Тэма сачынення — вольная Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

Тэма сачынення — вольная

Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
82.97 МБ
рджальны пафас у тым, што яна пераканальна і з вялікай мастацкай сілай паказвае: вынік і поспех у нялёгкай барацьбе са злом рэальны і магчымы. Гэта такая ж аб’ектыўная данасць, як і тое, што на ўсялякую сілу ёсць другая сіла.
К. Крапіва ў камедыі «Хто смяецца апошнім» вобразамі Левановіча і Веры пераканальна даводзіць, што перамога над злом магчыма толькі пры агульных намаганнях усіх сумленных і здаровых сіл у грамадстве. Драматург славіць высакароднасць і здольнасць людзей дапамагчы іншаму ў сітуацыі, якая можа быць небяспечнай для іх саміх. Дабро толькі тады дабро, калі яно дзейснае, калі здольна абараніць сябе і справу, якой яно служыць. Вобразам Чарнавуса пісьменнік славіць прафесіяналізм, адданае служэнне справе і адначасова папярэджвае, што філасофія «мая хата з краю» можа нашкодзіць і таму, хто яе прытрымліваецца, і справе, якой служыць адданы і сумленны чалавек. Чарнавус выдатна ведаў і разумеў сутнасць Гарлахвацкага, якую вычарпальна, хоць і з уласцівай яму тактоўнасцю, вызначыў Туляга: «Свет пройдзеце, другога такога не знойдзеце». Ведаў і разумеў, але стараўся адмежавацца ад усяго, спадзеючыся, што ні яго самога, ні яго справы гэта не кране. Вельмі шкодная і небяспечная пазіцыя, гэтаму і ў жыцці, і ў гісторыі «мы тьму прнмеров слышнм», Сваё дзікае паляванне зло якраз і пачынае найчасцей на тых, хто намерваўся ў зацішку пераседзець навалу. Вынішчаючы сумленныя, здаровыя, але пасіўныя сілы дабра, зло тым самым расчышчае сабе дарогу і рыхтуе атаку на актыўныя, каб лягчэй было расправіцца з імі.
Незвычайнай таленавітасцю і вастрынёй сацыяльных праблем, у ёй узнятых, вызначаецца камедыя М. Матукоўскага «Мудрамер». Драматург б’е ў набат, што самае страшнае зло — зло, надзеленае ўладай. Выявы зла бываюць розныя, але
асабліва небяспечныя для грамадства «аслы на ваяводстве» — дурні, што дапялі пэўных вяршынь улады. Пісьменнік сцвярджае, што для нашага ж выратавання неабходна стварыць сацыяльныя бар’еры для дурняў, якія прагнуць улады і могуць яе дасягнуць. Патрэбны «мудрамеры», якія беспамылкова вызначалі б інтэлектуальны ўзровень кожнага, хто прагне «вялікага хамута». Вынаходства таленавітага Мурашкі — мудрамер. Здавалася б, усе могуць цяпер уздыхнуць з палёгкай: нарэшце! Аднак і ў творы гэта толькі завязка. Дзеянне ў п’есе не раз дасягае момантаў высокага напружання, аднак заканчваецца камедыя... трагічна, што, здавалася б, супярэчыць усім законам жанру.
У фінале п’есы вынаходнік Мурашка даведзены да адчаю ўсведамленнем таго зла, якое натварыў ён сваім вынаходствам. Яго мудрамер скарысталі бюракраты і дурні ва ўладзе, каб яшчэ болып умацавацца з яго дапамогай. Бюракраты павялічылі і без таго непамерна раздутыя штаты і адкрываюць ужо «інстытут мудраметрыі», заручыўшыся тым, што мудрамер у іх ужо ёсць. I зараз дурні будуць вымяраць мудрасць іншых! У адчаі Мурашка топіць сваё вынаходства, але з вады ўжо нясуцца гукі гімна «Слаўся!», што азначае геніяльнасць яго аўтара.
Геніяльнае ў нашым грамадстве сёння пакуль што ў адчаі, бо ваяўнічая шэрасць і дурасць правяць баль. I так будзе, пакуль Мурашкі не аб’яднаюцца з Дабрыянамі, Чарнавусамі, Тулягамі. Адзін у полі не воін! Толькі хаўрус усіх сумленных і здаровых сіл можа супрацьстаяць сілам, «у шэрую бронь» адзетым.
Асабліва настойлівы ў сцвярджэнні гэтай думкі I. Шамякін. Пісьменнік часта выпрабоўвае сваіх герояў сяброўствам і з уласцівай яму мастацкай сілай і пераканальнасцю славіць сапраўднае сяброўства паміж людзьмі. Прыгадаем вялікае і кранальнае сяброўства Сені Пясоцкага і Пятра Шапятовіча з пенталогіі «Трывожнае шчасце».
Наша захапленне сяброўствам Яраша і Шыковіча, герояў рамана «Сэрца на далоні», нельга лепш выказаць, як праз усведамленне Зосі: «Заўсёды хораша ад іх вось такой дружбы». Так думае Зося, назіраючы цёплыя, шчырыя адносіны паміж сябрамі, знешне такімі рознымі, але аб’яднанымі агульным — сумленнасцю. Так думаем і мы, усведамляючы, што толькі еднасць сумленных людзей здольна супрацьстаяць злу ў самых агідных яго выявах. Гэтымі вобразамі пісьменнік дае нам урокі аптымізму, пераконвае, што сілы дабра, калі яны дзейнічаюць супольна, заўсёды мацнейшыя за сілы зла.
Урокі паспяховай барацьбы са злом дае нам і В. Дунін-Марцінкевіч вобразам Юліі з п’есы «Ідылія». Можна скептычна ставіцца да «хітрага» плана дваранкі Юліі выдаць сябе за сялянку, закахаць у сябе франкамана і ненавісніка ўсяго нацыянальнага — Лятальскага, каб паўплываць на яго стаўленне да народа. Але ніяк нельга адмаўляць думку пісьменніка, што гармонія знешняй і ўнутранай прыгажосці, дасканалы розум, часам нават хітрасць і хаўрус з усімі, хто так ці інакш паспрыяе высакароднай мэце, — дзейсныя сродкі ў барацьбе са злом. Галоўны ўрок Юліі ўсім нам не столькі ў тым, што яна сваім «хітрым» планам паўплывала на франкамана Ляталь-
скага, а ў тым, што яна вывела на чыстую ваду Банавантуру Выкрутача. Ён быў упэўнены, што апошняе слова будзе абавязкова за ім, што смяяцца апошнім будзе ён. Атрымалася наадварот. Вобразам Юліі пісьменнік даводзіць, што для таго, каб дабро смяялася апошнім, недастаткова толькі высакародных намераў, адвагі і гатоўнасці рызыкаваць у імя перамогі над злом. Адвагу і высакароднасць зло часам касуе з лёгкасцю, a вось з дасканалым розумам і супольнымі намаганнямі справядлівых сіл яму не справіцца.
Даючы нам рэцэпты паспяховай барацьбы са злом, многія творы нашай нацыянальнай літаратуры вучаць і папярэджваюць нас, што ваяўнічасць зла намнога лягчэй папярэдзіць, чым потым з ім змагацца. Запабегнуць ваяўнічасць зла можна толькі клопатам і дбаннем пра духоўнае, бо «людская злосць яму (злу) добрая паша», даводзіць Ян Баршчэўскі творам «Шляхціц Завальня...». Чалавек стане годным уладаром і зямных скарбаў, калі навучыцца пазнаваць і любіць духоўнае. Пісьменнік нецярпімы да тых, хто гоніцца за багаццем «не дзеля таго, каб рабіць дабро бліжнім, а каб нічога не рабіць, або — што яшчэ горш— каб шкодзіць. Але што ж далей?». На ўсё жыццё шляхціц Завальня засвоіў урок бацькі: «добры лёс і ўладу над зямнымі скарбамі — дзеля бліжніх сваіх».
«На свеце трэба быць асцярожным». Быць асцярожнымі і пільнымі заклікае нас пісьменнік менавіта для таго, каб зло не распладзілася і не стала ваяўнічым. Толькі лічаным героям фантастычных апавяданняў Яна Баршчэўскага ўдалося перамагчы зло, усіх астатніх яно перамагло.
I ў гэтым рэалізм пісьменніка і яго філасофія. Пісьменнік сцвярджае таксама і магутную сілу слова, перасцерагае ўсіх, хто лічыць, што «слова — вецер, які не можа ані дапамагчы, ані, таксама, пашкодзіць». Славячы выратавальную сілу слова, ён заклікае нас быць пільнымі да таго слова, якое здольна пашкодзіць, разбэсціць, паклікаць у шырокую браму, што вядзе да пагібелі.
У апавяданні «Вучань Твардоўскага» пераканальна паказана, што асабліва магутнай сілай, як стваральнай, так і разбуральнай, валодае слова настаўніка і святара-духоўніка, бо яно палоніць душы людзей. Пра чысціню душы і павінен быць пільны клопат чалавека. Тэрыторыя любові і дабра — сумленная душа, авалодаць якой зло бяссільна. Там, дзе занядбана духоўнасць, пладзіцца зло і становіцца ваяўнічым. I вось тады бой з ім ужо непазбежны. А ніякай бітвы не бывае без axBap. I вялікай платай, якую запатрабуе перамога дабра над злом, будуць і сумленныя сілы. Запабегнуць ваяўнічае зло — ашчаджаць, зберагаць сілы дабра, а значыць — зберагаць само жыццё.
«Простае шчасце людское...» (Максім Танк)
...Людская кохання н мыслн суть собв протнвна. Еднн бо в том ся кохаеть, тое хвалнть іі о том мыслнт, а другый другое, а нный нное.
Ф. Скарына
Прага шчасця, як і прага жыцця, асабліва моцная ў чалавеку. Няма, бадай, на свеце чалавека, які б не хацеў быць шчаслівым, не марыў бы пра шчасце і не імкнуўся да яго. Аднак, як слушна даводзіць Ф. Скарына, людскія памкненні і пачуцці адносна шчасця супярэчлівыя. Усе хочуць быць шчаслівымі, але кожны разумее шчасце па-свойму.
Цэнтральнай праблемай філасофскага рамана Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні», якая вызначае і многія іншыя праблемы (духоўнага і матэрыяльнага, вечнага і марнага, любові і нянавісці, праблемы бацькоў і дзяцей, шлюбу і сям’і), з’яўляецца праблема шчасця.
Усе героі рамана апантаны прагай шчасця, настойліва ідуць да яго, толькі кожны разумее шчасце па-свойму. Калі б меў усё «золата свету» і магчымасць валадарыць усім светам, калі б валодаў усёй славай свету, — усе гэта аддаў бы Нявада і стаў бы «прасіцца і маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузні каня не каваў, у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі па-
людску гавораць». Удзельнік імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, вязень канцлагера і ваеннапалонны, які даўным-даўно вымушаны быў пакінуць дачушку Волечку і родныя Сумлічы, марыць пра шчасце хлебароба і сейбіта на роднай зямлі. Радзіма для яго — Волечка і шыпшына. «Без Волечкі і шыпшыны няма для мяне і роднай бацькаўшчыны. Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапіцца», — дзівіцца Нявада, слухаючы гісторыю графа Паліводскага.
I Сымон Ракуцька, як і Нявада, бачыць сэнс жыцця ў сям’і, яе дабрабыце, забяспечанай будучыні дзяцей. Трагічны, пранізлівы і шчымлівы гэты вобраз. Заслуга Чорнага ў тым, што ён стварыў пераканаўчы псіхалагічны партрэт беларуса з яго адметнай нацыянальнай рысай — любоўю да радзімы, роднага гнязда, клопатам пра дзяцей, сям’ю: «Чалавек гэта быў дзіўны. Як ніхто іншы, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай». Гэта ў ментальнасці беларуса — пільнавацца свайго гнязда, ратаваць яго ад каршуноў і наперакор усяму зноў віць, калі яго разбурыць віхурай...
Прагай менавіта таго, ад чаго без вагання адмовіўся б Нявада, апантаны Шрэдэры, старэйшы і малодшы, — прагай золата, з якім яны звязваюць усе свае думкі пра будучыню. Таму і пусціліся яны ў небяспечнае падарожжа, каб выправіць ранейшую «памылку»: знайсці і забраць падараванае некалі Волечцы за выратаванне золата. Гэтыя людзі дзеля абагачэння гатовы на ўсё: на рабунак, марадзёрства. Жонка Шрэдэра Гертруда, жывучы ў маёнтку, падараваным ёй
акупантамі, думае, што дасягнула шчасця,