Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
ак і вы рабіце ім, бо ў гэтым закон і прарокі.
3 Евангелля
Hi ў чым наш Ф. Скарына не быў такім паслядоўным і настойлівым, як у сцвярджэнні самага галоўнага закону вечнасці. У прадмовах да кожнай кнігі Бібліі ён рабіў акцэнт менавіта на гэта: «Закон прнроженнй в том наболей соблюдаем бывает: то чнннтн нным всем, что самому любо ест от лных всех, н того не чнннтп нным, чего сам не хогцешн от нных всех...» Дабрата— гэта здольнасць чалавека «то чнннтн нным всем, что самому любо ест от нных всех».
Ф. Скарына, пераказваючы фабулу кнігі «Эсфір», акцэнтуе ўвагу чытача на матывах подзвігу Эсфір, жонкі персідскага цара і пляменніцы пабожнага іудзея Мардахея. Рызыкуючы сваім жыццём, яна выратавала ад вынішчэння сваіх суайчыннікаў, якое рыхтаваў ім хітры царадворац Аман. У гэтым пераказе Скарына падымаецца да філасофскага абагульнення, выяўляючы яго вершам:
He копай под другом свойм ямы, Сам ввалйшся в ню,
He став,Амане, Мардохею шйбенйце, Сам повйснеш на неіі.
Дабрата — вышэйшае праяўленне духоўнасці, сапраўды «самы светлы талент», бо дабрата ёсць
любоў у дзеянні, а любоў, як даводзіць Ф. Скарына, самая дасканалая з усіх людскіх даброт і каштоўнасцей: «Без нея же ннчто поспешно ест». Якой бы сілай і багаццем чалавек ці народ ні валодаў — без любові і яе канкрэтнага выяўлення ўсё будзе марным, усё рана ці позна пойдзе прахам.
Фантастычнымі сродкамі славіць П. Панчанка ў вершы «Сэрца і крыж» не толькі лекарскі дар, але і талент чалавечнасці свайго героя, мёртвае сэрца якога «людзей, як жывое, любіла, агонь на сябе выклікала, маланкі ў магілу лавіла».
Паэтава выслоўе, што дабрата — талент, — гэта не мастацкі прыём. Дабрата — сапраўды талент, прычым, на жаль, рэдкі сярод людзей. Прыгадаем біблейскі сюжэт пра тое, што толькі трое з такім талентам здольны былі б уратаваць гарады Садом і Гамору, але нават траіх не знайшлося сярод тысяч, апантаных зайздрасцю, прагай да нажывы, помсты, блуду, раскошы...
Талент чалавечнасці, як і любы іншы, — дар Усявышняга дзеля ўратавання ўсіх астатніх. Талент чалавечнасці — гэта здольнасць чуць «звон пад зямлёй» і гатоўнасць выратаваць з-пад зямлі тых, хто звоніць аб ратунку. Гэта — уменне выклікаць на сябе агонь і лавіць маланкі, пасланыя ў іншых. Гэта — нясцерпны, пякучы сорам за грахоўнасць іншых і боль за пакуты іншых. Гэтым рэдкім дарам валодалі быкаўскія Багацькі — Пятрок і Сцепаніда, герой аповесці М. Гарэцкага «Ціхая плынь» Хомачка, сямігадовы Іванка, герой аповесці М. Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь»... Усіх і не пералічыць, бо тут, дзе мы жывём, — зямля такая. Зямля талентаў.
Можа, толькі таму, наперакор усім выпрабаванням, што выпалі на долю нашага народа, «жыў беларус — і будзе жыць!»
Але і доля таленавітых — нялёгкая, пакутніцкая доля, «бо не можа схавацца горад, што стаіць на вяршыні гары». Таленавітых ніколі не разумелі, заўсёды гналі і нават вынішчалі: «Колькі талентаў звялося!..» Пятрок, гледзячы, як высільваецца Сцепаніда, каб выратаваць Лявона Багацьку, трывожыцца, «хаця каб не забралі і Сцепаніду». I трывогі тыя былі небеспадстаўныя. Заўсёды, ва ўсе часы, нелюдзі знаходзілі і вынішчалі тых, хто асмельваўся падняць свой голас за праўду, заступіцца за няшчаснага, пасылалі стрэлы ў таленавітых, багатых на чалавечнасць. Таму і «не ўсе хочуць быць добрымі», як сцвярджае А. Вярцінскі ў вершы «Медсястры», «ды хочуць усе дабраты». Асабліва тады, калі «жывое ўсё ахопіць страх знікнення — і «SOS» нясецца па усёй зямлі».
«Не ўсе хочуць быць добрымі», а з тых, хто і хацеў бы, не кожны можа, бо дабрата — гэта «горад, што стаіць на вяршыні гары», гэта магутная сіла, якая толькі і здольна ўратаваць свет. A не кожны валодае такой сілай, каб і хацеў. He кожны здольны падняцца на вяршыню гары з такой круцізной і вышынёй. I нельга ад кожнага патрабаваць таго, што дадзена не многім: «кесараві— кесарава».
I ўсё ж гісторыя чалавецтва і таленавітыя творы мастацкай літаратуры даюць адказ на самае важнае пытанне быцця: што могуць тыя, хто абдзелены талентам і сілай падняцца на Галгофу за ўсіх ці хаця б толькі за аднаго свайго бліжняга?
Вельмі многае. I нават пасільнае для кожнага, хто жыве клопатам выключна толькі пра сябе самога. Першае і самае простае: не патрабаваць «Распні яго! Распні!», калі на Галгофу ўздымаецца не такі, як усе астатнія. Сёння мы ведаем, што шанс выратавання чалавецтва быў яшчэ два тысячагоддзі таму. Быў шанс! Бо не ад лічаных носьбітаў зла, не ад садукеяў і фарысеяў залежала быць ці не быць самаму вялікаму злачынству на гэтай зямлі. Ад усіх астатніх залежала выратаванне Дабраты і Свету. Але большасць зрабіла выбар на карысць свайго ўласнага вынішчэння. Таму і прадаўжаецца на зямлі раскрыжоўванне самых лепшых і самых таленавітых — прадаўжаецца самавынішчэнне чалавецтва.
Блізкі да таленту чалавечнасці, але дадзены большасці, а не толькі абраным, — талент мецэнацтва, апекавання. Адораным людзям, якой бы магутнай сілай яны ні валодалі, таксама патрэбна падтрымка, «як каніфоль смычку». Мецэнатам Якубу Бабічу і Багдану Онкаву абавязаны мы тым, што наш слынны зямляк Ф. Скарына змог рэалізаваць свой дар: уславіць Бога і наш народ на векі вечныя.
Вобразам дзеда Курылы з паэмы «Сымон-музыка» Якуб Колас таксама славіць самы светлы талент у яго канкрэтным выяўленні: разуменні, падтрымцы таго, хто «не такі, як усе». Чужы чалавек аказаўся раднейшым за родных. Дзед Курыла не толькі зразумеў адрынутае ўсімі дзіця, але і паспрыяў яго таленту, падтрымаў яго.
Многія творы нацыянальнай літаратуры акцэнтуюць нашу ўвагу на тым, што дабрата патрэбна ўсюды і ўсім, што яе праяўляць можна,
нават не ўзыходзячы на Галгофу, не ахвяруючы ўласным жыццём. I тым самым пісьменнікі не зніжаюць ідэалы дабраты, а толькі набліжаюць іх да кожнага з нас, робяць больш даступнымі для нас. Большасць, як Турсевічы, не здольны пайсці разам з Лабановічам па шляху да рэвалюцыі: гэта небяспечна для жыцця. Аднак паспагадаць і дапамагчы няшчаснаму, як дапамог Лабановіч старожцы Ганне, могуць многія. У выяўленні гэтай філасофскай думкі П. Панчана дасягае афарыстычнасці:
Той дзень прапаў і страчаны навекі, Калі ты не зрабіў таго, што мог; Калі не паспрыяў ты чалавеку, Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.
Калі ж «закон прнроженнй», як пераконвае нас Ф. Скарына, будзе запісаны «в серцп еднного кажного человека», то дзень будзе не страчаны, а будучыня забяспечана.
«Не ціхне вечны бой» (А. Куляшоў)
Вядзі рашучы бой
з натурай сваёй слабой — з рознымі там заганамі, са звычкамі паганымі... Са слабасцю любой вядзі рашучы бой!
А. Вярцінскі
Нас, дзяцей Маці-Беларусі, што жывём «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», аб’ядноўвае адно агульнае, ні з чым не параўнальнае шчасце — мір. Гісторыя пераканаўча даказала, што ў любой вайне не бывае пераможцаў: зваяванне аднаго народа другім — не перамога.
I ўсё ж ёсць адзіны бой, які добраславёны, ад перамогі ў якім залежыць вечнасць жыцця ці яго наканаванасць.
А. Куляшоў у вершы, прысвечаным таварышам па пяру, «Сябры, каго вайна скасіла кулямі...» сцвярджае, што «не ціхне бой»: бой за перамогу праўды над няпраўдай, шчырасці — над крывадушнасцю, даравальнасці — над помстай, сціпласці — над гардыняй і пыхай, любові — над нянавісцю. I поле бітвы — сэрца чалавека. Толькі такі бой— умова вечнасці. «Адзіны серп», які славіцца паэтам, — не той, пад якім загінуць каласы жыцця, а «серп над палявой дарогаю — адзіны серп на сённяшнім жніве!».
Таленавіта і пераканальна святы бой чалавека з ворагам, што сядзіць унутры яго самога, паказаны Крапівой у камедыі «Хто смяецца апошнім».
На канфлікт y творы, вастрыню праблемы ў ім указвае ўжо сама назва п’есы, якая ўяўляе сабой самае, бадай, галоўнае пытанне жыцця: хто смяецца апошнім? Хто здольны перамагчы зло? Што неабходна, каб перамагчы зло і смяяцца апошнім? Прыгадаем крылатую народную мудрасць: добра смяецца той, хто смяецца апошнім.
Заслуга Крапівы ў тым, што ён па-майстэрску стварае не толькі знешні, але і ўнутраны канфлікт — канфлікт чалавека з ворагам, што сядзіць у ім самім. Вобраз Тулягі нясе найболыпую нагрузку ў выяўленні філасофіі твора, аб чым сведчыць зноў жа яго назва: апошнім смяецца той, хто быў пагарджаны і прыніжаны, але хто здолеў узняцца з каленяў, перамог сябе. Самая цяжкая, але і самая вартая чалавека перамога — перамога над самім сабой. Крапіва-філосаф усім творам і найперш вобразам Тулягі сцвярджае, што перамога над злом, над «свінтусамі-грандыёзусамі» магчыма толькі ў выніку перамогі над сабой. Гэта і ёсць першая і галоўная ўмова перамогі ў такім баі.
Сітуацыя, калі Туляга па волі «свінтуса-грандыёзуса» вымушаны быў сыграць не ўласцівую яму ролю, стала пераломнай у яго жыцці. Менавіта гэты момант стаў кропляй, што перапоўніла чашу цярпення Тулягі, і ён усвядоміў, які ён «баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці». I яму «сорамна стала», як сам ён у тым прызнаецца Левановічу. Першая ступенька на нялёгкім шляху да свайго вызвалення адолена, a далей — самы моцны пратэст з грудзей самага слабога. Выключны эфект уздзеяння на чытача гэтага таленавітага твора і асабліва вобраза Ту-
лягі. Кожны відушчы ў Тулягу як у люстэрку здольны ўбачыць самога сябе, пазнаць свае ўласныя заганы. Нехтаўбачыць зайздрасць, нехта — высакамер’е і пыху, нехта — помслівасць, HexTa — ляноту ці ўпартасць. У кожнага — свой вораг, ад якога неабходна пазбаўляцца. Калі ж не змагацца, не «выціскаць з сябе па кроплі раба», то можна дакаціцца да стану, з нагоды якога аўтары класічнай літаратуры выбухалі гнеўнымі тырадамі. Згадаем Гогаля: «Н до какой же гадостн, ннзостн, мерзостн мог сннзойтн человек!»
Толькі рашучы, бязлітасны бой прывядзе да перамогі, а розныя кампрамісы са сваім галоўным унутраным ворагам, пошукі самаапраўдання — гэта не бой, а толькі пустое мітушэнне. I як вынік — поўнае паражэнне і страта душы. Прыкладам такога мітушэння, а не бязлітаснага бою са сваім страхам, што завалодаў душой чалавека, з’яўляецца вобраз Карызны з рамана М. Зарэцкага «Вязьмо».
Мы ўсведамляем, што прычынай страху Карызны былі не толькі яго асобасныя якасці, але і бесчалавечныя абставіны. Яны вязьмом сціскалі яго душу і розум, такім вязьмом, што, каб ацалець фізічна, трэба было толькі секчы — секчы па жывым, крэўным, дарагім, спрадвечным. Але і паратунак той часовы, бо хто клапоціцца толькі пра цела, — траціць урэшце і душу, і цела таксама. Бесчалавечныя абставіны справакавалі і рэалізавалі самыя горшыя якасці Карызны. Заціснуўшы вязьмом яго душу, яны не пакінулі яму ніякай магчымасці выбару, як выбавіцца без страты душы. I ў тым трагедыя Карызны і тысяч, нават мільёнаў такіх, як ён, каму было наканавана жыць у той «пракляты час».
Аднак і сам Карызна ўсвядоміў свой поўны