Тэма сачынення — вольная Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў

Тэма сачынення — вольная

Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
82.97 МБ
е, ад чаго нам трэба выбавіцца, каб быць вартымі наіпай «святой зямлі» і дайсці да Беларусі. Асноўным зместам многіх зборнікаў паэта, і ў прыватнасці апошняга— на «На высокім алтары», з’яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўнасць народа, памяць яго і будучыня.
Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчота і замілаванне, туга і папрок, гнеў і расчараванне — уся гама пачуццяў выяўлена ў лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах Ніла Гілевіча.
Многія вершы, прысвечаныя роднай мове і клопату пра яе існаванне (а значыць, і пра існаванне нацыі!), напісаны ў форме звароту да нас. Паэт-філосаф па-бацькоўску ўшчувае, пераконвае, папракае, імкнучыся паўплываць на нашы душы і розум:
Брат мой! Братка мой! Братачка родны! Адкажы — сам сабе адкажы: Чым зрабіўся табе непрыгодны Скарб бясцэнны тваёй жа душы?
Ад чаго так бяздумна, бязмоўна Ты яго выракаешся сам?
I чаму табе так усёроўна, Што аборай становіцца храм?
He слухаюць дзеці свайго бацьку... I ў вершы на тую ж тэму — «За драбніцу» — гучыць ужо іншая інтанацыя: саркастычная, гнеўная і абуральная:
Зноў нас хваляць! I зноў — за халуйства! I мы ўдзячна прымаем хвалу...
Вычарпаўшы да канца ўсе магчымасці пераканаць нас, прымусіць задумацца, ужо самой назвай верша «Вы не яе — вы сябе прыніжаеце» аўтар нагадвае вечныя ісціны: ніколі не будзе паважаны другімі той, хто сам сябе не паважае; недавер, падазронасць і нават гідлівасць у самавітых людзей выклікае той, хто свайго роднага выракаецца...
Як разумець сёння заклікі сцяганосцаў шанаваць, любіць родную мову, змагацца за яе? Як за яе змагацца? Пераконваць тых, хто перакананы ў адваротным?
Аднак дзве тысячы гадоў таму сказана, што трэба ісці і прамаўляць туды, дзе прымаюць і слухаюць. I вяртацца адтуль, дзе не прымаюць і не слухаюць, бо зерне, кінутае там, усё роўна ўпадзе на цвёрды камень. Hi свет, ні нават асобнага чалавека перайначыць нельга. Быкаўскі герой апавядання «Бедныя людзі» прафесар Скварыш, якому наканавана жыць у «д’ябальскі час і ў д’ябальскім грамадстве», прыходзіць да ўсведамлення, што праўда, мабыць, усё ж за Пратагорам з яго высновай пра чалавека як меру ўсіх рэчаў.
Менавіта чалавек заўсёды вызначае, як яму жыць. «Замест чалавека таго не можа зрабіць ніхто — ні Бог, ні д’ябал, толькі ён сам». Магчыма, і з народам адбываецца тое ж самае: ён сам вызначае свае каштоўнасныя арыенціры. Для сцяганосцаў «добра рабіць сваю справу», рабіць так, «як калі б...» азначае: так, як калі б быў упэўнены, што справа будзе плённай, — ісці першым, несучы сцяг.
У прадмове да кнігі «Любоў прасветлая» Ніл Гілевіч піша, што сабранае ў ёй — «на адну неабсяжна вялікую», а для яго, «як цяпер ужо бачна, галоўную тэму... жыцця, літаратурнай працы».
Усведамляючы подзвіг Сізіфа як пагарду да абставін і «школу ўпартасці і яснасці» для ўсіх, хто збоку назірае гэтую ўпартасць, А. Камю ў «Міфе пра Сізіфа» піша: «Няма такога лёсу, над якім нельга было б узвысіцца пагардай. Пагарда мацнейшая за любы лёс». Усялякі раз упартасць, неверагодныя высілкі Сізіфа канчаюцца недаўгавечным авалоданнем мізэрнай крупінкай жаданага, якая імгненна знікае, як прывід. Пасля чаго — расчараванне, а ў выніку яго — умудронасць, што жаданага ўсё роўна ніколі не дасягнуць. Тым не менш майстар самааддана ўкладае ўвесь свой жар, упартасць, талент у працу над тым, што асуджана.
Ніл Гілевіч узвышаецца над абставінамі і пагардай да іх, і любоўю да таго, у імя чаго зноў і зноў паднімае цяжкі камень на верх гары: «Над усім гэтым і ва ўсім гэтым — любоў да роднага слова, гонар за яго высокія прыродныя вартасці, радасць ад карыстання ім, боль за яго прыніжэнне... горыч за здраду яму саміх жа беларусаў, і — непахісная вера, што яму, вялікаму і
магутнаму роднаму слову, жыць вечна. ...Толькі ў святле гэтай высакароднай ідэі, гэтай благаславёнай мэты бачу апраўданым усё, што я зрабіў і раблю як літаратар і навуковец, як грамадзянін і сын Беларусі».
Некаторыя айчынныя сцяганосцы, папярэдне вельмі многа зрабіўшы дзеля абуджэння і вяртання народа да памяці, клічуць за сабой не ўсіх, а толькі тых, хто ўжо прачнуўся і здольны слухаць. М. Ермаловіч наказвае таму, хто прачнуўся (адна з гутарак так і называецца): «Абудзіўся сам — абуджай іншых да свядомага нацыянальнага жыцця. Калі ты хоць аднаго чалавека далучыш да патрыятычнай работы — зробіш вялікую справу... Ніколі не выракайся роднай мовы, тым болей жывучы на радзіме. Заўсёды вусна і пісьмова ўжывай яе...»
Як мудра і проста: «заўсёды... ужывай яе»! Сапраўды, становішча мовы сёння на той мяжы, калі ўратаваць яе ўжо не здольны не толькі самыя таленавітыя фальклорныя ансамблі, але нават шэдэўры В. Быкава. He ўратавалі ж лацінскую мову шэдэўры, створаныя на ёй, — мёртвая сёння лацінская мова, як і многія іншыя. Уратаваць нашу родную мову здольны сёння толькі тыя, што прачнуліся. I нават без барацьбы, канфрантацый, стогнаў і енкаў — без ахвяраў. Толькі адным — гаварыць і пісаць на ёй — і яна будзе жыць! А разам з ёй — і мы. Узвысіцца над абставінамі можна толькі тады, калі ўстаць і ісці. Страх быць асмяяным і прыніжаным — не больш чым самаапраўданне, за якое чакае немінучая расплата. Капітуляцыя перад абставінамі ды яшчэ імкненне скласці з сябе віну за спрычыненае рана ці
позна прывядуць да «сцяны абсурду», перад якой зноў прагучыць наша і такое ўласцівае нашай ментальнасці «за што?».
Лейтэнант Іваноўскі з аповесці В. Быкава «Дажыць да світання» ўпэўнены, што на вайне, дзе, здавалася б, усё залежыць ад волі сляпога выпадку, чалавеку «ні на хвіліну нельга выпускаць з рук тугіх павадоў абставін, пры любых, самых немагчымых умовах трэба старацца кіраваць імі». Гэтая філасофія цалкам прымальная і для мірнага жыцця, калі ў ім руйнуецца нешта святое і каштоўнае. Адчаем, енкамі ды слязамі справе не дапаможаш. Пагадзіўшыся з тым, што «наш лёс бы кат з рукой забойнай», час пашукаць таго, што можна было б кату супрацьпаставіць. Марна разлічваць, што калі кату лізнуць руку, то ён пасля гэтага будзе біць слабей. На самай справе ўсё будзе наадварот.
Вядома, каб «заўсёды вусна і пісьмова ўжываць яе», мову, таксама патрабуюцца пэўная стойкасць і праца душы. Але, як сказана ў Евангеллі, «той, хто працуе, варты ўзнагароды за працу сваю». У Пасланнях да Карынфянаў святы апостал Павел пісаў: «...мы ў адчайных абставінах, але не адчайваемся», бо «хто арэ, павінен араць з надзеяю, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяю атрымаць спадзяванае».
«Мудрыя ўсіх вякоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве пачціваму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду» (Леў Сапега)
Чалавек стварэнне боскае і нараджаецца свабодным.
В. Быкаў
У гісторыі заўсёды і непазбежна наступае такі час, калі таго, хто асмельваецца сказаць, што двойчы два — чатыры, караюць смерцю. I пытанне не ў тым, каб ведаць, якую кару ці якую ўзнагароду пацягне за сабой гэтае разважанне. Праблема ў тым, каб ведаць, складаюць ці не двойчы два чатыры.
А. Камю
Свет паразумеўся на яснай, як «двойчы два — чатыры», ісціне, што найвялікшай для кожнай нацыі каштоўнасцю з’яўляецца воля і незалежнасць. Яны — самая першая ўмова годнага жыцця і росквіту дзяржавы.
Падканцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега ў прадмове да «Статута Вялікага княства Літоўскага» 1588 г. пісаў, што прыстойнаму, пачціваму чалавеку «няволя павінна быць такой агіднай, што не толькі скарбамі, але і смерцю яе ад сябе адганяць павінен. А таму прыстойныя людзі не толькі маёмасць, але і жыцця... не шкадуюць», каб не трапіць пад жорсткую ўладу ворага. Гэтая бясспрэчная ісціна — правіла для ўсяго свету. Аднак у кожным правіле ёсць выключэнні.
М. Ермаловіч са скрухай і абурэннем піша, што стала хадзячаю думка, быццам Беларусь ніколі не была і не можа быць самастойнаю, што яна абавязкова павінна быць часткай іншых дзяржаў і, само сабой зразумела, займаць у іх падначаленае месца. Такое забыццё «дзедавай славы» даследчык даўніны лічыць вялікай ганьбай. I як вынік гэтай ганьбы яшчэ болыпая ганьба — засмечванне нашай свядомасці, бесперашкоднае пашырэнне ў нас такога ідэйнага пустазелля, якое ў кожнай самавітай дзяржаве лічыцца абразлівым і нават злачынным.
Мовай дакументаў «Старажытнай Беларусі» і мовай, што ідзе ад сэрца, гісторык і пісьменнік даводзіць нам, што наша Беларусь ужо ў першапачатковы, полацкі, перыяд сваёй гісторыі першаю адваявала ў Кіеўскай імперыі сваю незалежнасць і жыла вольнай дзяржавай. М. Ермаловіч піша: «Нягледзячы на скупыя звесткі пра Рагвалода, мы можам з упэўненасцю сказаць, што ён быў мудрым дзеячам... спакваля пашыраў Полаччыну і здабываў для яе незалежнасць, а для сябе гонар вольнага князя». Ворагі-суседзі раптам са здзіўленнем і страхам убачылі новую дзяржаву, якая ляжала на скрыжаванні важнейшых шляхоў і якая ў любы момант магла замкнуць іх. He могучы змірыцца з гэтым, яны не марудзілі з расправай. У 980 г. кіеўскі князь Уладзімір робіць знішчальны паход на Полаччыну. Юная краіна не вытрымала шалёнага націску і гераічна пала, а яе тварэц — Рагвалод — разам з жонкай і двума сынамі быў па-зверску забіты. Пралітая кроў Рагвалода і яго сыноў стала барвовай зарой Беларусі.
Але на гэтай крывавай зары ўзышла наша першая зорка — Рагнеда. Калі яе бацька Рагвалод і яе
браты былі першымі ахвярамі Беларусі, то Рагнеда з’явілася нашым першым героем. 3 яе імем звязана цудоўнае ўваскрэсенне Полаччыны, бязлітасна вынішчанай Уладзімірам. Подзвіг Рагнеды ў імя Радзімы — яркае пацвярджэнне таму, што галоўнае не самавольства тыранаў, а гераічнае супраціўленне ім і непакорнасць. Якой бы ні была вялікай і жорсткай сіла і ўлада самадзяржаўных дэспатаў, але любоў да волі і Радзімы і нянавісць да прыгнёту заўсёды будуць мацнейшымі і ўрэшце перамогуць.
У пачатку сваёй гісторыі Беларусь атрымала ў асобе Рагнеды найвыдатнейшы ўзор нязломнасці духу і прыклад барацьбы за волю і Радзіму. Подзвіг Рагнеды быў настолькі незвычайны, што праўдзівая гісторыя яе жыцця ўспрымалася наступнымі пакаленнямі як легенда.
У гутарцы «Рагвалод і Рагнеда» М. Ермаловіч пафасна, страсна выяўляе сваё захапленне беларускай гераіняй і сваю веру ў тое, што яе прыклад паўплывае на фарміраванне каштоўнасных арыенціраў нашых сучаснікаў: «Няхай жа заўсёды ў нашых жылах цячэ яе палымяная кроў, няхай жа ў нашых грудзях заўсёды жыве яе непакорная душа, няхай жа ў нашых сэрцах заўсёды гарыць жыватворная яе любоў да Радзімы...»
Даўно ўжо знікла ў Мінску рэчка Няміга, а