Тэма сачынення — вольная Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

Тэма сачынення — вольная

Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
82.97 МБ
 крах і ўсю бездань свайго падзення толькі тады, калі вязьмо заціснула яго. Да гэтага ён не толькі не змагаўся з нялюдскім у сваёй душы, але выпечшваў яго і тым самым быў ужо падрыхтаваны да таго, каб д’ябал прыйшоў па яго душу. I ў тым віна Карызны і як вынік — плата за яе. Ён дакаціўся ўжо не да «гадостн, ннзостн, мерзостн», як гогалеўскія персанажы, а да подласці — здрады і выраку сваіх бацькоў. Максімальная выява страты душы і адначасова максімальная плата за яе вынішчэнне.
Зусім іншыя абставіны, што справакавалі горшыя чалавечыя якасці, склаліся для герояў апавядання У. Арлова «Клён». Тыя абставіны нельга назваць ні звышэкстрэмальнымі, ні выключнымі. Звычайныя бытавыя абставіны: сусед запатрабаваў спілаваць векавы клён, што стаяў на мяжы яго поля, бо бліз клёна бульба стала кепска радзіць. Шчымлівы боль, шкадаванне сямейнай рэліквіі, якая была сімвалам вечнасці і сімвалам роду гаспадара, засталіся толькі як мітушэнне, a не святая бітва ў душах гаспадара і аднаго з двух яго сыноў. У іх была магчымасць уратаваць святыню без усялякай пагрозы для свайго жыцця. He жыццём заплаціць, а нейкай паслугай ці грашыма можна было дасягнуць згоды і паразумення з суседам. Але ў гаспадара і яго сыноў нават думкі такой не ўзнікала. Пасумаваўшы і падумаўшы, заплацілі душой.
Выдатную форму абраў А. Вярцінскі для сцвярджэння думкі, што чалавек не бязгрэшны, але ёсць мяжа, пераступаць якую не дадзена нікому, хто хоча жыць па законах вечных, «законах прн-
роженнх». У вершы «Чалавек маленькага роста...» паэт даводзіць, што многае ў жыцці не залежыць ад цябе самога. Hi «чалавек маленькага роста», ні «чалавек маленькага розуму» не ў адказе за рост і розум, бо гэта залежыць не ад іх. Галоўная праблема верша сфармулявана пытаннем: «Чалавек душы маленькай, мог ты лепшым быць ці не?» Чалавек у адказе за стан сваёй душы, бо яна — абсяг поўнага яго валадарства. Цярпімымі і цярплівымі павінны быць людзі да недахопаў іншых — спагадлівымі будуць і да іх. Але само жыццё не даруе подласці, бо ёй не можа быць ніякага апраўдання:
Хібам нашым ёсць апраўданне — Подласці апраўдання няма.
Самаапраўданне таго, хто дакаціўся да такога стану, сведчыць толькі пра незваротную страту душы, уваскрасіць якую ўжо немагчыма.
«Вядзі рашучы бой!» (А. Вярцінскі)
He позволяй душе леннться! Чтоб в ступе воду не толочь, Душа обязана труднться Н день н ночь, н день н ночь.
М. Забалоцкі
Выканаць евангельскі запавет уваходзіць цеснымі варотамі і ісці вузкай дарогай, якімі не многія ходзяць і якія вядуць у годнае жыццё, магчыма толькі, калі будзе «душы і мускулаў работа». Лянота душы і цела заўсёды вызначаюць выбар шырокіх варот і прасторнай дарогі, якія вядуць да пагібелі.
Шырокія вароты і прасторную дарогу выбраў Гукан, герой рамана I. Шамякіна «Сэрца на далоні», каб здзейсніць свае кар’ерысцкія намеры: чорнай няўдзячнасцю і подласцю «аддзячыў» людзям, якія выратавалі яму жыццё. I граф Паліводскі з рамана Чорнага «Пошукі будучыні» прасіў Сымона Ракуцьку выратаваць яго, абяцаў азалаціць за гэта, але потым страляў у свайго збавіцеля. Праз некаторы час, з’явіўшыся перад сваім выратавальнікам ужо не з ранейшым няшчасцем, а з сілай афіцэра польскага войска, Паліводскі разбурыў гняздо Сымона Ракуцькі, змусіў яго стаць выгнанцам. I прыклады душэўнай слепаты і чорнай няўдзячнасці, засведчаныя ў мастацкіх творах, можна множыць бясконца.
Таленавітыя творы нацыянальнай літаратуры з пераканальнай мастацкай сілай даводзяць нам,
што плата за грахі, за невыкананне «загадаў Божых» і парушэнне законаў вечных — вынішчэнне ўласнай душы, а кара — нябыт. Але што можа чалавек? Што залежыць ад яго? Якія яго магчымасці ў барацьбе са злом за выратаванне найперш сваёй уласнай душы? Ці здольны чалавек змяніцца да лепшага, уваскрасіць сваю душу?
Аптымістычнымі і канцэптуальнымі ў творчасці Яна Баршчэўскага з’яўляюцца апавяданні «Ваўкалак» і «Вужыная карона» з кнігі «Шляхціц Завальня...». Гісторыяй жыцця сваіх герояў пісьменнік пераканальна даводзіць нам, што ад чалавека залежыць галоўнае — стан яго душы.
Апавяданні славяць чалавека, які, спатыкнуўшыся, саграшыўшы, знайшоў у сабе сілы выбрацца з бездані свайго граху і вярнуць, уваскрасіць душу. Славяць чалавека, які перамог зло толькі пасля таго, як перамог самога сябе.
У апавяданні «Вужыная карона» пераканальна паказана ўваскрэсенне душы ў выніку рашучага бою чалавека за сваю душу. Эвалюцыя душы кожнага чалавека пачынаецца з перагляду каштоўнасцей: Сямён зразумеў, што багацце ад нячысціка — тлен, не здольны зрабіць яго шчаслівым. Самае вялікае шчасце — каханне. У імя яго ён цалуе крыжык (а крыж — сімвал веры, без якой, як даводзіць Ян Баршчэўскі, чалавек «на ўсё гатовы») і кідае каменем у вужа. Метафарычна выяўляе Ян Баршчэўскі сваё разуменне аднаго з пастулатаў хрысціянскай маралі, што «вера без добрых спраў мёртвая ёсць». Пацалаваць крыжык і кінуць каменем у вужа — рэалізаваць і пацвердзіць сваю веру і шчырыя памкненні на справе.
Уваскрэсенне душы пачынаецца з усведамлення свайго граху, віны, з пакаяння і раскаяння за ўчыненае. Наступная прыступка на лесвіцы жыцця — жаль, спагада няшчаснаму, адчуванне яго болю і пакут, як сваіх уласных. А канчаткова вырваць сваю душу ў нячысціка можна толькі добрымі справамі. Усе прыступкі на лесвіцы жыцця адолеў герой Яна Баршчэўскага, каб вярнуць сабе чалавечы воблік. Але аднаго ўсведамлення сваёй віны і пакаяння недастаткова. Рабі дабро ўсім, нават сваім крыўдзіцелям, даводзіць апавяданнем «Ваўкалак» Ян Баршчэўскі. I адначасова перасцерагае, заклікае быць асцярожнымі, клапаціцца пра стан сваёй душы, не пускаць у яе тое, што можа загубіць: зайздрасць, жаданне зла іншаму, хцівасць, помслівасць.
Біблейскія рэмінісцэнцыі ў творы відавочныя. I Біблія папярэджвае ўсіх нас, што зайздрасць — грэх вельмі вялікі, большы за забойства, бо зайздрасць паступова, кропля па кроплі забівае радасць жыцця і ўсведамленне таго, што дадзена чалавеку. Зайздрасць напаўняе яго душу неўтаймоўным жаданнем зла іншаму, каму дадзена тое, што яму не дадзена. Зайздроснік — жывы труп, непахаваны нябожчык, які выпраменьвае толькі зло. Зайздроснік — гэта ваўкалак, папярэджвае нас і Ян Баршчэўскі.
Алегорыя Яна Баршчэўскага не толькі сродак займальнасці ці стварэння крытычных сітуацый, у якіх выпрабоўваюцца героі. Яна філасофская, яна — спосаб выяўлення пісьменніцкай канцэпцыі. У фантастычных апавяданнях Яна Баршчэўскага носьбітам і ўвасабленнем дабра з’яўляецца толькі чалавек. За рэдкім выключэннем, і
намаганні чалавека, сродкі яго барацьбы з незлічонымі размаітымі сіламі зла таксама рэальныя — добрыя справы дзеля бліжняга свайго. Толькі ад гэтых добрых, канкрэтных і рэальных, а не фантастычных спраў гіне зло. Толькі Чалавек (а не як у паганскіх ці літаратурных казках птушкі ды звяры) супрацьстаіць злу ў розных яго абліччах: ката Варгіна, Белай Сарокі, чорнага сабакі, вужа, нават жамяры. Усе яны — слугі д’ябла. Супраць усіх іх — адзін Чалавек. I яго перамога вызначаецца станам яго душы і пабожнымі ўчынкамі. У гэтым — аптымізм, максімалізм і пафас сцвярджэння ў творах Яна Баршчэўскага.
Вялікую мастацкую вартасць і неацэннасць духоўнага вопыту, засведчанага ў творы, уяўляе гутарка-балада У. Сыракомлі «Хадыка». У творы даследуецца не драма жыцця чалавека, а драма і эвалюцыя, уваскрэсенне яго душы. Твор уражвае не фабулай, а мастацкім выяўленнем біблейскай ісціны: у якую б бездань ні зрынуў чалавека яго грэх, заўсёды ёсць надзея (і што яшчэ важней — магчымасць) адрадзіць, уваскрасіць, выратаваць сваю душу. А скарыстаць гэтую магчымасць ці не — залежыць толькі ад чалавека.
Трыццаць гадоў хаваўся Хадыка ў лесе ад людзей, жыў у адзіноце, «працаваў са слязамі», «у сабе нёс пагоню», бо гналі думкі, гнала пачуццё віны за пралітую кроў. I жывы пазайздросціў мёртваму, бо на тым няшчасным, па кім галосіць жонка, няма такога страшнага граху, як на ім, Хадыку...
Адзінота, холад і голад не раз наводзілі на думку ісці да гасцінца і разбоем здабываць ежу ці налажыць на сябе рукі. Жыццяпісам Хадыкі У. Сы-
ракомля ікрэсліў вехі ўваскрэсення чалавечай душы: усзедамленне свайго граху, віны, раскаянне і шчырае, што са слязьмі прыйшло, пакаянне, цяр ленне, малітва і вера, надзея і любоў да жывога, да працы, да людзей, сама праца і людская міласэрнасць — вось тое, што лечыць скалечаную душу.
Пакутніцкі гэта шлях да ўратавання, але іншага проста няма. Споведзь лірычнага героя верша П. Броўкі вычарпальна вызначае тыя пакуты:
Усё баліць, на сэрцы хмары, Памылкі лічыш ты ў кляцьбе — He ведаю я большай кары, Калі караеш сам сябе.
Аднак толькі такая кара — сведчанне таго, што душу яшчэ можна ўратаваць. I наадварот, пошукі самаапраўдання — сведчанне яе пагібелі, як пра тое нагадвае нам А. Вярцінскі:
Сумленне, што алібі пэўна сцвярджае, Тым самым на гібель сябе асуджае.
«Людзей ратуе толькі чалавечнасць» (П. Панчанка)
Уваходзьце цеснымі варотамі, бо шырокія вароты і прасторная дарога вядуць у пагібель, і многія ідуць імі;
Бо цесныя вароты і вузкая дарога вядуць у жыццё, і нямногія знаходзяць іх.
Евангелле ад Мацвея
Ад голаду і адчаю асірацелае няшчаснае дзіця рэпрэсаваных бацькоў вырашыла ў люты мароз сесці ў гурбу і пакінуць гэты нясцерпны свет. 3 такім намерам дзяўчынка выйшла на дарогу, a насустрач ёй ішла пахавальная працэсія. I нехта ў чорным падаў сіраціне бохан хлеба. У той сібірскай мясцовасці быў такі звычай: першага, хто сустрэнецца, калі выносяць нябожчыка з дому, надзяліць боханам хлеба. Першай была яна. Мёртвы выратаваў жывога... Вечнасць жыцця забяспечваецца выкананнем вечных законаў, сярод якіх галоўны — чалавечнасць.
Гераіня гэтай праўдзівай гісторыі не расказвала пра сваё сіроцтва потым, а толькі пра тое, як надвячоркам быў пасланы ёй выратавальны бохан хлеба, дзякуючы якому пасля ночы наступіла раніца. Бохан хлеба стаў і паратункам, і знакам на ўсё жыццё. Знакам таго, што «людзей ратуе толькі чалавечнасць», што «без чалавечнасці не будзе вечнасці», як даводзіць панчанкаўскі лірычны герой.
Выратавальнікаў называюць праведнікамі. Літасцівыя і чыстыя сэрцам, яны здольны накарміць галоднага, напаіць сасмяглага, апрануць раздзета-
га, суцешыць зняверанага, прытуліць бязд