Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
чэ адну надзвычай важную этыка-філасофскую праб-
лему — неадпаведнасць суб’ектыўнага намеру таму ўчынку, які вынікае з гэтага намеру. Праблема супярэчнасці паміж маральнай мэтай і амаральнымі сродкамі яе дасягнення неадлучная ад праблемы выбару. Учынкі людзей у выніку такога выбару паміж маральнай мэтай і амаральнымі сродкамі выходзяць з-пад кантролю. Зроблены ўчынак ужо набывае свой лёс, урываецца ў аб’ектыўную сувязь падзей, рэчаў, часта парушаючы ўсталяваны паміж імі парадак. Жаданне быць шчаслівым, калі вакол усе няшчасныя, імкненне выжыць у памежнай сітуацыі ўплываюць на выбар і ўжо вымагаюць ад героя амаральных сродкаў для дасягнення маральнай самой па сабе мэты. Калі чалавек ідзе на «гульню» з абсурднымі абставінамі, ён павінен быць падрыхтаваным, што «іграць» давядзецца па правілах абставін.
Усведамленне таго, што немагчыма быць шчаслівым «у часы, калі гора разлілося слязьмі і крывёй скрозь ад мора да мора», вызначыла выбар героя паэмы А. Куляшова «Сцяг брыгады» Алеся Рыбкі ўбачыць «часы перамог» на цыферблаце свайго гадзінніка. У сітуацыі «чумы», як лічыць і камюсаўскі герой з рамана «Чума», «сорамна быць шчаслівым у адзіноце».
Адзіная прывілея, як назваў В. Быкаў, «нават раскоша» сумленнага, свабоднага і моцнага духам чалавека ў бесчалавечных абставінах, адзінае, што ад яго залежыць, — застацца чалавекам. Усведамленне таго, многа гэта ці мала, залежыць зноў жа ад кожнага з нас.
«Нашто на зямлі сваркі і звадкі... калі ўсе мы разам ляцім да зор?» (М. Багдановіч)
Любіце адзін аднаго!
3 Евангелля
Варожасць — самае горшае У свеце людскім пачуццё.
А. Вярцінскі
Самы першы з усіх «загадаў Божых» — не забі! Самы галоўны закон вечнасці, першая ўмова жыцця — не забі!
Гэты закон вечнасці, усвядомлены пісьменнікамфілосафам М. Гарэцкім і дакляраваны нам з найбольшай палкасцю і незвычайнай сілай яго таленту: не забі!
Асноўная тэма ўсёй яго шматграннай і багатай творчасці — антываенная. Творчасць яго — праклён вайне, вайна — вайне, заклік спыніцца і адумацца, мастацкае выяўленне філасофскай думкі, што вайна вынішчае выключна ўсіх: і таго, хто загінуў, і таго, хто перамог. Чалавек, які па сваёй ці якой іншай злой волі пазбавіў жыцця другога, знішчае і сваю душу.
У апавяданні «Літоўскі хутарок» антычалавечая сутнасць вайны паказана праз трагедыю адной мірнай сям’і. Сюжэт апавядання просты: хутарок, дзе жыве сям’я Яна Шымкунаса, за кароткі час некалькі разоў пераходзіць то да немцаў, то да рускіх і з’яўляецца полем бою дзвюх армій. А баі былі такія, што, як казаў палкоўнік па тэлефоне, забітых «няма сілы падабраць»: «Ляжаць цэпкамі,
калонамі. Бог іх ведае, ці забіты так, ці параненыя спаўзліся ў адзін груд. Трупаў не менш трох тысячаў на адной маёй пазіцыі». Вайна паказана Гарэцкім не толькі як трагедыя вынішчэння жыцця, яго плоці. Нікому з пісьменнікаў да Гарэцкага не ўдалося з такой пераканаўчасцю і мастацкай сілай паказаць як вынішчэнне вайной асобнай душы, так і масавае вынішчэнне душ.
Глыбіні філасофскай думкі садзейнічае кампазіцыя апавядання і вобраз Шымкунаса. У пачатку апавядання добры, далікатны і мудры Шымкунас паказаны як чалавек, перакананы ў тым, што і рускія, і кайзераўскія салдаты такія ж людзі, як яго Блажыс, што недзе таксама вымушаны ваяваць і разам з іншымі пайшоў «спраўляць крывяныя хаўтуры». Таму на пытанне феерверкера Сініцы, «куды паненкі схаваюцца, як прыйдзе германец», дачка Шымкунаса адказвае, што не будзе хавацца, бо «прусы — народ дужа прыгожы». Так думае не толькі наіўнае дзяўчо, але і мудры Шымкунас, мяркуючы, што пагроза лёсу можа прыйсці толькі ад шалёнага снарада. Мудры Шымкунас не ведаў, што калі «два ворагі-асілкі» сыходзяцца, то перастаюць дзейнічаць, руйнуюцца і ўсе вечныя законы людскасці. Сапраўды, няма добрых ці кепскіх народаў, ёсць людзі, якіх вайна справакавала на нялюдскасць. Той, хто, як Шымкунас, не толькі пабачыў «ашклянелыя вочы, рукі са сціснутымі кіпцямі і ўзнятыя ўгору, кроў», але і сам прайшоў праз пекла вайны, не раз зазіраў смерці ў вочы, аддае ёй спачатку сваю душу, хаця плоць яго пакуль яшчэ жыве.
Сапраўды, і рускія, і кайзераўскія салдаты да блізкай сустрэчы са смерцю — яшчэ людзі, нават «добрыя людзі». Шчыра супакойвае Шымкунаса рускі салдат, што «мірных жыхароў чапаць забараняец-
ца» і што за ўсе панесеныя страты ім заплацяць. A нямецкі салдат праз перакладчыка Глюкмана прапануе Шымкунасу пакаштаваць іхняга хлеба. У пятым раздзеле апавядання пераканаўча паказана, як чалавек на вайне, кіруючыся яе законамі, пераступае парог, за якім ужо перастае быць чалавекам. Hi баяцца, ні саромецца больш няма чаго — вайна ўсё спіша. «Ці магу я саромецца гэтых дзікароў», — кажа адзін. А другі свае брыдкія, жывёльныя намеры апраўдвае нават тым, што гэта будзе садзейнічаць «паляпшэнню заняпалых народаў» і прывіццю «высшай культуры фізічным шляхам». I наладжваюць пір у час чумы: «танцуюць немцы ў Марыампалі пад грамафоны, мірным людзям за ўсё-ўсякае штых да грудзей, а дзяўчын ды маладзіц крыўдзяць».
Вобраз прыгажуні Монці, дачкі Шымкунаса, у апавяданні не толькі трагічна-канкрэтны, але і сімвалічны. Як прыгажосць — тая сіла, што здольна ўратаваць чалавецтва, так і вайна — сіла, што здольна яго знішчыць. Асаблівага трагізму дасягае пісьменнік у апошнім раздзеле апісаннем «раскіданага гнязда» Шымкунаса і зруйнаваных людскіх душ. У Апакаліпсісе напісана пра час, калі жывыя будуць зайздросціць мёртвым. Для герояў апавядання М. Гарэцкага такі час ужо настаў: жывыя не хочуць жыць. «Не магу я маліцца і жыць не хачу», — вось вынік страшнай трагедыі, што нясе любая вайна.
Традыцыі М. Гарэцкага ў паказе вайны прадоўжаны лепшымі майстрамі слова сучаснасці. Асаблівага ўздзеяння на людскія пачуцці ў сцвярджэнні той жа філасофскай думкі, што вайна вынішчае душы, дасягаюць В. Быкаў у аповесці «Пакахай мяне, салдацік» і А. Дудараў у п’есе «Радавыя».
Кожным радком, кожным словам усіх сваіх твораў В. Быкаў папярэджвае і даводзіць, што найвя-
лікшая трагедыя вайны заключаецца ў вынішчэнні духоўнасці і разрыве повязяў паміж вякамі і пакаленнямі, без чаго само існаванне жыцця на зямлі становіцца праблематычным. Жывыя ставяць абеліскі мёртвым, але, як нагадвае лірычны герой верша А. Вярцінскага «Іх апошняя воля», «лепшая памяць аб мёртвых — ваша любоў да жывых». Фантастычным прыёмам ад імя загінуўшых лірычны герой А. Вярцінскага нагадвае жывым: «Мір — гэта самае большае, чаго б мы хацелі ад вас».
Сапраўды, «былі сусветныя войны, сусветнага міру— не». Сусветны мір наўрад ці залежыць ад кожнага з нас, але мір і згоду ў нашым доме вызначаем мы самі. Сусветны мір жывіцца, як акіян малымі і вялікімі рэкамі, згодай і мірам малых і вялікіх дамоў, у якіх жывём мы. Увесь свет можа ўратаваць і аб’яднаць святая ідэя бесканфліктнага супольнага жыцця, бо ўся «зямля — наш агульны дом», як даводзіць гераіня рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды». Усе мы, імгненне пабыўшы ў гэтым доме, паляцім да зор. I нічога, акрамя сваіх душ, туды мы ўзяць не зможам — усё, з-за чаго вар’яваліся, калаціліся, сварыліся, пакінем тут. Многія нашы паэты-філосафы заклікаюць нас да такога разумення, а праз яго і да паразумення.
Усёй сваёй паэзіяй А. Вярцінскі сцвярджае ідэі дабра, міру, згоды, узаемаразумення паміж людзьмі: «Варожасць — самае горшае ў свеце людскім пачуццё. Дружыце — і будзе харошае, прыгожае ваша жыццё».
Ідэяй бесканфліктнага жыцця як умовы нашага існавання, гуманістычным пафасам прасякнута ўся творчасць Вярцінскага. Яго лірычны герой — інтэлігентны, выхаваны, памяркоўны чалавек, які схіль-
ны да разваг, да пераацэнкі каштоўнасцей, здольны ўбачыць высокае неба ідэала («адзін са зборнікаў паэта так і называецца: «Высокае неба ідэала»):
Я несупрацьгнева, Ды я за тое, каб нас He білі ні справа, ні злева. Hi ў профіль, ні ў анфас.
Каб годнасці нашай і гордасці Ніхто не наносіў абраз, Каб не было неабходнасці Рашаць: ці біць у адказ?
I ўсё ж неабходнасць рашаць, ці біць у адказ, узнікае, бадай, у кожнага. У хвіліны асляплення крыўдай і несправядлівасцю, што нам учынілі, мы добра помнім, што «сказана: любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго». Гэта мы чуем, гэта нам зразумела. Ёсць вайна свяшчэнная, а помста святая. Вось такую прыдумалі людзі «аздобу» самаму страшнаму, каб стала ўсё ясна і зразумела, каб біць не вагаючыся. I не чуем, што далей сказана так: «А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслоўце ненавіснікаў і праклёншчыкаў вашых, рабіце дабро крыўдзіцелям і ганіцелям вашым...» Цяжка такое зразумець, яшчэ цяжэй выканаць. Вельмі нямногія здольны, як герой апавядання «Ваўкалак» Яна Баршчэўскага, праз неверагодныя пакуты падняцца да ўсведамлення, што з усіх чалавечых заганаў «найбольш супярэчыць рэлігіі і агідная Богу — помста. Ёю не супакоіш пакуты». He толькі не супакоіш, а памножыш новыя, бо зло спараджае новае зло. I самая страшная і згубная яго выява — вайна і варожасць паміж людзьмі. Яны вынішчаюць жыццё, а жыццё, як сцвярджае лірычны герой А. Вярцінскага, «даецца, каб жыццё тварыць, не руйнаваць, не нішчыць, а — тварыць!»
«Паўзуць яны, сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя...» (А. Вярцінскі)
He збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа вынішчаюць і дзе зладзеі падкопваюць і крадуць;
Але збірайце сабе скарбы на небе, дзе ні моль, ні ржа не вынішчаюць і дзе зладзеі не падкопваюць і не крадуць;
Бо, дзе скарбы вашыя, там будзе і сэрца ваша.
3 Евангелля
He страшна, што ў свеце ёсць зло. Гэта не падстава для роспачы ці абурэння. Якую б гарманічную і справядлівую форму супольнасці ні прыдумалі людзі, зло будзе нават у ёй. Яно было, ёсць і будзе, як была і ёсць ноч, але за ноччу абавязкова будзе дзень. «Усё мінаецца», — напісана на пярсцёнку цара Саламона.
На свеце заўсёды будуць тыя, хто збірае сабе скарбы толькі на зямлі, а значыць, і сэрцы іх будуць там жа і будуць выпраменьваць зло. He страшна нават, калі зла вельмі многа. Страшна, калі яго столькі, колькі дабра. Тады — разлад, развал, злом. «Дабро і зло ў аднолькай мерцы» — гэта войны («рака затоўчана крывёю»), незлічоныя ахвяры («удава заводзіць каля крыжа»), сацыяльная няроўнасць і несправядлівасць («адзін накраў— багацце ўмножыў, другі згалеў»)...
Яшчэ страшней, калі «няпраўда праўду акі