Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
фігуральна кажучы — у трубу, з якой мы ўсё ніяк не можам выбрацца і пасля развалу краіны, якая з гонарам заяўляла, што пракладвае дарогу да лепшай будучыні ўсяму чалавецтву». Жыццё, разважае Валера, «здаецца, забрыло ў тупік».
Дз. Бугаёў адзначае, што ў апавяданні шмат разоў фіксуецца парадаксальнасць, якая часта даходзіць да абсурду. I такі акцэнт пісьменніка на абсурдным у нашай сучаснай рэаліі з’яўляецца адметнай рысай паэтыкі апавядання.
Нельга не пагадзіцца з Дз. Бугаёвым, што пра абсурднае ў нашым жыцці напісана ў апавяданні В. Быкава «важка, змястоўна, часта з вялікай падтэкставай глыбінёй і... сімвалічнай шматзначнасцю... з высокай дакладнасцю канкрэтных рэалій і такімі дэталямі, за якімі бачыцца шмат». 3 падтэкставай глыбінёй і сімвалічнай шматзначнасцю выпісаны фінал апавядання. Скупая і эмацыянальна стрыманая канстатацыя: Валера «не дапоўз да газакампрэсарнай станцыі нейкіх дзвесце метраў». На той жа станцыі яго чакала выратаванне! Такой канцоўкай з адценнем прытчавай павучальнасці пісьменнік сцвярджае тое ж, што сцвярджаў і А. Камю: «вяслуй да канца!» Нават калі шансаў на выратаванне ўжо, здавалася б, няма ніякіх, нават калі цвёрда ведаеш, што загінеш, — усё роўна вяслуй!
Усё жыццё Валеры Сарокі — «нехлямяжае», як сказана ў Быкава, і жудасная смерць у трубе цалкам адпавядаюць сартраўскаму тэзісу: «існаванне палярэднічае сутнасці», што на рускай мове гучыць, як «суіцествованне предшествует суіцностн». Дз. Бугаёў лічыць, што жыццё Валеры сталася такім па
віне як яго самога, так і таго грамадскага парадку, пры якім яму давялося нарадзіцца: «Але мера віны тут вельмі розная, несупастаўная. Бо дыктавала сваю волю менавіта сістэма прымусу і падаўлення чалавека, а ён грэшны толькі ў тым, што з прымусам зжыўся, прыладзіўся да яго і стаў прымаць як належнае. 3 усёй брыдотаю».
Такое лагічнае балансаванне паміж «больш — менш», такое «ўзважванне» віны абставін і ахвяры ўрэшце вядзе да апраўдання героя і ўсведамлення яго трагедыі, а не спрычынення да абсурду і хаўрусу з ім.
У згаданай ужо аповесці А. Варановіча «Крыж» ёсць устаўная прытча пра двух пілігрымаў, якія ішлі па нялёгкай дарозе жыцця і неслі кожны свой крыж. Першы нёс крыж цярпліва, а другі, каб лягчэй было ісці, адпілаваў частку крыжовага канца — і ісці стала намнога лягчэй. Але калі падышлі да прорвы, то першы паклаў цераз яе свой крыж і па ім перайшоў, як па кладцы. Другому ж не хапіла якраз адпілаванага кавалка...
Сувымяраючы долю віны дарогі і непамерна цяжкага крыжа з доляй віны пілігрыма, што падкараціў свой крыж, неабходна помніць, аднак, пра бездань, якая наперадзе. Толькі яна з выключнай дакладнасцю вызначае долю віны і дарогі, і пілігрыма. Паводле сцверджання А. Камю, функцыя пісьменніка ў тым, каб папярэдзіць пілігрыма, што яго чакае, калі падкараціць свой крыж. В. Быкаў выбраў для гэтай мэты прыём: самааналіз зрынутага ў прорву. Прыёмам самааналізу героя раскрываецца ўнутраная механіка і, калі можна так сказаць, логіка падзення. Пісьменнік фіксуе пэўныя моманты падзення (а
ў апавяданні — загону ў трубу). I тое, да прыкладу, што Валера даволі лёгка, без унутранага пратэсту згадзіўся стаць даносчыкам, спадзеючыся атрымаць лепшае размеркаванне на працу, наўрад ці можна аднесці да віны абставін. 3 гэтага ўсё і пачалося. А затым з памагатага ён паступова рабіўся «нявольнікам камуністычнай сістэмы».
Канцэпцыя пісьменніка Быкава ў вырашэнні праблемы віны і трагедыі будзе відавочней, калі згадаць ранейшыя яго творы.
Філасофскае асэнсаванне ступені адказнасці чалавека за тое, што адбываецца, праблема віны і бяды прысутнічае ва ўсіх без выключэння творах В. Быкава. Ды прыкладу, мноства пытанняў не даюць спакою галоўнаму герою аповесці «Аблава» на яго пакутніцкім шляху да свайго Нядолішча. Але самым балючым пытаннем для Хведара Роўбы ў час яго лёту ў роднае гняздо было — хто вінаваты? «Божа літасцівы, чаму я такі няшчасны?..», «Чаму ён стаў тут для ўсіх страхотным чужаком, хто ў тым вінаваты? Можа, толькі ён сам, адзін? Ці яшчэ нехта іншы? А можа, і ніхто? Але як жа тады ўсё гэта стала магчымым?»
Многімі прычынамі вытлумачвае сваю трагедыю Хведар: і неразуменнем таго, што адбывалася ў свеце і ў яго Нядолішчы; і празмернай даверлівасцю (спрадвечнае наша «можа, так і трэба?»); і тым, што ім «завалодаў панічны страх»; і ўсведамленнем свайго поўнага бяссілля супрацьстаяць «сцяне абсурду» — жудаснай машыне таталітарызму. Апошняе цалкам вызначала выбар быкаўскага героя ў памежных сітуацыях, якіх у жыцці Хведара было мноства. I перш за ўсё звязаных з узаемаадносінамі з сынам.
Супрацьстаяць «чуме» Хведар, безумоўна, не мог, але ратаваць душу свайго «зачумленага» сына быў абавязаны. Вынішчэнне душы Міколкі адбывалася на вачах Хведара, і ён выдатна разумеў увесь жах гэтага вынішчэння, але нават не спрабаваў гэтаму працівіцца. Хведар суцяшаў сябе надзеямі, што сын падрасце і паразумнее. Калі ж сын падрос і яшчэ больш развар’яваўся, замахнуўся на святое і з маўклівай згоды бацькі (а маўчанне і ёсць згода) знішчыў святое, то Хведар зноў суцешыў сябе тым, «што недзе там, у Маскве ці Мінску, сядзяць разумныя людзі, адукаваныя, справядлівыя, і калі яны вырашылі, што без Бога народу лепей, то, пэўна, так і трэба. Чаму лепей — ён зразумець не мог...»
I вось тут ужо быкаўскі герой не да канца шчыры нават перад самім сабой. Ён выдатна ведаў, як не павінна быць, але, каб зняць з сябе адказнасць за спрычыненае, ішоў далей у сваіх меркаваннях: «а можа, так і трэба». Паміж гэтымі «так быць не павінна» і «а можа, так і трэба» заўсёды ёсць маленькая шчыліна, дастатковая, аднак, каб праціснуць у яе самаапраўданне. А ад яго да спрадвечнага нашага «за што?» зусім блізка.
Усё жыццё Хведар імкнуўся жыць па хрысціянскіх запаведзях (ідэальны герой для ідэальных абставін), але напрыканцы парушыў іх. Ды яшчэ як парушыў! Быкаўскі герой Ткачук з аповесці «Абеліск» сцвярджае, што «смерць — гэта абсалютны доказ». Тэзіс сінанімічны сартраўскаму «існаванне папярэднічае сутнасці». У самым канцы свайго пакутніцкага шляху Хведар быў пастаўлены перад жахлівым выбарам — паміж смерцю і... смерцю. Сустрэча з родным сынам для
Хведара— верная смерць: «Можа, яму яшчэ загадаюць, злавіўшы, учыніць допыт над бацькам? I сын вымушаны будзе яго караць? Божа, нашто ты стварыў тады белы свет!.. Шчаслівая яго маці, што не бачыць гэтага. I не чуе». I ў сітуацыі, калі жыць далей немагчыма, Хведар выбірае смерць. Але якую! Тую, якая, паводле хрысціянскай веры, з’яўляецца, як і святатацтва, нявер’е, самым страшным грахом. Хведар усумніўся ў велічы і мудрасці Творцы, які зрабіў гэты свет такім жорсткім, і пазбавіў сябе жыцця. Хведар усведамляе жахлівасць свайго намеру: «Божа, ніколі ў яго не было і думкі забіць сябе, заўсёды ён апантана змагаўся за жыццё. А тут вось вымушаны...»
Трагічна вырашаючы схватку чалавека з «чумой», выносячы бязлітасны прысуд бесчалавечным абставінам, пісьменнік тым не менш не вызваляе сваіх герояў ад адказнасці і за ўсё спрычыненае, і за стан уласнай душы.
Творчасць В. Быкава ўзбагачае сусветную культуру і кожнага чытача бясцэнным вопытам. Сутна'сць гэтага вопыту заключаецца ў тым, што ўжо «ніхто не можа спаслацца на няведанне свету, апраўдацца асабістай невінаватасцю перад ім».
Ва ўсіх быкаўскіх творах відавочныя біблейскія рэмінісцэнцыі на самых розных узроўнях. Адна з іх увасоблена на ўзроўні філасофіі: сама пастаноўка пытання «за што?» — грахоўная, бо «чалавек стварэнне боскае і нараджаецца свабодным», як пісаў В. Быкаў у артыкуле «Лёс і шанец» у 1993 г. У любой сітуацыі, сцвярджае пісьменнік, чалавек свабодны ў праве выбару застацца чалавекам. I толькі ад чалавека залежыць, ці скарыстае ён гэтае сваё права. «Апошняй мілас-
цю», «адзінай раскошай» назваў гэтае права быкаўскі Сотнікаў.
Адным з недаравальных злачынстваў сталіншчыны В. Быкаў назваў ліквідацыю традыцыйнай хрысціянскай маралі, спрадвечнай сістэмы элементарных жыццёвых правіл. У артыкуле «Назад ці наперад» (1989) В. Быкаў пісаў: «Страціўшы духоўную аснову, грамадства згубіла і нармальны здаровы сэнс, нічога не набыўшы замест: марксізм аказаўся няздольным запоўніць глыбокі духоўны вакуум, які ўтварыўся ў грамадстве. Грамадства ж без маралі наўрад ці здольна дасягнуць шмат у галіне дэмакратычнага права...»
Іншага выйсця, як вярнуць страчанае, адшукаць згубленае і стаць на трывалую аснову духоўнасці, у грамадства няма. «Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу», — такая выснова гутарак А. Адамовіча з В. Быкавым, і пад такой назвай яны апублікаваны ў № 5, 6 часопіса «Полымя» за 2001 г. Выснова роздумаў двух пісьменнікаў, сцяганосцаў Айчыны, засведчана і ў назве публікацыі, падрыхтаванай Верай Адамовіч.
3 Зак. 760
Падзенне без пакаяння пасля сатанінскага тура
Імкненне адгарадзіцца — ці то ад дурасці, ці то ад жорсткасці, — заўсёды бессэнсоўнае... Даводзіцца або супрацоўнічаць, або змагацца... Судзіць падзею звонку немагчыма і амаральна.
А. Камю
Летапісцы сучаснасці пры ўсёй іх рознасці, індывідуальнасці сыходзяцца ў адным — у разуменні таго, што бездухоўнасць у грамадстве дасягнула сваёй крытычнай масы і пагражае выбухам — духоўным Чарнобылем.
У паэме «Чорная быль» С. Законнікаў спрабуе асэнсаваць прычыны трагедыі, папярэджвае пра наступствы духоўнага Чарнобыля:
Калі ж і зараз ты не загукаеш,
А будзеш жыць пад страхам і прынукай, Чарнобыль не такі яшчэ чакае Тваю зямлю, тваіх дзяцей і ўнукаў.
Адна з аповесцей кнігі I. Шамякіна «Сатанінскі тур» называецца «Падзенне». Сэнс назвы, асабліва ў кантэксце ўсёй кнігі, сімвалічны. Канкрэтная гісторыя маральнага падзення Рамана Юшкоўскага, былога трэцяга сакратара райкама партыі, a пасля развалу СССР — дзяржаўнага функцыянера (загадваў, як ён сам жартаваў, «камітэтам па развалу таго, што яшчэ не развалілі»), набывае шматзначны сімвалічны сэнс.
Развал, падзенне, маральнае здзічэнне, «выраджэнне ў ваўкоў», што адбываецца ў нашым грамад-
стве тут і цяпер, засведчана I. Шамякіным з уласцівай яго стылю пераканальнасцю і доляй інтрыгі.
Працэсы глабальнага значэння сфакусіраваны пісьменнікам на мікрасвеце адной сям’і Юшкоўскіх, у якой жыве ажно чатыры пакаленні. Словамі аднаго са сваіх герояў — пісьменніка Івана Андрэевіча, блізкага самому аўтару, гэтая сям’я названа «сям’ёй у поўным значэнні слова». Але асаблівую ўвагу Івана Андрэевіча, чалавечую і пісьменніцкую, прыцягвалі двое з гэтай сям’і: стары Юшкоўскі і жонка яго ўнука Галіна. Менавіта гэтыя двое і стануць ахвярамі, якіх першымі раструшчыць «сцяна абсурду».
Відавочна, што рупарам пісьменніцкага с