Тэма сачынення — вольная Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

Тэма сачынення — вольная

Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
82.97 МБ
, кроўю краскі зацвілі» з’яўляецца і лейтматывам рамана, і выяўленнем пісьменніцкага ўсведамлення
той велізарнай небяспекі, якую несла савецкаму народу сталінская мадэль казарменнага сацыялізму.
«Лёс чалавека, шчасце чалавека, яго гонар — вось чым вымярае пісьменнік глыбінны сэнс сацыяльных зрухаў», — слушна вызначае адметнасць і наватарства рамана даследчыца творчасці М. Зарэцкага Т. Мушынская.
Тыя абставіны чалавечныя і маюць права на існаванне, якія не руйнуюць лёсы, пакідаюць чалавеку права выбару без вынішчэння і страты душы. Чытачу відавочна бесчалавечнасць абставін і абумоўленыя імі ўчынкі герояў. Пісьменніцкае ўсведамленне, як павінна і як не павінна быць, вывяраецца спрадвечным, народным. «Вось, як яны робяць», — такое стаўленне людзей да «рамантычнага» кахання Карызны і Веры Засуліч, у выніку якога разбурылася аснова асноў — сям’я. Разбурылі сапраўднае, а на яго руінах свайго не пабудавалі. I каханне адразу ж рухнула, як толькі Вера Засуліч убачыла перад сабой не героя з адпаведнымі атрыбутамі і адпаведнымі выгодамі, а раструшчанага абставінамі слабога чалавека — не пераможцу, а пераможанага.
У любага яе сэрцу Андрэя Шыбянкова ёсць перспектыва і ўсё ў яго натуры неабходнае для таго, каб стаць менавіта «героем», якога патрабуе час. Што пасля будзе з гэтым «героем», як і яго раструшчаць абставіны (а гэта, мы ведаем, было толькі пытаннем часу), яна не хоча ўбачыць і зразумець. Ды і не дадзена ёй гэта. У рамане такім бачаннем і ўсведамленнем валодае, бадай што, толькі Галілей. А гэта ўжо трагедыя не толькі літаратурных герояў. Гэта — трагедыя народа. I яе наступствы відавочныя і сёння, яшчэ відавочней будуць заўтра. Mho-
гія спадзяюцца, што ўваскрашэнне праўды пра трагічны лёс сумленных і светлых ахвяр (асабліва пра лёс нашых Багацькаў), пра дзікую, крывавую несправядлівасць дапаможа нам у вяртанні да духоўнасці, у барацьбе за адраджэнне Бацькаўшчыны.
I Васіль Быкаў у артыкуле «Лёс і шанец» пісаў, што «мы маем вялікія спадзяванні на нашу гісторыю, якая, як вядома, не толькі люстэрка грамадства, але і пэўны алгарытм яго будучыні». Сёння мы ведаем праўду пра тое, што «была тады ахвярай уся нацыя, культура, увесь беларускі народ». У выступленні з нагоды 50-годдзя памяці Янкі Купалы В. Быкаў сказаў, што «тады не паміралі з уласнай волі. Калі не забівалі куляй у патыліцу, як у Курапатах, дык закатоўвалі ў турмах. Калі не хапала катоўняў, ссылалі ў Запаляр’е, дзе дабівалі сцюжай і маразамі; марылі голадам у савецкіх калгасах... Але першымі гінулі нашыя апосталы. Купала найболыпы, але ўсё ў тым жа даўгім, калі не бясконцым радзе...».
I ўсё ж праўда без пакаяння мала чаго вартая. Такая праўда пра мінулае — алгарытм няпэўнай нашай будучыні. Сказаўшы толькі праўду і не зрабіўшы ніякіх высноў з мінулага (а яно ў той ці іншай форме абсурднага і жахлівага зноў паўтараецца сёння!), мы толькі сведчым пра справы нашых дзядоў і згаджаемся з імі, «бо яны пабівалі прарокаў», а мы збудавалі ім грабніцы. Васіль Быкаў не раз даводзіў і даводзіць зноў і зноў, што «наш даволі драматычны вопыт, мабыць, мала чаму нас навучыў. Сапраўды, гісторыя нічому не вучыць. Затое яна спаганяе, як сцвярджаў В. Ключэўскі, часам сурова».
He паўтараць драматычны вопыт — вось што галоўнае, бо іначай: «Гора вам, што будуеце грабніцы прарокам...»
«Няма прарокаў у сваёй Айчыне» (з Евангелля)
Будуць часам ідалы раструшчаны, Свет разумны стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў.
Р. Барадулін
Прозай ідэй, а не падзей, прозай псіхалагічнага драматызму называюць крытыкі творчасць Васіля Быкава. I будуецца яна на канфлікце, супрацьстаянні сіл дабра і зла, гуманізму і фашызму, духоўнасці і бездухоўнасці, памяці і манкуртызму, альтруізму і эгаізму. Сутыкненне двух антаганістычных пачаткаў адбываецца ў абмежаваных прасторы і часе. Аднак час у творах В. Быкава раскрываецца ва ўзаемадзеянні мінулага, існага і будучага, і таму ўсе быкаўскія героі звязаны з вялікім хронасам, вечнасцю. У мікрасвеце адбываюцца падзеі глабальнага значэння. Пастаянныя героі твораў В. Быкава — вялікая Праўда, Духоўнасць, Час. Дыялог пісьменніка з гэтымі героямі поліфанічны. Ён адбываецца на ўзроўні канкрэтна-бытавым: дыялог героя з самім сабой, герояўантаганістаў, аўтара з чытачом. Дыялог адбываецца на ўзроўні агульнанародным: аўтара з часам, эпохай, радзімы з фашысцкай ваеннай машынай. Дыялог адбываецца і на агульначалавечым узроўні: ідэй гуманізму з фашызмам і гвалтам, духоўнасці з бездухоўнасцю, дабра са злом.
Ставячы сваіх герояў перад «вынішчальнай сілай бесчалавечных абставін», калі «магчымасці
адстаяць сваё жыццё вычарпаны да канца і прадухіліць смерць немагчыма», В. Быкаў імкнецца высветліць: што такое чалавек? на што ён здольны ў такой сітуацыі? I таму жыццё і смерць быкаўскіх герояў успрымаюцца чытачамі як учынак, мерка духоўнасці і чалавечай годнасці. Пісьменнік заглыбляецца ў сутнасць характару, даследуе абставіны, якія яго фарміруюць. Беручы за аснову сюжэта сваіх твораў выпадак, В. Быкаў шукае заканамернасць, будуе сваю, паводле слоў даследчыка Л. Лазарава, «сацыяльна-маральную тэарэму». Творца па-майстэрску раскрывае характары «знутры», «выварочвае знешняе, паказное», выяўляе сутнасць чалавека, даследуе анатомію гераізму і здрадніцтва, узыходжання і падзення. Таму адным з новых і важных аспектаў мастакоўскага даследавання чалавека ў бесчалавечных абставінах становіцца матыў суда людзей і суда сумлення. Пры гэтым В. Быкаў, як і пісьменнікі яго пакалення, пазбягае дэгераізацыі, сцвярджае гуманізм.
Быкаўскія творы пра вайну вытрымалі выпрабаванне часам, узбагацілі сусветную культуру і чытача неацэнным вопытам, ведамі і памяццю — усім тым, што, паводле сцверджання А. Камю, толькі і можна выйграць у схватцы з «чумой». Пісьменнік, для якога з вайной вайна не закончылася, здзейсніў і грамадзянскі подзвіг — выстаяў, калі яго творы трапілі пад знішчальны агонь крытыкі. Дзікае паляванне і аблава на В. Быкава ўзначальваліся крамлёўскімі вярхамі. Пра гэта засведчана ў кнігах В. Каваленкі «Вернасць вернасці» і Дз. Бугаёва «Праўда і мужнасць таленту». На с. 85 кнігі Дз. Бугаёва чытаем: «Напіса-
ныя ўслед за «Мёртвым не баліць» аповесці «Праклятая вышыня» і «Круглянскі мост» падвергліся разноснай крытыцы на знішчэнне. Прычым сігнал для разносу ішоў з крамлёўскіх вышынь. Яго ініцыятарам, як цяпер стала вядома, быў савецкі міністр абароны маршал Маліноўскі. Ён у 1944 г. камандаваў Другім Украінскім фронтам, дзе і адбываліся адлюстраваныя В. Быкавым падзеі».
Справа ў тым, што В. Быкаў не столькі «стварае» свае экстрэмальныя сітуацыі, колькі «ўзнаўляе» самае звычайнае будзённае жыццё і смерць савецкага чалавека на вайне. А машына «дзяржаўнай нязгоды» з жыццёвым вопытам і мастацкім светам пісьменніка адразу ж запускаецца ў ход і дыктуе ўсведамляць быкаўскія калізіі як нешта штучна створанае. Ад гэтага адпраўнога пункта — прамая дарога да абвінавачання В. Быкава ў «ачарненні» савецкай рэчаіснасці і дэгераізацыі. Пісьменніка затравілі настолькі, што ён стаяў на парозе непапраўнага. «Ні пры якіх абставінах не губляйце мужнасці», — раіў А. Твардоўскі мастаку, які трапіў у цяжкую сітуацыю. «Усё мінецца, а праўда застанецца»,— славутая прыпіска А. Твардоўскага ў віншаванні В. Быкава з майскімі святамі ў 1969 г. Гэтыя словы сталі для беларускага пісьменніка выратавальным промнем маяка, арыенцірам у самы цяжкі для яго час.
Тэматыка-жанрава-выяўленчая інструментоўка ў творчасці В. Быкава істотна змянілася ў апошні час, эвалюцыяніравала. Верны сваёй традыцыйнай ваеннай тэме, якую паспяхова распрацоўвае на працягу чатырох дзесяткаў гадоў,
В. Быкаў вельмі часта звяртаецца да тэмы сталінскага генацыду і пасляваеннага ліхалецця («Аблава», «Жоўты пясочак», «Бедныя людзі», «Велікоднае яйка» і інш.)Пачынае ён адыходзіць і ад ранейшай жанравай арыентацыі, ад шчыльна напісанай аповесці, якая атрымала назву быкаўскай. Час ад часу вяртаецца да апавядання. А рэалістычныя выяўленчыя сродкі ўсё часцей змяняюцца сімволіка-знакавымі ўмоўнасцямі на ўзроўні прытчы, фантастыкі. I толькі ў адным пісьменнік паслядоўны і нязменны: пра што б ён ні пісаў, усіх сваіх герояў ён выпрабоўвае сітуацыяй выбару, сітуацыяй памежнай ці нават запамежнай, абсурднай.
На пытанне Алеся Адамовіча, што трывожыць, «што мучыць цяпер» (гутарка адбывалася 12 сакавіка 1985 г.), В. Быкаў адказаў: «...Бачыў і на вайне і цяпер ракавую схватку чалавека і абставін. ...Чалавек сціснуты не з двух, а можа быць, з чатырох бакоў абставінамі, самымі рознымі, не толькі знешнімі, але і ўнутранымі. I пачуццём абавязку, і іншымі пачуццямі. Чалавек сам не ведае, што ён можа і чаго не можа... Ну, а што абставіны жорсткія, то безумоўна. Ніколі, я думаю, у нашым свеце, у нашай гісторыі, можа быць, не было такіх таталітарных абставін, як тыя вось, што мы перажываем. У вайну, у наш час, у дваццатым стагоддзі. Чалавек... змяшчае ў сабе не толькі гордасць, але і подласць. Чалавек — гэта ўсё. Увесь сусвет у чалавеку. Але пад грузам нейкіх абставін ён можа быць і такім, і гэтакім».
В. Быкаў бачыць сваю задачу ў тым, каб «паказаць чалавеку, які ён ёсць... паказаць без уся-
лякіх заклікаў дыдактыкі... каб ён сябе ўбачыў і зразумеў». I дзеля гэтага пісьменнік «агаляе», «правакуе» свайго героя на выяўленне самага глыбіннага ў яго душы і вызначальнага ў яго духоўнай сутнасці. Экстрэмальная сітуацыя дазваляе зрабіць гэта найлепшым чынам. Толькі любоў, нянавісць, страх, радасць, абурэнне, захапленне, надзея, адчай, паводле сцверджання французскага пісьменніка Жана Поля Сартра, здольны раскрыць чалавека і свет у іх рэальнасці.
Герой быкаўскага апавядання «Бедныя людзі» (1993) прафесар Скварыш у «д’ябальскі час і ў д’ябальскім грамадстве» робіць жудасны, пачварны выбар. Ён піша на свайго аспіранта Краснянскага данос у КДБ. Піша на чалавека, які быў адзіным, хто ў цяжкі для Скварыша перыяд (пагроза выключэння з партыі, што азначала і выключэнне з жыцця) не пабаяўся прыйсці да яго, выказаць сваю спагаду. Учынак у «д’ябальскі час і ў д’ябальскім грамадстве» настолькі смелы, што Скварыш успрымае яго як правакацыю. I гэта яшчэ болып узмацняе яго страх перад таталітарнай машынай. Прафесар бачыць адзінае выйсце і паратунак у тым, каб апярэдзіць аспіранта, які, магчыма, запісаў на магнітафон іх размову і заўтра занясе плёнку «ў вядомы будынак на праспекце». Разумеючы ўсю гнюснасць сітуацыі, у згрызотах (а што як візіт Краснянскага быў шчырым, і «ён загубіць чалавека. I яго сям’ю»,) у душэўным мітушэнні паміж дабрабытам, кар’ерай аспіранта і сваёй уласнай прафесар робіць выбар на карысць апошняй.
Канстатацыяй візіту Скварыша ў «вядомы