Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
шыну, селі і газанулі». А ўжо трэці выпадак і наогул не ўкладваецца ў свядомасці Брытвіна і такіх, як ён. «Не чалавек, а недарэка, яй-богу. А так, здаецца, і не дурны, з вышэйшай адукацыяй. А можа, усё праз гэту адукацыю? На вайне яна не патрэбна».
Ляховіч з Шусцікам трапілі, як вярталіся з задання, у палон. I вось там, у круглянскай паліцыі, Ляховіч «выкінуў фокус. Гэта ўжо наогул дзіва. Самая бязглуздая дурасць», паводле ацэнкі Брытвіна. Калі іх схапілі, яны сказалі, што акружэнцы, хадзілі па вёсках, на хлеб зараблялі. А шэф паліцыі, стары немец, паставіўся да гэтага нястрога. Шусціка выцяў кіем і атрымаў вялікае задавальненне, гледзячы, як той прыніжаецца. Асабліва спадабалася немцу, калі на сваё пытанне, ці прызнае Шусцік уладу вялікага фюрэра нямецкага народа Адольфа Гітлера, атрымаў сцвярджальны халуйскі адказ: «Прызнаю, — кажа, — пан, як жа не прызнаць, калі ўвесь свет зваяваў». Тое ж пытанне немец задаў і Ляховічу, а той «маўчаў, маўчаў, а потым кажа: «На жаль, я не магу гэтага прызнаць. Гэта не так». Паліцай, які перакладаў адказ Ляховіча немцу, зашыпеў, дакладна сфармуляваўшы сутнасць выбару: «Не прызнаеш — памрэш сёння ж».— «Магчыма,— адказвае,— але памру чалавекам, а ты будзеш жыць скацінай». Шусціка адпусцілі, а Ляховіча павесілі. «Прыгожа, як у кіно, ды што толку... Ну, хіба не дурань?» — рэзюміраваў Брытвін.
Для такога мастака, як Васіль Быкаў, гэтых трох эпізодаў было б дастаткова, каб пабудаваць на іх уласцівую яго стылю вострасюжэтную аповесць, зрабіць свайго «закадравага» героя галоў-
ным, тройчы выпрабаваўшы яго экстрэмальнымі сітуацыямі выбару, адна з якіх — памежная. Аднак менавіта «закадравасць» героя, успрыманне яго ўчынкаў іншымі ўжо пасля яго смерці садзейнічае рэалізацыі пісьменніцкай канцэпцыі і думкі пра непарыўную пераемнасць руху жыцця, пра галоўнае і марнае. Рэтраспекцыямі значна пашыраецца фабульны час і прастора, сцвярджаецца думка пра ўздзеянне прыкладу моцнай асобы на тых, хто будзе ў дарозе пасля яе і прадоўжыць яе справу. «Аўтарства» ўчынку Ляховіча працягвае сваё існаванне ў прасторы і часе незалежна ад меркаванняў брытвіных. Над судом людзей валадарыць Час — суд сумлення непадуладны Часу.
Сам таго не ўсведамляючы, Брытвін таксама прычыніўся да ўзвядзення абеліска Ляховічу, бо не брытвінскае меркаванне, а інфармацыя пра ўчынкі Ляховіча будзе вызначальнай у выбары Сцёпкі. I Сцёпка неўзабаве стане перад выбарам: кампрамісу з Брытвіным і як вынік кампрамісу — жыццё ці вернасць свайму сумленню, праўдзе, памяці цаною жыцця. «Нешта цвёрдае і дзіўна ўпэўненае ўжо авалодала ім і не ўступае», — так вызначыў пісьменнік стан свайго героя напярэдадні выбару. Сцёпку папярэджваюць, што задумаў ён нядобрае, што сам жа і пашкадуе, але ён ужо падрыхтаваўся, як і Ляховіч, зрабіць свой выбар. Сцёпка, як і другі быкаўскі герой, Сотнікаў з аднайменнай аповесці, ужо падняўся на такую духоўную вышыню, на якой кампраміс з Брытвіным, як і кампраміс Ляховіча з шэфам паліцыі, ужо немагчымы. Усялякай велічы спадарожнічае крайнасць, усялякай пасрэднасці — схільнасць да кампрамісаў.
Вайна — экстрэмальная сітуацыя, сітуацыя ўлады «чумы». I супрацьстаяць ёй, паводле сцверджання французскага пісьменніка А. Камю, можна толькі, калі «добра рабіць сваю справу». А. Камю, стварыўшы ў рамане «Чума» алгарытм паводзін людзей у час чумы, папярэдзіў усіх, што «мікроб чумы ніколі не памірае, ніколі не знікае, што ён можа дзесяцігоддзямі спаць дзе-небудзь у завітушках мэблі ці ў стосе бялізны, што ён цярпліва чакае свайго часу ў спальні, у падвале, у валісках, у насоўках і паперах і што, магчыма, прыйдзе на гора і павучанне людзям такі дзень, калі чума разбудзіць пацукоў і пашле іх скалець на вуліцы шчаслівага горада». А. Камю завяршыў свой раман заклікам да пільнасці.
Людзям, якім наканавана жыць «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», гэта значыць тут і цяпер, жыць на перавале стагоддзяў і тысячагоддзяў, таксама выпала нялёгкая доля. Верылася, што перамога над фашызмам у самай жудаснай з усіх войнаў вырашыць калі і не ўсё, дык многае і ўсё зменіць да лепшага. Чалавек як аўтар свайго выбару, свайго праекта быцця не будзе больш стаяць перад «сцяной абсурду», не будзе выпрабоўвацца вынішчальнай сілай абставін. А пад гнётам гэтых абставін, як зазначае В. Быкаў, «адзін чалавек гнецца, другі ломіцца, трэці становіцца, магчыма, яшчэ больш загартаваным ». I ў кожнага свой запас трываласці, свой болевы парог.
Аднак жыццё паказала, што перамога над фашызмам не з’яўляецца перамогай над злом у чалавеку. Яркае сведчанне таму аповесць В. Быкава «Пакахай мяне, салдацік». Яна, як і ўсе быкаўскія творы, — пра выбар. Аднак не пра выбар,
зроблены людзьмі ў памежнай сітуацыі, не на парозе смерці, перад якой не многія здольны ўратаваць сваю душу. Аповесць пра выбар, які зрабілі нелюдзі («хто б яны ні былі— нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты») «на парозе міру», на парозе шчасця, перамогі святла над цемрай... Гэтая трагедыя з’яўляецца кульмінацыяй аповесці, яе самым болевым акордам, узятым з вялікай эмацыянальнай сілай. Гібель Франі і яе гаспадароў Шарфаў ашаломіла лейтэнанта Зміцера Барэйку. Радасць свята перамогі ператварылася для яго ў «чорнае свята бяды».
I выбар нелюдзямі злачынства на парозе міру, і «аўтарства» злачынства сведчаць, што ўлада чумы не адступіла, што «зачумленыя», як называе нелюдзяў А. Камю, працягваюць свае злачынствы. А. Камю катэгарычны ў сваім сцверджанні: «Усё, што чалавек здольны выйграць у ігры з чумой і з жыццём, — гэта веды і памяць». Чалавек, які жыве «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», павінен ведаць, што ўлада чумы не скончылася, што ў новай схватцы з ёй чалавек можа і прайграць партыю. Чалавек павінен помніць, што самы страшны мікроб чумы — бездухоўнасць у розных яе праявах.
Веды і памяць дапамогуць чалавеку ўсвядоміць, што трэба быць пільным, што «трэба добра рабіць сваю справу», каб мікроб чумы не спустошыў нашы душы. Іначай само наша існаванне тут і цяпер, «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», стане праблематычным.
У пошуках згубленага скарбу
Дзе йдзем і дзе капцы канцовыя, Дзе ходу нашага мяжа?
У. Жылка
Вядомы французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жан Поль Сартр у філасофскім творы «Што такое літаратура?» палемізуе са сваімі апанентамі і пераканаўча разбівае іх довады, быццам для мастака галоўнае — вызначыць свой стыль, а ідэя прыйдзе потым. «Але гэта памылка, — даводзіць Ж. П. Сартр, — ідэя так і не з’явілася». Ён лічыць, што вызначальныя ў літаратурным сюжэце — адкрытыя праблемы і пісьменніцкая канцэпцыя.
Даследаванне сучаснасці патрабуе ад творцаў менавіта гэтых пастулатаў, вызначальных у літаратурным сюжэце, бо ад іх наяўнасці і рэалізацыі залежыць выніковасць працы мастака.
Можна пагадзіцца з тым, што праца пісьменніка— гэта «подзвіг Сізіфа», што самы таленавіты твор не здольны змяніць свет ці перарабіць хоць бы аднаго асобнага чалавека. Але і тады ад творцы, як сцвярджае Ж. П. Сартр, патрабуюцца такія дзеянні, у выніку якіх «ніхто не змог бы спаслацца на няведанне свету, апраўдацца асабістай невінаватасцю перад ім».
Летапісцы сучаснасці, канстатуючы розныя выявы бездухоўнасці, даследуюць яе вытокі, б’юць у набат, б’юць трывогу, заклікаюць спыніцца, адумацца, папярэджваюць пра вялікую небяспеку,
што падсцерагае нас усіх, калі не адумаемся. Ужо адны толькі назвы твораў найноўшай беларускай літаратуры, прысвечаных праблемам сучаснасці, гавораць самі за сябе: «Труба» (В. Быкаў), «Год дэмана» (Г. Марчук), «Сатанінскі тур», «Падзенне» (I. ІЛамякін), «Грабавыя» (С. Патаранскі), «Гон» (А. Кірвель), «Крыж» (А. Варановіч), «Пралік Валанцэвіча» (В. Какорыч), «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» (У. Дамашкевіч), «Ноч перад нядзеляй» (3. Прыгодзіч), «Божачка, ратуй!» (М. Райчонак), публіцыстычнае даследаванне «Чаму крача воран» (Стах Дзедзіч) і шмат іншых.
Дысануе назвам усіх пералічаных твораў назва аповесці I. Сурмана «Вясельная ноч», але змест яе зусім не пра каханне і галоўнае свята жыцця чалавека. Сітуацыя, апісаная ў творы, жудасная і трагічная: маладыя паехалі распісвацца, а ў гэты час памірае бацька, які да гэтага доўга і цяжка хварэў. Перад жонкаю нябожчыка стаіць выбар: спыніць усё і ладзіць хаўтуры ці... Яна выбірае другое, жадаючы дабра дачцэ, баючыся перашкодзіць яе шчасцю, і хавае труп у хаце, дзе ўжо ладзяць вяселле, рыхтуюцца да яго. Ці будзе шчаслівай такая сям’я? Забыліся мы пра векавую народную мараль, адрынулі яе, не звяртаем увагі на папераджальныя знакі бяды, што пасылае нам неба і маці-прырода. Нашы продкі на працягу года пасля смерці каго-небудзь у сям’і не ладзілі вяселляў, бо зрабіць інакш лічылася і вялікім грахом, і нядобрым знакам.
Пра тое, што мы ўжо на парозе, пераступаць які нельга, што ўжо вечар, за якім будзе чорная ноч і можа не наступіць «раніца ў нядзельку»,
ужо білі трывогу летапісцы 60—80-х гг. Але мы не паслухаліся іх, не пачулі вечавага звону, як назваў літаратуру В. Быкаў.
Працэсы расчалавечвання чалавека, яго маральна-духоўнага здзічэння пачаліся не сёння, a шмат гадоў таму і развіваліся на ўсім працягу недзяржаўнага існавання народа і асабліва ва ўмовах таталітарнай сістэмы. Вельмі імклівыя гэтыя працэсы ў наш час.
Думка пра тое, што чалавек аднойчы, няхай сабе і ў абсурдных бесчалавечных абставінах, пайшоў супраць сумлення і тым самым загнаў сябе, фігуральна кажучы, у трубу, стаў не толькі ахвярай, але і хаўруснікам абсурду, — скразная ў апавяданні В. Быкава «Труба».
Сюжэтны каркас апавядання складае анекдатычная ў сваёй аснове гісторыя пра тое, як сельскі інтэлігент, спачатку настаўнік, а потым загадчык дома культуры Валера Сарока загінуў у газаправоднай трубе. Літаратуразнавец Дз. Бугаёў у кнізе «Спавядальнае слова» адзначае, што ў апавяданні «Труба» ўласцівыя стылю В. Быкава рэалістычныя дэталі дзякуючы асацыяцыям набываюць сімвалічны сэнс, як сімвалічная і сама назва твора. Асацыяцый у апавяданні многа. Да прыкладу, сімвалічна-шматзначная ў кантэксце твора спакуса зручна ўладкавацца ў трубе, з якой Валера потым не мог вылезці. Дз. Бугаёў піша: «У пэўным сэнсе нешта падобнае да таго, што здарылася з быкаўскім героем, адбылося і з усімі намі, з нашым грамадствам. Кіруючыся спакуслівай, але, як аказалася, утапічнай камуністычнай ідэалогіяй, яно таксама выбрала, здавалася б, надзейны і самы кароткі шлях да ўсеагульнага шчасця, а ў
канчатковым выніку загнала сябе ў тупік,