Тэма сачынення — вольная Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

Тэма сачынення — вольная

Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
82.97 МБ
 хочаш, але за ўсё плаці. Лёс, доля — плата за зроблены выбар. А ўжо выбар чалавека, як заўважае Мележ словамі сваёй гераіні, сапраўды вызначаецца розумам і залежыць ад розуму!
Рыгор Барадулін у вершы «Лёс да кожнага прыходзіць босы» піша пра залежнасць чалавека ад лёсу: «Лёс да кожнага прыходзіць босы, як Хрыстос...», «боссю— каб нячутна!— ходзіць лёс». Ад яго капрызаў і ўдараў не застрахаваны ніхто. Напачатку кожнаму даецца аднолькавае і адно: жыццё. У гэтым жа вершы паэт-філосаф сцвярджае і поўную свабоду выбару чалавека: «Ты, нявольнік, вольны выбраць путы, пасталы змяніць на кірзачы».
Так, сапраўды, выбар «путаў» залежыць толькі ад чалавека. Выбар вызначае сутнасць чалавека, яго мудрасць ці неабачлівасць, невідушчасць, духоўнасць ці бездухоўнасць. Зроблены чалавекам выбар — цана яму, яго мудрасці і жыццястойкасці.
Цана выбару вызначаецца толькі жыццём і самым нестароннім суддзёй — часам. Тры гады жыцця мележаўскай Ганны з жорсткім і абмежаваным чалавекам (не ў тым справа, што з нялюбым: многія людзі, сышоўшыся без любові, здольныя дажыць да яе) паказалі, што крок быў няправільны, выбар памылковы. Спадзеў, што «сцерпіцца— злюбіцца», не спраўдзіўся. Надзея на тое, што Яўхім выканае адзіную яе ўмову «кеб па-добраму было» і зменіцца (мяняюцца да лепшага толькі людзі, нелюдзі даходзяць да стану азвярэласці), — не збылася. Мара стаць Яўхіму вернай жонкай і добрай маці сваім дзецям не здзейснілася. Таму так самакрытычна, нават бязлітасна ставіцца яна да сябе, падсумоўваючы перажытае за тры гады: ніякіх здабыткаў, толькі страты душы. Найбольшая — у выніку непапраўнага: смерці дачкі.
Выпрабаванне чалавека лёсам, доляй не заканчваецца на ўсведамленні ім няправільна зробленага выбару і таго, што не так жыў, не тым даражыў, не над тым дрыжаў, што варта чалавека, a страціў сапраўды «святое штосьці». Нават і такое ўсведамленне — яшчэ не канец. Калі ў чалавека засталося галоўнае — жыццё — значыць, засталася магчымасць скарыстаць свой вопыт і змяніць калі не ўсё, то нешта ў сваім жыцці да лепшага. Таленавітыя творы нашай нацыянальнай літаратуры пераканальна даводзяць нам, што ў сітуацыі ўсведамлення няправільна зробленага выбару, калі разбурана, здавалася б, усё, нават гняздо, нават мара, — чалавек павінен скарыстаць любую магчымасць, каб выжыць, і несці свой крыж да канца. Жыццё — самая першая ўмова змены
да лепшага і выпраўлення ўласных памылак. Устань і ідзі! Найвялікшай мужнасцю і мудрасцю чалавека будзе выснова: жыць! проста жыць!
Канцэптуальным у драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» з’яўляецца вобраз Старца. Ён — увасабленне адвечнай мудрасці і духоўнай сілы народа, народнага аптымізму: «Ніколі не трэба здавацца. Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага яго пачуццё чалавечае! Ганьба таму!»
Вобраз Старца — парадаксальны і філасофскі. Здавалася б, ненатуральна, нават нелагічна надзяліць жабрака такім светаўспрыманнем, а нам, чытачам і гледачам, пачуць такія словы ад таго, хто апынуўся за мяжой дапушчальнага. Нагадаем, што гісторыя трагедыі Старца тоесная Лявонавай, але яна аптымістычная. Старац не пазбавіў сябе магчымасці калі-небудзь дайсці да Вялікага сходу. Калі на Сходзе павінен быць кожны, калі ён не адбудзецца без кожнага, то ўсе, хто пайшоў рознымі шляхамі, усё роўна прыйдуць на Сход, дойдуць да Беларусі. Толькі абавязкова трэба ісці. Вобразам Старца паэт-філосаф узбагачае нас мудрасцю, што ўсё змяняецца; што цемра ночы абавязкова развеецца; што сілы ва ўсіх, хто чакае раніцы, розныя: адны і ноччу ў дарозе, другім трэба прысесці адпачыць, каб набрацца новых сіл. Але абавязкова ісці, абавязкова жыць! Каб аднавіць разбуранае гняздо, першая ўмова — жыць!
У самы крытычны момант жыцця Алеся Загорскага (герой рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім») выратавальнай для яго была
мудрасць дзеда, з якой той даводзіў, што пакуль не прыйшла смерць, усё можа змяніцца воляй чалавека ці капрызам лёсу. Стан чалавека, якому баліць, у якога зараз нешта не атрымалася, які ўсвядоміў памылковасць зробленага выбару, Вежа параўнаў са шляхам па гурбах. Але ж наперадзе — агонь: «Радуйся, што бачыш яго. Няхай пакуль што далёка. 3 часам дойдзеш... I я табе кажу, чым болей змерзнеш, тым большае будзе шчасце працягнуць да яго рукі. ...Ідзі! Мужныя— не гінуць...»
Так і мележаўская гераіня палоніць нас не толькі сілай свайго кахання, але найперш сваёй жыццястойкасцю. Пасля няправільна зробленага выбару яна ўстае, ідзе і зноў робіць выбар. Ды такі выбар, які здзівіў усіх куранёўцаў. Яны ўсё ўспаміналі і ўспомніць не маглі, каб калі-небудзь жанчына кінула «свайго чалавека, ды яшчэ такога, як Яўхім». Для Ганны гэта быў адзіны спосаб абараніць сваю годнасць і гонар, не страціць сябе. Як тут не прыгадаць У. Караткевіча, які даводзіў, што абараніць свой гонар чалавек павінен толькі сам, бо ніхто за яго гэтага не зробіць.
Лёс літасцівы да тых, хто вытрымаў выпрабаванне, хто ўстаў і ідзе. Лёс любіць і выбірае тых, хто любіць жыццё і працу ў імя яго, хто нават на знясільваючай дарозе жыцця не падкарочвае свой крыж.
«Ідзі вышэй сіл сваіх — і станеш жыць доўга!» — вучыў свайго ўнука караткевічаўскі Вежа. Мудрасць нашых продкаў, засведчаная ў добрых кнігах, можа стаць і нам напамінам і арыенцірам у пэўныя хвіліны жыцця.
«Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш» (Якуб Колас)
Усё павінна след пакінуць...
П. Броўка
У трох чалавек, што насілі каменне, спыталіся, што яны робяць. Першы адказаў: «Нясу гэты пракляты камень». Другі сказаў: «Зарабляю на хлеб». Трэці: «Будую храм!»
Права выбару — прывілея свабоднага і дужага чалавека, бо свабода выбару — гэта заўсёды яшчэ і адказнасць за зроблены выбар.
Сапраўды, добра быць у дарозе, выбранай самім. Пры адной умове: калі выбар правільны. A калі, як вобразна сказаў Ядвігін Ш., «не тудой дарога», то тады трагедыя.
Чым кіравацца, каб выбраць дарогу правільна? I ў межах гэтага абсягу дзейнічаюць даўно акрэсленыя вечныя законы, абысці якія не можа ніхто.
Першы: не закапай свой талент, дадзены строгім гаспадаром, бо закапаць талент — збочыць з дараванай дарогі, здрадзіць ёй. А за здраду давядзецца плаціць.
Другі: пры выбары дарогі кіруйся любоўю да бліжняга, як да самога сябе.
Выключна ўсё ў жыцці Лабановіча, галоўнага героя трылогіі Коласа «На ростанях», вызначаецца адзінай мэтай, ад якой ён не адракаецца нават пад пагрозай небяспекі, — змяніць да лепшага жыццё тых, каго ён любіць, каго лічыць вартымі
годнага і людскага жыцця. Менавіта гэтая мэта вызначае і выбар яго прафесіі — шлях, якім можна было паслугаваць народу і Бацькаўшчыне. Мастацкая каштоўнасць гэтага вобраза да ўсяго яшчэ і ў тым, што ён выпісаны ў эвалюцыі. Спачатку Лабановіч лічыў, што шлях народа да лепшай долі ляжыць праз асвету. Таму і стаў ён настаўнікам, цалкам прысвяціўшы сябе дзецям. Настаўніцкае крэда Лабановіча — «абуджаць крытычны розум дзіцяці», вучыць так, каб вучні да ўсяго падыходзілі свядома, каб стараліся дазнацца прычын любой з’явы, — не страціла сваёй актуальнасці і сёння, бо гэта адзін з прынцыпаў сучаснай адукацыі.
Няма іншага шляху служэння народу ў мірны час, як сумленная праца і прафесіяналізм у той справе, якую робіш. Лабановіч усім нам дае прыклад сумленнага стаўлення да сваіх абавязкаў настаўніка. У працы выяўляюцца лепшыя яго якасці як чалавека і інтэлігента: розум, дасведчанасць, прага прафесійнага росту, любоў да дзяцей, павага і спагада, дабрыня і шчырасць. I вынік працы настаўніка відавочны: яго вучні лепш за вучняў з іншых школ вытрымалі экзамены. Здавалася б, так, як шчыраваў Лабановіч на духоўнай ніве, — норма. Але такімі, на жаль, былі не ўсе. Каб узвысіць свайго героя, Колас не раз карыстаецца прыёмам кантрасту, ствараючы Лабановічу фон з саханюкоў, панямонскіх «інтэлігентаў», якія ў сваёй працы бачылі толькі сродак існавання ці нават нажывы (Саханюк, напрыклад, за напісанне ліста браў з салдатак плату салам).
Мы пастаянна бачым Лабановіча ў яго настаўніцкіх клопатах: вось далёка за поўнач рыхтуецца ён да ўрокаў; вось ён едзе ў суседнюю вёску,
каб павучыцца ў больш вопытнага калегі (і пераконваецца, што ў таго вучыцца няма чаму); вось стрыжэ вашывых дзетак; вось купляе беднай сіраціне кашульку; вось збірае на лекцыю і дарослых... Любоў да народа, Радзімы, яе прыроды, нагадвае нам гэтым вобразам Якуб Колас, павінна быць дзейснаю. Мы не знойдзем на старонках трылогіі слоў, якімі Лабановіч пераконвае сваіх вучняў любіць прыроду, але мы запомнім, як настаўнік з дзеткамі саджалі дрэўцы.
Герой Коласа не статычны. Ён жыве, думае, разважае, дзейнічае, памыляецца, спатыкаецца, пакутуе, расчароўваецца і зноў устае — зноў дзейнічае! Горка ўсведамляць яму, што яго шчыраванне ніколькі не змяніла да лепшага жыццё дарагіх яму людзей. Яны як жылі ў брудзе і нястачах, так і жывуць. У родных сваіх Мікуцічах ён прапануе асушыць балота і зрабіць грэблю, але і гэты праект яго застаўся нерэалізаваным. Дзядзька Mappin доказна давёў яму, што праект сам па сабе варты ўвагі, але нерэальны, бо зямля вакол — панская, не сялян.
I зноў настаўнік на раздарожжы, на ростанях, у роздуме, якім жа шляхам ісці да вызначанай мэты, ад якой ён, наперакор усім няўдачам і нягодам, не адступіўся, не адрокся. Небяспечны і рызыкоўны выбірае ён шлях — шлях рэвалюцыянера. Але і тры гады турэмнага зняволення не пераканалі яго ў няправільнасці абранага шляху, бо не вынішчылі ў ім самае галоўнае і святое пачуццё — любоў да людзей і Бацькаўшчыны, самае палкае жаданне — бачыць іх вольнымі і шчаслівымі. Моцная, незвычайная натура і адначасова зямная і рэальная.
«Намацаць галінамі сонца», адрынуць злое, вучыцца ў добрага, смела і настойліва ісці па дарозе, свядома выбранай самім, можа толькі моцная Асоба. Такой Асобай і з’яўляецца сапраўдны інтэлігент Лабановіч. Ён дае нам урок, як, жывучы зямнымі клопатамі, застацца Чалавекам і нават «намацаць галінамі сонца», сілай сваёй душы павесці за сабой іншых.
Адзін з лірычных герояў паэзіі Максіма Танка сцвярджае, што самае складанае для чалавека— «прайсці праз вернасць». Шамякінскі герой рамана «Сэрца на далоні» інтэлігент Яраш прайшоў праз вернасць выбранай дарозе і сваёй справе і дасягнуў у ёй такога прафесіяналізму, што змог нават трымаць на сваіх далонях сэрца чалавека. Гэты мастацкі вобраз, што даў назву раману I. Шамякіна, — метафарычны. У прамым сэнсе трымаць сэрцы на далонях здольны толькі прафесіяналы ўзроўню Яраша. Аднак сэрца бліжняга можа быць на далонях кожнага чалавека, чуйнага і чулага да болю і трывог іншых людзей. Трэба толькі зразумець гэты боль і паспець дапамагчы. Пакутуе Яраш, што не паспеў (хоць не яго ў тым віна) выратаваць двух хлопчыкаў, якія падарваліся на міне.
Такія, як настаўнік Лабановіч, доктар Яр