• Газеты, часопісы і г.д.
  • У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі  Вольга Гапоненка

    У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 70с.
    Мінск 1993
    37.07 МБ
    В.А.Гапоненка
    НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
    Серыя акадэмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
    В.А.Гапоненка
    УПОШУКАХ ГАРМОНП СУСВЕТУ
    Іван Яркоўскі
    МІНСК
    «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1993
    ББК 22.3г
    Г 19
    УДК 929 Яркоўскі+53(476) (092)
    Навуковы рэдактар
    др фіз.мат. навук В. П. Грыбкоўскі
    Рэцэнзенты:
    канд. фіз.мат. навук У. С. Паўловіч канд. гіст. навук М. У. Токараў
    На франтыспісе — партрэт Івана Яркойскага змешчаны у пасмяротным выданні ягонай кнігі «всемйрное прйтяженйе...» (СПб., 1912).
    Гапоненка В. А.
    Г 19 У пошуках гармоніі Сусвету: Іван ЯркоўНавука ’ тэхніка, 1993.—70 с., [9] арк. іл.; партрэт.— (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 5343012434.
    У папулярнан форме апавядаецца пра цікавы лёс Тапо?аВ1ТаГа вУчонагафізіка Івана Яркоўскага (1844— 1902), ураджэнца Віцебшчыны, які тэарэтычна вывучаў у рамках прапанаванай ім «кінетычнай тэорыі» многія складаныя навуковыя пытанні (падзельнасць атамаў перыядычнасць уласцівасцяў элементаў, іх узаемапера’ тварэнне, праблемы эвалюцыі зорак, зямныУмагнетызм і гравітацыя, вулканічная дзейнасць і інш.). ПрыкХы
    ТаКСЭМа ў ТЭОРЫІ і практыцывынаход паЦІДЛййУ " паз1ЦЬІН нрацы вучонага ацэньваюцца як значны ўклад у развіцце навукі.
    Для шырокага кола чытачоў.
    0503020908—133
    11593
    М 316(03)—93
    ББК 22.3г
    ISBN 5343012434
    © В. А. Гапоненка, 1993
    УСТУП
    Фізічная навука ў Беларусі прадстаўлена сёння буйнымі, прызнанымі на міжнародным узроўні навуковымі школамі ў галіне^ оптьікі, спектраскапіі, лазернай і тэарэтычнай фізікі. Было б памылкаю сцвярджаць, што яна пачала развівацца на пустым месцы. На жаль, яшчэ і сёння звыклае меркаванне, што няма сэнсу гаварыць пра фізічную навуку тут у дакастрычніцкі час. Пацвярджаецца гэты тэзіс галоўным чынам тым, што на тэрыторыі Беларусі да 1917 года не было вышэйшых навучальных і навуковадаследчых устаноў і, як вынік, не было ніякіх умоў для развіцця фізікі.
    Ці ўзапраўды ў беларусаў няма аніякан навуковай спадчыны? Аднак жа вывучэнне гісторьіі арганізацыі і развіцця навукі на Беларусі ў даўнейшыя часы, аналіз асноўных вынікаў навуковьіх даследванняў вучоных, жыццё і навуковая дзейнасць якіх звязаная з Беларуссю, паказвае, што гэта не так.
    Сапраўды, у мінулыя стагоддзі ўмовы для развіцця прыродазнаўства на Беларусі былі не надта спрыяльныя. Нядоўга дзейнічала Медыцынская акадэмія ў Горадні (1775—1781). 3 палітычных меркаванняў у 1833 годзе быў зачынены Віленскі універсітэт *, а ў 1863 годзе — ГорыГорацкі зем* Віленскі універсітэт быў базавай навучальнай. установай для Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілеўскай губерняў, што ўваходзілі ў склад Віленскай навучальнай акпйгі ' Фізіку тут выкладаў ураджэнец Гарадзеншчыны Восіп Міцкевіч (1744—1817), першы прафесар фізікі універсітэта і арганізатар кафедры эксперыментальнай фізікі, астра номію — заснавальнік Віленскай астранамічнай школы. першы дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі Марйін ПачабутАдляніцкі (17281810), які нарадзіуся у вёсцы Смалянцы Гарадзенскага павета. Доўгі час дырэкта_ рам Віленскага батанічнага сада працавау С. 1 орскі (1802—1864), у гонар якога названыя два віды раслін.
    2	. Зак. 749
    5
    ляробчы інстытут *. He была ажыццёўленая спроба' адкрыцця вышэйшага ліцэя ў Оршы **.
    Беларусь была фактычна ператвораная ў кало' нію. Але творчы патэнцыял народа шукаў f знаходзіў сабе выйсце. Фізіка існавала і развівалася дзякуючы навуковым доследам беларускіх прыродазнаўцаў, выкладчыкаў гімназій і навучальняў. Прыватныя фізічныя лабараторыі, фізічныя кабінеты класічных гімназій і рэальных навучальняў заставаліся месцамі, дзе праводзіліся навуковыя даследванні.
    Сур’ёзная агульнанавуковая падрыхтоўка, якую атрымлівалі выхаванцы гімназій, дазваляла паспяхова вытрымліваць экзамены ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Гайдэльберга, Берліна, Пецярбурга, Масквы, Кіева, Казані, Дэрпта, Кракава, Варшавы, іншых гарадоў. Пасля вучобы ва універсітэтах адны з іх вярталіся на Беларусь, дзе выкладалі фізіку, другія заставаліся працаваць у фізічных лабараторыях навуковых цэнтраў Расеі і за яе мяжой.
    Гісторыі навукі добра вядомы імёны беларусаў Жыгімонта Урублеўскага, Уладзіміра Міткевіча, Аляксаадра Садоўскага. Яны шчыра служылі галоўнаму ідэалу ў іх жыцці — навуцы, што завецца Фізікай, і заўжды памяталі аб радзіме. Іх імёны ўключаны ў шматлікія энцыклапедыі і біябібліяграфічныя даведнікі. А колькі імёнаў вартых сыноў беларускага народа патанула ў бездані забыцця і нацыянальнага нігілізму?! Аднавіць іх — наш абавязак.
    Першыя, але ўпэўненыя крокі ў гэтым кірунку робяць даследчыкі гісторыі беларускай навукі.’Чы
    * У ГорыГорацкім інстытуце працавалі вядомыя вучоныя — выпускнікі інстытута А. Саветаў, першы ў Pace! доктар сельскай^ гаспадаркі, і I. Сцебут, які ўпершынк» ў гісторыі расейскай агранамічнай навукі стварыў пры інстьітуце дослвдныя ўчасткі—так званыя сцебутаўскія палі. 3 яго імем звязана з’яўленне ў Расеі жаночай сельскагаспадарчай адукацыі — Сцебутаўскіх курсаў.
    * 3 1834 года базавай навучальнай установай для беларускіх губерняў стаў універсітэт Св. Уладзіміра, на будаўніцтва якога былі пераведзеныя грашовыя сродкі, што
    папярэдне прызначаліся, паводле ўказа 1832 года для ліцэя ў Оршы.
    6
    тачы серыі «Нашы славутыя землякі» ўжо знаёмыя з імёнамі Якуба НаркевічаЕдкі і Кароля Чаховіча, чые арыгінальныя фізічныя даследванш прынеслі’ ім шырокую вядомасць сярод навуковай грамадскасці пры канцы XIX стагоддзя. Працягвае спіс вучоныхфізікаў яшчэ адна цікавая асоба Іван Яркоўскі.	„
    Здавалася б, яго жыццё — звычанная біяграфія кваліфікаванага інжынера. Калі б не адна дэталь. Гартаючы бібліяграфічныя выданні мінулага стагоддзя і перабіраючы каталогі бібліятэк, я міжволі здзіўлялася знаходкам. Аўтарамкніг і артыкулаў па атамнай і малекулярнай фізіцы, тэорыі гравітацыі, метэаралогіі і тэорыі паветраплавання быу таксама ... I. Яркоўскі.
    Інжынертэхнолаг насмеліуся стаць у адзін шэраг з вядомымі вучоныміфізікамі для развязання важных навуковых задач. Калі чытаеш ягоныя кнігі і артыкулы ў перыядычных выданнях, то выразна адчуваеш, што іх аўтар глыбока ўпэўнены у сваіх ведах і навуковых ідэях. I. Яркоўскі з павагай ставіцца да вынікаў даследванняў сваіх папярэднікаў, але заўсёды мае ўласную думкў і смела адстойвае яе ў навуковых дыскусіях, нягледзячы на тытулы апанентаў.
    Матэрыялы, якія захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Беларусі, Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве С.Пецярбурга, Дзяржаўным архіве Бранскай вобласці, у Ваеннагістарычным архіве ў Маскве, дазволілі аднавіць многія падрабязнасці, звязаныя з жыццём і навуковай дзейнасцю таленавітага беларускага вучонага *.
    Пра цікавы лёс гэтага чалавека, пра яго талент нб проста ўспрымаць рэчаіснасць такой, як яна ёсць, а бачыць у кожнай з’яве прыроды праяўленне фізічнахімічных заканамернасцяў, _ пра яго ўменне ставіць пытанні і адказваць на іх проста і зразумела і, нарэшце, пра яго «кінетычную гіпотэзу» пойдзе гаворка ў гэтай кнізе.
    * Кароткія біяграфічныя звесткі пра Івана Яркоўскага ў 1902 годзе былі змешчаныя ў выданні «Wielka Encyklopeaya Powszechna Ilustrowana» i часопісе «Kraj».
    2'
    СГАРОНКІ
    ЖЫЦЦЯПІСУ
    Старадаўні радавод герба Корсак % Сведчанні оаўніны * Вучоба ў Александрынскім кадэцкім корпусе х Запаветная мара * Школа майстроў Перійае падарожжа зсі мяжу х Вяртанне на Беларусь *„ Чыгункавы майстар з Менска * Прапанова Неўскага механічнага і суднабудаўнічагц завода * Захапленне, перададзенае сынам * Правадзейны сябар навуковых таварыстваў
    ГАЛІНА ШЛЯХЕЦКАГА ДРЭВА
    Поўнач Беларусі... Гэтыя няяркія, але запамінальныя мясціны здзіўляюць і насцярожваюць пры першай сустрэчы з імі сваёй стрыманасцю і некаторай халоднасцю. Зялёную роўніцу лугоў, якая, здаецца, сягае ў бясконцасць, толькі дзенідзе на даляглядзе парушаюць палоскі некранутага лесу ды рэдкія лапікі невысокага кустоўя.
    На бсразе Асвенскага возера — другога па ввлічыні на Беларусі, размясцілася вонкава някідкае, але пасвойму прыгожае мястэчка Асвея. Два радьі дамоў, вокнамі адзін да аднаго, цягнуцца уздоўж вуліцы, якая калісьці была адзінай у мястэчку. Яна брала пачатак ад царквы і, агінаючы невялікі пагорак з касцёлам, гублялася ў зеляніне парку, абваколенага з аднаго боку Асвейскім возерам, а з другога — водным каналам. У цэнтры парку некалі ўзвышаўся двухпавярховы палац графа Язэпа Шадурскага.
    Тут, у мястэчку Асвея, 12 траўня 1844 года нарадзіўся Іван Яркоўскі. Пры хрышчэнні яму было нададзенае патройнае імя ІванТадэвушЮльян. Яго бацька, Восіп Яркоўскі, быў хатнім доктарам у графа. Яркоўскія належалі да старажытнага шляхецкага роду герба Корсак. Сваім радаводам нашчадкі^гэтага шляхецкага дрэва лічылі Мікалая Яркоўскага, якому яшчэ кароль Жыгімонт III
    8
    дараваў у Наваградскім ваяводстве восем валокаў зямлі *.
    У 1795 годзе Беларусь была канчаткова анексаваная Расейскай імперыяй. Для таго каб атрымаць усе правы і прывілеі расейскага дваранства, мясцовая шляхта мусіла прысягнуць на вернасць цару. Яркоўскія пацвярджалі сваё шляхецкае паходжанне двойчы. Першы раз — у 1802 годзе. 27 лістапада таго года пастановай Менскага губернскага дваранскага сходу род Яркоўскіх быў унесены ў 6ю частку дваранскай радавой кнігі **.
    Другі раз — пасля палітычных падзеяў 30х гадоў, у якіх брала ўдзел беларуская шляхта. 19 кастрычніка 1831 года цар выдаў указ, паводле якога «ўсім, хто называе сябе дваранінам», было прапанавана зноў падаць сведчанні аб дваранскім паходжанні. Яркоўскія падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы і паслалі іх у Менскі Дваранскі дэпутацкі сход у 1832 годзе. Пасля доўгіх гадоў цяганіны і перапісак 24 лістапада 1847 года ўказам урадавага Сената Дэпартамента Герольдыі была адноўленая прыналежнасць Яркоўскіх да дваранства.
    Цікавы запіс быў зроблены ў адным з пратаколаў Менскага Дваранскага дэпутацкага сходу: «...йменне Русакн, повладельцем которого род Яр
    * Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Беларусі, фонд 319 вопіс 1, справа 1045, аркуш 22; справа 1169, аркушы 58—59; вопіс 2, справа 3775, аркушы 1—54, 68—74, 112— 115, 154—156.	,
    ** Паводле дзейнага тады заканадаўства, дваранства падзялялася на спадчыннае і асабістае. Спадчынныя маёмасныя дваране кожнай губерні ўносіліся ў радавую кнігу, якая вялася ў Дваранскім дэпутацкім сходзе. Радавая кшга падзялялася на шэсць частак. У першую запісваліся дваранскія роды, уведзеныя ў гэтую годнасць манархам. У другую частку — роды, якія атрымалі дваранства на вайсковай службе. У трэцюю — на грамадскай службе або ўзнагароджаныя ордэнамі. У чацвертую частку ўносіліся дваранскія роды якія выйшлі з замежных краін і былі прызнаныя у дваранскай годнасці расейскай дзяржавай. У пятую частКу — роды, адзначаныя тытуламі, а ў шостую старажытныя высакародныя дваранскія роды, якія маглі даказаць сваю прыналежнасць да дваранскага стану на працягу ста гадоў да моманту выдання даравальнай граматы (гл. «Своб законов Россййской ймперйй». Т. IX).