Так сказаў Заратустра
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
Магутнымі вятрамі будзем мы жыць пад імі, суседзі арлоў, суседзі снягоў, суседзі сонца: так жывуць магутныя вятры.
I, як вецер, узвею я сярод іх і сваім духам перайму дыханне ў іхняга духу: так хоча мая будучыня.
I тое праўда: які магутны вецер для ўсіх нізінаў — Заратустра; і вось што раіць ён сваім ворагам і ўсім, хто плюецца: «не наравіце пляваць супроць ветру!»
Так сказаў Заратустра.
Пра тарантулаў
Зірні, вось норка тарантула! Ці не глянеш сам? Вось яго сетка: крані, хай задрыжыць.
А вось і ён сам, выпаўзае: здароў быў, тарантуле!: Чорны трохкутнік на спіне ў цябе — твая меціна: яшчэ я ведаю, што ў цябе на душы.
Мсцівасць у цябе на душы: куды ўджаліш ты, там вырастае чорны струп; твой помслівы яд змушае душу курчыцца!
I вось я прамаўляю да вас, прапаведнікаў роўнасці, якія змушаюць душу курчыцца! У мяне вы — тарантулы і схаваныя помснікі!
Але я хачу ваша схаванае вывесці на святло: таму я і смяюся вам у твар смехам узвышаных.
I таму я рву вашу сетку, каб шаленства вырвала вас з ілжывай нары і прага помсты выйшла з па-за слова «справядлівасць».
Бо хай будзе чалавек збаўлены ад помсты: вось мост, які вядзе да найвышэйшай надзеі, і вясёлка пасля доўгай слоты.
Але іншага хочуць, вядома, тарантулы. «Справядлівасць у нас — гэта каб свет напоўніўся навальніцамі нашай помсты» — так гамоняць яны паміж сабою.
«Мы хочам помсты і паганьбення ўсім, хто не роўны з намі» — так прысягаюцца сэрцы тарантулаў.
«I воля да справядлівасці — вось што павінна сёння стаць назовам цноты; супроць усяго, што мае ўладу, ускінемце кліч!»
Вы, прапаведнікі роўнасці, тыранская бязглуздасць бяссілля крычыць з вас пра «роўнасць» : ваша запаветнае жаданне тыраніі кукліцца ў словах пра дабрадзейства!
Прыкрае славалюбства, затоеная зайздрасць, a
магчыма, яшчэ і славалюбства, і зайздрасць вашых бацькоў — усё гэта шугае з вас полымем і шалам помсты.
Тое, пра што змоўчваў бацька, выслоўліваецца ў сыне; часта і я знаходзіў у сыне бацькаву таямніцу — непрыхарошаную і распраненую.
На натхнёных падобныя яны: але не сэрца натхняе іх — а помста. I калі яны робяцца пражорлівымі і стрыманымі, дык гэта не розум, а зайздрасць робіць іх такімі.
Зайздрасць вядзе іх на сцежку мысліцеляў: і вось якая прыкмета такое зайздрасці — яны заходзяць так далёка, што ўрэшце, стомленыя, засынаюць на снезе.
У кожнай іхняй скарзе чуецца помслівасць, у кожнай пахвале тоіцца абраза; і быць суддзямі здаецца ім шчасцем.
Але я заклікаю вас, сяброве мае: не давярайце нікому, у кім бушуе прага караць!
Гэта людзі благое пароды і благога роду; у іх тварах — кат і сышчык!
He давярайце і тым, хто шмат разводзіць пра сваю справядлівасць. Далібог, іх душам бракуе толькі мёду.
I калі яны называюць сябе «добрымі і справядлівымі», не забывайце, што, каб зрабіцца фарысеямі, ім не хапае толькі аднаго — улады!
Сяброве мае, я не хачу, каб мяне з кім-небудзь пераблыталі. Бо ёсць такія, што прапаведуюць маё вучэнне пра жыццё: і пры гэтым яны — прапаведнікі роўнасці і тарантулы.
Калі і гавораць на карысць жыцця, засеўшы ў сваіх норах, гэтыя ядавітыя павукі, адвярнуўшыся ад усяго жывога, дык толькі, каб шкодзіць.
Так яны хочуць нашкодзіць тым, у каго ўлада:
бо ў тых яшчэ колькі хочаш у запасе пропаведзяў смерці.
Каб было яно іначай, дык і тарантулы вучылі б інакш: менавіта ж бо яны былі колісь зацятымі паклёпнікамі на жыццё і спалыпчыкамі ерэтыкоў.
Я не хачу, каб мяне блыталі з гэтымі прапаведнікамі роўнасці, бо справядлівасць кажа мне так: «людзі не роўныя».
I яны не павінны быць роўныя! Чым была б мая любоў да Звышчалавека, калі б я гаварыў інакш?
Тысячамі мастоў і сцежак хай людзі ціснуцца ў будучыню, і ўсё больш павінны буяць паміж імі варожасць і няроўнасць: так кажа мне мая вялікая любоў.
Хай яны будуць вынаходцамі ўяваў і прывідаў у сваёй варожасці, і тады паміж імі адбудзецца вялікая бітва.
Дабро і зло, багацце і беднасць, высокае і нізкае, і ўсе імёны каштоўнасцяў — усё гэта стане зброяй і будзе ваяўніча сцвярджаць, што жыццё павінна ўвесь час пераадольваць самое сябе.
Угору, ставячы калоны і прыступкі, хоча ўзнесці сябе жыццё; яно хоча глядзець у бясконцыя далячыні, на святую прыгажосць, — вось навошта яму вышыня!
Але калі жыццю так патрэбна вышыня, дык яму патрэбныя і прыступкі, а таксама супярэчлівасць між прыступкамі і тымі, хто па іх узыходзіць! Узыходзіць хоча жыццё і пераадольваць сябе, узыходзячы.
Зірніце ж, сяброве мае! Вось, побач з нарою тарантула, — руіны старадаўняга храма; зірніце на іх прасветленым вокам!
Бо праўда, хто ўмацаваў думку сваю і ў камеrti ўзнёс яе ўгору, той ведаў усе таямніцы жыцця, як самы вялікі мудрэц!
, Што барацьба і няроўнасць ёсць і ў прыгажосці, вайна за ўладу і звышмагутнасць — усяму гэтаму вучыць ён нас праз гэты ясны сімвал.
Паглядзіце, як ламаюцца аркі і скляпенні, пераходзячы адно ў адно ў боскім супрацьстаянні, як разам са святлом і ценем ідуць яны адно на адно, па-боску імклівыя.
Хай жа будзем ворагамі і мы, верныя і прыгожыя! Па-боску рынемся адзін на аднаго!
Ах! Вось і мяне самога джгнуў тарантул, мой даўні вораг! Па-боску надзейна і прыгожа джгнуў ён мяне ў палец!
«Павінна ж быць расплата і справядлівасць — так думае ён, — не за так жа спяваць яму гімны ў гонар варожасці!»
Так, ён адпомсціў за сябе! На жаль! Цяпер душа мая будзе курчам помсты!
Але каб не курчыцца мне, сяброве, прывяжыце мяне мацней да гэтага слупа! Лепей я буду стоўпнікам, чым курчам помсты!
Праўда, не курч і не смерч Заратустра; a калі ён і танцор, дык не танцуе тарантэлу!..»
Так сказаў Заратустра.
Пра славутых мудрацоў
Народу служылі вы і прымхам народу служылі вы, славутыя мудрацы! — а не праўдзе! Таму вам і была пашана.
Таму і трывалі ваша няверства, што яно было хітрынай і ўзбочнай дарогай да народу. Так гас110
падар дае волю сваім рабам і нават цешыцца з іхняй дзёрзкасці.
Але хто ненавісны народу, як воўк сабакам, дык гэта — свабодны дух, вораг кайданоў, які не кланяецца нікому і жыве ў лясах.
Выгнаць такога з ягонага логава — гэта заўсёды называлася ў людзей «пачуццём справядлівасці»; на яго нацкоўваюць самых зубастых сабак і сёння.
«Бо праўда там, дзе народ! Гора, гора тым, што шукаюць!» — так у вас было спрадвеку.
Вы хацелі апраўдаць свой народ у ягоным пакланенні: вы называлі гэта «воляй да праўды», вы, славутыя мудрацы!
У сэрцы сваім вы заўсёды казалі: «3 народу я выйшаў, адтуль сышоў на мяне і голас Божы».
Упартыя і разумныя, як аслы, вы заўсёды былі заступнікамі народа.
I многія ўладыкі, каб паладзіць з народам, запрагалі наперадзе сваіх коней восліка — якоганебудзь славутага мудраца.
I цяпер я хачу, славутыя мудрацы, каб вы зусім скінулі з сябе ільвіную скуру!
Плямістую скуру драпежнага звера і калматы хіб даследчыка, шукальніка і заваёўніка!
Ах, каб хутчэй паверыў я ў вашую «шчырасць», вы павінны спачатку зламаць у сабе волю да пакланення.
Шчырым я называю таго, хто ідзе ў пустэльню бязбожнасці і там скрушвае сэрца сваё, гатовае да пакланення.
Сярод жоўтых пяскоў, пад скварным сонцам, касавурыцца ён, смяглы, на крынічныя аазісы, дзе ўсё жывое раскошуе ў халадку.
Але і смага не можа прымусіць яго прыпадоб-
ніцца да гэтых самазадаволеных: бо, дзе аазісы, там і ідалы.
Галодным, самотным, бязбожным: такім яму быць накануе ільвіная воля.
Свабодным ад шчасця раба, вызваленым з-пад божышчаў і пакланенняў, страханосным і бясстрашным, вялікім і самотным: гэта воля шчырага.
У пустыні заўсёды жылі шчырыя, свабодныя духі, жылі валадарамі пустыні; а ў гарадах жывуць славутыя мудрацы — укормленыя ўючныя жывёлы.
Заўсёды цягнуць яны, як аслы, тачку народа.
He тое каб я на іх гневаўся: для мяне яны заўсёды застануцца слугамі ў збруі, нават калі яна зіхаціць золатам.
I часта яны былі добрыя слугі, вартыя пахвалы. Бо цнота кажа так: «Калі ты хочаш быць слугою, пашукай таго, каму твая служба будзе найболып карысная!
Дух і цнота гаспадара твайго павінны ўзрастаць таму, што ты ягоны слуга: так і сам ты росцішся разам ягоным духам і ягонаю цнотаю».
Далібог, так, славутыя мудрацы, слугі народа! Вы ўзрасталі разам з духам і цнотай народа — і народ узрос праз вас! Да гонару вашага кажу я вам гэта!
Але народ застаецца для мяне ў вашай цноце, народ з дурнымі вачыма, — народ, які не ведае, што такое дух!
Дух ёсць жыццё, якое само пажынае жыццё; сваёю ж пакутаю памнажае яно сваё веданне: ці ведалі вы ўжо гэта?
I шчасце духу ў тым, каб быць памазанцам і ахвярнаю жывёлаю, асвечанай слязьмі: ці ведалі вы ўжо гэта?
Слепата сляпога і яго шуканне навобмацак сведчаць пра сілу сонца, на якое ён зірнуў: ці ведалі вы ўжо гэта?
Трэба, каб спазнавальнік навучыўся будаваць гарамі! Мала, што дух перастаўляе горы, — ці ведалі вы ўжо гэта?
Вы ведаеце толькі іскры духу, але не бачыце, што ён — кавадла, не бачыце вусцішнасці BroHara молата!
Далібог, вы не ведаеце гордасці духу! Але яшчэ больпі невыноснай была б вам яго ўпакоранасць, калі б яна захацела загаварыць!
I вы яшчэ ні разу не асмеліліся ўкінуць ваш дух у снежную яму: бо вы недастаткова гарачыя! Таму вы і не ведаеце асалоды ягонага холаду.
Ва ўсім вы з духам вельмі даверлівыя і з мудрасцю часта абыходзіцеся так, нібыта яна багадзельня і лякарня для бедных і благіх паэтаў.
Вы не арлы: і таму вы не зведалі шчасця ў жудасці духу. А хто не птах, таму не дадзена адпачываць над прорваю.
Вы цёплыя: а крыніцы ўсякіх глыбокіх ведаў— халодныя. Сцюдзёныя, як лёд, самыя глыбокія вытокі духу — асалода рукам, гарачым дзеям.
Вы стаіце перада мною, ганарыстыя, з несагнутымі спінамі, славутыя мудрацы! Hi моцны вецер, ні магутная воля не ўзрушваюць вас.
Ці бачылі вы калі-небудзь, як ляціць па моры ветразь, круглы, напяты ветрам, як ён трымціць ад шаленства яго?
Як ветразь з трымценнем ад буры, ляціць мая мудрасць па моры — неакілзаная мудрасць мая!
А вы, знакамітыя мудрацы, слугі народа, — як можаце вы ляцець разам са мною.
Так сказаў Заратустра.
Начная песня
Вось ноч: грамчэй загаварылі ўсе струмяністыя крыніцы. I мая душа таксама струмяністая крыніца.
Вось ноч: прачынаюцца песні закаханых. I мая душа — песня закаханага.
Нешта неспатоленае, неспатольнае ёсць ува мне; яно хоча голасу. Нейкая прага к^хання ўва мне, яна гаворыць голасам кахання.