Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
ш, журналіст Шыковіч, мележаўскі старшыня валвыканкома Апейка, коласаўскія героі Міхал, Антось і Ганна, носячы каменне, зарабляючы на хлеб, будуюць храм Будучыні.
Той жа, хто не сам выбраў сабе дарогу ці кіраваўся пры яе выбары толькі карыслівымі матывамі, ідучы па ёй, нясе «пракляты камень».
Кім быць і якім быць
Галоўнае, што павінна кіраваць чалавекам пры выбары справы, — гэта ўсведамленне неабходнасці сваёй працы для людзей, для народа.
I. Мележ
Пайсці ці вярнуцца? Сказаць ці змаўчаць? Пераступіць ці адступіцца?.. Кожны з нас штодзённа некалькі разоў бывае ў сітуацыі выбару. I ўсё ж два выбары ў жыцці кожнага чалавека лёсавызначальныя: выбар спадарожніка, з якім ісці па жыццёвай дарозе, і выбар справы, якой гэтая дарога забяспечваецца і вызначаецца. I цяжка сказаць, які з выбараў важнейшы. Відавочна толькі адно, што і першы, і другі патрабуе ад чалавека адказнасці і мудрасці.
Гэтыя два галоўныя выбары і робяцца ў імя таго, каб рэалізаваць спрадвечнае імкненне чалавека аддаваць бліжняму свайму назапашаныя скарбы і сілу. Вечная ісціна: нельга даць другому таго, чым не валодаеш сам. Галоўны герой апавядання М. Гарэцкага «Роднае карэнне» дзед Яхім даводзіць студэнту-медыку Архіпу Лінкевічу: «Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць». Тую ж самую мудрасць сцвярджае Максім Танк у вершы «Ты яшчэ толькі намёк на чалавека...». Так, сапраўды, «толькі намёк», ці «чвэрць», ці «паўчалавека», пакуль «ва ўсім спадзяешся на маці», «на дружбу», «на любоў».
I толькі тады становішся чалавекам, Калі ўсе могуць спадзявацца На цябе.
Словы і словаспалучэнні з нарастаннем іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці ўзмацняюць экспрэсію выказвання: чалавек толькі тады адбыўся як чалавек, калі ён можа дапамагчы іншаму, калі ён патрэбны людзям.
Матывы выбару, кім быць, залежаць ад Асобы, што стаіць перад выбарам. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» Кастусь Каліноўскі, даводзячы Алесю Загорскаму, што на асабістае ён не мае права, бо яго жыццё яму не належыць, патлумачыў: «Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям’я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная зямля, роднае Чалавецтва. I кожны любіць сам сябе, амаль усе — сям’ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. I толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах... Яны любяць чалавецтва больш, чым радзіму, радзіму больш, чым родны дом, а ўсё гэта разам — больш за саміх сябе. Яны, разумееш, свабодна аддаюць жыццё і дом і ўсё — для краіны і чалавецтва».
У. Караткевіч на яскравым прыкладзе даводзіць (асабліва гэтая мудрасць карысная тым, хто стаіць на ростанях), што якой бы значнай ні была Асоба, гатовая «аддаць усё — для краіны і чалавецтва», яна, Асоба, павінна авалодаць канкрэтнай справай, пэўнай прафесіяй. На жаль, многія маладыя авалодваюць прафесіяй і настойліва вучацца, толькі каб зарабіць на хлеб і не насіць «пракляты камень». Гэты матыў перакрэслівае ўсё: схільнасць да пэўнай справы, здольнасць да яе, нават талент — і толькі па адной прычыне. Калі нейкай прафесіяй у наш час можна зарабіць толькі на хлеб і не больш, — яна па-
гарджаная, як цяпер кажуць, непрэстыжная. I — збочваюць з дараванай дарогі, закопваюць свой талент. «Кепска, калі хто шукае дапамогі ад нячысціка», — папярэджвае адзін з герояў Яна Баршчэўскага. Закапаць свой талент — шукаць «дапамогі ад нячысціка».
У. Караткевіч, паводле яго слоў, вельмі «поўна паказаў чалавека, што стаіць перад выбарам, кім яму быць». Кастусь Каліноўскі, стоячы перад такім выбарам, спачатку меў намер паступаць, як і яго брат, на медыцынскі факультэт, але потым вырашыў «прасіцца на юрыдычны факультэт па разраду камеральных навук». У лісце да Алеся ён так патлумачыў свой выбар: «Здароўе людзей — гэта, вядома, надзвычай важліва. Але дрэнная тая медыцына, якая пачынае з лекавання хваробы. Перш за ўсё трэба хваробу запабегчы. Даць людзям людскія ўмовы. Каб жылі сытна, каб апрануты добра былі, каб жылі багата і ў добрай хаціне, каб не цягаліся па судах і правільна вялі гаспадарку, каб былі вольныя. Бо нельга дазволіць, каб народ выміраў».
Кастусь Каліноўскі лічыць, што дасягнуць мэты яму дапамогуць набытыя веды. Тая ж мэта і ў коласаўскага Андрэя Лабановіча, але ён лічыць, што шлях да яе ляжыць праз асвету, што і вызначыла яго выбар — быць настаўнікам, «абуджаць крытычны розум дзіцяці».
Іншую дарогу да той жа самай мэты выбірае Алесь Загорскі. Пад уздзеяннем Віктара, брата Кастуся Каліноўскага, ён робіць выбар на карысць філалогіі і гісторыі, а не натуралагічных навук. Гэта — пасля, а зараз яго радзіме, народу найперш трэба вярнуць гісторыю і памяць. Зроб-
ленае Алесем, бліскучая абарона ім кандыдацкай дысертацыі выклікалі захапленне і павагу ў прафесара Сразнеўскага, скупога на пахвалу: «...Вы зрабілі незвычайнае. Адкрылі новы нязнаны свет. Адкрылі, магчыма, цэлы народ». Адкрыццё свайго народа для ўсіх Алесь зрабіў на глыбокім даследаванні радавых архіваў дваран і прыдняпроўскіх «Кронік», фальклору адносна сялянскіх войнаў XVII ст. на тэрыторыі Беларускага Прыдняпроўя.
«Я, ў некаторым сэнсе, нават бог, бо занава я свой народ ствараю»,— так вызначыў У. Караткевіч сваю ўласную ролю ў рэанімацыі душы і памяці свайго народа. Дадзены яму талент ён рэалізаваў у кнігах, якія вяртаюць народу памяць, забраную ў яго даўно. Лепш за іншых усведамляючы, што без памяці пра свае вытокі, карані, пра мінулае ў народа няма будучыні, ён зрабіў свой выбар на карысць рэанімацыі памяці народа.
Зрабіўшы выбар, адказаўшы для сябе, кім яму быць, чалавек адказвае і на пытанне, дзеля чаго ён з’явіўся на свет. Усведамленне Караткевічам свайго прызначэння на зямлі такое:
Я — сэрца, мозг, душа майго народа, Таму, магчыма, і на свет з’явіўся, Каб мог ён зведаць праз мяне сябе, Каб ведаў сілу ўласную і годнасць I каб вякі маім спявалі ротам.
Ф. Скарына ў прадмове да адной з кніг Бібліі пісаў: «В розмантых речах людн на свете покладають мыслн н коханпя своя: еднны в царствах н в панованнн, друзнн в богатестве н в скарбох, нннн в мудростн н в науце, а нннн в здравнн, в красоте н в кр'ьпостн телесной, нецпн же во мно-
жестве нменпя н статку, а нецнн в роскошном яденпн н пнтнн н в любодеяннн, нннн теже в детех, в прнятелех, во слугах н во нных разлнчных многнх речах».
Сутнасць Асобы вызначаюць «кохання н мыслн», якія яна ўкладае ў «некоторую речь перед собою, в ней же ся наболей кохает н о ней мыслнт». Які чалавек — такі яго выбар, такая «речь», справа, а якая справа — такі і след на зямлі. Як чалавеку даецца права выбару, якім яму быць і кім быць, так і людзям, нашчадкам даецца права меркаваць пра яго значнасць. Як папярэджваў Янка Купала, «суд гісторыі цяжкі». Ён і разважыць, «ці мы сумленна жыццё прайшлі, ці чарада зняваг мінулых нас не з’ела, пакінуўшы свой дым і чад».
«Гады чысціні і надзеі, гады парыванняў і мрой» (Р. Барадулін)
Горы і моры можаш ты здолець, Сэрцам расплавіць ільдзіны.
Янка Купала
Да Бога прыйшлі дзве дзяўчыны і папрасілі ў Яго шчасця на ўсё жыццё. Здзівіўся Бог: так не бывае. Жыццё чалавека перапялёсае: у ім павінны быць і пакуты, і радасці. I прапанаваў выбар: шчасце або ў маладосці, або ў старасці.
Першая сказала: «Навошта мне шчасце ў старасці? Я зараз яго хачу зведаць, пакуль маладая, пакуль усё цікава».
Другая разважыла так: «Я маладая і дужая і здолею перанесці ўсе нягоды і выпрабаванні, затое ў старасці мне патрэбны будуць спакой і любоў бліжняга»...
3 таго часу і дзеляцца людзі на мудрых і нямудрых, на тых, хто жыве толькі сённяшнім днём, і на тых, хто думае пра дзень заўтрашні, хто пра старасць дбае ў маладосці.
Як старасць заўсёды асацыіруецца з мудрасцю, вопытам, так маладосць — з адвагай, рызыкай і сілай, здольнай гэтую мудрасць рэалізаваць і забяспечыць будучыню. Да моладзі звярталася Цётка з наказам шанаваць роднае слова як адзін са «скарбаў вечных— скарбаў душы». «Беларускай моладзі» прысвяціў Якуб Колас адзін з дарагіх яго сэрцу твораў— паэму «Сымон-музыка». Той моладзі, якая, наперакор нягодам і перашкодам, цалкам аддасць сябе слугаванню Бацькаўшчыне, па-
нясе людзям «агонь душы і сэрца жар». Усе надзеі і мары Янкі Купалы пра нацыянальнае адраджэнне звязаны са Здольнікамі-арлянятамі, якія змогуць «горы і моры» здолець, «сэрцам расплавіць ільдзіны», якія паляцяць да сонца, паплывуць па моры, будуць «зямлю «трактарам варочаць», засеюць палеткі, «каб рунелі, зелянелі, аж яснелі гоні...». «Для вякоў дыктуйце новых нечувалыя ясноты», — такі Купалаў наказ арлянятам.
Самай лепшай парой чалавечага жыцця, гадамі «чысціні і надзеі», гадамі «парыванняў і мрой» назваў Рыгор Барадулін маладосць. I гэта ні адзін філосаф не стане аспрэчваць. Магутны размах крылаў магчымы толькі ў маладосці.
Большасць высакародных, духоўна прыцягальных герояў беларускай літаратуры — маладыя, Гэта купалаўскія Бандароўна, Якім Сарока, Паўлінка, Янка Здольнік, коласаўскія Лабановіч, Сымон-музыка, быкаўскія Сотнікаў, Фйпар, Свіст, Зося Нарэйка, дудараўскія радавыя. Разныя ў іх лёсы, але ўсе яны ўвасабляюць лепшыя чалавечыя якасці. На шляху ўсіх гэтых герояў былі «каменні тыя, што губяць сілы маладыя». Асабліва трагічным быў лёс маладых, якія зведалі вайну.
Было ў салдата два полі: поле, дзе кветкі ірваў, бегаў з сябрамі на волі, і поле, дзе ён паміраў, —
так вобразна і лаканічна перадаў трагедыю той маладосці А. Вярцінскі.
Трагічным быў лёс равеснікаў В. Быкава — юнакоў 1924 года нараджэння. На долю гэтага пакалення, якое амаль усё згарэла ў пекле вай-
ны, выпалі самыя цяжкія выпрабаванні. I бацькі Быкава, як многія бацькі салдат, у ліхую гадзіну атрымалі пахавальную, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч, забіты 10.01.44 г. і пахаваны на цэнтральных могілках вёскі Вялікія Севярынкі Кіраваградскай вобласці. На шчасце, гэта была памылка. Да яго, цяжка параненага, лёс, мноства разоў вытрымаўшы на трываласць, аказаўся літасцівы. Лёс усё ж літасцівы і да нашага народа, калі, правёўшы праз пякельны агонь вайны, збярог нам такіх прарокаў, як В. Быкаў, каб мы слухалі іх.
Існуе легенда, быццам анёл смерці, які сп