Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
тніцкі шлях на Галгофу брылёўскай гераіні з апавядання «Маці». Трымаючы «свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі» мазалямі да мазалёў, маці моліцца і за чужых дзяцей, з якімі зрадніла яе доля, і за сваіх. Подзвіг маці стане і дакорам, і напамінам усім дужым пра тое, што ёсць праведнікі, якія ўзыходзяць на Галгофу, каб уратаваць свет. Пісьменнік верыць, што подзвіг маці «ўспамінаць будуць нават дужыя людзі, выганяючы з душы апошні страх» перад бітвай са злом.
Усім нам дадзена Евангелле ад Бога, напісанае святымі апосталамі, а кожнаму з нас — яшчэ і Евангелле ад Мамы. Філасофскай назвай аднаго з апошніх сваіх зборнікаў «Евангелле ад Мамы» Р. Барадулін сцвярджае ісціну, што загады Божыя пішуцца ў сэрцы кожнага з самых першых хвілін жыцця. I пішуцца Мамай. У беларускай літаратуры шмат вобразаў маці-евангелістак, якія змаглі напоўніць святлом душы сваіх дзяцей, напісаць для іх Евангелле. Гэта і гераіні твораў А. Вярцінскага («Заазер’е», «Маці пячэ хлеб»), і Куліна з аднайменнай паэмы Р. Барадуліна, і маці з паэмы П. Броўкі «Голас сэрца»...
Асаблівай эстэтычнай сілай уздзеяння валодае вобраз Ганны з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». У гэтым вобразе ўвасоблены пісьменніцкі ідэал жанчыны, жонкі і маці, нястомнай працаўніцы і ахоўніцы сямейнага ачага. He можа не здзіўляць тактоўнасць гэтай простай сялянскай жанчыны, тонкасць яе натуры і багацце душы. Ад яе залежыць духоўнасць усёй сям’і: цеплыня, шчырасць і лад — усё ад яе і праз яе. Яна — носьбіт народнай мудрасці і маралі, яна — носьбіт вечнасці: традыцый, звычаяў. Яе любяць і шануюць усе ў сям’і, а першы прыклад павагі і пашаны да яе дае дзецям Міхал.
Адносіны да маці, любоў і пашана да яе — выключная мерка духоўнасці кожнага чалавека. Становішча жанчыны-маці — люстэрка грамадства. Адносінамі да маці вывяраюць сваіх герояў многія пісьменнікі. На вялікі жаль, многія героі не вытрымліваюць гэтага выпрабавання. He любоў, удзячнасць і пяшчоту, а эгаізм, чэрствасць і чорную няўдзячнасць у адносінах да самага роднага чалавека выпраменьваюць іх душы. He роднымі дзецьмі, нават не пасынкамі, а нелюдзямі і пачварамі паўстаюць яны перад чытачом. У 3. Прыгодзіча ёсць аповесць з сімвалічнай назвай «Ноч перад нядзеляю». Даследуючы лёс самаахвярнай маці, якой дзеці адплацілі чорнай няўдзячнасцю, пісьменнік б’е трывогу, папярэджвае пра дэградацыю грамадства.
I 3. Прыгодзіч, і В. Карамазаў, і А. Дудараў, і многія іншыя пісьменнікі сучаснасці папярэджваюць усіх нас, што мы ўжо на парозе, пераступаць які нельга, што ўжо не толькі вечар, а ноч, за якой можа не наступіць раніца. Сімвалічным
з’яўляецца вяртанне Сцяпана да сваёй маці пасля дзяльбы кабанчыка (апавяданне В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка»). Вяртанне да маці — одум, абуджанае сумленне, выратаванне сваёй душы. Вяртанне да маці — вяртанне да духоўнасці, якую занядбалі, якую ў мітусні і тлуме адкінулі як непатрэбшчыну. Настаў час усвядоміць духоўнасць як краевугольны камень і пакласці яго ў аснову асноў. I пачаць, калі яшчэ не позна, трэба найперш з удзячнасці Маме і клопату пра Маму. Так, як зрабіў герой апавядання В. Карамазава.
«Тут зямля такая!» (Максім Танк)
Ёсць яшчэ адзін куточак запаветны, Дзе растуць, нібы грыбы, здаўна паэты...
П. Панчанка
У Максіма Танка ёсць цудоўны верш з фальклорнай рэмінісцэнцыяй на ўзроўні сюжэта.
...Хадзілі мужыкі па свеце ў пошуках шчасця і прыйшлі ў чароўны край азёр і лясоў. Стаміліся, прылеглі адпачыць і прачнуліся ад нейкай дзівоснай музыкі, што лілася немаведама адкуль. Кінуцца ў адзін бок — нідзе нікога, у другі — таксама ні душы.
Адзін кажа: «Можа, гэта здань?» Другі кажа: «Мо трава спявае?» Толькі трэці, прылажыўшы вуха, Кажа: «Браткі! Тут зямля такая!»
Сапраўдным гімнам роднаму краю, яго красе і багаццям, галоўнае з якіх — таленты, з’яўляецца пафасны верш П. Панчанкі «Край паэтаў». I сама назва, і ўвесь гэты вялікі памерам верш уяўляюць сабой перыфразы. Гэта верш-загадка, мастацкае, вобразнае, узнёслае і пафаснае апісанне Беларусі, хоць аўтар і ні разу не ўжыў слова «Беларусь». Што ні радок — то метафара. Выключная рытмічнасць, мажорнасць верша дасягаецца анафарай «там» і анафарычнай будовай сказаў.
Парадаксальна тое, што ў такім пафасным, экспрэсіўным вершы выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, эўфемізмы, выразы тыпу: «сто разоў цалуюць там і яшчэ трошкі»; «бо красуня перад ім
не задаецца»; «там зубрыная гарэлка прадаецца»; «выдаўцы там не бяруць у рот ні кроплі». Усё пералічанае надае твору адначасова і гумарыстычнае гучанне. Валадарства гумару вялікае, і ў тым пераконваешся, чытаючы таленавіты верш П. Панчанкі. Спалучыўшы, на першы погляд, неспалучальнае, паэт дасягае найбольшага эстэтычнага і эмацыянальнага ўздзеяння на чытача.
Беларуская зямля — краіна талентаў. Гістарычна так склалася, што беларусу даводзілі, быццам ён ні на што высокае не здатны і можа толькі быць «панам сахі і касы». Сцвярджэнню таленавітасці беларускага народа прысвячаецца многа дасканалых у мастацкіх адносінах твораў: паэмы Янкі Купалы «Курган», Якуба Коласа «Сымон-музыка», аповесць Змітрака Бядулі «Салавей». У шэрагу лепшых твораў пра ролю і прызначэнне мастака і мастацтва — паэма Максіма Танка «Люцыян Таполя». Галоўны герой паэмы— моцная, выключная асоба, надзеленая такім незвычайным дарам, што пад яго рукамі «ажывала нават нежывое, немагчымае рабілася магчымым: гнуўся камень, а з звычайнай цэглы, быццам з бронзы, паўставалі здані». Герой уступае ў канфлікт з абставінамі і не гіне, як гэтага вымагаюць законы жанру паэмы, а выйграе бітву са злом.
Такое наватарскае вырашэнне канфлікту выяўляе філасофскую думку пра бяссмерце народа, пра сілу мастацтва ў барацьбе за разняволенне.
Легендарным сюжэтам паэмы пра далёкае мінулае, калі царква мела неабмежаваную ўладу над чалавекам, а ад творцы патрабавала выканання сацыяльнага заказу, вобразам Люцыяна Таполі Танк сцвярджае думку пра бяссмерце Ta-
ленту народа. Паэт даводзіць, што народнае мастацтва — сіла, якой можна не толькі змагацца з крыўдзіцелямі, але і перамагаць іх.
Лёс быў і літасцівы да нашай Маці Беларусі, калі ў 1882 г. паслаў невымоўнаму народу адразу двух прарокаў, двух песняроў — рамантыка і рэаліста. Такія розныя, але аднолькава вартыя свайго народа, яны з’явіліся «сярод цемры і мук», каб беларусы маглі іх голасам «на свет цэлы» сказаць пра сваё жаданне і права «людзьмі звацца».
Міншчына — край паэтаў. Вязынка, як і Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне, — таксама «куточак запаветны», дарагі сэрцу кожнага беларуса. Вязынка — калыска Купалавай паэзіі, месца, дзе ў ноч на Івана Купалу з’явіўся на свет чалавек, што стаў уладаром беларускай песні. Быццам знак зямлі і неба, каб беларусы не гнулі плеч, каб узнялі галовы, каб усталі і пайшлі шукаць папараць-кветку.
Многія творы Янкі Купалы на тэму паэта і паэзіі напісаны ў форме звароту да калег-песняроў. Яны — наказ і запавет творцам.
Верш «Песняру-беларусу» і пачынаецца з праблемнага пытання:
Пытаеш ты, якім быць трэба Зямлі забытай песняру?
Адказ на пытанне — у многіх вершах паэта. I ўсё ж вызначальным у гэтым плане з’яўляецца верш «Прарок». У самой назве— адказ. Прарокам для свайго народа павінен быць пясняр. Дар, якім ён валодае, адкрывае яму такія далягляды, што іншым не бачацца, ён разумее тое, чаго іншыя не разумеюць. I, як сцвярджае У. Някляеў паэмай «Прошча», ён павінен папярэдзіць усіх, «дзе патоп, дзе
пажар, дзе вораг на межах». Біблейскія рэмінісцэнцыі ў вершы «Прарок» відавочныя: і на ўзроўні вобраза, і на ўзроўні філасофскай думкі. Верш эпічны, у аснове сюжэта яго — вандроўка прарока:
Ішоў прарок пясчанай сцежкай 3 навукай. новаю к людзям.
Многіх на сваім шляху ён навучыў, многіх папярэдзіў, многім дапамог і дасяг зямлі, дзе «царства цемры панавала»:
Народ змарнеўшы. таго краю Свайго нат імені не знаў, Як непатрэбшчына якая, Гібеў на свеце і канаў.
Прарок — пасол святла — «прарочым голасам сваім» паклікаў людзей за сабой:
Паўстаньце, рабскія натуры, Пакіньце свой адвечны сон... ...За мной, за мной, забраны людзе! Я добрай доляй послан к вам I знаю, што было, што будзе, I вас у крыўду не аддам.
Найбольшага напружання сюжэт дасягае ў самым канцы. Апошнія радкі, што ўяўляюць сабой адказ, якога прарок чакаў «з трывогаю вялікай»,— адначасова і развязка:
Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?
Біблейская думка, што «няма прарокаў у сваёй Айчыне», узмацняецца Купалавай трывогай за свой народ, яго будучыню.
I ўсё-такі прарок, як даводзіць паэт ва ўсіх сваіх вершах, не павінен адчайвацца, нават калі пачуе
такі адказ народа. Уся паэзія Купалы быццам доказ закону вечнасці, што жыццё чалавека (і прарока таксама) — гэта бясконцы ланцуг спроб. I перамога вызначаецца выніковасцю хаця б адной з мноства няўдалых спроб. Калі ўдалай акажацца хаця б адна з іх — ёсць шанс здзяйсняць іх зноў і зноў. Зноў і зноў прарок Купала робіць спробу і стукаецца ў сэрцы беларусаў, у якіх верыць («у народ і край свой толькі веру і веру ў самаго сябе»), што прачнуцца: «До спаць! Паўстаньце грамадою...»
У творчасці Купалы ёсць нямала вершаў, у якіх ён дае адказ і на пытанне, якой жа павінна быць паэзія, якім павінна быць слова прарока, каб унесці «болей прасвету» ў душы людскія, каб у адказ на заклік прарока не спыталіся, колькі чырвонцаў ён дасць, калі пойдуць за ім.
«Песню стварыці ясну, як неба», на думку паэта, можна толькі тады, калі пясняр здолее «з цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў падслухаць біцця!». Гэтыя Купалавы словы сталі крылатымі, сталі дэвізам кожнага творцы, які марыць дасягнуць вяршыні — быць не па званні, а па сутнасці сваёй народным. Праз выяўленне самага жаданага, запаветнага («гэткай шукаю цэлы век чэсці, гэта адно мне падпорай жыцця») паэт сказаў пра агульначалавечае і вызначальнае ў творчасці кожнага паэта.
Верш «Мая навука» — навука для ўсіх, хто марыць «з цэлым народам гутарку весці» — быць народным. Гэта «школа» сакрэтаў, пісьменніцкая «майстэрня». У гэтым вершы Купала шчодра дзеліцца з усімі сваёй мудрасцю і адказвае на пытанне, што яшчэ акрамя дару (дар, як вядома, ніякаму вытлумачэнню не паддаецца) неабходна песняру,
каб яго слова «болей прасвету ў душу» ўн