Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
ускаецца з нябёсаў, каб разлучыць душу чалавека з целам, спрэс пакрыты... вачыма. Аказваецца, гэтыя вочы прызначаны не яму. Бо, здараецца, анёл, прыляцеўшы па чыюсьці душу, разумее, што паспяшаўся, што яшчэ не прыйшла парачалавекуразвітвацца з жыццём. I тады ён не чакае ягоную душу, a надзяляе яе ўладальніка яшчэ адной парай вачэй. Пасля гэтага чалавек пачынае бачыць не толькі тое, што і ўсе астатнія, але і тое, што даступна толькі іншаму сусвету, іншаму, вышэйшаму вымярэнню і існаванню. Для звычайных жа людзей ягоныя ўяўленні здаюцца выдумкай, фантазіяй, нават галюцынацыяй... Людзі маюць звычайны, абмежаваны зрок і на заклік відушчых прарокаў могуць адказаць пытаннем з верша Янкі Купалы «Прарок»:
Па колькі нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?
Многа беларускіх страцім-лебедзяў загінула ў час «патопаў», калі «схадзіліся плямёны спрэчкі сілаю
канчаць, каб багата адароны мілы край наш зваяваць». Гінулі страцім-лебедзі, не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў:
Ад усіх цяпер патомкі ёсць,
Ды няма адных — Страцімавых.
(М. Багдановіч)
Многія творы беларускай літаратуры пераканальна даводзяць, што нават у мірны час найцяжэй усё-такі маладым. Як ні парадаксальна, але менавіта самыя дужыя аказваюцца бяссільнымі і бяззбройнымі перад здрадай, двухаблічнасцю, перад жорсткасцю і вар’яцтвам гэтага свету.
Р. Барадулін прывілею маладых бачыць у тым, што для іх «воз роспачы сцішана едзе, і радасць сядае на кут». На жаль, у наш час нават для маладых воз роспачы едзе не сцішана, а шалёна нясецца, растрасаючы камяні на дарозе маладых. I тыя камяні даводзіцца збіраць зноў жа найперш маладым.
У вобразе Славіка Шыковіча з рамана «Сэрца на далоні» ўвасоблена пісьменніцкая думка пра тое, як нялёгка быць маладым. Нялёгка, нават калі твае бацькі сапраўды самавітыя і сумленныя людзі. А што ўжо казаць пра сіроцтва пры жывых бацьках! I. Шамякін пераканальна паказаў, як цяжка расці чалавеку, як на рост ці на яго запаволенне можа паўплываць выключна ўсё, нават нейкая, здавалася б, дробязь. Самае цяжкае і складанае ў гэтым свеце — расці, змяняцца да лепшага, быць здольным перагледзець і свае ўчынкі, і свае каштоўнасці. Пісьменнік паказаў свайго героя ў эвалюцыі, паказаў усе тыя фактары, якія спрыялі адраджэнню яго душы.
Вядома ж, праца, годнае акружэнне таксама паўплывалі на Славіка. Гэта пераконвае ў рамане. Але наўрад ці «партыйны дакумент захапіў юнака», наўрад ці ў Славіка, як даводзіць пісьменнік, магло наогул з’явіцца «захапленне велічнасцю праграмы» пабудовы камунізму. Славік быў уражаны, як падкрэслівае пісьменнік, што «ўсе гаварылі з такой палымянасцю пра маральны кодэкс». Але ж у юнака заўсёды ў душы быў справядлівы пратэст супраць неадпаведнасці паміж тым, што чуў і што бачыў. Ці не гэта і стала прычынай злому ў яго душы, а юначы максімалізм і цынізм — ахоўнай рэакцыяй і формай пратэсту? I наўрад ці словы, якія пачуў ён на камсамольскім сходзе, «прымушалі яго працаваць па-новаму».
Прычыну масавага разбэшчання моладзі П. Панчанка якраз і бачыць у пустазвонстве, двурушнасці, двайных стандартах. У вершы «Ратуйце нашы душы» ён піша:
Распрадалі наркотыкі аптэкі...
Ад пустаслоўя
Уся зямля дрыжыць.
Каму ім верыць? Як далей ім жыць? Ад заклікаў паветра зноў трасецца...
Ніл Гілевіч лічыць «дармаедства» асноўнай прычынай вынішчэння духоўнасці і дэградацыі моладзі:
Ад дармаедства ўся распуста: Нішто не нішчыць душу так, Як незаробленая луста, Якой харчуецца лайдак.
Безумоўна, нерэалізаваныя сілы — трагедыя і для чалавека, і для грамадства, бо нерэалізаваныя сілы абавязкова ператвараюцца ў зло. I тым больш небяспечныя яны для людской супольнасці.
Маладосць адначасова і самая шчаслівая, і самая «апаслівая пара» жыцця чалавека, як пра тое словамі свайго героя — дзеда Яхіма — мудра папярэдзіў усіх нас М. Гарэцкі. Кожнаму чалавеку, а маладому асабліва, намнога лягчэй вытрымаць выпрабаванне нягодамі, чым спакусамі і «балотнай вадой».
У Евангеллі сказана: «Гора свету ад спакусаў... гора таму чалавеку, праз якога спакусы праходзяць». У Евангеллі ёсць і парада, як ратаваць сваю душу ад «агню вечнага»: «Калі ж рука твая ці нага твая спакушаюць цябе, адсячы іх і адкінь ад сябе: лепш табе ўвайсці ў жыццё без рукі ці без нагі, чым з дзвюма рукамі і дзвюма нагамі быць зрынутаму ў агонь вечны». Метафарычнасць евангельскіх вобразаў дапамагае ўсвядоміць, што неабходна перамагчы сябе і адмовіцца ад спакушальнага, якое нішчыць душу.
Незвычайнай духоўнай сілай валодае той, хто прайшоў каля спакусаў і вытрымаў выпрабаванне імі — не паддаўся ім. На такое здольны нямногія.
Ян Баршчэўскі ў кнізе «Шляхціц Завальня...» з вялікай мастацкай сілай паказаў цянёты і путы, якія рыхтуе зло для сваіх ахвяр. I ахвярамі зла найчасцей становяцца менавіта маладыя. «Ніколі не палохайся нічога і не дзівіся нічаму, бо калі пахіснешся сэрцам або духам — будзепі нешчаслівым; не пускай у душу такія пачуцці», — вучыць Сямёна незнаёмы чалавек, адпраўляючы яго на
Лысую гару да Вужынага караля. Яшчэ больш прывабна для маладых гучаць такія словы і такі заклік: «Чалавечае жыццё надзвычай кароткае. Навошта думаць пра гэта? Пакінь сумнявацца, ты чалавек— і ўсе павінны служыць табе». Далёка не кожны здольны распазнаць для сябе пастку і ў такім дэвізе: «Навошта зважаць на невясёлае; хто ведае, якая будзе будучыня; давайце жыць сённяшнім днём. Што будзе пасля, навошта думаць цяпер».
I варта толькі зрабіць гэтыя словы і ўсё, што за імі стаіць, здабыткам сваёй душы — душа вынішчаецца. I не ўсе, асабліва маладыя, што знаходзяцца «ў той апаслівай пары», калі хочацца зведаць вострых адчуванняў і шчасця, усіх даброт і выгод зараз жа (а пра цану за ўсё гэта навошта думаць цяпер!), здольны ўстаяць перад такой спакусай. He ўсе разумеюць, што ёсць страх як выяўленне рабскай псіхалогіі і ёсць іншы страх — як ахоўная рэакцыя арганізма ад фізічнага і духоўнага вынішчэння. Адсутнасць такога страху — сведчанне, што не спрацоўвае інстынкт самазахавання, што ўключаецца праграма на самавынішчэнне. Пакуль ёсць такі страх, ёсць надзея, што не ўсё страчана, бо менавіта страх надае сілы і... смеласці спыніцца, адумацца, уратаваць сваю душу і ўсё, што вакол яе. Прыгадаем пачуццё страху, уласцівае лірычнаму герою верша М. Багдановіча «Пагоня»; «Толькі ў сэрцы трывожным пачую за краіну радзімую жах...» Такі жах — сведчанне жывой душы. Толькі неразумны і здрадлівы чалавек не пахіснецца, не засумняваецца: а можа, не так жыў, не тое рабіў, «не тудой дарога» пралягла да Храма?
Правёўшы свайго любімага героя Лабановіча праз многія выпрабаванні, Якуб Колас выпрабаваў яго яшчэ і спакусамі, «смуродам местачковага балота». I трэба зазначыць, што тое выпрабаванне было самым цяжкім на шляху Лабановіча, бо ён нават «укачаўся» ў бруд гэтага балота: прайграў і праматаў за адну ноч усе заробленыя нялёгкай працай за год грошы. А грошы тыя ён вёз маці і дзядзьку Марціну, якія марылі купіць зямлю. Аднак гэтым пісьменнік паказаў зусім не слабасць Лабановіча, а сілу «балота», калі яно здольна было хоць на нейкі момант прыцягнуць (не ўцягнуць, не!) нават такіх моцных духам і розумам, як Лабановіч. Лабановіч здолеў «адчуць смурод местачковага балота» і вырвацца з яго, спаўна заплаціўшы за адзін з галоўных урокаў у сваім жыцці. «Самае галоўнае — не страціць усведамлення ўласных памылак» — вось галоўны вынік таго ўрока, афарыстычна і дакладна сфармуляваны самім Лабановічам.
Гэта коласаўская мудрасць і яго ўрок усім нам. Гэта папярэджанне, што лепш балота абысці, бо не ўсе мы такія моцныя і стойкія, як Лабановіч, не ўсе здольны адразу адчуць «смурод балота», a калі і адчуем, то можа быць позна — засмокча, праглыне. Філасофія пісьменніка і тая мастацкая сіла, з якой яна рэалізавана, вельмі актуальныя сёння, калі спакусаў і «балот» на шляху маладых намнога больш, чым на шляху Лабановіча. 3 кім павядзешся — ад таго набярэшся. У Панямонь лепш не завітваць, балота — абысці!
Сцвярджаючы, што «моладзь — наш народ, яны — не госці», праклінаючы раўнадушша, Пімен Панчанка заклікае: «Хутчэй ратуйце маладыя душы!»
Сёння заклікі, нават заклікі прарокаў, на жаль, мала хто чуе. Маладых уратуе іх уласнае ўсведамленне яшчэ адной прывілеі, якой таксама пазбаўлена старасць, — прывілеі вучыцца. Навука духоўнасці засведчана і ў мудрых кнігах таксама, таму і трэба, як вучыць герой апавядання М. Гарэцкага «Роднае карэнне» захавальнік вечнасці дзед Яхім, «у кніжках і ў разумных людзей пытацца» — і будзеш «ведаць, што рабіць трэба». Нават бесчалавечныя абставіны, што правакуюць людзей на нялюдскае, не здымаюць адказнасці чалавека за сваё жыццё і свае ўчынкі. Бо ў нас ёсць прарокі, якіх нам належыць слухаць. I гэта дапаможа нам уратаваць нашы душы.
«Шануем мы бацькоў імёны, навука й прыклад нам яны» (У. Жылка)
Вось у трэці раз я гатовы ісці да вас, і не буду абцяжарваць вас і замінаць вам, бо я шукаю не вашага, а вас. He дзеці павінны збіраць маёмасць для бацькоў, але бацькі для дзяцей...
ЗДругога паслання святога апостала
Паўла да Карынфянаў
3 дзесяці законаў вечнасці, загадаў-запаведзяў Божых толькі адна, як на тое звяртае ўвагу апостал Павел у Пасланні да Ефесянаў, абяцаная Богам: «Шануй бацькоў сваіх», — гэта першая запаведзь з абяцаннем. Толькі за выкананне яе абяцаецца ўзнагарода: шануй бацькоў сваіх — і дзеці твае будуць шанаваць цябе.
Калі б маладосць ведала, а старасць магла! Але, на жаль, старасць не можа ўжо нічога перайначыць у перажытым, а маладосць не ведае, што галоўным яе клопатам павінен быць клопат пра сваю... старасць.
Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай. Такая старасць і клопат пра будучыню — дзяцей — даўно сталі галоўнай меркай гармоніі і дабрабыту ў цывілізаваным грамадстве. А калі ж «ходзяць беспрытульна па дарозе мільёны нашых страчаных дзяцей», калі яны сіроты пры жывых бацьках, а старасць жабрацкая і адрынутая, то будучыня такога грамадства і такой краіны вельмі незайздросная.
«Каб мне дзеці былі у слуху, каб я бацькам для іх век дажыў» — так усведамляе багушэвічаўскі лірычны герой сутнасць сапраўднага чалавека. Сапраўдны чалавек, на думку паэта, гэта найперш дбайны сем’янін, верны муж сваёй жонцы, добры бацька сваім дзецям, для якіх ён — прыклад: толькі пры такой умове яны будуць яму «у слуху».
I сапраўды, няхай будзе ў чалавека ўсё, ча