!
    3 прагалаў складаецца дух іх збаўцаў; але ў кожную пустую раміну ўставілі яны сваю хімеру, сваю затычку, якую назвалі Богам.