• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэма сачынення — вольная Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

    Тэма сачынення — вольная

    Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

    Выдавец: Юніпрэс
    Памер: 272с.
    Мінск 2002
    82.97 МБ
    зумееш, на зямлі існуе адзіная непапраўнасць, адзіная незваротнасць. Гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла — усё можа змяніцца тваёй воляй або капрызам лёсу...» I ўсё ж капрызаў лёсу дзед Вежа не стаў чакаць, а калі пераканаўся, што пачуццё яго ўнука да сваёй каханай моцнае і сапраўднае, параіў украсці Міхаліну і абвянчацца ў яго царкве, у Мілым. Закаханыя злучыліся навек.
    Канфлікты бацькоў і дзяцей могуць валодаць або стваральнай, або разбуральнай сілай. Стваральная сіла — умова няспыннага руху і вечнасці жыцця. Разбуральная рве адвеку самыя моцныя повязі паміж пакаленнямі — і тады нябыт. Жыццё і забяспечваецца трывалым падмуркам мудрасці, любоўнай веры бацькоў і стваральнай сілай моладзі, яе вернасцю бацькам і дзядам.
    Многія пісьменнікі сучаснай літаратуры вырашэннем канфліктаў паміж бацькамі і дзецьмі вызначаюць не толькі сутнасць сваіх герояў, але і сутнасць, стан людской супольнасці. Ці з’яўляемся мы роднымі дзецьмі сваёй сям’і, Маці-Беларусі і Матухне-Зямлі — такая асноўная праблема рамана ў вершах Ніла Гілевіча «Родныя дзеці». Паэт сцвярджае, што
    Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе: Мы — дзеці роднае сям’і, I — дзеці — Маці-Беларусі, I — дзеці Матухны-Зямлі.
    Пісьменніцкі ідэал чалавека ўвасоблены ў родных дзецях Сохвіі Пятроўны: і ў Сцяпане, і ў нястомным працаўніку, верным мужу, добрым бацьку сваім дзецям Тамашу, і ў іх сястры, і ў швагру
    Вінцусю (чым не ўзор сапраўднай сям’і?). Але найперш пісьменніцкі ідэал выяўлены ў вобразе маці і сфармуляваны ў тосце Сцяпана ў гонар маці:
    Хвала таму, хто ў трудным часе Без мітусні і без ныцця
    Сваё праходзіць... Так, як мама...
    Сваё ж пісьменніцкае ўсведамленне, якім не павінен быць чалавек, паэт рэалізаваў у вобразах Юзіка Бэнся і Мікіты Рэпы. Характар Мікіты раскрываецца праз яго мову, такую ж скалечаную, як яго лёс: «На ўсё жыццё Мікіта Рэпа застаўся з крыўдаю на лёс». Апісаннем жыццёвай калізіі з дзяцінства Мікіты паэт зноў дае нам урок і папярэджвае пра тое, што здрада бацькоў, іх несумленныя ўчынкі моцна раняць дзяцей і калечаць іх лёсы. Крыўду на бацьку Мікіта перанёс на ўсіх людзей, зрабіўся крыўдлівым, нялюдскім, прыдзірлівым да ўсіх і ўсяго. I мова яго, засмечаная русізмамі і канцылярызмамі, — адзежа яго душы: беднай, прэтэнцыёзнай, пыхлівай.
    Праблема бацькоў і дзяцей — адна з галоўных у рамане I. Шамякіна «Сэрца на далоні». Сям’я Шыковічаў у роспачы, пакутліва шукае адказ на пытанне, чаму так атрымалася, што іх сын расце пустадомкам, цынікам і хуліганам. Бацька — інжынер чалавечых душ, а на душу сына амаль ніякага ўплыву не аказвае. Маці — сейбіт разумнага, добрага, вечнага. Якога яшчэ лепшага прыкладу акрамя сумленнага жыцця і сумленнай працы бацькоў трэба, каб чалавек рос не так пакутліва і без такіх, як у Славіка, праблем? Пра тое палка і з абурэннем даводзіць Шыковіч на бюро райкома, дзе за кепскае выхаванне сына
    яму аб’явілі вымову. Сапраўды, у нашых продкаў, што кіраваліся галоўным прынцыпам народнай педагогікі «прыклад і праца», такіх праблем і ў такой ступені не было. Тады і адвечны мацярынскі клопат, як дасціпна яго вызначаў Славік, «каб лішняе з’елі і лішняга не выпілі», таксама быў толькі на карысць дзіцяці. Але час мяняецца. Сёння аднаго прыкладу і аднаго такога мацярынскага клопату мала. Неабходна і такая ўвага, і такое дбанне пра духоўнасць дзяцей, як у сям’і Яраша. Уражвае эпізод, калі Яраш забараняе жонцы гаварыць пры дзецях пра гнілыя зубы пацыентаў, што так раздражняюць стаматолага Галіну Адамаўну. «Каб мне дзеці былі у слуху, каб я бацькам для іх век дажыў» (Ф. Багушэвіч) — гэта пра Яраша. Тады і дзеці здольны будуць паўплываць на бацькоў, калі ў сям’і ўзнікнуць (а ў якой сям’і іх не бывае?) нейкія непаразуменні. «Я дапамагу ім. Я паміру іх», — цвёрда ўпэўнены Тарас, калі прыёмныя яго бацькі моцна пасварыліся.
    Многія творы найноўшай літаратуры акцэнтуюць нашу ўвагу на такой страшнай выяве і наступствах бездухоўнасці, як развал сям’і і неканструктыўнае вырашэнне канфліктаў паміж бацькамі і дзецьмі.
    Сям’я — падмурак духоўнасці грамадства, а значыць, і яго самога. Трагедыя для грамадства (пра тое даводзіў В. Быкаў у аповесцях «Знак бяды» і «Аблава»), калі рвуцца повязі паміж пакаленнямі, калі рвуцца самыя моцныя сувязі паміж людзьмі — кроўныя. Трагедыя, калі бацькі адрынулі дзяцей, здрадзілі ім. Героя апавядання М. Райчонка «Божачка, ратуй!» прадалі бацькі-наркаманы. I ўвесь
    твор — аповед пра ўцёкі і ратункі хлопчыка, на якога палююць наёмныя забойцы, бо ў дзіцяці да ўсяго яшчэ і рэдкая група крыві. Трагедыя і тады, калі дзеці пераступілі цераз бацькоў. Герой аповесці М. Зарэмбы «Пятля» павесіўся на... крыжы, Нясцерпны крыж пакут яго сумлення за ўсвядомлены грэх і віну перад маці, якую сваім п’янствам і бязладным жыццём звёў у магілу. Змест твора ў асноўным складае ўяўны дыялог сына з маці перад сарачынамі.
    У вершы Пімена Панчанкі «Ратуйце нашы душы» гіпербалізавана, праз павелічальнае шкло, па-максімалісцку паказана бездухоўнасць і такая страшная, на думку паэта, яе выява, як разбэшчанне моладзі і яе дэградацыя. У вершы з публіцыстычнай палкасцю паказана поўнае бязладдзе і поўная перад ім капітуляцыя, адсутнасць сіл, здольных процістаяць злу:
    Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы, Нашых сэрцаў;
    Патрэбны маці, бацька, педагог.
    А іх няма.
    Альбо ў мізэрнай дозе.
    Разлад.
    Развод.
    Сіроцтва ўсё часцей.
    I ходзяць беспрытульна па дарозе
    Мільёны нашых страчаных дзяцей...
    Вырашэнне праблемы бацькоў і дзяцей залежыць як ад іх саміх, так і ад грамадства. А ад гэтага ўрэшце залежыць будучыня нацыі, залежыць тое, ці наступіць за ноччу «раніца ў нядзельку».
    «Трэба дома бываць часцей...» (Р. Барадулін)
    ...Тако ж н людн,
    н где зроднлнся н ускормлены суть по бозе,
    к тому месту велнкую ласку нмають.
    Ф. Скарына
    Вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны — паход у будучыню.
    «Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.
    Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» — гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.
    Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.
    Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб’ямі, — гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку,
    халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць...
    Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны. Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш — есці захочацца. А як да справы— «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. He пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?»
    Іншы матыў невяртання ў роднае гняздо ў Цярэня, у якога там дзяцей «поўная хата, якія можа без кавалка хлеба сядзяць». «Цярэню і тут добра, не толькі яда ёсць, але і жанчын удосталь, што для яго немалаважна». Цынічна заяўляе ён Алесю: «Дзе мне добра— там і маё!»
    Людзі, што страцілі інстынкт лёту ў роднае гняздо, — смецюхі, якія кіруюцца вантробнастраўнікавай псіхалогіяй «дзе мне добра, там і маё». Страціўшы з гэтым інстынктам і «святое штосьці», такія без вагання і душэўных пакут пераступаюць нават праз уласных дзяцей.
    Зусім іншае ўсведамленне святогаў героя I. Мележа Васіля. У крытычны момант жыцця, калі ён стаяў перад выбарам, калі вёў спусташальны і знясільваючы бой з самім сабой, калі крывянілася, плакала і стагнала яго душа, кіраваўся не прынцыпам «дзе мне добра, там і маё». Былі ў
    яго хвіліны, калі здавалася, што ён гатоў кінуць усё «і ісці з Ганнаю па тое шчасце, што недзе ж і праўда, можа, ёсць, можа быць іхнім». У Ганны довады дастаткова пераканальныя: «Рукі е, рабіць умеем! He прападзём нідзе, пабачыш! На зайздрасць усім жыць будзем!» He толькі довады Ганны, а і ўсведамленне таго, што галоўная справа яго жыцця рушыцца няўмольнай сілай абставін, што грунт пад нагамі зыбаецца, схілялі Васіля да выбару жыць з каханай. Але ўтрымала менавіта святое і адказнасць за яго: «Ды і пра малое падумаць — як яму, бязбацькавічу няшчаснаму, быць, жывога бацьку маючы! А калі возьме яе хто — звядзе, гад які, за нішто чалавечка, бацькаву кроў!.. Васіль ніколі раней не думаў, што можа быць да некага такая жаласнасць. У душы заўсёды... чуў незвычайную чулую жаласнасць да малога. Дзівіўся, што можа зрабіць адзін дотык ціхага, цёплага цельца дзіцяці — і тады зашчымелі жаласць да малога і вінаватасць».
    «Жаласць і вінаватасць» — гэта і ёсць «святое штосьці» ў душы кожнага чалавека. Імя таму святому — Любоў, якая валадарыць людскасцю і вызначае яе.
    Апісанне вяртання ў роднае гняздо кампазітара Сцяпана Вячоркі складае змест рамана Н. Гілевіча «Родныя дзеці». Многае перажыў і пабачыў ён за сваё жыццё, але сапраўднае, вечнае ўсвядоміў толькі, калі наведаў родныя мясціны, пабываў ля сваіх вытокаў. I ўсвядоміў Сцяпан Якубавіч, што якіх бы вышынь ні дасягнуў чалавек, сутнасць яго вызначаецца тым, ці з’яўляецца ён родным сынам сваёй сям’і і сваёй зямлі. Як усвядоміў яшчэ раней, жывучы ўдалечыні ад Радзі-
    мы, што талент любога творцы жывіцца сокамі роднай зямлі. Кампазітар Вячорка пераканаўся, што ўладаром беларускай песні (а ён менавіта пра гэта і марыў) можа стаць толькі той, хто ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Крыніцай натхнення для любога мастака з’яўляюцца створаныя народам духоўныя каштоўнасці, жыццё народа, маці-прырода і неруш матчынай мовы.
    Вяртанне дадому — вяртанне па «святое ш