Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
адукацыю ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах, але не медыцына і не вольныя мастацтвы сталі сэнсам яго жыцця. Ён «ізбрал оставіті в науце і в кнігах вечную славу і память свою». Яго кнігі на роднай мове, створаныя «людем посполітым'ь» «к доброму наученлю», былі і «Богу ко чтп», і народу нашаму паходняй. У кнізе ён рэалізаваў свой дар: уславіў Бога і наш народ на векі вечныя.
Духоўная «маёмасць», якую пакінуў нам Ф. Скарына, вучыць нас, як жыць сёння, папярэджвае, што «законы прлроженыл», законы вечнасці не дадзена абысці нікому:
He копай под другом свойм ямы, Сам ввалйшся в ню, He став,Амане, Мардохею шйбенйце, Сам павйснеш на ней.
Надзённа гучыць Скарынаў напамін усім нам, што светам валадарыць любоў, бо яна самая дасканалая з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце.
«Многія народы Еўропы з удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор», — так пра Міколу Гусоўскага і яго геніяльную паэму «Песня пра зубра» сказаў адзін з яе перакладчыкаў на нямецкую мову. Дзякуючы таму што напісана яна была не на беларускай, а на лацінскай мове, упершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вуснамі свайго сына напрамую гаварыла з іншымі народамі пра сваё жыццё, сваю гісторыю.
Цэнтральнай праблемай твора з’яўляецца праблема дзяржаўнасці і суверэнітэту. Ад чаго залежыць росквіт і моц дзяржавы? На думку Гусоўскага — ад дзяржаўцы. Якім павінен быць дзяржаўца, каб краіна квітнела і была недасягальнай для ворагаў, была незалежнай? Што павінна быць прыярытэтным у палітыцы такога дзяржаўцы? Вобразам князя Вітаўта паэт даў адказ на вечнае і надзённае пытанне. Свой ідэал дзяржаўцы паэт-філосаф знайшоў у мінулым, у гісторыі Вялікага княства Літоўскага, калі княжанне Вітаўта для нашай дзяржавы было залатым векам.
Княжанне Вітаўта лічаць усе літапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым.
Нельга не захапляцца мудрасцю нашага слыннага земляка, які паўтысячагоддзя таму нагадаў нам пра галоўны закон вечнасці, «закон прнроженнй», — не хлебам адзіным жыве чалавек. А калі
толькі хлебам, то не будзе і яго... Афарыстычна, вобразна сфармуляваў ён гэты закон, папярэдзіўшы нас пра бяду, калі той закон парушым:
...Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай Век тоіі названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна Стаеіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
Апісанню «вячыстых» спраў Вітаўта, яго клопатаў пра «багацце духоўнае» як «злата дзяржавы» прысвечана ў паэме шмат старонак. Пры князю Вітаўту нашы продкі жылі ў прававой дзяржаве. Першай у Еўропе прававой дзяржаве, у якой панавала сіла закону, а не закон сілы, і была гарантавана роўнасць усіх перад сілай закону!
...Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць ■— загрэбці кавалак у бліжняга з рота — Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў, Што на вякі нават завад іх вывеўся ў княстве.
Лёс быў і літасцівы да нашай Маці-Беларусі, калі ў 1882 г. паслаў невымоўнаму народу адразу двух прарокаў, двух песняроў — рамантыка і рэаліста, такіх розных, але аднолькава вартых свайго народа. «Сярод цемры і мук» беларусы змаглі іх голасам «на свет цэлы» сказаць пра сваё жаданне і права «людзьмі звацца».
Велізарная заслуга Янкі Купалы, які ўвабраў у сваю творчасць лепшыя традыцыі папярэднікаў — Ф. Багушэвіча, Цёткі, у тым, што мужыцкая тэма загучала ў яго творах як агульнанацыянальная і агульначалавечая. Ніхто да яго з такой сілай, так палымяна не сказаў пра наша імкненне і права «людзьмі звацца», а пазней пра тое,
што «і беларус можа змясціцца ў сям’і нялічанай славян», што «жыў беларус — і будзе жыць!»
Шчаслівым і адначасова глыбока трагічным быў лёс нашага песняра ад пачатку і да самага канца. Шчаслівым, бо здзейснілася самая запаветная яго мара— «з цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў падслухаць біцця». I якім жа сціплым быў наш паэт у сваіх парываннях да валадарства душой толькі свайго народа! Песня Янкі Купалы мела такія магутныя крылы, валодала такой вялікай сілай і энергіяй, што ўжо ў самым пачатку выйшла за абсягі роднай зямлі, загучала на рускай, украінскай, польскай, чэшскай, літоўскай і іншых мовах.
Трагічным быў яго лёс, бо і ён, як яго прыгожыя рамантычныя героі, зрабіў раз і назаўсёды выбар і ніколі не адступіўся ад галоўнай і самай вызначальнай для ўсёй яго творчасці ідэі нацыянальнага адраджэння і дзяржаўнага суверэнітэту. I вельмі дорага заплаціў за свой выбар і вернасць яму да канца.
I ў савецкі перыяд ён з новай і новай сілай, мастацкімі сродкамі ўсіх жанраў сваёй творчасці, у тым ліку публіцыстыкай, папярэджваў, што і перад гісторыяй («А суд гісторыі цяжкі!»), і перад новымі пакаленнямі давядзецца трымаць адказ:
Ці аб свой гонар дбайна дбалі, I дабравольна, без прынук, Самі сабой не гандлявалі, He неслі ў петлі дум і рук?
I ці пакінуці на памяць Мы песень гэтакіх змаглі, 3 якіх бы можна было ўцяміць, Што мы свабоднымі былі?..
(«I прыйдзе»)
Hi ў чым Янка Купала як сын свайго народа не быў такім паслядоўным, настойлівым і палымяным, як у сцвярджэнні ідэі нацыянальнай годнасці беларусаў і нацыянальнага адраджэння.
Няма ў нашай таленавітай літаратуры песняра, які б з такой мастацкай сілай паказаў узвышанае ў зямным, прыгожае — у будзённым, вечнае — у імгненпым, які быў бы такім настойлівым у сцвярджэнні думкі, што самае прыгожае «ў свеце Божым» — зямля і на ёй чалавек, як Якуб Колас. Ужо радкамі ў пачатку паэмы «Новая зямля»:
Mae знаёмыя няўзрачны,
Нічым не слаўны і нязначны — народны пясняр быццам «правакуе» чытача на спрэчку з ім. Якой жа сілай, якім магутным духам трэба валодаць, каб з такой мужнасцю і без страты сваёй душы вынесці ўсе тыя выпрабаванні, што выпалі на долю яго «знаёмых»! Героі Коласа ўсім нам даюць урок, як нават у бесчалавечных абставінах ад чалавека залежыць самае галоўнае — застацца чалавекам, бо абсягі поўнага валадарства чалавека — яго ўласная душа.
Героі Коласа зямныя, рэальныя і адначасова асобы моцныя, выключныя, сіла якіх — у бязмежнай любові да сваёй зямлі-карміцелькі, да бліжняга свайго і найперш да сям’і і родных дзяцей.
Кім быў, ёсць і будзе М. Багдановіч для нашага народа, вычарпальна і афарыстычна сказаў У. Караткевіч у вершы «Багдановічу»:
Бо як ёсць у народа такія — He загіне давеку народ.
Максім Багдановіч сваім «гарачым словам рунь узняў на роднай зямлі», як вобразна сказаў
пра яго духоўную спадчыну У. Караткевіч. А кожная хвіліна яго кароткага і яркага жыцця — нямы дакор нам, што не спраўдзілі яго надзей. Некаторыя з нас, жывучы на зямлі сваіх продкаў, так і не змаглі авалодаць іх мовай... I ўжо адным гэтым не выключылі магчымасці весці ганебныя і абразлівыя для любой нацыі спрэчкі, ці патрэбна наогул нам тая мова, бо, можа, «ёй знікнуць пара»!
Ён жа, народжаны ў Менску, асірацелы ў Гродне, вывезены пяцігадовым з Беларусі, на доўгія гады адарваны ад роднай зямлі, ад матчынай мовы і бабуліных казак, вырашыў «авалодаць роднай мовай сваіх продкаў і авалодаць так, каб пісаць прыгожыя вершы і абагаціць гэтую мову новымі мастацкімі формамі», як пра тое расказваецца ў зборніку ўспамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта».
Схіляючы галаву перад вечным словам апосталаў нашай нацыі, нашых слынных дзядоў, мы ўсведамляем: дзяды — тыя, каго няма з намі, але хто ў нас, у нашых душах, нашых справах.
Праблема бацькоў і дзяцей у беларускай літаратуры
Дзеці, павінуйцеся сваім бацькам у Госпадзе, бо таго патрабуе справядлівасць. I вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у вучэнні і настаўленні Гасподнім.
3 Паслання святога апостала Паўла
да Ефесянаў
Праблема бацькоў і дзяцей вечная. Як свет стаіць, бацькі імкнуцца перадаць свой вопыт і ўсцерагчы ад памылак дзяцей. Дзеці ж упарта працівяцца гэтаму, бо хочуць пражыць сваё жыццё самі і без падказкі выбраць свой лёс.
Лявон, герой апавядання Ядвігіна Ш. «Бярозка», выпраўляючы сваю адзіную дачку ў свет, навучае яе быць абачлівай і нікому не давяраць свайго гора. А калі стане невыносна — даверыцца бярозцы. Счарнела бярозка, прымаючы на сябе боль і пакуты Марыські. На пытанне дачкі, чаму чалавек не знаходзіць спагады і паратунку ў людзей, «Лявон маўчаў». Гэтай фразай апавяданне і заканчваецца.
Маўчаў, магчыма, не толькі таму, што не ведаў адказу на гэтае вечнае пытанне, а таму што адчуваў сваю віну за такую сваю «навуку» недаверу да людзей. Магчыма, усвядоміў нарэшце, што нават у шчырым жаданні шчасця і дабра свайму дзіцяці не павінен быў навязваць дачцэ сваё ўспрыманне свету, пазбаўляць яе права на свабоду выбару і ўласны вопыт.
У рамане «Каласы пад сярпом тваім» ёсць выдатна выпісаны і прасякнуты мудрасцю Караткевіча-філосафа эпізод.
Алесь пераконвае старога Вежу і пана Юрыя, што неабходна паступова, як стануць багацець, аддаваць зямлю мужыкам, пакінуўшы сабе маёнткавую зямлю, сады, паркі ды запаветныя ўрочышчы, яшчэ тую зямлю, якая забяспечвае конныя заводы і слуг: «Хай фермерствуюць. Хіба табе найміт будзе так працаваць, як мужык для сябе на сваёй зямлі?» У адказ на абурэнне бацькі Алесь даводзіць, што сялянская канкурэнцыя ім нястрашная, бо на прыдбанні іх прадукцыі Загорскія зробяцца заводчыкамі. «У купцоў ператварыцца?!» — жахнуўся пан Юры. «У купцоў — не ў старцоў», — зноў мудра адказвае Алесь, даводзячы, што маёнткам усё роўна пагражае галеча пры такой, як ёсць, сістэме; і гэта толькі пытанне часу.
Стары Вежа ўспрыняў прапановы ўнука са спакойнай мудрасцю. I гэта пры яго характары і заўсёднай упэўненасці ў сваёй праваце! Ён зразумеў, што адзіны спосаб не стаць непатрэбным у старасці — змяніцца, зразумець новае, маладое, што ідзе на змену табе. «А калі няздольны зразумець— ставіцца да яго з любоўнай верай». Любоўная вера і ляжыць у аснове здольнасці зразумець новае, маладое. Такой здольнасцю, як і мудрасцю, быў надзелены стары Вежа.
Калі старое валодае такой мудрасцю, то яно здольна падтрымаць, нават уратаваць маладое ад пагібелі, папярэдзіць непапраўнае і незваротнае. У хвіліны адчаю, калі Алесю прынеслі вестку пра заручыны Майкі з Іллёй Хаданскім, Вежа кідае ўнуку выратавальны круг: «Заручыны — гэта не
вяселле. I нават вяселле яшчэ не канец. Ра