Тэма сачынення — вольная Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

Тэма сачынення — вольная

Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
82.97 МБ
га было б узвысіцца пагардай, якім нельга было б кінуць выклік. Ён цвёрда перакананы, што толькі працай, добра зробленай справай можна супрацьстаяць абуральным, абсурдным абставінам.
Алесь працаваў да знясілення. Афіцыйна засведчыў у Магілёве і пачаў праводзіць у жыццё адмену паншчыны па ўсіх сваіх маёнтках, паабяцаў праз год адмяніць прыгон «і не так, як у праектах, а з зямлёй». Алесь працаваў, як ніхто і ніколі не працаваў з усіх людзей яго круга: вырашыў перабудаваць цукроўні, каб былі каменныя, застрахаваў усе будынкі; паклалі рад з аршанскімі вапнавымі капальнямі і залажылі яшчэ шэсць лайбаў... Арыстакраты Караткевіча— не абібокі, не абломавы, а соль зямлі і краса жыцця. Караткевіч марыў «адрадзіць арыстакратызм, элітарнасць у ахамелым на таталітарнай ураўнілаўцы грамадстве», як пісаў У. Калеснік.
Ад падрабязнага апісання канкрэтных спраў свайго любімага героя У. Караткевіч падымаецца да філасофскага абагульнення, што чалавек па сваёй прыродзе прагне справы. Настойліва даводзіць пісьменнік-філосаф, што ў справе чалавек рэалізуе сябе, свой прыродны талент і стварае ўмовы для годнага жыцця, што справа і толькі справа выратуе душу чалавека ад злому і вынішчэння ў самыя крытычныя моманты: «Капаць, пісаць шчырыя кнігі, перакідваць масты, секчы дровы, вучыць дзяцей, змагацца за справядлівасць, біць студні і тунелі, дзьмуць шкло, лічыць і лекаваць, — іначай не варта і жыць».
Прыгадаем, як псіхалагічна пераканальна паказаў свайго героя ў самы крытычны момант яго
жыцця I. Мележ. Калі Васіль стаяў перад выбарам, калі мітушэнне ў яго душы давяло да такога стану, што ён стаў абыякавым да ўсяго, нават не мог і не хацеў працаваць (а такі стан заўсёды пачатак канца), то ён пайшоў параіцца да свайго поля. I зразумеў мову свайго поля, паслухаўся яго. «Як перамяніўся чалавек. Ен адчуў, што нязбытны цяжар спадае, што вяртаюцца даўно не знаныя дужасць і яснасць. Поле, бяда яго і радасць! Яго сіла і надзея яго! 3 імі толькі і жыць яму!» Дадому ішоў ён ужо хутка. Зайшоў у гумно. Да самых поцемкаў, не адпачываючы, біў і біў цэпам. «I цэп бегаў спрытна, ахвотна, не стамляючыся».
Няма нічога больш трагічнага для чалавека справы, як убачыць гэтую справу зруйнаванай. Злоснікі, зайздроснікі і ненавіснікі ведаюць: каб знішчыць чалавека, трэба забраць у яго справу, у якую ўкладзена «душы і мускулаў работа», — забраць усё, пазбавіць грунту. I гэта пераканальна даводзіцца ў лепшых творах нашай нацыянальнай літаратуры. Зруйнавалі справу, зааралі рунь на полі, засеяным мележаўскім Васілём. Убачыць разбуранае гняздо і зведаць адпаведныя пачуцці давялося быкаўскаму Хведару Роўбе, пасля чаго ўжо смерць у Багавізне была не такой і страшнай, а нават ціхай: «Не дадзена было ціха жыць, дык хоць пашчасціла ціха памерці». Зруйнаваная справа ледзь не каштавала жыцця Алесю Загорскаму. Узрушэнне было такім моцным, што ён таксама, як і мележаўскі Васіль, стаў абыякавым да ўсяго і захварэў явай, або мрояй. Так бязмерна ўражлівы чалавек «несвядома спрабуе адысці ад нясцерпнага свету».
Стома — смерць. «Ідзі вышэй сіл сваіх, і станеш жыць доўга», — такая выснова «сівой рады»
Прыдняпроўя, якую сабраў Вежа, каб выратаваць унука. Гэтая выснова — паратунак не толькі для Алеся. Яна — урок усім нам, што пасля кожнага падзення чалавека зноў і зноў уздымае толькі праца.
Па сваёй прыродзе чалавек прагне пакінуць пасля сябе след на зямлі. «Усё павінна след пакінуць», — сцвярджае П. Броўка вершам «Сляды». Праца і справа чалавека — след яго на гэтай зямлі, а ўжо якім будзе след — залежыць ад чалавека.
Выяўленню тоеснай філасофскай думкі спрыяюць фальклорныя і біблейскія рэмінісцэнцыі ў вершы Максіма Танка «Я помню звычай старадаўні...». Змест верша— апісанне старадаўняга звычаю, паводле якога памерлым у дамавіну клалі іх «любімыя прылады»: «каб не з пустымі ім рукамі перад святым Пятром з’явіцца»:
Аратаму — яго сявеньку,
Стральцу — рог, што будзіў дубровы. Музыку — бубен ці жалейку,
А кавалю — гвозд ці падкову...
I верш «Перапіска з зямлёй», які ўяўляе сабой разгорнутую метафару-перыфразу, прысвячаецца стваральнай чалавечай працы. Метафарай «пісаў зямлі многа лістоў» і канкрэтызацыяй («пісаў смыкамі ўсіх скрыпак»; «пісаў спіцамі дрогкіх калёс, якарамі і мачтамі караблёў») паэт славіць усе людскія справы і прафесіі. Ідэя верша, філасофія яго ў другой кампазіцыйнай частцы:
Але пакуль што
Адказ атрымаў я
Толькі на ліст мой, Напісаны плугам.
Вось ён.
Парэжце на скібы яго.
Частуйцеся.
Ешце.
Паэт катэгарычны ў сваім перакананні: усе працы — добрыя, але важнейшая за ўсе, вышэйшая за ўсе — хлебаробская. Яна — усяму аснова, як хлеб — усяму галава.
He толькі паэт, але кожны чалавек мае права катэгарычна сцвярджаць, што менавіта толькі яго справа з’яўляецца самай галоўнай, самай важнай і самай першаснай нават, і гэтак жа годна і страсна служыць толькі ёй, ім абранай. Бадай, гэта адзіная катэгарычнасць, якая не пашкодзіць, а паспрыяе справе. Бо толькі той здольны паважаць і цаніць справу іншага, хто паважае і аддана служыць сваёй.
Праца — падмурак духоўнасці
...Калі хто не хоча працаваць, той і не еш.
3 Другога паслання святога апостала
Паўла да Фесалонікійцаў
Скарпіён угаварыў Слана перавезці яго на сваёй спіне цераз бурную раку, але ўжо на самай сярэдзіне ракі ўпіўся джалам у цела свайго збавіцеля. «Ты што, не разумееш? — абурыўся Слон. — Мы ж абодва загінем!» — «Разумею. Але іначай я не магу: такі ў мяне характар».
У рамане I. Мележа «Подых навальніцы» ёсць такі эпізод. На чыстцы начальнік міліцыі Харчаў апраўдваецца, што ён грубы з тымі, з кім трэба быць грубым, а п’е ў свабодны ад службы час і ніколі не прапівае памяць. На непераканальнасць і абсурднасць харчаўскіх довадаў Гайліс адказаў, што «чалавек, каторый п’ёт, не можэт не згубіць совесць». 3 гэтай высновай нельга не пагадзіцца. Можна толькі дадаць: і лянівы таксама не можа быць годным, самавітым чалавекам, вартым пашаны і даверу. I гора таму, каму наканавана будзе перавозіць на сваёй спіне лянівага цераз бурную раку.
Часам пра кагосьці можна пачуць нешта падобнае: «Ён, вядома, кепска спрацаваў, бо работнік не вельмі, а пра прафесіяналізм у дачыненні да яго і гаварыць не даводзіцца. Але ж затое ён такі харошы чалавек...» Больш алагічнага, памылковага сцверджання цяжка і знайсці.
Якімі б выдатнымі якасцямі ні валодаў чалавек, якія б высакародныя пачуцці і памкненні ні
панавалі ў яго душы, але не рэалізаваныя ў справе яны — нішто, як усякая вера без справы — мёртвая. «Па веры вашай і справах вашых дадзена будзе», — сказана ў Евангеллі.
Рана ці позна вынікне такая сітуацыя, што рэалізуе не лепшыя, а самыя горшыя якасці лянотніка. Быкаўскі Карніла Багацька, узрушаны даносам Каландзёнка, даводзіць Сцепанідзе, што «горай за суседзяў нікога няма: усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі Ha­re глы які. Няўдака! Такі не тады рады будзе, калі сам каня купіць, а калі ў суседа конь здохне». I Мікіта Зыркапі, які быў зайздросным і нядобрым, сапсаваў усё жыццё Хведару Роўбе: напісаў скаргу на яго за малатарню, з якой усё і пачалося. Зміцер Цыпрукоў не знаўшоў іншага спосабу аддаць пазычаную ў Хведара трыццатку, як пазбавіцца ад свайго крэдытора. На камбедзе Зміцер прапанаваў раскулачыць Хведара, а потым як лішэнца і цвёрдападатніка выслаць у Сыктыўкар.
Скарпіёны-лянотнікі, нават ратуючыся ад пагібелі, едучы на спінах сланоў-збавіцеляў, усё роўна джаляць іх, сякуць сук, на якім сядзяць. Іначай яны не могуць — такая іх натура. Калі б лянотнікі толькі нічога не рабілі! Спіны сланоў вытрымалі б іх, але, паводле слоў апостала Паўла, такія «нічога не робяць, а мітусяцца». I тая іх мітусня часам згубная нават для сланоў. У ахамелым на таталітарнай ураўнілаўцы грамадстве мітусня скарпіёнаў-лайдакоў зрабілася нормай, стварыла ўмовы, пры якіх «стала баба памагаць, седзячы на возе», а «памагатыя» ўсім запраўляць і перайначваць спрадвечныя ўсталяваныя нормы жыцця.
Адвеку народ ведаў і тымі ведамі кіраваўся, што нельга, да прыкладу, каб сляпы вёў відушчых; нельга даручыць умацаванне сям’і таму, хто ўласную разбурыў. Нельга даверыць агульную справу, агульную гаспадарку, якога б маштабу яна ні была (ад калгаса да дзяржавы), таму, хто нядбалы і няздатны на ўласнай гаспадарцы.
Мележаўскі герой Нібыто-Ігнат узрушана даводзіў Башлыкову пра згубнасць, злачыннасць і асуджанасць новай улады. I самы галоўны довад Ігната супраць савецкай улады той, што ёю парушана спрадвечная мерка чалавечай каштоўнасці — справа, здольнасць быць гаспадаром. Ігнат заўпарціўся ісці ў такі калгас, на чале якога стаіць Міканор. А які з Міканора гаспадар? I для пераканальнасці выкарыстаў грубаватае, але трапнае народнае параўнанне. Довад Андрэя Рудога, што «Міканор — чалавек сазнацельны, ідзейны» раззлаваў Ігната яшчэ больш. Ён, як піша аўтар, перакрывіў Андрэя Рудога дзіўна зларадна і зноў пайшоў у наступ: «Гаспадар ён які, пытаю! Ён і ў сваёй гаспадарцы не быў ніколі гаспадаром. Поля сам, можно сказаць, не абрабіў адзін. Бацько ўсё. ...А цяпер яму — усе гаспадаркі!» У пазіцыі Нібыто-Ігната ўвасоблена народнае разуменне годнасці і самавітасці чалавека. Меркай значнасці чалавека ў людской супольнасці адвеку лічыліся справа і ўчынкі, а не «сазнацельнасць, ідзейнасць».
He страшна, што ў свеце ёсць лайдакі, абібокі; яны былі, як свет стаіць, толькі не на іх ён трымаецца. Калі лайдакі на свеце ёсць, значыць, яны таксама маюць права на існаванне. Але ж свет перавернецца (як ужо ледзь не перавярнуўся ў час перавароту, названага «карэнным пераломам»),
калі лайдакам будзе дадзена права на кіраванне светам. Больш за ўсё быкаўскага героя Хведара Роўбу здзівіла тое, што самы няўклюдны гаспадар Зміцер Цыпрукоў, у якога некалі здохла кабыла ад бяскорміцы, бо з’ела страху за зіму і гэтага не хапіла, стаў у Нядолішчы брыгадзірам. Той Зміцер, які за жыццё не навучыўся плясці лапцей (заўжды пляла яму жонка), цяпер гэты недалэнга робіць брыгадзірам! «Праўда, горла меў добрае, мог накрычаць на каго хочаш, што цяпер, мабыць, самае важнае. Як там, у ссылцы, так і тут у калгасах. Мабыць, аднолькава...»
Так, сапраўды, новы час абвясціў «прыход