Тэма сачынення — вольная
Зборнік тэматычных блокаў для старшакласнікаў і абітурыентаў
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 272с.
Мінск 2002
ле ёсць вуліца Няміга. «I больш няма для нашай сталіцы даражэйшага, як гэтыя святыні», — піша М. Ермаловіч. У сувязі з бітвай на рацэ Нямізе з’явіўся ўпершыню на старонках летапісу Менск. Цяжка пераацаніць значэнне гэтай падзеі ў гісторыі Беларусі. Адна з самых крывавых у нашай старажытнасці, бітва на Нямізе ўразіла не толькі сучаснікаў. Рэха яе цераз 120 гадоў адбілася ў
«Слове пра паход Ігаравы» самымі натхнёнымі паэтычнымі радкамі. «I хаця гэта бітва прынесла страшэннае паражэнне нашай прарадзіме — Полаччыне — і яе слаўнейшаму правадыру — князю Усяславу Чарадзею, — яна была яскравейшым сведчаннем нашай слаўнай мінуўшчыны, поўнай няспыннай барацьбы з нашым першым па часе ворагам— Кіеўскай імперыяй»,— так усведамляецца даследчыкам даўніны М. Ермаловічам значэнне гэтай падзеі ў нацыянальнай гісторыі. Ён піша, што на вялікі гонар Полаччыне, яна была першай, якая пачала развал гэтай, паводле К. Маркса, «недарэчнай і няскладнай, скараспелай і шматковай дзяржавы». Палачане не хацелі несці ахвяры ў імя ажыццяўлення заваёўніцкіх мэт кіеўскіх князёў і рашуча распачалі барацьбу з імі.
Бітва на Нямізе сведчыць і пра тое, што ў далёкім мінулым Менск быў самай важнай і надзейнай крэпасцю Полаччыны для абароны ад Кіева. Жыхары Менска, самаахвярныя грамадзяне і свайго горада, і сваёй радзімы, мужна бараніліся ад ворага. Нездарма ж кіеўскія князі так па-варварску помсцілі Менску. Узяўшы яго ў 1067 г., яны «нссекоша мужей, а жёны н детей взяша на іцнты». Крыху пазней Уладзімір Манамах выхваляўся тым, што, захапіўшы Менск, «не оставнхом у него нн челяднна, нн скотнны».
Хто болей, як прабацькаўшчына наша — Полаччына — змагаўся за сваю незалежнасць і адстаяў яе! Але гэта ніколькі не вычарпала яе ўласных духоўных магчымасцей. Варта прыгадаць толькі імёны Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча. Створаная ў гэты час культура наша была настолькі багатай і моцнай, што на
працягу наступных чатырох стагоддзяў змагла ўсебакова абслугоўваць буйнейшую тагачасную дзяржаву ў Еўропе — Вялікае княства Літоўскае. У XVI ст. культура ў асобе Францыска Скарыны паднялася да сусветных вяршыняў, а на працягу наступных двух стагоддзяў была сцягам барацьбы нашага народа за сваю самабытнасць.
Самастойнай і пануючай Беларусь была і ў Вялікім княстве Літоўскім, якое найперш было беларускай дзяржавай, і мужна адстойвала сваю незалежнасць не толькі да 1569 г., але і пасля. Канчаткова Беларусь страціла сваю незалежнасць толькі ў канцы XVIII ст. М. Ермаловіч фактамі даводзіць, што хоць войны прыносілі Беларусі найвялікшыя страты, — не яны былі галоўнай прычынай яе заняпаду: «Многія еўрапейскія дзяржавы не менш цярпелі ад войнаў, але, нягледзячы на гэта, дасягнулі побач з найвялікшым эканамічным развіццём не меншага палітычнага і культурнага росту. Гэта з’явілася вынікам таго, што яны былі незалежнымі краінамі, самі вырашалі свой лёс, самі па свайму гледжанню і патрэбах будавалі сваю культуру. Але ўсяго гэтага была пазбаўлена Беларусь».
Вялікім рэвалюцыйным адкрыццём Беларусі стала паўстанне 1863 г., правадыром якога быў Кастусь Каліноўскі. Значэнне Кастуся Каліноўскага як нацыянальнага героя Беларусі найперш і заключалася ў тым, што ён вывеў свой народ з цемры нацыянальнай невядомасці і гэтым самым паказаў свету новую карціну — сваю родную Беларусь. Беларускі народ меў слаўную тысячагадовую гісторыю. Ён жыў у цэнтры Еўропы. Але акружаныя з усіх бакоў і здушаныя бязлітаснымі ворагамі, якія рабавалі іх багацці, аплёўвалі іх
2 Зак. 760
33
культуру і абкрадалі іх мінулае, беларусы да Кастуся Каліноўскага былі малавядомым народам. Яго ідэалам была дэмакратычная Беларусь.
М. Ермаловіч піша, што ў Кастусю Каліноўскім «як бы абудзілася даўно драмаўшая энергія нашых славутых продкаў» — мужных палачанаў. Пасля легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея Кастусь Каліноўскі быў самым выдатным правадыром на Беларусі. Ён глыбока разумеў, што беларускаму народу як самаму забітаму, самаму заняволенаму ў Расійскай імперыі больш, чым якому іншаму, патрэбна была незалежнасць. Кастусь Каліноўскі быў першым, хто пачаў будаваць самастойную Беларускую рэспубліку. Ужо з-пад шыбеніцы вялікі сын напомніў свайму народу, што «як дзень з ноччу не сходзіць разам, так і навука праўдзіва не йдзе разам з няволяй маскоўскай. А пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе... тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе».
Кат узвёў Кастуся Каліноўскага на эшафот. Гісторыя паставіла яго на высокі п’едэстал нацыянальнага героя Беларусі.
У часы, калі Беларусь была забраным краем царскай Расіі, рука расійскіх самадзержцаў душыла беларусаў рознымі спосабамі: турмой і пятлёй, катаргай і цемрай. Спрабавала яна прыкончыць беларусаў і «культурай чорнаю раз’юшаных баяр». Патопам разлілася яна па нашай зямлі пасля бурнага 1863 года. Усё ж нягледзячы на гэта, Беларусь хоць і павольна, але няўхільна выбіралася з цемры нацыянальнага нябыту на светлую дарогу нацыянальнага адраджэння. I наша праўдзівая навука зрывала покрыва хлусні, накінутае
ворагамі на нашу выдатную мінуўшчыну, збірала нашы песні і прыказкі, легенды і казкі і паказвала іх непаўторнае хараство, даследавала нашу чароўную мову і даказвала яе самабытнасць. Менавіта з часу развіцця сапраўднай аб’ектыўнай навукі пра Беларусь (а гэты час, як сведчыць М. Ермаловіч, прыпадае на 80—90-я гг. XIX ст.) пачынаецца бурны рост нацыянальнага руху. I ён хутка набраў такую сілу, што выдатны беларускі этнограф М.Я. Нікіфароўскі змог з упэўненасцю заявіць: «Калі нас дасюль не з’елі, то і зараз не з’ядуць».
Усведамленне ролі праўдзівай навукі ў духоўным адраджэнні беларускага народа было ўласціва і У. Караткевічу. Тое ж самае, што сцвярджаў вучоны-этнограф М. Нікіфароўскі, сцвердзіць і У. Караткевіч мовай мастацкага твора, пастаўленага на трывалы падмурак гістарычнай навукі. Караткевічаўскі герой Алесь Загорскі едзе вучыцца ў Пецярбург і робіць выбар на карысць філалогіі і гісторыі, а не натуралагічных навук з тым, каб вярнуць народу гісторыю і памяць пра свае вытокі. Вельмі надзённа гучаць сёння словы Алеся, што «лінгвістыка — гэта значна больш палітыка, чым усё натуразнаўства». Менавіта гісторыя і лінгвістыка сёння адстойваюць наша права «людзьмі звацца», звацца нацыяй і народам па імені «беларусы», і першы доказ таму, што мы ёсць, былі і будзем, — наша мова.
Сцяганосцы народа, верныя сыны Беларусі на ўвесь голас гавораць, што яна «не змарнела ў прымусе, што к волі прагаю гарыць» (М. Ермаловіч), што зло асабліва лютуе перад сваім канцом. 3 вераю і любоўю трэба ісці да Беларусі!
«Зямля — аснова ўсёй айчыне» (Якуб Колас)
...Трэба грунт мець пад нагамі. Каб не бадзяцца батракамі.
Якуб Колас
У гутарцы з журналістам Юрасем Залоскам у 1995 г. В. Быкаў гаварыў пра тое, што «камуністычны лад і камуністычная па сутнасці псіхалогія панавалі... амаль стагоддзе. У яе атмасферы сфарміраваўся пэўны менталітэт грамадства. Ліквідаваць, знішчыць гэты менталітэт за некалькі гадоў немагчыма». Страчанымі для нацыі, «гэтаксама як і для чалавечай гісторыі», назваў В. Быкаў пакаленні, якія за многа гадоў прызвычаіліся існаваць у перакуленым свеце, па той бок люстэрка і не здольны разумець і прымаць агульначалавечыя каштоўнасці.
Для сучаснага чытача, асабліва для юнага, многія творы нашай нацыянальнай літаратуры засведчылі тое каштоўнае ў менталітэце, што страціў наш народ за амаль 80-гадовае панаванне камуністычнага ладу і адпаведнай псіхалогіі. Працэс вынішчэння самага каштоўнага ў чалавеку, працэс расчалавечвання чалавека пачаўся не сёння, паскорыўся ва ўмовах таталітарнага рэжыму і імкліва працягваецца ў наш час.
I сёння ўжо многім нашым сучаснікам не ўяўляецца каштоўнасцю тое, што было першасным і лёсавызначальным для нашых продкаў. Сёння з лёгкасцю разбураюцца тыя маральныя бар’еры,
пераступіць якія лічылася раней вялікім грахом. Сёння юным цяжка зразумець матывы неверагодных высілкаў у імя мэты, да якой «станоўка, ненарокам» ішлі коласаўскія героі, што жылі стагоддзе таму. Цяжка зразумець матыў «здрады» свайму каханню мележаўскім героем — Васілём...
Нашы духоўныя набыткі за мінулае стагоддзе, як сведчыць само жыццё, не такія ўжо і значныя. А каб пераканацца ў тым, што мы страцілі са спадчыны свайго народа, скарыстаем запрашэнне Якуба Коласа і
...разгорнем часаў шаты,
Бліжэй прыгледзімся да хаты, Да Міхася і да Антося, Як там вялося, як жылося.
Шмат у беларускай літаратуры сапраўды нацыянальных твораў. Але па энцыклапедычнасці выяўлення нацыянальнага як вышэйшага атрыбута мастацкай вартасці шэдэўраў роўных «Новай зямлі» няма.
Калі і наканавана нам знікнуць у свеце, то новыя цывілізацыі мелі б поўнае ўяўленне пра нас, беларусаў, як нацыю, пра зямлю, на якой мы жылі, пра наш побыт, нашу культуру, традыцыі і звычаі, пра наш характар і ментальнасць, пра нашы каштоўнасці, пра нашы мары і памкненні толькі па адной кнізе— паэме «Новая зямля». Усё ў ёй — наша, роднае, нацыянальнае.
Найвялікшай каштоўнасцю для кожнага народа з’яўляецца зямля, на якой ён жыве. Для нашага народа зямля — гэта не проста тэрыторыя, а прошча, святое месца і «аснова ўсёй айчыне». Ва ўсведамленні Міхала, для якога адзіным шляхам да волі з’яўляецца «свая зямля» як аснова
ўсяму, увасоблена народнае ўсведамленне зямлі як найвялікшай каштоўнасці нацыі:
Зямля не зменіць і не здрадзіць,
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне, Зямля — аснова ўсёй айчыне.
Лексічнай анафарай «зямля» паэт дасягае эфекту малітвы, бо зямля ва ўсведамленні беларуса — святыня, абяцаная Богам. I здрада ёй — вялікі грэх.
Зямля для коласаўскіх герояў — гэта і промень волі і свабоды; гэта і ўмова рэалізацыі сваіх прыродных якасцей, хлебаробскага таленту, які з усіх талентаў самы святы; гэта і гарантыя дабрабыту; гэта і залог годнага і людскага жыцця для нашчадкаў, клопат пра якіх — спрадвечная рыса характару беларуса. Сапраўды, зямля — скарб, бяздоннае багацце.
Каб узвысіць свайго героя, Колас праводзіць яго праз самыя цяжкія і страшныя, ва ўяўленні Міхала, выпрабаванні — беззямелле і як вынік яго — рабства, здзек, прыніжэнне. Але жыццёвыя калізіі («Міхал як толькі ажаніўся, тады ж ад бацькі аддзяліўся, бо стала цесна. 3 той прычыны пайшоў на сплаў ён, на віціны...») толькі ўмацавалі яго мару:
Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з па